Зыгмунт Мінейка

Зы́гмунт Станісла́вавіч Міне́йка-Газда́ва (псэўданім Баравы́; 1840, Балванішкі, Ашмянскі павет, Віленская губэрня, цяпер Зялёны Бор, Ашмянскі раён, Гарадзенская вобласьць — 27 сьнежня 1925, Атэны, Грэцыя) — грамадзкі дзяяч, вайсковец, навуковец, рэвалюцыянэр, удзельнік паўстаньня 1863—1864 гадоў.

    Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Мінейка.
Зыгмунт Мінейка
па-польску: Zygmunt Mineyko
Зыгмунт Мінейка
Дата нараджэньня 1840[…]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці сьнежань 1925 або 27 сьнежня 1925(1925-12-27)
Месца сьмерці
Месца вучобы
Занятак вайсковец, класічны археолаг, журналіст, палітык, палітычны актывіст, інжынэр цывільнага будаўніцтва, афіцэр
Навуковая сфэра палітычная дзейнасьць[d], вайсковая служба, цывільная інжынэрыя[d], водная гаспадарка[d] і тапаграфія[d]
Бацька Станіслаў Ежы Мінейка[d]
Маці Cecylia Chrzczonowicz[d]
Дзеці Соф’я Мінейка[d]
Узнагароды

Ягонае імя носіць адна з вуліцаў у Ашмянах.

Юнацтва

Нарадзіўся ў 1840 годзе. З шляхецкага роду Мінейкаў гербу Газдава, сын Станіслава й Цацыліі са Шчановічаў. У 1852—1858 гадах Зыгмунт вучыўся ў гімназіі ў Вільні (у тыя ж гады вучнем гімназіі быў Францішак Багушэвіч).

Удзел у вызваленчым руху

У 1858 годзе паступіў у Мікалаеўскую інжынэрную вучэльню ў Санкт-Пецярбургу. Па вяртаньні на Беларусь далучыўся да вызвольнага руху. Пераапрануўшыся селянінам, разносіў па вёсках «Гутарку старога дзеда». Быў змушаны выехаць у Італію, ад 1861 году выкладаў правілы фартыфікацыі ў Польскай вайсковай школе ў Генуі (заснаваная Джузэпэ Гарыбальдзі). З пачаткам паўстаньня ў 1863 годзе вярнуўся дадому. 18 сакавіка 1863 году пад кіраўніцтвам Мар’яна Лангевіча ўзяў удзел у бітве пад Граховішкамі. Хоць бітва была выйграная, кампанія была няўдалая. Праз Прусію Зыгмунт зноў прыбыў на Беларусь, дзе зарганізаваў аддзел з 28 партызанаў. Паўстанцкі ваенны начальнік Ашмянскага павету. Але аддзел у першым жа баі 3 чэрвеня 1863 году з расейскімі рэгулярнымі войскамі ля Расолішкаў (цяпер у Іўеўскім раёне Гарадзенскай вобласьці) быў разьбіты. Зыгмунт мусіў хавацца, але быў здраджаны. Ён быў арыштаваны й пасоджаны ў віленскі астрог. Суд прыгаварыў яго да павешаньня. Але Весялецкі й Мураўёў, падкупленыя 9000 рублёў маці Зыгмунта Цацыліяй, замянілі павешаньне на 12 гадоў катаргі ў Сыбіры.

Ссылка ў Сыбір

На шляху паміж Табольскам і Томскам, памёр сябар Зыгмунта Струміла, які меў найменшы тэрмін адбыцьця й быў звонку вельмі падобны да яго. Скарыстаўшыся гэтым, Мінейка выдаў сябе за Струмілу й застаўся ў Томску як вольны пасяленец. Тут ён пачаў гандляваць, вырабляючы шапкі, падушкі й штучныя кветкі, а неўзабаве пачаў аздабляць дамы гораду. Набыўшы на заробленыя грошы вазы, коняў і правіянт, Зыгмунт разам зь вязьнямі Вашкевічам і доктарам Акінчыцам уцёк у Санкт-Пецярбург, адкуль зьехаў у Заходнюю Эўропу, узяўшы прозьвішча графа фон Мэбэрта.

Зыгмунт Мінейка 
Зыгмунт Мінейка ў Асманскай імпэрыі

На эміграцыі ў Эўропе

Спачатку жыў у Галяндыі, адкуль перабраўся ў Парыж. Тут ён сустрэўся з імпэратарам Напалеонам ІІІ, якому расказаў пра французаў-удзельнікаў паўстаньня 1863, што адбывалі пакараньне ў Сыбіры. Пасьля сустрэчы ў 1868 годзе Напалеона ІІІ і Аляксандра ІІ вязьні былі вызваленыя, а Мінейка атрымаў ува ўзнагароду магчымасьць дармавога навучаньня ў Вайсковай акадэміі. У 1870 годзе ўдзельнічаў у франка-прускай вайне, пасьля ў часе Парыскае камуны змагаўся на баку камунараў. Пасьля перабраўся ў Турэччыну, а адтуль у Грэцыю. Будаваў масты й чыгункі ў Баўгарыі, Турэччыне й Грэцыі.

Зыгмунт Мінейка 
Зыгмунт Мінейка ў Грэцыі

У Грэцыі

Займаўся археалёгіяй, у 1878 годзе знайшоў храм Зэўса ў Дадоне. Склаў этналягічную карту Эпіру, напісаў шматлікія работы па тапаграфіі, за што грэцкі парлямэнт у 1910 годзе надаў яму званьне ганаровага грамадзяніна краіны. У 1891 годзе пераехаў у Атэны, дзе ўзначаліў дэпартамэнт пры міністэрстве публічных работ Грэцыі. Дакладна вядома, што ўдзельнічаў у будаўніцтве і ўзнаўленьні алімпійскіх аб’ектаў, у тым ліку легендарнага Мармуровага стадыёну — сымбалю Алімпійскіх гульняў. У 1896 годзе падчас Алімпіяды ў Атэнах быў спартовым карэспандэнтам «Dziennika Polskiego» і «Czasu».

Удзельнічаў у грэка-турэцкіх войнах у 1896, 1897 і 1912 гадах, падрыхтаваў пляны здабыцьця Салёнікаў і Яніны. За гэта атрымаў узнагароды ад караля Канстантына І у 1917 і 1922 гадах (у т. л. і Залаты крыж заслугі). Працаваў у дзяржаўнай адміністрацыі, быў кіраўніком інжынэрнага аддзелу грэцкае арміі.

Першы раз пасьля ўцёкаў з Сыбіры наведаў радзіму ў 1911 годзе. У 1922 і 1923 гадах наведаў Польшчу, дзе сустрэўся з маршалам Пілсудзкім і атрымаў узнагароды за ўдзел у паўстаньні 1863 году.

Масонская дзейнасьць

Быў актыўным масонскім дзеячом. Уваходзіў у склад лёжаў Grand Orient de France, Grand Orient d’Italie і лёжаў Panhellenion і Pythagoras (належылі да Grande Loge de Grece). Уваходзіў у кіраўніцтва грэцкіх лёжаў Massonic Old and Accepted Scottish Rites. На ягонае пахаваньне прыбыло шмат масонаў.

Сям’я

У 1880 годзе ажаніўся з Празэрпінай Манарыс, дачкой дырэктара гімназіі ў Яніне. Меў 9 дзяцей: Андрамаху (жонка Караля Патоцкага), Зоф’ю (жонка будучага прэм’ер-міністра Грэцыі Георгіяса Папандрэў), Станіслава, Марыю, Ядзьвігу (жонка Станіслава Ябланоўскага), Вітольда (памёр малым падчас землятрусу), Цацылію (жонка Джона Ўільяма Кўіна), Альдону Сафо, Эўтыміяса Касіміра.

Сын Георгіяса — Андрэас Папандрэу (1919—1996) быў стваральнікам PASOK, прэм’ерам Грэцыі ў 1981—1989 і 1993—1996 гадах. Праўнукам Зыгмунта Мінейкі зьяўляецца вядомы грэцкі палітык, кіраўнік Усягрэцкага сацыялістычнага руху (PASOK), прэм’ер-міністар Грэцыі ў 2009—2011 гадах Георгіяс Папандрэў-малодшы.

Памяць

У гонар Мінейкі названыя сярэдняя школа пры амбасадзе Польшчы ў Атэнах і вуліца ў Ашмянах.

Зыгмут Мінейка згадваецца ў рамане Тадэвуша Канвіцкага «Польскі комплекс» (1977).

Творы

  • Zygmunt Mineyko Z tajgi pod Akropol: Wspomnienia z lat 1848—1868 / Oprac.: Eligiusz Kozłowski i Kazimierz Olszański. Przedm. i przypisy Eligiusz Kozłowski.. — Warszawa: Pax, 1971. — 551 с.
  • Зыгмунт Мінейка З тайгі пад Акропаль: успаміны з 1848—1866 гадоў / пераклад, укладанне, прадмова, каментары Марыны Запартыкі. — Мінск: Лімарыус, 2017. — 568,[2] с. — (Беларуская мемуарная бібліятэка). — 300 ас. — ISBN 978-985-6968-65-8

Крыніцы

Літаратура

  • Клейн Б. Фамильный портрет // Клейн Б. Время выбора. — Мн., 1987;
  • Орлов В. Почетный гражданин Эллады // Дело (Восток + Запад). 1995, № 5;
  • PSB;
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 5: М — Пуд. — 592 с. — ISBN 985-11-0141-9
  • Mineyko Zygmunt // Inżynierowie polscy XIX i XX wieku / Pod red. J. Piłatowicza. — Warszawa: Retro-Art., 2001. — Т. VII. 100 najwybitniejszych polskich twórców techniki. — С. 160—163. — 285 с. — ISBN 83-87992-15-1

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Зыгмунт Мінейка ЮнацтваЗыгмунт Мінейка Удзел у вызваленчым рухуЗыгмунт Мінейка Ссылка ў СыбірЗыгмунт Мінейка На эміграцыі ў ЭўропеЗыгмунт Мінейка У ГрэцыіЗыгмунт Мінейка Масонская дзейнасьцьЗыгмунт Мінейка Сям’яЗыгмунт Мінейка ПамяцьЗыгмунт Мінейка ТворыЗыгмунт Мінейка КрыніцыЗыгмунт Мінейка ЛітаратураЗыгмунт Мінейка Вонкавыя спасылкіЗыгмунт МінейкаАтэныАшмянскі паветАшмянскі раёнБалванішкіВіленская губэрняГарадзенская вобласьцьГрэцыяЗялёны Бор (Гарадзенская вобласьць)Паўстаньне 1863—1864 гадоў

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Платон ГалавачУладзіслаў ДалідовічСяргей ПадсасонныЮры Алелькавіч (1559—1586)Мар’ян ДуксаВіктар КалінаВерацейкаСамасей18 красавікаПастава 69АрмэніяДП-1ЗдароўеВугоршчынаЭякуляцыяГанна СевярынецПрыквэлТрыбадызмМінейкіЗвонЯнуар СухадольскіКузьма ЧорныЗлучнікПраваМаркёрЖыгімонт Караль Радзівіл.comТалачынБусел белыБулевічыТодар КляшторныЗавушніцыГран-пры КітаюПерапіс насельніцтва Беларусі (2019)ВільняНекамэрцыйная арганізацыяВітаўтБурбалка даткомаўСымон БудныЧорны замак Альшанскі (фільм)НаркамаўкаПрафэсарЖанчына зьверхуМарыя АнтуанэтаЛохКонтаўтыПрацяглы будучы часАпавядальны сказКупальлеЛітваКасьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (Граўжышкі)Расейская акупацыя БеларусіРодЛетувісыMozilla FirefoxМіжнародны стандартны кніжны нумарРоварАнілінгусВольга КараткевічТаварЖытлоАльгердавічыЖыткавічыСтараўкраінская мова🡆 More