Літарату́ра (па-лацінску: litteratura, што значыць напісанае) — творы пісьменства, сукупнасьць пісьмовых і друкаваных тэкстаў, адзін з асноўных відаў мастацтва.
Слова літаратура літаральна азначае «знаёмства зь літарамі». Літаратура паводле асноўнай клясыфікацыі падзяляецца на паэзію й прозу. У шырокім сэнсе панятак уключае ў сябе ўсе пісьмовыя тэксты, аднак паводле розных крытэраў панятак може не ахопліваць усе тэксты, напрыклад, па прычыне слабога альбо няспраўнага стылю, выкарыстаньня слэнгу, дрэннай характарыстыцы й павярхоўнай альбо надуманай будовы. Некаторыя крытыкі выключаюць з панятка «літаратура» жанры, як то раман, злачыннасьць і таямніца, навуковая фантастыка, жахі й фэнтэзі. Поп-песьні, тэхнічна зьяўляючыся пісьмовым тэкстам, таксама маюць спрэчны статус. 3 XVIII стагодзьдзя тэрмін літаратура замацаваўся за прыгожым пісьменствам — відам мастацтва, дзе вобразнасць ствараецца з дапамогаю слова.
Літаратура можа быць клясыфікавана ў адпаведнасці з гістарычнасьцю, то бок вынікам ліататуры могуць быць мастацкі твор ці гістарычны твор, а таксама паводле формы, як то паэзія ці проза. Творы таксама могуць мець свае формы, як то аповесьць, апавяданьне, раман і гэтак далей. Літаратурныя працы часьцяком таксама клясыфікуюцца ў адпаведнасьці з гістарычнымі пэрыядамі або пэўнымі эстэтычнымі асаблівасьцямі ці жанрамі.
Паэзія ёсьць формай літаратурнага мастацтва, якая выкарыстоўвае эстэтычныя й рытмічныя ўласьцівасьці мовы. Паэзія традыцыйна адрозьніваецца ад прозы тым, што звычайна падаецца ў вершах. У той час як проза абапіраецца на сказы, паэзія базуецца на вершаваных радках. Сынтакс прозы дыктуецца сэнсам, тады як паэзія абапіраецца на паэтычны рытм, памер і рыфму, але не заўсёды. Раней паэзія звычайна разумелася як нешта ўсталяванае ў паэтычных рытмах, аднак на сёньня вызначэньнем паэзіі ёсьць любы від суб’екта, які зьяўляецца рытмічным або выкананы ў вершаванай форме. Як форма літаратуры паэзія можа папярэднічаць пісьменству, бо раньнія працы складаліся і падтрымліваліся вуснай традыцыяй, такім чынам, паэзія зьяўляецца адной з самых раньніх формаў літаратуры.
Проза зьяўляецца формай літаратуры, якая вызначаецца ўжываньнем звычайнага сынтакса й натуральнай прамовай замест рытмічных структураў. Проза вымяраецца ў сказах, чым адрозьніваецца ад паэзіі. Паводле гістарычнаму разьвіцьцю прозы, Рычард Граф адзначае, што згодна з апошнімі дасьледваньнямі падкрэсліваецца той факт, што фармальная проза атрымала параўнальна позьняе разьвіцьцё й часьцяком асацыюецца з клясычным пэрыядам гісторыі Старажытнае Грэцыі.
Паводле зьместу:
Паводле прызначэньня:
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Літаратура, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.