Ашмяны: горад у Беларусі

Ашмя́ны — места ў Беларусі, на рацэ Ашмянцы.

Адміністрацыйны цэнтар Ашмянскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 16 835 чалавек. Знаходзяцца за 220 км на паўночны ўсход ад Горадні, за 17 км ад чыгуначнай станцыі Ашмяны (лінія Маладэчна — Вільня); на аўтамабільнай дарозе Маладэчна — Вільня. У пагранічнай зоне Беларусі і Летувы.

Ашмяны
лац. Ašmiany
У цэнтры места
У цэнтры места
Ашмяны: Назва, Гісторыя, Насельніцтва Ашмяны: Назва, Гісторыя, Насельніцтва
Герб Ашмянаў Сьцяг Ашмянаў
Першыя згадкі: 1341
Магдэбурскае права: пачатак XVІ стагодзьдзя
Былая назва: Ашмена
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Ашмянскі
Плошча: 8,42 км²
Насельніцтва (2018)
колькасьць: 16 835 чал.
шчыльнасьць: 1999,41 чал./км²
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1593
Паштовы індэкс: 231100
СААТА: 4249501000
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 54°25′30″ пн. ш. 25°56′15″ у. д. / 54.425° пн. ш. 25.9375° у. д. / 54.425; 25.9375 25°56′15″ у. д. / 54.425° пн. ш. 25.9375° у. д. / 54.425; 25.9375
Ашмяны на мапе Беларусі ±
Ашмяны
Ашмяны
Ашмяны
Ашмяны
Ашмяны
Ашмяны
Ашмяны: Назва, Гісторыя, Насельніцтва Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.oshmiany.grodno.by

Ашмяны — даўняе магдэбурскае места, цэнтар гістарычнага рэгіёну (частка Віленшчыны), старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. Да нашага часу тут захаваліся касьцёлы францішканскі Найсьвяцейшай Панны Марыі ў стылі позьняй готыкі і Фарны Сьвятога Міхала Арханёла ў стылі рэнэсансу і нэабарока (віленскага барока), а таксама драўляная Могілкавая капліца ў традыцыйным беларускім стылі, помнікі архітэктуры XV—XIX стагодзьдзяў.

Назва

Паводле францускага лінгвіста-германіста Раймонда Шмітляйна, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў, назва Ашмена цалкам адпавядае засьведчанаму ў гістарычных крыніцах старажытнаму германскаму імю Osminna. Апроч таго, адзначалася старажытнае германскае імя Asman (пазьнейшае Assmann).

Выказваліся таксама іншыя меркаваньні: у рэчышчы палітыкі летувізацыі пад уладай Расейскай імпэрыі назву места тлумачылі ад летувіскага слова ašmenys 'вастрыё', а пад уладай Савецкай Расеі — ад летувіскага akmenas 'камень', таксама яе зьвязвалі зь фінска-вугорскім словам з значэньнем 'мядзьведзь', тым часам у крыжацкіх летапісах захавалася слова asschemynne — места з драўлянымі пабудовамі.

У хроніках тэўтонскіх рыцараў упамінаюцца як Aschemynne (а таксама як Asmen), на мапе Вялікага Княства Літоўскага працы Тамаша Макоўскага (1613 год) значацца як Oßmiana. У сучасных беларускамоўных публікацыях часам сустракаюцца варыянты назвы Ашмяна́, Ашме́на (польск. Oszmiana, лет. Ašmena; рас. Ошмяны). Традыцыйнае напісаньне назвы места лацінскімі літарамі і афіцыйная трансьлітарацыя — Ašmiany.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Першы пісьмовы ўпамін пра Ашмяны як замак у Віленскім княстве зьмяшчаецца ў «Хроніцы Літоўскай і Жамойцкай» і датуецца 1341 годам (ёсьць меркаваньні, што паселішча існавала яшчэ ў XI ст.). У гэты час яны знаходзіліся ў валоданьні вялікага князя Гедыміна і паводле спадчыны перайшлі да ягоных сыноў.

Ашмяны: Назва, Гісторыя, Насельніцтва  Ашмяны: Назва, Гісторыя, Насельніцтва 
Пячаткі земская (1783) і гродзкая (1796)

У 1384—1385 гадох Ашмяны спрабаваў захапіць Тэўтонскі Ордэн, што мусіла быць пачаткам зьнішчэньня княства Ягайлы, аднак выправа скончылася няўдачай. У канцы XIV стагодзьдзя паселішча, імаверна, атрымала статус места ад вялікага князя Вітаўта. У 1398 годзе біскуп віленскі Андрэй упамянуў у тэстамэнце тутэйшы касьцёл (які менавіта, у дакумэнце ня значыцца; гэты ўпамін часам зьвязваюць з парафіяльным касьцёлам Сьвятога Духа, а часам — з францішканскім Найсьвяцейшай Панны Марыі).

У 1402 годзе крыжакі зноў напалі на Ашмяны, але сустрэлі рашучы супраціў і мусілі зыйсьці ў бок Меднікаў. У 1413 годзе места ўвайшло ў склад Віленскага ваяводзтва і да сярэдзіны XV стагодзьдзя зьяўлялася рэзыдэнцыяй вялікіх князёў. 8 сьнежня 1432 году пад Ашмянамі адбылася бітва паміж войскамі Жыгімонта і Сьвідрыгайлы, у якой апошні пацярпеў сакрушальную паразу. Пад 1497 годам упершыню ўпамінаецца тутэйшы францішканскі канвэнт, які відаць, існаваў і раней, хоць у даведніках часам памылкова датуюць зьяўленьне ў Ашмянах манахаў-францішканаў 1505 годам.

У 1519 годзе маскоўскія захопнікі спалілі і ўшчэнт разбурылі Ашмяны. За часамі Рэфармацыі Мікалай Радзівіл «Руды» (1512—1588) заснаваў тут кальвінскі збор, места стала адным з найвядомейшых цэнтраў кальвінізму ў Вялікім Княстве Літоўскім. Паводле інвэнтару за 1551 год, у Ашмянах жыло 46 радзінаў мяшчанаў. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў места стала цэнтрам павету Віленскага ваяводзтва, з 1569 году — цэнтрам староства. У склад староства ўваходзіла самі Ашмяны (з ратушай, Рынкам і вуліцамі Гальшанскай, Папярэчнай, Сьвятадухаўскай, Віленскай, Жупранскай), а таксама вёскі Аляны, Гінеўцы, Павяжы і Сьвяты Дух.

Захаваліся сьведчаньні азначэньня жыхароў Ашмянаў і ваколіцаў ліцьвінамі: «…в роспросе Васька [Степанов] сказался: родом литвин белорусец Шменского повету» (1627 год), «литвин Александр [Олехновский] в роспросе сказался родом белорусец, Полоцкого повету, шляхтич; отец его был шляхтич же, испомещен был под Вильной в Ошмянском повете, и отец де его то имение свое продал, а в то место имение купил в Полоцком повете» (1632 год). У матрыкуле Кракаўскага ўнівэрсытэту пад 1426 годам значыцца Jacobus Lithwanus Nicolai de Osmana. Паводле каталёгу ордэну трынітарыяў у Рэчы Паспалітай (1785 год), Josepho Koncewicz… Lithuanus, in districtu Osmianensi natus… Sacramento Danilewcz… Lithuanus, in districtu Osmianensi natus.

Ашмяны: Назва, Гісторыя, Насельніцтва  Ашмяны: Назва, Гісторыя, Насельніцтва 
Мескі (1792) і павятовы (1846) гербы

У XVII стагодзьдзі Ашмяны неаднойчы (у 1655, 1661 і 1677 гадох) вызваляліся ад падаткаў з прычыны разбурэньняў, учыненых маскоўскімі захопнікамі. У 1667 годзе земскі пісар А. Пачобут-Адляніцкі фундаваў кляштар дамініканаў (зь ліквідаванага расейскімі ўладамі касьцёла Найсьвяцейшай Тройцы ў 1873 годзе збудавалі капліцу на мескіх могілках). У 1683 годзе кароль і вялікі князь Ян Сабескі надаў месту прывілей на Магдэбурскае права, які ў наш час лічыцца першым дакладна вядомым прывілеем Ашмянам падобнага кшталту.

На 1740 год, паводле інвэнтару Ашмянскага староства, месту належалі 50 валокаў зямлі, існаваў Рынак (10 мяшчанскіх будынкаў, шляхецкая карчма і двор, касьцёл і кляштар дамініканаў, парафіяльны касьцёл з плябаніяй і шпіталем), вуліцы Гальшанская (13 будынкаў), Папярэчная (4 будынкі ішляхецкі двор), Віленская (10 будынкаў), Сьвятога Духа (4 будынкі), Жупранская (25 будынкаў), млын на рацэ Ашмянка. На 1772 год у Ашмянах былі старосьцінскі двор («замак»), млын, драўляная ратуша з крамамі на Рынку, 89 мяшчанскіх двароў, шляхецкі двор. На 1791 год у месьце налічвалася 142 будынкі. 22 траўня 1792 году кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі надаў Ашмянам прывілей на вольнасьць мяшчанаў ад гродзкага, земскага і дворнага прысуду з правам мець свой магістрат і суд пад кіраўніцтвам бурмістраў і лаўнікаў, а таксама герб: «срэбнае поле шчыта падзелена на тры часткі: у правай — рука з залатымі шалямі, у левай — тарк, паміж імі ў дольнай частцы чырвонае цялё». За часамі паўстаньня Т. Касьцюшкі 1794 году ў месьце знаходзіўся штаб паўстанцкага войска Я. Ясінскага, друкавалася адозва да расейскіх войскаў. 1 траўня і 8 ліпеня тут адбыліся баі паўстанцаў з расейскімі карнікамі.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Ашмяны апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе сталі цэнтрам павету Віленскай губэрні. Новыя ўлады ліквідавалі Магдэбурскае права і перадалі места расейскаму генэрал-маёру Канчалаву (былі ў прыватнай уласнасьці да 2 лютага 1837 году).

За часамі вызвольнага паўстаньня (1830—1831) жыхары Ашмянаў вызвалілі места з-пад расейскай улады. 15 красавіка 1831 году расейскія карнікі пад камандай палкоўніка Вяршыліна спалілі Ашмяны і выразалі каля 500 жыхароў, у тым ліку жанчын і дзяцей, якія схаваліся ў мясцовым дамініканскім касьцёле. Ашмянскую разьню ўхваліў маскоўскі гаспадар Мікалай I: «Добры ўрок далі бунтаўнікам. Справы ў Літве выпраўляюцца». У 1845 годзе Ашмяны атрымалі новы расейскі герб: «мядзьведзь на зяленым полі, зьверху Пагоня». На 1848 год у месьце было 346 будынкаў, працавалі 3 гарбарні, 35 крамаў, 2 лякарні на 52 месцы, павятовая вучэльня (30 вучняў, 2 настаўнікі). У часе нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) у ваколіцах Ашмянаў дзеялі паўстанцкія аддзелы З. Мінейкі, Г. Чаховіча, К. Ясевіча. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у Ашмянах было 10 прамысловых прадпрыемстваў (4 гарбарні, бровар, фабрыка мінэральных вод, медаварня, саладоўня, тытунёвая фабрыка, вадзяны млын).

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе места занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Ашмяны абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Тут прызначылі павятовага старшыню БНР, а жыхары места, Бакштанскай, Налібацкай і Суботніцкай воласьцяў Ашмянскага павету атрымалі Пасьведчаньні Народнага Сакратарыяту БНР. У сьнежні 1918 году Ашмяны занялі бальшавікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП (б) Беларусі места ўвайшло ў склад Беларускай ССР.

З кастрычніка 1920 году Ашмяны ўваходзілі ў склад Сярэдняй Літвы, з 1922 году — у склад міжваеннай Польскай Рэспубліцы. На 1927 год тут існавалі касьцёл, сынагога, гімназія, народны тэатар, інфэкцыйная лякарня, дом састарэлых, меская электрастанцыя, прыватныя заводы і фабрыкі (сьпіртусовых напояў, дражджавы, гарбарны, лесапільны), прыватны аптэчны склад, аптэка, лазьня, фатаграфія, крама, каапэратывы «Прагрэс», «Земляроб», таварыства польскага настаўніцтва, аб’яднаньне сельскагаспадарчага і прамысловага гандлю.

У 1939 годзе Ашмяны ўвайшлі ў БССР, дзе ў 1940 годзе сталі цэнтрам раёну Вялейскай, з 1944 году — Маладэчанскай, з 1960 году — Гарадзенскай вобласьці. У Другую сусьветную вайну з 25 чэрвеня 1941 да 7 ліпеня 1944 году места знаходзілася пад нямецкай акупацыяй, з 1 красавіка 1942 году — у генэральнай акрузе Летува (Generalbezirk Litauen).

У 2006 годзе афіцыйна зацьвердзілі герб Ашмянаў, распрацаваны на аснове яго гістарычнага варыянту 1792 году.

Насельніцтва

Дэмаграфія

Ашмяны: Назва, Гісторыя, Насельніцтва
  • XVIII стагодзьдзе: 1728 год — 1791 чал.; 1791 год — каля 1000 чал.
  • XIX стагодзьдзе: 1804 год — 746 чал.; 1811 год — 1830 чал.; 1825 год — 1022 (730 муж. і 292 жан.); 1833 год — 797 чал. (387 муж. і 410 жан.); 1840 год — 1692 чал.; 1848 год — 4115 чал (2198 муж. і 1917 жан.), зь іх 2018 юдэяў; 1858 год — 3066 чал. (1572 муж. і 1494 жан.); 1861 год — 4604 чал.; 1880 год — 5050 чал., зь іх 2175 каталікоў, 352 праваслаўных, 3 эвангелісты, 2501 юдэяў, 18 магамэтанаў; 1896 год — 6218 чал. (3099 муж. і 3119 жан.); 1897 год — 7124 чал.; 1900 год — 7506 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1914 год — 8,2 тыс. чал.; 1921 год — 3442 чал.; 1927 год — 6 тыс. чал.; 1931 год — 7414 чал.; 1939 год — 8668 чал.; 1945 год — 3460 чал.; 1948 год — 5581 чал.; 1959 год — 6,9 тыс. чал.; 1970 год — 9621 чал.; 1974 год — 10,0 тыс. чал.; 1980 год — 12,8 тыс. чал.; 1985 год — 14,1 тыс. чал.; 1990 год — 15,2 тыс. чал.; 1995 год — 16 тыс. чал.; 1999 год — 16,1 тыс. чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2002 год — 15,1 тыс. чал.; 2004 — 14,9 тыс. чал.; 2006 год — 14,6 тыс. чал.; 2009 год — 14 813 чал. (перапіс); 2016 год — 16 388 чал.; 2017 год — 16 684 чал.; 2018 год — 16 835 чал.

Адукацыя

У склад адукацыйнай сыстэмы Ашмянаў уваходзяць установы адукацыі «Ашмянскі дзяржаўны аграрна-эканамічны каледж», «Ашмянскі дзяржаўны прафесійны аграрна-тэхнічны каледж», «Дзяржаўная гімназія № 1 г. Ашмяны», «Ашмянская дзяржаўная агульнаадукацыйная школа-інтэрнат», «Навучальна-пэдагагічны комплекс ясьлі-сад-сярэдняя агульнаадукацыйная школа», 3 сярэднія школы, дзяржаўная ўстанова «Навучальна-пэдагагічны комплекс ясьлі-сад-базавая агульнаадукацыйная школа», 2 дзяржаўныя ўстановы адукацыі «Дашкольны цэнтар разьвіцьця дзіцяці», цэнтар пазашкольнай работы, цэнтар дзіцяча-юнацкага турызму і краязнаўства, навучальна-спартовая ўстанова «Ашмянская дзіцяча-юнацкая спартовая школа», цэнтар карэкцыйна-разьвіцьцёвага навучаньня і рэабілітацыі, установа адукацыі «Ашмянскі дзяржаўны сацыяльна-пэдагагічны цэнтар».

У 2009 годзе ўсе ўстановы адукацыі атрымалі статус юрыдычных асобаў. У верасьні 2011 году адзін з 4 першых клясаў сярэдняй школы № 2 (вул. Школьная, д. 1), заснаванай 20 студзеня 1952 году, стаў беларускамоўным.

Культура

Дзеюць дом культуры і кінатэатар.

Мас-мэдыя

  • З 21 кастрычніка 1939 году выдаецца раённая ґазэта «Ашмянскі Весьнік». Асьвятляе грамадзка-палітычнае, сацыльна-эканамічнае і культурнае жыцьцё раёну. Наклад 4960 асобнікаў. Выходзіць два разы на тыдзень (серада і субота) на расейскай і беларускай мовах.
  • Штотыднёвік «Рэгіянальная газета».

Спорт

На заходняй мяжы Ашмянаў знаходзіцца траса для мотакросу, на якой з савецкіх часоў праводзяцца міжнародныя спаборніцтвы.

Забудова

Вуліцы і пляцы

Афіцыйная назва Гістарычная назва Былыя назвы
17 верасьня плошча Рынак пляц Тадэвуша Касьцюшкі пляц
17 верасьня завулак Рынкавы завулак
Аўдзеева вуліца Засечнік вуліца
Польная вуліца
Голяса вуліца Водная вуліца
Набярэжная вуліца
Камсамольская вуліца Папярэчная вуліца
Царкоўная вуліца
Адама Міцкевіча вуліца Міхайлаўская вуліца (частка)
Садовая вуліца (частка)
Першамайская вуліца Замкавая вуліца
Касьцельная вуліца
Казначэйская вуліца
Піянэрская вуліца Запольная вуліца Часлава Янкоўскага вуліца
Савецкая вуліца Жупранская вуліца (усходняя частка)
Сьвятадухаўская вуліца (заходняя частка)
Юзэфа Пілсудзкага вуліца (усходняя частка)
Чырвонаармейская вуліца Віленская вуліца Люцыяна Жалігоўскага вуліца

З урбананімічнай спадчыны Ашмянаў да нашага часу гістарычныя назвы захавалі вуліцы Барунская, Гальшанская, Зарэчная і Францішканская, Францішканскі завулак.

Эканоміка

Прадпрыемствы харчовай, радыётэхнічнай прамысловасьці, вытворчасьць будаўнічых матэрыялаў.

Апроч таго, у Ашмянах працуюць чатыры аддзелы банкаў, 4 страхавыя кампаніі, друкарня.

У 2013 годзе аўстрыйскі інвэстар заявіў пра пляны збудаваць у Ашмянах завод вытворчасьці дражджавога экстракту.

Транспарт

Праз Ашмяны праходзіць 9-ы транспартны эўрапейскі калідор. Знаходзяцца за 130 км на паўночны захад ад Менску, за 55 км на поўдзень ад Вільні. Чыгуначнае злучэньне праз станцыю Ашмяны (за 17 км ад места).

Турыстычная інфармацыя

Інфраструктура

У месьце дзее Ашмянскі краязнаўчы музэй імя Францішка Багушэвіча. Спыніцца можна ў гатэлі «Ашмяны».

Славутасьці

Ашмяны: Назва, Гісторыя, Насельніцтва 
Францішканскі касьцёл

Страчаная спадчына

Галерэя

Асобы

  • Аляксандар Батурын (1904—1983) — сьпявак і пэдагог, выдатны майстар смыкавых інструмэнтаў
  • Люцыян Жалігоўскі (1865—1947) — вайсковы і палітычны дзяяч, генэрал
  • Юльян Карчэўскі (1806—1833) — мастак
  • Віктар Марціновіч (нар. 1977) — беларускі публіцыст, мастацтвазанаўца, пісьменьнік
  • Вітальд Урбановіч (1904—1983) — мастак

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Ашмяны НазваАшмяны ГісторыяАшмяны НасельніцтваАшмяны ЗабудоваАшмяны ЭканомікаАшмяны ТранспартАшмяны Турыстычная інфармацыяАшмяны ГалерэяАшмяны АсобыАшмяны ЗаўвагіАшмяны КрыніцыАшмяны ЛітаратураАшмяны Вонкавыя спасылкіАшмяныАшмянкаАшмянскі раёнБеларуска-летувіская граніцаБеларусьВільняГарадзенская вобласьцьГорадГорадняЛетуваМаладэчна

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

РагнедаМы выйдзем шчыльнымі радаміПэнсіяСяргей АлейнікАляксандар ЧарвякоўБанкаўскі рахунакЯленскіяПоліцкі статутДразды (гурт)Ксэнафобія1955Эразм ЦёлакЛепельскі раёнСувэрэнная дзяржава2020-яАблігацыяРагуляПастава на каленяхМужыцкая праўдаКастусь ЕзавітаўКругаварот рэчываў у біясфэрыШпакМенск (кампутарная гульня)Лацінская моваРод (біялёгія)Ойча нашГалоўная старонкаАрцём АрашонакСірэйкаПарнафільмДыялекты беларускай мовыЦынкавыя хлопчыкіДублінМобі ДыкЯн ЧыквінМалайзіяІнтэрнэтHromadske.TVДругі падзел Рэчы ПаспалітайТвэркБаўгарыяЭўропаБардэльЛошаУрад Беларускай Народнай РэспублікіСабакаМажэлаВусаў (вёска)Фабрыкацыя супраць труса РоджэраДзейнікЧорны сьпіс ЭўразьвязуПлоцевы актМіхась БашлакоўЗлучнікНавум ГальпяровічВітольд Бялыніцкі-БіруляЯнка КупалаНяпоўныя сказыСакЯнка СіпакоўПарыжВаронча2010Беларуская Савецкая Сацыялістычная РэспублікаАлесь ПісьмянкоўВікісховішчаНаймановічыЮры ГумянюкБелазар🡆 More