Рэгіянальная Газета: беларуская газэта

«Рэгіяна́льная газе́та» — беларуская газэта, якая выдаецца з 28 красавіка 1995 году.

Рэгіён распаўсюджваньня — былы цэнтар Вялейскай вобласьці, а пасьля Маладэчанскай вобласьці — частка колішняй Віленшчыны. Выданьне аб’ядноўвае інфармацыйную прастору чатырох раёнаў Менскай вобласьці (Маладэчанскі, Вялейскі, Мядзельскі і Валожынскі) і трох раёнаў Гарадзенскай вобласьці (Смаргонскі, Ашмянскі, Астравецкі). Падпісныя індэксы на «Белпошце» 63212, 632122.

«Рэгіянальная газета»
Рэгіянальная Газета: Выходныя звесткі, Гісторыя, Сёньняшні дзень
Тып тыднёвік (пятніца)
Фармат 24 старонкі, фармат А3
Уладальнік Аляксандар Манцэвіч,
Ніна Манцэвіч
Выдавец ТАА "Рэдакцыя газеты "Рэгіянальная газета""
Галоўны рэдактар Аляксандар Манцэвіч
Заснаваная 28 красавіка 1995 (28 гадоў таму)
Мова беларуская
Штаб-кватэра Маладэчна, Вялікі Гасцінец, 68 а, 222310
Наклад 6250 (№18 (940), 3 траўня 2013)
ISSN 1992-7155
Афіцыйны сайт www.rh.by
Рэгістрацыйныя зьвесткі Пасьведчаньне аб рэгістрацыі №731 ад 10 кастрычніка 2009 году, выдадзенае Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь

У рамках пагрому незалежных беларускіх мэдыя(be) 19 ліпеня 2021 году адбыліся ператрусы ў рэдакцыі і журналістаў, галоўнага рэдактара дапыталі. Падставы былі невядомыя, у журналістаў забралі тэхніку. 22 ліпеня рэдакцыя паведаміла, што прыпыняе выпуск газэты на паперы.

Выходныя звесткі

24-х палосны тыднёвік фармату А3, наклад (студзень 2013) 6250 асобнікаў.

Гісторыя

«Рэгіянальная газета» («РГ») была першым масавым недзяржаўным выданьнем у рэгіёне. Спачатку газэта выходзіла на 4 старонках, паступова набірала аб’ём, паляпшала якасьць інфармацыі і сваё афармленьне, стаўшы аўтарытэтным мясцовым выданьнем. Адзін зь нешматлікіх беларускамоўных рэгіянальных СМІ ў Беларусі.

На старонках газэты і на сайце выданьня публікаваліся навукоўцы і краязнаўцы:

Неаднойчы «РГ» станавілася ініцыятарам грамадзянскіх і культурных акцыяў. Адна самая істотная зь іх — штогодні рэгіянальны конкурс самадзейных выканаўцаў «Адна зямля». «РГ» выступіла заснавальнікам яго разам з аддзеламі культуры раёнаў рэгіёну. Цяпер гэта адзін з самых папулярных рэгіянальных конкурсаў у Беларусі.

Рэгіянальная Газета: Выходныя звесткі, Гісторыя, Сёньняшні дзень 
Лагатып газэты да 2014 году

Некалькі разоў газэта падвяргалася рэпрэсіям. У 2004 годзе яна вымушаная была прыпыніць выхад пасьля адпаведнага загаду міністра інфармацыі. 16 траўня 2006 г. распаўсюджаньне газэты аднавілася праз шапікі «Белсаюздруку» Менскай вобласьці пасьля зваротаў чытачоў з Маладэчна і Вялейкі.

Сёньняшні дзень

Сёньня «РГ» выходзіць кожную пятніцу на 24 старонках, мае інтэрнэт-вэрсію, дзе публікуецца інфармацыя, а таксама рэкляма і аб’явы з усяго рэгіёну.

«Рэгіянальная газета» — недзяржаўнае выданьне, якое не зьяўляецца выразьнікам інтарэсаў і пазыцыяў якой-кольвек палітычнай партыі, рэлігійнай канфэсіі, органаў улады. У сваіх публікацыях паказвае супрацьлеглыя пункты гледжаньня, пазьбягаючы тэндэнцыйнасьці.

Уваходзіць у склад «Асацыяцыі выдаўцоў рэгіянальнай прэсы „Аб’яднаныя Масмедыі“».

«Рэгіянальная газета» ў сеціве

Упершыню «Рэгіянальная газета» стварыла свой сайт у сакавіку 2000 году. Стваральнік — маладачанец Дзьмітры Бараноўскі. Інтэрнэт-старонка выданьня была адным зь першых падобных рэсурсаў у рэгіёне. Да 2009 году інтэрнэт-вэрсія газэты неістотна адрозьнівалася па зьмесьце ад папяровай вэрсіі выданьня. У асноўным публікацыі, зьмешчаныя ў сеціве, паўтаралі старонкі тыднёвіка. Зьмест сайту абнаўляўся 1 раз на тыдзень.

Пасьля запуску абноўленай вэрсіі сайту 15 траўня 2009 году на новым адрасе палітыка выданьня адносна зьместу і рэгулярнасьці падачы інфармацыі зьмянілася. З гэтага часу сайт публікуе навіны штодня, што робіць немагчымым разьмяшчэньне многіх зь іх у тыднёвіку з прычыны страты актуальнасьці.

25 лістапада 2009 году тыднёвік быў адзначаны дыплёмам інстытуту FOJO, Швэцыя, за найлепшы рэдызайн Інтэрнэт-сайту.

Адной з прыкмет сайту «Рэгіянальнай газеты» стала яго мультымедыйнасьць. Тут публікуюцца фотарэпартажы, аўдыёзапісы, відэа. 1 траўня 2013 году рэдакцыя правяла сваю першую он-лайн-трансьляцыю з вуліцаў Маладэчна. 13 мая 2013 году ў прамым інтэрнэт-этэры прайшоў круглы стол, прысьвечаны праблемам мясцовага футболу.

Асноўныя рубрыкі і разьдзелы газеты

  • Адна зямля (культура)
  • Базарны дзень (эканоміка)
  • Куфэрак (гісторыя)
  • Вакол здарэньня
  • Грамадзтва
  • Сэктар спорту
  • Рэкляма і аб’явы
  • Тэлетыдзень (праграма тэлебачаньня)

Творчыя праекты

  • Госьць нумара
  • Школка дзядзькі Капцюга (аўтар Анатоль Капцюг)
  • Дзікая прырода (аўтар Віктар Казлоўскі)
  • Думкі ўслых (аўтар Марына Сьліж)
  • Цыкл публікацыяў краязнаўца Анатоля Рогача

Журналісты і аўтары ў штаце

  • Зоя Хруцкая, загадчыца аддзелу інфармацыі
  • Настасься Роўда, карэспандэнт
  • Натальля Тур, карэспандэнт
  • Алесь Высоцкі, карэспандэнт па Вялейскім і Мядзельскім раёнах
  • Марыя Берасьнева, стыльрэдактар

Аўтары

  • Сяргей Гайковіч, спартовы аглядальнік
  • Аляксандра Парахня
  • Вольга Юркевіч

Узнагароды, адзнакі

  • Дыплём інстытуту FOJO, Швэцыя, за найлепшы рэдызайн Інтэрнэт-сайту
  • Другое месца ў намінацыі «Дэбют» конкурсу «Вольнае слова» (2013) у журналісткі Зоі Хруцкай
  • Дыплём за перамогу ў намінацыі «Лепшы тлумачальны артыкул» конкурсу «Лепшая рэгіянальная газэта году 2013», арганізаванага Асацыяцыяй выдаўцоў рэгіянальнай прэсы «Аб’яднаныя Мас-мэдыі»
  • Другое месца ў намінацыі «Лепшая рэгіянальная газэта году» конкурсу «Лепшая рэгіянальная газэта году 2013», арганізаванага Асацыяцыяй выдаўцоў рэгіянальнай прэсы «Аб’яднаныя Мас-мэдыі»

Літаратура

  • Манцэвіч Алесь. «Рэгіянальная газета» — газета беларускага сэрца // Свая газета. 2013. Дапаможнік журналіста мясцовай прэсы. — Мн.: 2013. — Стар. 65—70.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Рэгіянальная Газета Выходныя звесткіРэгіянальная Газета ГісторыяРэгіянальная Газета Сёньняшні дзеньРэгіянальная Газета «Рэгіянальная газета» ў сецівеРэгіянальная Газета Асноўныя рубрыкі і разьдзелы газетыРэгіянальная Газета Творчыя праектыРэгіянальная Газета Журналісты і аўтары ў штацеРэгіянальная Газета АўтарыРэгіянальная Газета Узнагароды, адзнакіРэгіянальная Газета ЛітаратураРэгіянальная Газета КрыніцыРэгіянальная Газета Вонкавыя спасылкіРэгіянальная ГазетаАстравецкі раёнАшмянскі раёнБеларусьБелпоштаВаложынскі раёнВялейская вобласьцьВялейскі раёнГазэтаГарадзенская вобласьцьМаладэчанская вобласьцьМаладэчанскі раёнМенская вобласьцьМядзельскі раёнСмаргонскі раён

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

БярозаўкаАвантуры майго жыцьцяСалдускі крайЗамоваДражна (Менская вобласьць)Мар’ян ДуксаВіцебскЯкуб КоласEBayЧалавек-аўтапілаГісторыя ВільніЧарнобыльская АЭССлуцкі збройны чынМураўёўкіСемівалокіАскеменГрамадзянінСьпіс стагодзьдзяўГрэбляРадзівілыБесьпілётнікВольныя матэрыялыСаўгутСтаралітваАлегІнжынэрная справаСтрачаны райАляксей БацюкоўЧарнобыльская катастрофаАлесь Аркуш1951Макс ШчурХарэйВалошкаАранджэловацКадзіла сармацкаеАпавядальны сказНарэлаКінатэатарЗымбабвэДзейнік1989Альшаны (Столінскі раён)НямеччынаІнфармацыйныя тэхналёгііГукКінэматографНаркамаўкаНаша НіваСамасейКляштар2008ПацукГавейкаПаўднёвая АсэтыяГарбатаПарнаграфія ў сецівеЗямля пад белымі крыламіМаладосьць (часопіс)СурвэткаУладзімер ТарасевічКаскадныя табліцы стыляўГісторыя МенскуЛіндаРэжым ЛукашэнкіЭўропаКастусь КаліноўскіВышэйшая школа (выдавецтва)Простыя сказы🡆 More