Во́зера — натуральны замкнёны зборнік вады, існаваньне якога забясьпечана існаваньнем паглыбленьня ў глебе, і ў якім зьбіраецца паверхневая вада, якая сілкуецца вадой у большым аб’ёме чым траціцца праз выпарэньне ці выток.
Узьнікненьне азёрных катлавін перш за ўсё зьвязана з геалягічным працэсамі. Сілкаваньне перш за ўсё залежыць ад кліматычных умоваў.
Самыя вялікія і глыбокія азёры тэктанічнага паходжаньня. У іх знаходзіцца 95% азёрнай вады. Тэктанічныя азёры запаўняюць паглыбленьні ўзьнікшыя ў выніку тэктанічных зрухаў. Самым вялікім з пункту гледжаньня плошчы зьяўляецца Касьпійскае мора (салёнае возера). Самае нізкае салёнае возера Мёртвае мора, самае глыбокае — Байкал (1620 мэтраў глыбіні), якое, адначасова, зьяўляецца возерам утрымліваючым самую большую колькасьць прэснай вады — 23 000 км³ (20% сусьветных запасаў). Адным з найвышэй разьмешчаным вялікім возерам зьяўляецца Тытыкака ў Андах (3812 мэтраў над узроўнем мора). Найбольшая колькасьць азёр мае пасьлялёдавае паходжаньне. Разьмешчаны як у гарах, так і на раўнінах.
Азёры — малады элемэнт краявідаў, толькі некаторыя азёры вядуць паходжаньне з трацічнага пэрыяду (Байкал — 20—30 млн гадоў). У сухім клімаце азёры высыхаюць, а ў вільготным клімаце схільныя да зарастаньня воднай расьліннасьцю паступова пераўтвараюцца ў балота.
Балоты і азёры зьяўляецца натуральнымі зборнікамі вады толькі ва ўмовах лішка вады і аддаюць яе ў безападкавы пэрыяд. Такім чынам яны рэгулююць цячэньне рэк і ўраўноўваюць яго ў часе. Таксама прымаюць частку вады пад час павадкаў і ўтрымліваюць узровень грунтовых вод пад час засухі. Вялікія водныя плошчы робяць прыазёрны клімат больш вільготным чым на іншых абшарах. Яны ўтвараюць свае экасыстэмы з багатай флёрай і фаўнай.
Азёры таксама маюць вялікае гаспадарчае значэньне — утвараюць спартыўна-рэкрэацыйныя абшары, зьяўляюцца воднымі шляхамі, лёгкадасягальнымі крыніцамі вады, у тым ліку і для прамысловасьці. Азёрная вада, з багатым арганічным жыцьцём, зьяўляецца жыцьцяўтваральным асяродзьдзем.
Па паходжаньні азёры падзяляюцца на:
Па водным балянсе азёры падзяляюцца:
Па хімічным складзе вады азёры падзяляюцца на:
Агульная плошча азёраў на Зямлі складае каля 1,8% (2,7 млн км²).
На 2022 год у Беларусі налічвалася звыш 10 000 азёраў, якія зьмяшчалі каля 9 кубічных кілямэтраў вады.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Возера, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.