Гродзкі Суд

Гродзкі суд — павятовы суд для шляхты, мяшчанаў і сялянаў у Вялікім Княстве Літоўскім.

Першапачаткова знаходзіўся ў замку (горадзе, гродзе), адкуль і пайшла назва. Рэглямэнт працы суду быў улучаны ў розныя разьдзелы Статуту Вялікага Княства Літоўскага 1588 року.

Гродзкі Суд
Будынак гродзкага суду ў Менску

Дзейнічаў у двух складах — вышэйшым і ніжэйшым. У вышэйшы гродзкі суд уваходзіў ваявода або староста, або дзяржаўца і прадстаўнікі мясцовых фэадалаў, наяўнасьць якіх згодна са Статутам 1529 року была абавязковай. Вышэйшы гродзкі суд выконваў функцыі суду другой (г.зн. апэляцыйнай) інстанцыі ў адносінах да ніжэйшага складу гэтага суду. Ніжэйшы гродзкі суд склікаўся ў выпадку адсутнасьці вышэйшых службовых асобаў і зьдзяйсьняўся калегіяй, у якую ўваходзілі падваявода або падстароста, а таксама замкавы судзьдзя і пісар, якія прызначаліся ваяводам або старостам зь ліку асобаў са шляхты мясцовага паходжаньня, знаёмых з правам. Улучэньне ў склад ніжэйшага гродзкага суду прафэсійнага юрыста-судзьдзі сьведчыць пра значнае разьвіцьцё судовай сыстэмы і пачатковым этапе аддзяленьня суду ад адміністрацыі. Упершыню пра прафэсійных судзьдзяў было запісана ў грамаце Ягайлы ад 20 лютага 1387 року.

Галоўным судзьдзём звычайна быў ваявода, староста або дзяржаўца. Калі галоўны судзьдзя адсутнічаў, яго замяняў падстароста. Судзьдзі абавязаныя былі ведаць старабеларускую мову.

Першапачаткова ў замкавым судзе разглядаліся амаль усе мясцовыя справы, але пазьней, са зьяўленьнем іншых судоў (земскага і інш.), у кампэтэнцыі гродзкага засталіся толькі «гарачыя справы» — аб нападах на дамы шляхты, забойствах, цяжкіх і менш цяжкіх цялесных пашкоджаньнях, падпалах, разбоях, згвалтаваньнях, атручваньнях, а таксама грамадзянскія справы аб вяртаньні зьбеглых прыгонных сялянаў і чэлядзі нявольнай. Асноўнай задачай гродзкага суду было ажыцьцяўленьне правасудзьдзя адносна асобаў, злоўленых «зь ліцом» (г.зн. на месцы ўчынку), а таксама затрыманых на працягу 24 гадзінаў пасьля зьдзяйсьненьня злачынства. Гродзкі суд таксама сьведчыў грамадзянска-праўныя дамовы, забясьпечваў судовыя доказы і г. д.

Калі злачынец-шляхціц пасьпяваў на працягу 24 гадзінаў схавацца ў сваім домаўладаньні, яго належала выклікаць адмысловай позвай у суд на чарговае судовае пасяджэньне, але не пазьней чым праз 4 тыдні. Калі тэрмін быў прапушчаны, зацікаўлены бок мог зьвярнуцца ў земскі суд.

Зь цягам часу ўсе судовыя справы пачалі рэгістравацца ў адмысловых судовых кнігах, якія закон абавязваў дбайна захоўваць. Пры кожным гродзкім судзе паводле Статуту 1588 року патрабавалася наяўнасьць належнага, добра ўмацаванага судовага двару, а таксама вязьніцы і ката.

Глядзіце таксама

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Вялікае Княства ЛітоўскаеГорадПаветРок (год)Статут ВКЛ 1588 годуСялянеШляхта

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Зянон ПазьнякЛіга чэмпіёнаў УЭФА 2023—2024 гадоўСэрбіяКанстытуцыя БеларусіПалітычны вязеньБерасьцейская вобласьцьІгар БабкоўРодная моваВытворнае словаАргазмБаер ЛевэркузэнПорнгабКрэдытПярнуУзброеныя сілы Рэспублікі БеларусьЛязьбійская парнаграфіяСядзібаЛагойскІван Альгімонтавіч ГальшанскіАнатоль ВярцінскіІсламская дзяржаваСпадчына (часопіс)Кузьма ЧорныМаладосьць (часопіс)ВялікабрытаніяБелая вежа (часопіс)Помнік тысячагодзьдзя БерасьцяМаксім ЛужанінМаёнтакМаксім ТанкКрысталь БойдСцэнарАнтонімыСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікПіт ПаўлаўЧорны кот (арганізацыя)1908Маршы недармаедаўКубаКанадаЛюдзі на балоце (раман)Гісторыя беларускай мовыТайва́ньЯн ЧачотОйча нашЛетува1919Беларуская ВікіпэдыяСан-Хасэ (Каліфорнія)АлейкаАкіянЭрэкцыяМіхась РудкоўскіНіл ГілевічБагдан БянюкСіяньАляксей ДудараўЛёнданБеларуская Народная РэспублікаЗнак рашоткі (актаторп)ВайшнорыяФутболІвонка СурвілаЧэлесВалеры ГапееўТыльзытБірнейкаЦмокНядзеляЮрась ШамецькаЛітоўская мова🡆 More