Беларуская Палічка: беларуская вэб-бачына

«Беларуская Палічка» — найстарэйшая й найбольшая (на 2005 год) беларуская электронная бібліятэка, закладзеная ў 1996 годзе беларускім студэнтам з Аўстрыі Андрусём Жвірам коштам уласнай стыпэндыі.

Беларуская Палічка
Тып інтэрнэт-бібліятэка
Даступныя мовы беларуская
Аўтар Андрусь Жвір
Пачатак працы 1996 год
Камэрцыйны? не
Рэгістрацыя няма
Актуальны стан дзейны
Рэйтынг Alexa 5149 (2015; у Беларусі)
www.knihi.com

Сталы склад супрацоўнікаў пры заснаваньні налічваў 5 чалавек, у тым ліку дызайнэр, сыстэмны адміністратар ды сканавальнік. На час заснаваньня ўсе супрацоўнікі, акрамя самога Андруся Жвіра, пражывалі ў Беларусі ды займаліся стварэньнем электроннага кнігазбору бясплатна. Першымі разьмешчанымі на сайце кнігамі сталі «100 пытаньняў і адказаў з гісторыі Беларусі», «Па сьлядах аднаго міфу» Міколы Ермаловіча ды «Невядомая вайна: 1654—1667» Генадзя Сагановіча. Першым выдавецтвам, што дазволіла свае кнігі пераводзіць у электронны фармат быў «Беларускі кнігазбор». Найбольшаю папулярнасьцю нязьменна карыстаюцца пяць кнігаў:

  1. «Біблія» (выданьне ў перакладзе Васіля Сёмухі)
  2. «Беларускія летапісы і хронікі». Менск, МФ «Беларускі кнігазбор», 1997. ISBN 985-6318-15-7
  3. «150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі» // Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. Менск, 1999
  4. «Дзесяць вякоў беларускай гісторыі» Арлова й Сагановіча. Менск, 1997
  5. ды ангельскамоўная «Belarusian cuisine» («Беларуская кухня»)

Да лета 2005 году пры сайце дзейнічаў і форум («Гасьцёўня»). З 2001 году «Беларуская Палічка» зьмяніла адрас на knihi.com.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

АўстрыяБеларусьСтыпэндыя

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Аляксандар ЛукашэнкаНазоўнікХарэйТыраспальШмоняЖамойцьАркадзь Смоліч28 красавікаАлена МаслаІсьляндзкі коньЮрась ШамецькаЗьмітрок БядуляАборКанадаЯн ЦывінскіМарфэмная будова словаНаркотыкISO 3166-1Ражава (Беларусь)Вішнеў (Менская вобласьць)Ян ГляўбіцМіндоўг (імя)ПольшчаЕва ВежнавецМайкрасофтБудынакДзьмухавецВялікабрытаніяГішпаніяРагнедаЛеанід ГалубовічHromadske.TVТаксі1589Полымя (часопіс)Апавядальны сказЭнэргіяПадагра14 красавікаУладзіслаў ГарбацкіМенскАнатоль ІвашчанкаДжулія ТэйларБеларуская ВікіпэдыяБітва пад ВоршайАпэратыўна-аналітычны цэнтар пры прэзыдэнце Рэспублікі БеларусьБанкаўскі рахунакСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікІнтэрнэтГісторыя МагілёваБеларускі клясычны правапісРусіфікацыя БеларусіПятрусь БроўкаІгар БабкоўГомасэксуальнасьцьЛекі-адпаведнікіЯн ЧыквінКастусь КаліноўскіІван МележУсевалад ІгнатоўскіІтальянская моваАлесь БадакЮры БеленькіПінгвіныСэксуальнасьць чалавекаАляксей Белы@🡆 More