Меднікі: вёска ў Летуве, на мяжы з Беларусьсю

Ме́днікі (лет.

Medininkai) — вёска ў Летуве, каля ракі Лошы. Цэнтар староства Віленскага раёну Віленскага павету. Насельніцтва на 2011 год — 493 чалавекі. Знаходзяцца за 26 км ад Вільні, за 2 км ад беларуска-летувіскай граніцы; на аўтамабільнай дарозе Вільня — Менск.

Меднікі
лац. Miedniki
лет. Medininkai
Агульны выгляд
Агульны выгляд
Меднікі: Назва, Гісторыя, Насельніцтва
Герб Меднікаў
Першыя згадкі: 1387
Краіна: Летува
Павет: Віленскі
Раён: Віленскі
Насельніцтва: 493 чал. (2011)
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Паштовы індэкс: 13019
Геаграфічныя каардынаты: 54°32′20″ пн. ш. 25°39′0″ у. д. / 54.53889° пн. ш. 25.65° у. д. / 54.53889; 25.65 25°39′0″ у. д. / 54.53889° пн. ш. 25.65° у. д. / 54.53889; 25.65
Меднікі на мапе Летувы
Меднікі
Меднікі
Меднікі
Меднікі: Назва, Гісторыя, Насельніцтва Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Меднікі — даўняе мястэчка гістарычнай Віленшчыны, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага, на этнічнай тэрыторыі беларусаў. Да нашага часу тут захаваўся замак вялікіх князёў літоўскіх, помнік архітэктуры XIV стагодзьдзя.

Назва

Медзін (Meddin) — імя германскага паходжаньня.

На думку географа Вадзіма Жучкевіча, тапонім Меднікі мае зьвязкі зь медным рамяством, пашыраным сярод першых насельнікаў паселішча.

Дзеля адрозьненьня ад Меднікаў (Варняў) на Жамойці часам насілі дадатковае азначэньне — Меднікі Літоўскія

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Гісторыя мястэчка мае непарыўныя зьвязкі з замкам вялікіх князёў, збудаваным, паводле найбольш пашыранага меркаваньня, у першай палове XIV стагодзьдзя (полюсныя вэрсіі — канец XIII стагодзьдзя і па 1380 год).

Меднікі здаўна належалі да ўладаньняў вялікага князя Альгерда, тут неаднойчы спынялася ягоная жонка цьвярская княжна Ўльяна. Медніцкі замак значыцца ў «Сьпісе рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх» апошняй чвэрці XIV стагодзьдзя. У гэты час ён быў аб’ектам нападаў крыжакоў. У 1385 годзе вялікі магістр Конрад фон Ротэнштайн дэманстратыўна зладзіў пад мурамі фартэцыі рыцарскі турнір, але пра ўзяцьце замка не паведамляецца. У 1402 годзе Сьвідрыгайла навёў на Меднікі нямецкіх хаўрусьнікаў, па чым тыя спалілі драўляныя ўмацаваньні замка і прадмесьці.

У XV — сярэдзіне XVI ст. у Медніцкім замку знаходзілася рэзыдэнцыя намесьніка вялікіх князёў. Тут любіў спыняцца вялікі князь Казімер. Пад 1517 годам Жыгімонт Гербэрштайн упамінае замак як пакінуты. У XVII ст. замкавыя муры выкарыстоўваліся як агароджа для сядзібы і саду.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Меднікі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Віленскім павеце. Каля 1885 году ў мястэчку было 26 будынкаў. У канцы XIX — пачатку XX стагодзьдзяў тут было 34 двары.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Меднікі занялі войскі Нямецкай імпэрыі. Нямецкія салдаты разабралі частку заходняга мура замка.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Меднікі абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У 1920 годзе мястэчка апынулася ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Віленскім павеце Віленскага ваяводзтва.

У 1939 годзе Меднікі ўвайшлі ў БССР, аднак 1—2 кастрычніка 1940 году Масква перадала мястэчка Летувіскай ССР. 31 ліпеня 1991 году, у пэрыяд распаду СССР, група байцоў рыскага АМАПу напала на мытны пост у Медніках. У выніку гэтага інцыдэнту загінулі 7 летувіскіх афіцэраў.

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1867 год — 221 чал.; каля 1885 году — 297 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1959 год — 361 чал.; 1970 год — 1970 чал.; 1979 год — 478 чал.; 1980 год — 480 чал.; 1986 год — 543 чал.; 1989 год — 586 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2001 год — 508 чал.; 2011 год — 493 чал.

Турыстычная інфармацыя

Славутасьці

  • Замак (XIV ст.)
  • Касьцёл Сьвятога Казімера (1928—1933)
  • Могілкі старыя каталіцкія

Галерэя

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Меднікі НазваМеднікі ГісторыяМеднікі НасельніцтваМеднікі Турыстычная інфармацыяМеднікі ГалерэяМеднікі КрыніцыМеднікі ЛітаратураМеднікі Вонкавыя спасылкіМеднікіБеларуска-летувіская граніцаВёскаВіленскі паветВіленскі раёнВільняЛетуваЛетувіская моваЛоша (прыток Ашмянкі)Менск

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

МаркёрЗямля пад белымі крыламіРагачоўВікіБудзьма беларусамі!Юры БеленькіВіктар КаліноўскіМакс ШчурІнтэрнэтРАУСБеліца (Жлобінскі раён)Іван ЧыгрынаўПалітыкШвайцарыяРасейска-ўкраінская вайнаГадзьПесьня пра зубраАлегорыяЮрась БарысевічАніта ДаркІталіяВішымутНаваполацак29 красавікаЖыве Беларусь!Прамяністыя (таварыства)Тып (біялёгія)Фундацыя «Вікімэдыя»Роднае слова (часопіс)Алесь ПісьмянкоўВішнеў (Менская вобласьць)ВільгельмВусякіДабрыняДзед ТалашІксвідэаБушкаБелсатМікола Гусоўскі1996Сонечная энэргіяАртур ВольскіНайвышэйшая Літоўская РадаСьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных уладамі СССРГайла (імя)БлогТыраспальАдэсаГрупавы сэксМіндоўгРэформа беларускага правапісу 1933 годуВярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь 12-га скліканьняТытанікЛяхавіцкі замакЯкасныя прыметнікіГунтВялікабрытаніяВіетнамЗямляПісьменнасьцьДжыліГарадзенская вобласьцьКампутарная сетка2024Алесь БадакЯўген Кантылёў🡆 More