Уладзімер Аляксеевіч Арлоў: беларускі празаік, паэт, гісторык

Уладзіме́р Аляксе́евіч Арло́ў (нарадзіўся 25 жніўня 1953 году, Полацак) — беларускі празаік, паэт, гісторык.

Уладзімер Аляксеевіч Арлоў
Уладзімер Аляксеевіч Арлоў: Біяграфія, Творчасьць, Бібліяграфія
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 25 жніўня 1953(1953-08-25) (70 гадоў)
Полацак, Віцебская вобласьць, БССР
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці літаратар, паэт, гісторык
Жанр верш, гістарычная проза, гістарычная публіцыстыка
Мова беларуская мова і расейская мова
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографу
http://arlou.by

Біяграфія

Уладзімер Арлоў нарадзіўся ў сям’і інтэлігентаў (маці працавала выкладчыцай гісторыі, бацька — пракурорам). Скончыў гістарычны факультэт БДУ (1975). Працаваў у Наваполацку настаўнікам гісторыі (1975—1976), карэспандэнтам, загадчыкам аддзелу, намесьнікам рэдактара гарадской газеты «Хімік» (1976—1986), пасьля пераезду ў Менск — рэдактарам выдавецтва «Мастацкая літаратура» (1988—1997). Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў і Беларускага ПЭН-цэнтру. З 1988 у БНФ «Адраджэньне», двойчы выбіраўся ў Сойм БНФ. Цяпер беспартыйны. Грэка-каталік. Жыве ў Менску.

Творчасьць

Дэбютаваў вершамі ў студэнцкім самвыдавецкім часопісе «Блакітны ліхтар» (Наваполацак, 1973). Падчас навучаньня ў БДУ стаў адным з ініцыятараў выпуску ў Мінску самвыдавецкага літаратурнага альманаху «Мілавіца» (1974—1976), за што выклікаўся ў КДБ, для «прафіляктычных гутарак». Разам з В. Мудровым у 1970—1980-х узяў удзел у памнажэньні і пашырэньні шэрагу забароненых на той час беларускіх выданьняў, сярод якіх быў  «Расейска-беларускі (крыўскі) слоўнік» В. Ластоўскага.

Вядомасьць прынесла проза, творы гістарычнай тэматыкі, затым зьвярнуў на сябе ўвагу як арыгінальны эсэіст і паэт.

Аўтар шматлікіх кніг прозы, паэзіі, гістарычных нарысаў і эсэ.

Творы У. Арлова перакладаліся на шмат якія мовы, у тым ліку на ангельскую, нямецкую, польскую, швэдзкую, чэскую, украінскую, вугорскую, францускую, румынскую, расейскую,  эстонскую, летувіскую, латыскую, славацкую, грузінскую ды інш. . Больш чым на 25 моваў перакладзенае напісанае ў 1990 эсэ «Незалежнасьць — гэта…».

Аўтар сцэнарыяў навукова-дакумэнтальных фільмаў «Еўфрасіньня Полацкая», «Полацкія лябірынты», «Сімяон Полацкі» ды інш.

Пераклаў з расейскай мовы на беларускую кнігу Мікалая Улашчыка «Была такая вёска» (1989), з украінскай мовы на беларускую кнігі Валерыя Шаўчука «Забойства Пятра Невядомага» (1993), Аляксандра Ірванца «Роўна / Ровно» (2007).

«Уладзімер Арлоў — майстар гістарычнай прозы, іранічны эсэіст. Філіграннае валоданьне стылем і  сакавіта-грубаваты гумар зрабілі яго адным з самых папулярных пісьменьнікаў краіны». (Часопіс «ARCHE»).

Бібліяграфія

  • Добры дзень, мая Шыпшына. Апавяданні, аповесць. — Мн., 1986    
  • День, калі ўпала страла. Аповесці і апавяданні. — Мн., 1988    
  • Асветніца з роду Усяслава. Ефрасіння Полацкая. — Мн., 1989    
  • Пока не погасла свеча. Повести и рассказы. — М., 1990    
  • Там, за дзвярыма. Вершы ў прозе. — Мн., 1991    
  • Рандэву на манеўрах. Аповесць. Апавяданні. — Мн., 1992    
  • Еўфрасіння Полацкая. Евфросиния Полоцкая. — Мн., 1992    
  • Прысуд выканаў невядомы. Ігнат Грынявіцкі. — Мн., 1992    
  • «Совершенно секретно», альбо Адзін у трох іпастасях. Літаратурна-публіцыстычныя артыкулы. Эсэ. — Мн., 1992    
  • Міласць князя Гераніма. Аповесці. Апавяданні. — Мн., 1992    
  • Мой радавод да пятага калена. Эсэ. — Мн., 1993    
  • Пяць мужчын у леснічоўцы. Аповесці. Апавяданні. — Мн., 1994    
  • Таямніцы полацкай гісторыі. Гістарычныя эсэ. — Мн., 1994, 2000, 2002, 2008   
  • Фаўна сноў. Вершы. — Мн., 1995    
  • Тайны полоцкой истории. Історіческіе эссе. — Мн., 1995, 2012    
  • Адкуль наш род. Апавяданні. — Мн., 1996; Вільня, 2000, 2003    
  • Рэквіем для бензапілы. Аповесці. Апавяданні. — Мн., 1998    
  • Божая кароўка зь Пятай авэню. Эсэ. — Мн., 1998    
  • Жыватворны сімвал Бацькаўшчыны. Гісторыя Крыжа святой Еўфрасінні Полацкай. Животворный символ Отчизны. История креста святой Евфросинии Полоцкой. — Мн., 1998
  • Дзесяць вякоў беларускай гісторыі. (У суаўтарстве з Генадзем Сагановічам). 862—1918. Падзеі. Даты. Ілюстрацыі. — Вільня, 1999, 2000, 2002
  • Еўфрасіння Полацкая. Жыццяпіс і даследаванне спадчыны асветніцы. — Мн., 2000  
  • Requiem dla piły motorowej. Proza. — Białystok, 2000    
  • Десять веков белорусской истории. 862—1918. События. Даты. Иллюстрации. (В соавторстве с Генадзем Сагановичем). — Вильня, 2001    
  • Сны імператара. Апавяданні. Аповесці. Эсэ. — Мн., 2001    
  • Краіна Беларусь. Ілюстраваная гісторыя. Мастак Зьміцер Герасімовіч. — Марцін (Славакія), 2003, Браціслава, 2012, 2013
  • Ордэн Белай Мышы. Аповесці. Апавяданні. — Мн., 2003, 2013    
  • Адкусі галаву вароне. Эсэ. — Мн., 2003    
  • Каханак яе вялікасці. Гістарычныя апавяданні. Эсэ. — Мн., 2004    
  • Час чумы. Гістарычныя аповесці. Апавяданні. — Мн., 2005    
  • Реквієм для бензопилки. Оповідання та повість. — Київ, 2005    
  • Сланы Ганібала. Выбраныя эсэ. — Мн., 2005    
  • Ад Полацка пачаўся свет. Гістарычныя эсэ. — Мн., 2005    
  • Kochanek jej wysokości. Proza. — Wrocław. 2006    
  • Паром празь Ля-Манш. Вершы. — Мн., 2006    
  • Час чумы. Аўдыёкніга. — Мн., 2006    
  • Імёны Свабоды. Эсэ. — Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, 2007, 2009, 2015, 2020  
  • Адкуль наш род. Аўдыёкніга. — Мн.,, 2007    
  • Таямніцы полацкай гісторыі. Аўдыёкніга. — Мн,, 2008    
  • Сны імператара. Аўдыёкніга. — Мн., 2008    
  • Паўстанцы. Аўдыёкніга. — Мн., 2008    
  • Паром празь Ля-Манш. Аўдыёкніга. — Мн., 2008    
  • Ордэн Белай Мышы. Аўдыёкніга. — Мн., 2008    
  • Prom przez kanał La Manche. Wiersze. — Gdańsk., 2009    
  • Усё па-ранейшаму толькі імёны зьмяніліся. Вершы. — Мн., 2009    
  • Ля Дзікага Поля. Гістарычныя апавяданні. Аповесць. Эсэ. — Мн., 2010  
  • Імёны Свабоды. Аўдыёкніга — Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, 2011  
  • Пакуль ляціць страла. 100 пытаньняў пісьменьніку. — Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, 2012    
  • Сьвецяцца вокны ды нікога за імі. Вершы. — Мн., 2012    
  • Краіна Беларусь: Вялікае Княства Літоўскае. Ілюстраваная гісторыя. Мастак Зьміцер Герасімовіч. —  Браціслава, 2012, 2013    
  • Страна Беларусь. Иллюстрированная история. Художник Змицер Герасимович. —  Братислава, 2013    
  • This country called Belarus. An Illustrated History — Bratislava, 2013  
  • Ад Полацка пачаўся свет. My Polacak, the Cradle of the World —  Мн., 2014    
  • Patria aeterna: apaviadańni — Miensk, 2015    
  • Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі. Мастак Павел Татарнікаў, Мн., 2016, 2017, 2019    
  • Танцы над горадам. Тры аповесці — Мн., 2017    
  • Краіна Ур. Вершы. — Мн., 2018
  • Я марыў стаць шпіёнам. Выбраная проза. Мн., 2018
  • Вустрыцы а пятай раніцы. Выбраныя эсэ. Мн., 2018
  • Архіварыус Война. Гістарычная проза. Мн., 2018
  • Танцы на горадам. Проза апошніх гадоў. Мн, 2018   
  • Belarus. The epoch of the Grand Duchy of Lithuania. An illustrated history. —  Vilnius, 2018    
  • Faszination Belarus. Illustrierte Geschichte. Eines unbekannten landes. — Vilnius, 2018    
  • Паручнік Пятровіч і прапаршчык Здань. Балады — Мн., 2018
  • Porucznik Piatrowicz i chorąży Duch. Ballady — Lublin, 2021
  • Все як раніше лише імена змінилися. Вірші — Київ, 2021
  • Краєвид з ментоловим ароматом. Коротка проза — Львів, 2021

Узнагароды

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Уладзімер Аляксеевіч Арлоў БіяграфіяУладзімер Аляксеевіч Арлоў ТворчасьцьУладзімер Аляксеевіч Арлоў БібліяграфіяУладзімер Аляксеевіч Арлоў УзнагародыУладзімер Аляксеевіч Арлоў КрыніцыУладзімер Аляксеевіч Арлоў Вонкавыя спасылкіУладзімер Аляксеевіч АрлоўПолацак

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Алесь КажадубЖыве Беларусь!ПагоняЛіпеньMozilla FirefoxСусьветнае павуціньнеСьвятлана АлексіевічУсебеларускі народны сходВікіпэдыяАнатоль СысМаршы недармаедаўНаваполацакЛетувіская моваЯўген ВалошынТутэйшыя (літаб’яднаньне)Тодар КляшторныЭякуляцыяЛічэбнікМіс Сусьвет2008Юрка МонічМаёнтакОкельВікісховішчаГісторыя БеларусіПаўстаньне 1863—1864 гадоўДуброўнаВольга ЧамаданаваАркадзь СмолічДротСаюз вызваленьня БеларусіОндрэй ДудаСэксуальныя пазыцыіФартэпіянаПасталыВольныя матэрыялыБібліяБушка27 красавіка633ПтушкіЛацкая моваПольшчаМацьвей Сьвідзінскі1896Каліфарнійскі тэхналягічны інстытутТураўМаркёрЖанчына зьверхуБусел белыАлегорыяРаскіданае гняздо (п’еса)23 красавікаДаўгерд (імя)Сяргей ДавідовічВольга Бабкова1589Дарожная сеткаКанадаДаўмонт (імя)Мастацкі творЁсіф СталінЛеў Сапега🡆 More