Возера: прыродны вадаём

Во́зера — натуральны замкнёны зборнік вады, існаваньне якога забясьпечана існаваньнем паглыбленьня ў глебе, і ў якім зьбіраецца паверхневая вада, якая сілкуецца вадой у большым аб’ёме чым траціцца праз выпарэньне ці выток.

Узьнікненьне азёрных катлавін перш за ўсё зьвязана з геалягічным працэсамі. Сілкаваньне перш за ўсё залежыць ад кліматычных умоваў.

Возера: Падзел, Беларусь, Крыніцы
Нарач — найбуйнейшае возера Беларусі
Возера: Падзел, Беларусь, Крыніцы
Возера Брунахзээ, Аўстрыя

Самыя вялікія і глыбокія азёры тэктанічнага паходжаньня. У іх знаходзіцца 95% азёрнай вады. Тэктанічныя азёры запаўняюць паглыбленьні ўзьнікшыя ў выніку тэктанічных зрухаў. Самым вялікім з пункту гледжаньня плошчы зьяўляецца Касьпійскае мора (салёнае возера). Самае нізкае салёнае возера Мёртвае мора, самае глыбокае — Байкал (1620 мэтраў глыбіні), якое, адначасова, зьяўляецца возерам утрымліваючым самую большую колькасьць прэснай вады — 23 000 км³ (20% сусьветных запасаў). Адным з найвышэй разьмешчаным вялікім возерам зьяўляецца Тытыкака ў Андах (3812 мэтраў над узроўнем мора). Найбольшая колькасьць азёр мае пасьлялёдавае паходжаньне. Разьмешчаны як у гарах, так і на раўнінах.

Азёры — малады элемэнт краявідаў, толькі некаторыя азёры вядуць паходжаньне з трацічнага пэрыяду (Байкал — 20—30 млн гадоў). У сухім клімаце азёры высыхаюць, а ў вільготным клімаце схільныя да зарастаньня воднай расьліннасьцю паступова пераўтвараюцца ў балота.

Балоты і азёры зьяўляецца натуральнымі зборнікамі вады толькі ва ўмовах лішка вады і аддаюць яе ў безападкавы пэрыяд. Такім чынам яны рэгулююць цячэньне рэк і ўраўноўваюць яго ў часе. Таксама прымаюць частку вады пад час павадкаў і ўтрымліваюць узровень грунтовых вод пад час засухі. Вялікія водныя плошчы робяць прыазёрны клімат больш вільготным чым на іншых абшарах. Яны ўтвараюць свае экасыстэмы з багатай флёрай і фаўнай.

Азёры таксама маюць вялікае гаспадарчае значэньне — утвараюць спартыўна-рэкрэацыйныя абшары, зьяўляюцца воднымі шляхамі, лёгкадасягальнымі крыніцамі вады, у тым ліку і для прамысловасьці. Азёрная вада, з багатым арганічным жыцьцём, зьяўляецца жыцьцяўтваральным асяродзьдзем.

Падзел

Паводле паходжаньня

Па паходжаньні азёры падзяляюцца на:

  • тэктанічныя
  • лёдавыя
  • рачныя
  • прыморскія (лагуны і ліманы)
  • правальныя (карставыя і тэрмакарставыя)
  • вульканічныя (у кратэрах згаслых вульканаў)
  • завальныя
  • штучныя (вадасховішчы).

Паводле воднага балянсу

Па водным балянсе азёры падзяляюцца:

  • вытокавыя (маюць выток у выглядзе рэк)
  • безвытокавыя (мне маюць вытоку, расход вады ажыцьцяўляецца праз выпарэньне).

Паводле хімічнага складу

Па хімічным складзе вады азёры падзяляюцца на:

  • прэсныя
  • мінэральныя (салёныя)

Агульная плошча азёраў на Зямлі складае каля 1,8% (2,7 млн км²).

Беларусь

На 2022 год у Беларусі налічвалася звыш 10 000 азёраў, якія зьмяшчалі каля 9 кубічных кілямэтраў вады.

Крыніцы

Tags:

Возера ПадзелВозера БеларусьВозера КрыніцыВозераВадаПаверхневая вада

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Лязьбійская парнаграфіяЛеанід ДайнекаМаксім ГарэцкіЧорны сьпіс ЭўразьвязуВайна ў Паўднёвай Асэтыі (2008).smВерасеньКастусь КаліноўскіТадэвуш КасьцюшкаПарнаграфія для жанчынСмаленскISO 4217Паўночна-Заходні край15 красавікаАндрэй ДынькоБаранавіцкі раёнАнготМастурбацыяЗа Беларусь!Плоцевы актЯн ЧыквінГайлімінАдміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Вялікага Княства ЛітоўскагаВугорская моваЛексычнае значэньнеАляксей МарачкінСамасейВершаваны памерКірыл КоктышСлавамір АдамовічАўстраліяМэрРодУсебеларускі народны сходКанадаТрыялетМастацкі творБайструкКарл МарксNokia 6500 classicДзікЭратычнае мастацтваУладзімер ДубоўкаМікіта КрыўцоўКушмакАдам МіцкевічСысуны1989Знак рашоткі (актаторп)Міхась БашлакоўІван ШамякінПаўлюк ТрусІгар СідарукДзеяслоўМы выйдзем шчыльнымі радаміУ краіне райскай птушкіСэксМаксім Лужанін20222008МенскМэдыяВікіТравеньЛетувісыМікола КупрэеўУладзімер СьцяпанКрывічыЛацінская моваІгар ПракаповічУладзімер КараткевічАлег ЯнкоўскіБудынак🡆 More