Ашмяны Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі І Кляштар Францішканаў

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар францішканаў
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі
Краіна Беларусь
Места Ашмяны
Каардынаты 54°25′33.25″ пн. ш. 25°57′22.80″ у. д. / 54.4259028° пн. ш. 25.9563333° у. д. / 54.4259028; 25.9563333 25°57′22.80″ у. д. / 54.4259028° пн. ш. 25.9563333° у. д. / 54.4259028; 25.9563333
Архітэктурны стыль клясыцыстычная архітэктура[d]
Дата заснаваньня XV ст.
Статус Ахоўная зона
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар францішканаў на мапе Беларусі
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар францішканаў
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар францішканаў
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар францішканаў
Ашмяны Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі І Кляштар Францішканаў Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар францішканаў на Вікісховішчы

Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар францішканаў — помнік архітэктуры XV—XIX стагодзьдзяў у Ашмянах. Знаходзіцца ў прадмесьці Францішканах, на вуліцы Францішканскай. Дзейнічаў да 1845 году. Твор архітэктуры готыкі і клясыцызму.

Комплекс Ашмянскага францішканскага кляштару складаўся з касьцёла і кляштарнага корпуса. У другой палове XIX ст. улады Расейскай імпэрыі зруйнавалі кляштарны корпус. З савецкіх часоў касьцёл знаходзіцца ў занядбаным стане.

Гісторыя

Ашмяны Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі І Кляштар Францішканаў 
Кляштар, 1848 г.

Вялікае Княства Літоўскае

Першы магчымы пісьмовы ўпамін пра касьцёл у Ашмянах датуецца 1407 годам, калі Войцех Манівід запісаў яму падданых у вёсцы Мірклішках. У адпаведнай лацінскай дароўнай грамаце ўжываецца «народны» выраз «паўустаўнае» (vulgariter dictam pol ustavy) — гэта адпавядае многім іншым тагачасным лацінскім граматам літоўскіх князёў і баяраў, дзе з азначэньнем «народны» («гутарковы») падаваліся менавіта беларускія словы і выразы.

У 1497 годзе Юры Яновіч фундаваў у месьце францішканскі кляштар. У 1505 годзе вялікі князь Аляксандар выдаў дадатковы фундуш кляштару.

Мураваны касьцёл збудавалі на мяжы XV і XVI стагодзьдзяў. Паводле інвэнтару 1585 году, у касьцёле захоўваўся антыфанар на пэргамэнце. За часамі вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) у 1659 годзе драўляныя будынкі кляштару зруйнавалі, але неўзабаве іх аднавілі, а касьцёл рэканструявалі і патынкавалі.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Ашмяны Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі І Кляштар Францішканаў 
Касьцёл. У. Загорскі, 1900 г.

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Ашмяны апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзейнічаць. Будынак касьцёла пацярпеў за часамі вайны 1812 году. У 1822 годзе яго аднавілі ў стылі клясыцызму.

Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1845 годзе расейскія ўлады ліквідавалі кляштар. Неўзабаве кляштарныя будынкі зьнішчылі, а касьцёл перарабілі пад склад.

Найноўшы час

У 1920-я гады ўлады міжваеннай Польскай Рэспублікі вярнулі касьцёл рыма-каталікам, якія аднавілі помнік. Па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады адабралі будынак. Неўзабаве яго давялі да занядбанага стану.

Архітэктура

Касьцёл — 1-нэфавая базыліка з 3-граннай апсыдай.

Галерэя

Гістарычная графіка

Гістарычныя здымкі

Сучасныя здымкі

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Ашмяны Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі І Кляштар Францішканаў ГісторыяАшмяны Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі І Кляштар Францішканаў АрхітэктураАшмяны Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі І Кляштар Францішканаў ГалерэяАшмяны Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі І Кляштар Францішканаў КрыніцыАшмяны Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі І Кляштар Францішканаў ЛітаратураАшмяны Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі І Кляштар Францішканаў Вонкавыя спасылкіАшмяны Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі І Кляштар Францішканаў

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ЛічэбнікРэспубліка КарэяАдвакатГаліцка-Валынскае княстваАстравецКлеапатраРэформа беларускага правапісу 1933 годуМустафа Кемаль Ататурк18 красавікаЮры ГедыгольдМіхась РудкоўскіTor BandМотарРэшаўБаркэмпПераклады Бібліі на беларускую мовуРыдмонтЛюбПацолтСказДзьмухавецМаршы недармаедаўАлегВашынгтон (акруга Калюмбія)Мастацкая літаратураСтрахаваньнеГімн Беларускай ССРВіктар ШніпМікола КупрэеўЛаскаценьЖыгімонт АўгустБодаРыгор МарцьянаўАўстраліяТэхналёгіяСаргоўд30-я грэнадэрская дывізія Вафэн-СС (1-я беларуская)Караман (імя)Парнаграфія ў Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірляндыі1919Галерэя ЎТэўтонскі ордэнСурвэткаСтаражытны РымБерасьцеМутАксана БязьлепкінаНаркамаўкаПарнаграфія ў ІталііКадзіла сармацкаеЗямля пад белымі крыламіТутэйшыя (спэктакль)Сьляпун букавінскіТутэйшыя (выраз)Крэдытны каапэратыўЕсьманАнатоль СербантовічМашэкаВышэйшая школа (выдавецтва)Імёны ліцьвінаўGoogleПавал ДураўКарл Фрыдрых ГаўсРусіфікацыя БеларусіФундацыя «Вікімэдыя»Менскі мэтрапалітэн🡆 More