Наваполацак: горад у Беларусі

Навапо́лацак — места ў Беларусі, на левым беразе ракі Дзьвіны.

Цэнтар Наваполацкага гарсавету Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2019 год — 101 125 чалавек. Знаходзіцца за 6 км на паўночны захад ад Полацку. Таварная чыгуначная станцыя ў месьце, найбліжэйшая пасажырская станцыя — Полацак на лініі Віцебск — Рыга (за 12 км). Разам з Полацкам складае г. зв. Полацкі рэгіён.

Наваполацак
лац. Navapołacak
Наваполацак
Наваполацак: Назва, Гісторыя, Геаграфія Наваполацак: Назва, Гісторыя, Геаграфія
Герб Наваполацку Сьцяг Наваполацку
Дата заснаваньня: 1958
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Віцебская
Гарадзкі савет: Наваполацкі
Плошча:
  • 48,49 км²
Насельніцтва: 101 125 чал. (2019)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 21 4
Паштовыя індэксы: 211440—211449, 211501
СААТА: 2418000000
Нумарны знак: 2
Геаграфічныя каардынаты: 55°32′0″ пн. ш. 28°40′0″ у. д. / 55.53333° пн. ш. 28.66667° у. д. / 55.53333; 28.66667 28°40′0″ у. д. / 55.53333° пн. ш. 28.66667° у. д. / 55.53333; 28.66667
Наваполацак на мапе Беларусі ±
Наваполацак
Наваполацак
Наваполацак
Наваполацак
Наваполацак
Наваполацак
Наваполацак: Назва, Гісторыя, Геаграфія Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://novopolotsk.by/

У Наваполацку працуе найбуйнейшы ў краіне нафтаперапрацоўчы завод ААТ «Нафтан», а таксама адно з найбуйнейшых прадпрыемстваў хімічнага комплексу — «Палімір».

Назва

Сьпярша меў часовыя назвы: у 1958—1959 гадох — Піянэрскі, у 1959—1963 гадох — Полацкі. У якасьці назваў маладога места прапаноўваліся Нафтабуд, Камсамольск-на-Дзьвіне. Аднак у 1963 годзе прынялі назву, якая адлюстроўвае суседзтва з старажытным Полацкам.

Гісторыя

У 1954 годзе дзяржаўная камісія разглядала пытаньне аб выбары пляцоўкі для будаваньня нафтаперапрацоўчага завода (цяпер — ААТ «Нафтан»). Найбольш прыдатным месцам стаў раён Полацку, за 10—12 км ад старажытнага места плыньню ракі Дзьвіны на беларускай частцы нафтаправоду «Дружба». У жніўні 1955 году праектавы інстытут «Ленгіпрагаз» пачаў пошукавыя работы на будучай пляцоўцы прамысловага вузла, а Віцебская філія інстытуту «Белдзяржпраект» стала працаваць над праектам стварэньня новага места. 7 чэрвеня 1958 году на лясістым беразе Дзьвіны, непадалёк ад вёсак Слабады і Новага Двара, аддзел будаўнікоў разьбіў свой першы намёт. 5 лістапада таго ж году адбыўся ўвод ў эксплюатацыю першых будынкаў. За гэтымі будынкамі замацавалася назва «баракі». Паселішча атрымала назву Піянерскі. Агулам у працэсе будаваньня места пад ліквідацыю трапіла 30 вёсак.

У 1963 годзе Наваполацку надалі афіцыйны статус гораду абласнога падпарадкаваньня і сучасную назву. Таго ж году на нафтапераробчым заводзе атрымалі першы беларускі бэнзін. У 1964 годзе пачалося будаваньне яшчэ аднаго прамысловага гіганта — Полацкага хімічнага камбінату (цяпер — ААТ «Палімір»). Першы беларускі поліэтылен на ім атрымалі ў 1967 годзе. У 1975 годзе пачалося будаваньне завода бялкова-вітамінных канцэнтратаў (БВК), скончанае ў 1978 годзе. Такім чынам, Полацкі рэгіён ператварыўся ў буйны прамысловы цэнтар агульнасаюзнага значэньня.

З распадам СССР прамысловасьць Наваполацку, якая моцна залежала ад былых савецкіх рэспублік, трапіла ў крызу. Прамысловыя гіганты места мусілі былі спыніць або значна скараціць вытворчасьць. Шмат людзей звольнілі «паводле скарачэньня штату». Гэта, аднак, мела і станоўчы бок: у 1990-х гадох значна палепшылася экалягічнае становішча ў месьце, якое ў 1980-я гады было найгоршым у БССР. Але ў другой палове 1990-х гадоў — у вялікай ступені дзякуючы пастаўкам таннай расейскай нафты — прадпрыемствы наладзілі вытворчасьць і цяпер зьяўляюцца аднымі зь вядучых у краіне. У 2002 годзе, па дзесяцігадовым прастоі, аднавілася вытворчасьць на БВК.

11 сьнежня 2004 году ў Наваполацку адбылася ўрачыстая кансэкрацыя касьцёла Найсьвяцейшага Сэрца Езуса

Пастановай Савету міністраў Рэспублікі Беларусь 2015 году прадугледжвалася, што мястэчка Баравуха і вёска Копцева ўвойдуць у склад Наваполацку. У 2016 годзе разглядалася пытаньне аб уваходзе ў склад Наваполацку Баравухі і іншых сельскіх населеных пунктаў Баравускага сельсавету.

22 лютага 2019 году мястэчка Баравуха і пасёлак Міжрэчча ўключаныя ў межы Наваполацку.

Геаграфія

Наваполацак месьціцца на роўнай нізіне зь невысокімі пагоркамі, вышыня якіх не перавышае 5—10 м. Глебы дзярнова-падзолістыя, суглінкі, тарфяна-багнаватыя верхавога і нізіннага тыпу.

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XX стагодзьдзе: 1 студзеня 1959 году — 1211 чал.; 1964 год — 13 тыс. чал.; 1970 год — 40,1 тыс. чал.; 1974 год — 56 тыс. чал.; 1993 год — 98 тыс. чал.; 2000 год — 106,6 тыс. чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2004 год — 101,3 тыс. чал.; 2006 год — 100,8 тыс. чал.; 2008 год — 108,0 тыс. чал.; 1 студзеня 2009 году — 107 тысячаў чалавек; 2009 год — 98 138 чал. (перапіс); 2016 год — 102 394 чал.; 2017 год — 102 288 чал.; 2018 год — 101 596 чал.; 2019 год — 101 125 чал.

Адукацыя

У Наваполацку працуюць 31 дашкольная ўстанова, 13 сярэдніх, 2 базавыя, пачатковая і 2 вячэрнія школы, ліцэй, гімназія.

Дзейнічаюць наступныя сярэдне-спэцыяльныя і прафэсійна-тэхнічныя навучальныя ўстановы:

  • Наваполацкая дзяржаўная музычная вучэльня
  • Наваполацкая дзяржаўная прафэсійна-тэхнічная вучэльня №89 будаўнікоў
  • Наваполацкі дзяржаўны прафэсійны ліцэй нафтахіміі
  • Наваполацкі дзяржаўны політэхнічны тэхнікум

У Наваполацку месьціцца большасьць факультэтаў Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Акрамя гістарычна-філялягічнага факультэту, які месьціцца ў Полацку, гэта:

  • Геадэзічны факультэт
  • Інжынэрна-будаўнічы факультэт
  • Машынабудаўнічы факультэт
  • Радыётэхнічны факультэт
  • Спартова-пэдагагічны факультэт
  • Тэхналягічны факультэт
  • Фінансава-эканамічны факультэт
  • Юрыдычны факультэт
  • а таксама асобная катэдра сацыяльна-гуманітарных дысцыплінаў.

Мэдыцына

У Наваполацку працуе мескае тэрытарыяльнае мэдычнае аб’яднаньне, якое ўлучае мескую лякарню, мескую паліклініку № 1, мескую паліклініку № 4, дзіцячую паліклініку, мескую стаматалягічную паліклініку, мэдычную службу ААТ «Нафтан», паліклініку ААТ «Палімір», скурана-вэнэралягічны дыспансэр, мескі сухотны дыспансэр, псыханэўралягічны дыспансэр, станцыю хуткай і неадкладнай мэдычнай дапамогі, мескую станцыю пераліваньня крыві, мескі цэнтар гігіены і эпідэміялёгіі.

Культура

Наваполацак: Назва, Гісторыя, Геаграфія 
Кінатэатар «Менск»
  • Палац культуры ААТ «Нафтан»
  • Мескі палац культуры (МПК)
  • Кінатэатар «Менск»

Спорт

Хакей

Хакейны клюб «Хімік».

Футбол

Футбольны клюб «Нафтан».

Эканоміка

Наваполацак: Назва, Гісторыя, Геаграфія 
ААТ «Палімір»

Прадпрыемствы нафтахімічнай і хімічнай, будаўнічых матэрыялаў, харчовай прамысловасьці. На 2008 год у месьце працуюць 12 прамысловых прадпрыемстваў.

Акцыянэрныя таварыствы: адно з найбуйнейшых прадпрыемстваў хімічнага комплексу Беларусі — Палімір, найбуйнейшы ў краіне нафтаперапрацоўчы завод — ААТ «Нафтан»

Заводы «Вымяральнік» і бялкова-вітамінавых канцэнтратаў.

Транспарт

За 1 км на поўнач ад Наваполацку праходзіць аўтамабільная дарога Р20 (Віцебск — граніца Латвіі).

Мескі грамадзкі транспарт улучае трамвайныя (з 1974 году) і аўтобусныя маршруты.

Аўтобусныя маршруты № 5, № 10 і № 10а злучаюць Полацак і Наваполацак.

Турыстычная інфармацыя

У Наваполацку дзейнічаюць цэнтар нацыянальнай культуры і рамёстваў, а таксама Музэй гісторыі і культуры места (вул. Моладзевая, 45а).

Працуюць прафілякторыі ААТ «Нафтан» і «Палімір», турыстычныя базы адпачынку ААТ «Нафтан», ААТ «Палімір», ААТ «СМТ № 16», ААТ «Нафтазаводмантаж», ААТ «АТП-6», РВУП "Завод «Вымяральнік», УА «ПДУ», НРУПТН «Сяброўства», дамы паляўнічага ТАА «Аўтаімпарт» і «Эўрапарк».

Спыніцца можна ў гасьцініцах:

  • Гасьцінічны комплекс «Нафтан» (вул. Якуба Коласа, 48)
  • Гасьцінічны комплекс «Сяброўства» (вул. Якуба Коласа, 46)
  • Бізнэс-цэнтар гандлёва-гасьцінічнага комплексу ААТ «Палімір» (вул. Дзьвінская, 33)
  • Гасьцініца «Беларусь» (вул. Кірава, 2)
  • Гасьцініца «Спартовая» УА СДЮШАР (вул. Моладзевая, 49а)

У Наваполацку ёсьць 9 помнікаў:

  • Курган працоўнай славы, пастаўлены ў прамысловай зоне насупраць аўтапарка № 6.
  • Мэмарыяльны комплекс «Першы намёт», пастаўлены на месцы пачатку будаваньня места (вул. Моладзевая, 5).
  • Помнік-гарэльеф першаму дырэктару НПЗ Алегу Ктатораву, пастаўлены ў 1993 годзе на рагу вул. Моладзевай і Ктаторава. Скульптар Л. Аганаў.
  • Помнік ваярам, якія загінулі пры вызваленьні в. Траецкага і атрымалі званьне Героя Савецкага Саюзу. Пастаўлены ў 1979 годзе на тэрыторыі ААТ «Нафтан». Аўтар А. Захараў.
  • Помнік партызанскаму аддзелу «Сьмерць фашызму», пастаўлены ў 1984 годзе ў прамысловай зоне, каля заводу ЖБВ. Аўтары Л. Аганаў і А. Селіванаў.
  • Мэмарыяльны знак на месцы згубы экіпажу савецкага самалёта ў 1944 году, пастаўлены ў 1974 годзе ў лясной зоне каля дарогі да ААТ «Палімір»
  • Помнік ураджэнцы Полацку падпольніцы Лілеі Касьцецкай, пастаўлены ў 1970 годзе каля СШ № 3 (вул. Блохіна, 43). Скульптар А. Дупін.
  • Помнік «Братэрская Магіла» ваяроў 219 гвардзейскага палка (вуліца Паркавая, 32). Аўтар архітэктар М. Царык.
  • Помнік ваярам-інтэрнацыяналістам, пастаўлены ў 2002 годзе ў раёне скрыжаваньня вул. Моладзевай і Алімпійскай. Аўтар Л. Аганаў.

Галерэя

Месты-сябры

Асобы

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Наваполацак: Назва, Гісторыя, Геаграфія  Наваполацаксховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Наваполацак НазваНаваполацак ГісторыяНаваполацак ГеаграфіяНаваполацак НасельніцтваНаваполацак ЭканомікаНаваполацак ТранспартНаваполацак Турыстычная інфармацыяНаваполацак ГалерэяНаваполацак Месты-сябрыНаваполацак АсобыНаваполацак ЗаўвагіНаваполацак КрыніцыНаваполацак ЛітаратураНаваполацак Вонкавыя спасылкіНаваполацакБеларусьВіцебскВіцебская вобласьцьГорадДзьвінаНаваполацкі гарадзкі саветПолацакРыга

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Бяроза-Картускі канцэнтрацыйны лягерСьцяг БеларусіМэлятанінГарадоцкі замакЯн СерадаІмёны ліцьвінаўISSNТэракт у «Крокус Сіці Холе»ВейшнорыяЛязьбійская парнаграфіяАтэізмУладзіслаў ПаўлюкоўскіОрганы снаВойшынЛеанід СініцынВерцельАдам МіхнікЯнка КупалаСьпіс гарадоў БеларусіМестаВольга ЧамаданаваДуброўнаВікінавіныПалітычны вязеньДРЭССынтэзатарКрывое Сяло (Вялейскі раён)Зборная Аргентыны па футболеКлаўдзі Дуж-ДушэўскіВэрмутВялікдзеньРэя (міталёгія)Алесь СавіцкіМіндоўгГомельPDFЗаходні фронт (Першая сусьветная вайна)Мазырскі паветОйча нашТэхналёгіяКантыгердАстравы Ашмор і Карт’еГрупавы сэксІнтэлектуальная ўласнасьцьГімн ВайшнорыіГданьскЛуганская народная рэспублікаБеларуская школа ў Латвіі (1926)Новарасея (Саюз народных рэспублік)Каханьне без пранікненьняРаспад СССРСьвятаМаёмасьцьБ̣Прагноз надвор’яМэрТбілісіМузэй прафэсійнай мастацкай мініятуры Генрык Ян Даміняк у ТыхахСафоклКойданаўМіл (імя)Цэнтральная разьведвальная ўправаВялікае Княства Літоўскае🡆 More