Ашмяны Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы І Кляштар Дамініканаў

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар дамініканаў
Краіна Беларусь
Места Ашмяны
Дата заснаваньня 1667

Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар дамініканаў — помнік архітэктуры XVII—XVIII стагодзьдзяў у Ашмянах. Знаходзіўся ў цэнтры места, на рагу Рынку і Жупранскай вуліцы.

15 красавіка 1831 году ў час здушэньня вызвольнага паўстаньня расейскія карнікі ўчынілі разьню жанчынаў і дзяцей, якія схаваліся ў касьцёле. У 1850 годзе расейскія ўлады ліквідавалі кляштар, а ў 1872 годзе — разабралі будынак касьцёла дзеля будаваньня на гэтым месцы Васкрасенскай царквы-мураўёўкі.

Гісторыя

Ашмяны Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы І Кляштар Дамініканаў 
Кляштар на пляне Рынку, 1866 г.

Вялікае Княства Літоўскае

Кляштар дамініканаў у Ашмянах фундавалі ў 1667 годзе пісар земскі ашмянскі Андрэй Пачобут і яго жонка Дарота з Аборскіх. Кляштар разьлічваўся на 12 манахаў, пры ім дзейнічала школа на 10 вучняў.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Ашмяны апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзейнічаць. Па пажары ў 1797 годзе касьцёл аднавілі.

У час здушэньня вызвольнага паўстаньня (1830—1831) 15 красавіка 1831 году расейскія карнікі забілі каля 500 жыхароў (палову жыхароў места), у тым ліку жанчынаў і дзяцей, якія схаваліся ў касьцёле. У 1850 годзе расейскія ўлады ліквідавалі кляштар, апошнім прыёрам быў кс. Пётар Арахоўскі. У 1872 годзе, каб сьцерці памяць пра ўчыненую расейскімі карнікамі разьню, будынак касьцёла пастанавілі разабраць дзеля будаваньня на гэтым месцы Васкрасенскай царквы-мураўёўкі.

З матэрыялаў зьнішчанага касьцёла збудавалі Могілкавую капліцу.

Крыніцы

Tags:

Ашмяны Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы І Кляштар Дамініканаў ГісторыяАшмяны Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы І Кляштар Дамініканаў КрыніцыАшмяны Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы І Кляштар Дамініканаў

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ВінаградакветныяСмаленск25 сакавікаСуахіліАрыстыд БрыянМаларыцкі раёнТэўда (імя)Галоўная старонкаБусел белыФілёлягБодаІндуісцкія календарыTor BandАвантуры майго жыцьцяEBayБеларускае нацыянальнае адраджэньнеТэракт у «Крокус Сіці Холе»Батон-РужЎАрыянстваШатляндыяМіхаіл БулгакаўСуна (імя)ЯнаўГербРасейская ВікіпэдыяБітва пад Монтэ-КасынаСтаніслаў Вільгельм РадзівілКіліян МбапэАльтэнаЛітаратуразнавецВялікае Княства ЛітоўскаеСоніАўганска-савецкая вайнаКастрычнікMicrosoft WindowsМусульманскі каляндарАляксандар фон ГумбальтКартузыВялікабрытаніяТурэччынаОрдэн базылянаў-мэлькітаў алепінцаўПастава 69Мартын ЛютэрСвая моваЯкуб ПліхтаСтэфэн КарыАстанаКлёд СымонГлыбокаеДарагічынскі раёнКампутарная гульняУправа КДБ па вайсковай контравыведцыГісторыя КітаюАдзёрТомская вобласьцьСошненскі сельсаветПерапіс насельніцтва ЗШАВікіпэдыяГайла (імя)Гіп-гопАднадольныяАрлеанСыднэйРаманскі стыльНікаляс ван ВэйкІндуізмДжэймз ГардэнФранцішак з АсізіУкраінаУладзімер КараткевічВэнэсуэла🡆 More