Ян III Сабе́скі, Ян ІІ (17 жніўня 1629, мястэчка Алеска Рускага ваяводзтва — 17 чэрвеня 1696, Вілянаў пад Варшавай) — кароль польскі і вялікі князь літоўскі (1674—1696).
Ян Сабескі лац. Jan Sabieski | |
сьпіс вялікіх князёў літоўскіх | |
---|---|
Ян Сабескі. Мастак Ян Трыцыюс, XVII ст. | |
Кароль польскі | |
21 траўня 1674 — 17 чэрвеня 1696 | |
Каранацыя | 2 лютага 1676 |
Папярэднік | Міхал Карыбут Вішнявецкі |
Наступнік | Аўгуст Моцны |
Вялікі князь літоўскі | |
21 траўня 1674 — 17 чэрвеня 1696 | |
Каранацыя | 2 лютага 1676 |
Папярэднік | Міхал Карыбут Вішнявецкі |
Наступнік | Аўгуст Моцны |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | 17 жніўня 1629, Алеска Рускага ваяводзтва |
Памёр | 17 чэрвеня 1696 (66 гадоў), Вілянаў пад Варшавай |
Пахаваны | |
Нашчадкі | Якуб Людвік Сабескі[d], Марыя Тэрэза Сабеская[d], Тэрэза Кунегунда Сабеская[d], Аляксандар Бэнэдыкт Сабескі[d], Канстантын Уладыслаў Сабескі[d], Тэрэза Тэафіля Сабеская[d], Адэляіда Людвіка Сабеская[d] і Ян Сабескі[d] |
Дынастыя | Сабескія |
Жонка | Марыя Казімера д’Арк’ен |
Бацька | Якуб Сабескі |
Маці | Соф’я Тэафілія з Даніловічаў |
Узнагароды | |
Подпіс |
Ян Сабескі ўвайшоў у гісторыю як выдатны вайскавод, мэцэнат, апякун навукі і мастацтва, у часы ягонага кіраваньня Рэч Паспалітая зьведала свой апошні ўздым.
Паходзіў з старажытнага шляхецкага роду Сабескіх гербу «Яніна». Ягоны бацька Якуб быў кашталянам кракаўскім, маці — Соф’я Тэафілія з роду Даніловічаў.
Атрымаў адукацыю ў Навадворскай калегіі і Ягелонскай акадэміі ў Кракаве. Некаторы час падарожнічаў па краінах Заходняй Эўропы. Ведаў шэраг моваў — італьянскую, лацінскую, нямецкую, татарскую і францускую.
У Рэч Паспалітую вярнуўся ў 1648 годзе падчас казацка-сялянскай вайны і ўступіў у войска. Ваяваў супраць Б. Хмяльніцкага, з 1653 году палкоўнік.
Удзельнічаў у дыпляматычнай місіі ў Асманскую імпэрыю, вывучыў яе дзяржаўны лад. Па вяртаньні браў удзел у вайне з Маскоўскай дзяржавай. Ваяваў на баку Швэцыі, затым супраць яе на баку Яна Казімера.
Некалькі разоў абіраўся паслом на соймы. У 1665—1666 гадох маршалак вялікі каронны, у 1666—1668 гадох — гетман польны каронны. Вызначыўся ў бітве пад Падгайцамі (6 кастрычніка 1667 году), дзе з 3-тысячным войскам разьбіў 30-тысячнае казацка-татарскае войска гетмана Правабярэжнай Украіны П. Дарашэнкі. З 1668 году гетман вялікі каронны. У 1673 годзе атрымаў перамогу ў бітве пад Хоцінам.
19 траўня 1674 году абраны каралём польскім і вялікім князем літоўскім. Супраць ягонай кандыдатуры выстулала кіроўная прааўстрыйская групоўка вялікалітоўскіх магнатаў на чале з Пацамі. Аднак Радзівілы і Сапегі, што былі ў апазыцыі да Пацаў, падтрымалі новага караля і вялікага князя.
Вылучаў на найвышэйшыя пасады ў Вялікім Княстве Літоўскім прадстаўнікоў роду Сапегаў, абапіраўся таксама на Радзівілаў (ягоная сястра Кацярына была замужам за Міхалам Казімерам Радзівілам «Рыбанькам»). Пазьней доўгі час змагаўся з апазыцыяй, якую падтрымлівалі аўстрыйскія Габсбургі. Сам належаў да прафранцускай групоўкі палітычнай эліты.
У канцы жыцьця абвастрыліся дачыненьні паміж Яна Сабескім і Сапегамі. Караля і ягоны плян усталяваньня спадчыннай манархіі падтрымалі толькі прыдворныя групоўкі і сярэдняя шляхта.
У 1674 і 1675 гадох нанёс паразы турэцкім і татарскім войскам ва Ўкраіне. Намагаўся скласьці трывалы мір з Турэччынай і палепшыць адносіны з Расеяй, скласьці хаўрус з Францыяй і Швэцыяй супраць Брандэнбурска-Прускай дзяржавы і Аўстрыі, далучыць да Польшчы Прускае герцагства з Караляўцом.
У 1683 годзе падпісаў трактат аб сяброўстве з Аўстрыяй, і калі ў 1683 годзе турэцкая армія ўзяла ў аблогу Вену, з 27-тысячным войскам Рэчы Паспалітай падыйшоў да места і ўзначаліў агульнае войска імпэратара і нямецкіх князёў (разам 70 тыс. чал.). Генэральная Венская бітва (12 верасьня 1683 году) скончылася разгромам турэцкага войска. Хоць вайна працягвалася да 1699 году, для Рэчы Паспалітай турэцкая пагроза перастала існаваць. Каралеўства Польскае вярнула сабе Падольле і фартэцыю Камянец.
У 1684 годзе ўтварыўся антытурэцкі зьвяз, у які ўвайшлі Рэч Паспалітая, Аўстрыя, Рымскі папа і Вэнэцыя. Каб далучыць да яго Расею, у Маскву накіравалася дыпляматычная місія на чале з ваяводам пазнанскім К. Гжымултоўскім, якое склала «Вечны мір» (1686 год).
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Ян Сабескі, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.