Мёртвае Мора

Мёртвае мо́ра (па-арабску: Al-Bahr al-Majit‎, на іўрыце ים המלח, Yam haMelah) — салёнае возера на Блізкім Усходзе, разьмешчанае ў Ярданскім тэктанічным разломе (El-Ghor), на мяжы Ізраіля, Ярданіі і Палестынскай аўтаноміі.

Мёртвае Мора
Мёртвае мора з космасу
Мёртвае Мора
Мёртвае мора

Паверхня возера — найніжэйшая кропка Зямлі — 408 мэтраў ніжэй узроўню сусьветнага акіяна. Плошча паверхні складае 1020 км², а максымальная глыбіня — 399 мэтраў. Вада вельмі салёная, у сярэднім 26%. На паверхні салёнасьць складае каля 22%, а на глыбіні 50 мэтраў — 35%. Даўжыня возера расцягнутага з поўначы на поўдзень складае 76 км, а шырыня 45 — 16 км. Берагавая лінія даволі роўная, выключэньне складае паўвыспа El-lisan (язык) якая разьдзяляе Мёртвае мора на глыбокую паўночную частку і больш мелкую паўднёвую (каля 6 мэтраў глыбіні).

Колькасць вады якая ўпадае ў Мёртвае мора, на працягу XX стагодзьдзя зьменшылася, з-за выкарыстаньня часткі вады Ярдана Ізраілем і Ярданіяй, а таксама кліматычнымі зьменамі. Значнае выпарэньне выклікае зьніжэньне ўзроўню вады і зьяўленьне салявых адкладаньняў.

У паўночную частку Мёртвага мора ўпадае рака Ярдан, якая стварае даволі вялікую дэльту.

У сувязі з дужым засаленьнем у Мёртвым моры зусім няма арганічнага жыцьця, але ў вадзе ўтрымліваюцца значныя запасы паваранай солі (прыблізна 43 млрд тон). Таксама выкарыстоўваюцца лекавыя ўласьцівасьці вады і гразі, на ўзьбярэжжы мора знаходзяцца шматлікія санаторыі.

Каля Мёртвага мора знаходзіцца штаб-кватэра Масада (ізраільскай выведчай службы), таксама тут былі знойдзеныя Сьвіткі мёртвага мора. Лічыцца, што на ўзьбярэжжы Мёртвага мора знаходзіліся біблейскія гарады Садом і Гамора.

Tags:

ІзраільІўрытАрабская моваБлізкі ЎсходПалестынская аўтаноміяЯрданія

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Міжнародны стандартны кніжны нумарКасьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля і Сьвятога Яна Апостала і Эвангеліста (Вільня)Жак-Люі ДавідПрыназоўнікГімн БеларусіКіева-Пячэрская лаўраЛюцыян ЖалігоўскіЮпітэр2008У капцюрох ГПУКукурузаБісэксуальная парнаграфіяУнівэрсальны чалавекЛацінская моваПанграмаЖуан Пэдру да Сылва ПэрэйраVerbumІнтэрнэтБайтМілян (футбольны клюб)Інспэкцыя МПЗ Беларусі па БаранавічахАўстраліяКаранавірусная інфэкцыя (2019)Знак бядыВасіль ЦяпінскіBet365ПарыжДоўгая дарога дадомуНапалеон IIIУпіцкі паветВірусТаўэрСавушкін прадуктСэвільля (футбольны клюб)Фара Вітаўта (Горадня)Уладзімер МархельКаменкаСьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных Маскоўскім патрыярхатамНаваградакАгурокПлаешцьВіктар АстроўскіАлесь РазанаўСпакусьнікіТэсалёнікіМіхась ЗарэцкіУнівэрсальны каардынаваны часКаўкаскі ЭміратГера (мужчынскае імя)Манчэстэр СіціАрцём Доўбікg3zvnПолк імя Кастуся Каліноўскага12 красавікаЁган КройфВіз ЭйрВікінавіныПартыя рэгіёнаў (неадназначнасьць)ТравеньМенскКутнічнае выйсьцеksb6fРэспубліканская партыя ЗШАІсламРамэнНацыянальны банк МалдовыЗлаві мяне, калі зможашАдольф ГітлерВялікае Княства Літоўскае🡆 More