Маладэ́чна — места ў Беларусі, на рацэ Вушы.
Адміністрацыйны цэнтар Маладэчанскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 95 011 чалавек. Знаходзіцца за 73 км на паўночны захад ад Менску; вузел чыгунак на Менск, Полацак, Вільню, Ліду і аўтамабільных дарог на Менск, Вільню, Нарач.
Маладэчна лац. Maładečna | |||||
Цэнтральны пляц | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 16 сьнежня 1388 | ||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Менская | ||||
Раён: | Маладэчанскі | ||||
Плошча: | 30 км² | ||||
Насельніцтва (2018) | |||||
колькасьць: | 95 011 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 3167,03 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 1773 | ||||
Паштовыя індэксы: | 222301, 222303, 222304, 222306, 222307, 222310 | ||||
СААТА: | 6238501000 | ||||
Нумарны знак: | 5 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 54°18′49″ пн. ш. 26°51′6″ у. д. / 54.31361° пн. ш. 26.85167° у. д. 26°51′6″ у. д. / 54.31361° пн. ш. 26.85167° у. д. | ||||
± Маладэчна | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
https://www.molodechno.gov.by/ |
Маладэчна — места гістарычнай Меншчыны, колішняя сталіца графства, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. Да нашага часу тут захаваўся збудаваны ў стылі барока комплекс кляштару трынітарыяў з касьцёлам Сьвятога Казімера, помнік архітэктуры XVIII ст., часткова зруйнаваны савецкімі ўладамі.
Тапонім Маладэчна, відаць, паходзіць ад назвы рэчкі Маладачанкі, якая зьнікла ў выніку мэліярацыйных працаў. Таксама існуе меркаваньне, што назва места ўтварылася ад словаў маладзец (у значэньні — 'дзяцюк, ваяр у княскай дружыне'), малады, малодшы або ад спалучэньня двух даўніх словаў мала і надэчыць, што азначае 'малазьмяшчальнае месца'.
Ад пачатку XX ст. у беларускай літаратурнай мове ўсталявалася форма Маладэчна ў адпаведнасьці з гаворкай мясцовых жыхароў. У той жа час назва Маладзечна ёсьць прыкладам уплыву польскае мовы, адкуль перайшла спачатку ў расейскую, а потым і ў афіцыйны правапіс беларускае мовы.
Першы пісьмовы ўпамін пра Маладэчна зьмяшчаецца ў прысяжным лісьце князя ноўгарад-северскага Дзьмітрыя Альгердавіча вялікаму князю Ягайлу і датуецца 16 сьнежня 1388 году. У 1413 годзе паселішча ўвайшло ў склад Віленскага ваяводзтва.
У XV стагодзьдзі ля сутокаў Маладачанкі і Вушы збудавалі драўляны замак, які неднаразова цярпеў ад пажараў (1519 год — двойчы, а таксама ў 1533 годзе) і быў зруйнаваны ў XVIII ст.
Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў Маладэчна ўвайшло ў склад Менскага павету Менскага ваяводзтва. У 1567 годзе тут праходзілі папярэднія перамовы прадстаўнікоў Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага датычна ўмоваў Люблінскай уніі. У канцы ХVI стагодзьдзя Маладэчна ўваходзіла ў шэрагі 20 найбольшых местаў Вялікага Княства Літоўскага на тэрыторыі сучаснай Беларусі. У розныя часы паселішча знаходзілася ў валоданьні Заслаўскіх, Мсьціслаўскіх, Сангушкаў, Агінскіх і іншых.
За часамі Вялікай Паўночнай вайны (1700—1721) у 1708 годзе Маладэчна пэўны час займалі швэдзкія войскі. У 1757 годзе кароль і вялікі князь Аўгуст Сас надаў мястэчку прывілей на таргі. У 1758 годзе ўладальнік паселішча Міхал Казімер Агінскі збудаваў тут касьцёл Імя Найсьвяцейшай Панны Марыі, пры якім з 1762 году дзеяў кляштар трынітарыяў (ліквідаваны расейскімі ўладамі ў 1831 годзе).
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітае (1793 год) Маладэчна апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Вялейскім павеце Менскай, з 1847 году Віленскай губэрні. У вайну 1812 году 4 сьнежня каля мястэчка расейскія войскі разьбілі ар’ергард францускай арміі маршала Віктора.
14 красавіка 1831 году за часамі вызвольнага паўстаньня аддзел Міхала Ходзькі пры падтрымцы местачкоўцаў вызваліў Маладэчна з-пад расейскага панаваньня. Аднак ужо 22 красавіка 1831 году царскія карнікі занялі паселішча, пачалі дзеяць ваенна-палявыя суды над паўстанцамі. У 1864 годзе з мэтаю маскалізацыі краю ўлады адкрылі настаўніцкую сэмінарыю, выкладаньне ў якой вялося на расейскай мове пад наглядам Маскоўскага патрыярхату. У 1873 годзе будаваньне Лібаўска-Роменскай чыгункі спрыяла пераўтварэньню невялікага мястэчка ў чыгуначны вузел.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1918 годзе Маладэчна занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Маладэчна абвяшчалася часткай Беларускае Народнае Рэспублікі. Жыхары мястэчка і воласьці накіроўвалі ў Народны Сакратарыят скаргі на дзеяньні нямецкіх войскаў, жыхары Маладэчанскай воласьці атрымалі Пасьведчаньні Народнага Сакратарыяту БНР, а ў самім мястэчку дзеяў рээвакуацыйны пункт для беларускіх уцекачоў. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Маладэчна ўвайшло ў склад Беларускай ССР. Паводле Рыскай мірнай дамовы 1921 году яно апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стала самастойнай гмінай у Вялейскім павеце Віленскага ваяводзтва. У 1925 годзе Маладэчна атрымала статус асобнага павету, а ў 1929 годзе — зноў статус места. У 1922—1939 гадах на тэрыторыі фальварку Гелянова (з 1929 году ў складзе места) разьмяшчаўся гарнізон 86-га пяхотнага палка Войска Польскага.
У 1939 годзе Маладэчна ўвайшло ў БССР, дзе ў 1940 годзе стала цэнтрам раёну Вялейскай вобласьці (у 1944—1960 гадах цэнтар асобнай вобласьці). На 1940 год тут адкрылася пэдагагічная вучэльня, працавалі 2 клюбы, бібліятэка, лякарня, 2 аптэкі. У Другую сусьветную вайну з 25 чэрвеня 1941 да 5 ліпеня 1944 году места знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.
У 1946—1947 гадох у Маладэчне дзеяла суполка Саюзу беларускіх патрыётаў, сярод мэтаў якога была абарона нацыянальных і грамадзянскіх правоў, захаваньне і разьвіцьцё беларускай культуры і мовы, і ўрэшце — пабудова сувэрэннай, незалежнай Беларусі. У 1949—1951 гадох тут дзеяла грамада Саюз супольнай справы, мэтай якой было змаганьне з бальшавікамі.
25 красавіка 1993 году за часамі дэмакратычных мескіх уладаў на чале з Генадзем Карпенкам на галоўным пляцы Маладэчна ў прысутнасьці некалькіх тысячаў месьцічаў адбылося ўрачыстае адкрыцьцё помніка пакутнікам за волю і незалежнасьць Беларусі (у наш час пры падрыхтоўцы да «Дажынак» помнік перанесьлі ў мескі парк). 18 сакавіка 1997 году ў месьце адбылася ўрачыстая кансэкрацыя новага касьцёла Сьвятога Язэпа.
Разьмяшчаецца на паўночным захадзе Менскай вобласьці, уваходзіць у склад Маладэчанскага раёну і знаходзіцца паблізу межаў Валожынскага, Вялейскага, Менскага і Смаргонскага раёнаў. 75% тэрыторыі знаходзіцца на Менскім ўзвышшы, рэльеф пагорысты.
Займае выгаднае геаграфічнае становішча паміж дзьвюма сталіцамі — Менскам і Вільняй. Праз Маладэчна працякае рака Вуша, басэйн ракі Вяльлі.
Адлегласьць ад Маладэчна да розных местаў (аўтамабільнымі шляхамі) | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Вільня ~ 145 км Осьлё ~ 2206 км Гданьск ~ 710 км | Талін ~ 706 км Хэльсынкі ~ 793 км Рыга ~ 401 км | Полацак ~ 222 км Санкт-Пецярбург ~ 783 км Мурманск ~ 2101 км | |||||||
Горадня ~ 266 км Варшава ~ 609 км Бэрлін ~ 1176 км | Магілёў ~ 285 км Смаленск ~ 387 км Казань ~ 1600 км | ||||||||
Берасьце ~ 421 км Кракаў ~ 838 км Барсэлёна ~ 3008 км | Львоў ~ 683 км Адэса ~ 1082 км Стамбул ~ 1905 км | Менск ~ 77 км Ерэван ~ 2650 км Доха ~ 5221 км |
Кліматычныя зьвесткі для Маладэчна | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Паказьнік | Сту | Лют | Сак | Кра | Тра | Чэр | Ліп | Жні | Вер | Кас | Ліс | Сьн | |
Сярэдняя t, °C | −5,5 | −4 | 0,5 | 6,5 | 12 | 15 | 16 | 16 | 10,5 | 5,5 | 0,5 | −3 | |
Норма ападкаў, мм | 50 | 40 | 55 | 50 | 65 | 95 | 100 | 70 | 75 | 60 | 60 | 65 | |
Крыніца: Клімат Маладэчна (рас.) Метеоновости Праверана 14 чэрвеня 2014 г. |
У Маладэчне дзеюць цэрквы Покрыва Багародзіцы, Прачыстай Багародзіцы або Сьвята-Ўсьпенская, Раства Хрыстова, Усіх Сьвятых (Беларускі экзархат Маскоўскага патрыярхату) і Хрыста Чалавекалюбцы (Беларуская грэцка-каталіцкая царква), касьцёлы Сьвятога Язэпа парфіі Сьвятога Язэпа й Касьцёл Сьвятога Айца Піо парафіі Сьвятога Казімера.
У Маладэчне працуюць 15 школаў, зь іх адна беларускамоўная (Маладэчанская беларуская гімназія на базе сярэдняй школы № 10, але яе беларускамоўныя клясы згортваюцца з кожным годам), мастацкая школа; 6 навучальных установаў тыпу вучэльні, у іх ліку мэдычная і музычная; політэхнічны каледж, гандлёва-эканамічны каледж, 4 публічныя бібліятэкі.
Маладэчна лічыцца рэп ці гіп-гоп местам, тут таксама існуюць і альтэрнатыўныя гурты (Usplёsk, Буркіна Фасо, ХЗКН, Stickoxydal, Botanic Project ды іншыя). Раз на два гады, з 1993 году, у Маладэчне праходзіць фэстываль беларускай песьні і паэзіі «Маладзечна». Значнае месца ў культурным жыцьці места займае абласны драматычны тэатар, а таксама абласны тэатар лялек «Батлейка».
Выпускаецца гістарычна-краязнаўчы і літаратурна-мастацкі альманах «Куфэрак Віленшчыны».
Друк:
Мясцовыя тэлебачаньне і радыё:
Прадстаўніцтва партыі БНФ, аддзяленьне праваабарончай арганізацыі Беларускі Хэльсынскі камітэт, скаўцкая дружына «Маладэчына» (кіраўнік Валеры Трацяк).
Сетка вуліцаў прастакутная. Чыгункі падзяляюць места на чатыры плянавальныя раёны: заходні (раён канцэнтрацыі большасьці прамысловых прадпрыемстваў); паўночны (зона індывідуальнай жылой забудовы); усходні (прамысловы раён; старая частка места з пляцам Старое Места, дзе захаваліся Пакроўская царква, сынагога і частка гістарычнай забудовы); паўднёвы (зона шматпавярховай капітальнай жылой забудовы, грамадзкі цэнтар). На вуліцы Замкавай часткова захаваўся помнік архітэктуры XVIII ст. — кляштар трынітарыяў. Забудова цэнтральнай часткі места 2—9-павярховая.
Маладэчна — адзінае места ў Беларусі, дзе ў наш час большасьць афіцыйных урбанонімаў зьяўляюцца альбо гістарычнымі, альбо маюць беспасярэдні зьвязак з тутэйшай гісторыяй і культурай. Выпраўленьне перайменаваных і нададзеных савецкімі ўладамі назваў, зьвязаных з палітыкай маскалізацыі Беларусі, адбылося за часамі дэмакратычных мескіх уладаў на чале з Генадзем Карпенкам.
Вернутыя гістарычныя назвы — нематэрыяльныя культурныя каштоўнасьці: вуліцы Віленская, Гарадоцкая, Замкавая, Лебедзеўская, Новы Сьвет.
Аб’екты, пераназваныя на падставе мясцовай тапанімікі: Вялікі Гасьцінец, пляц Старое Места, вуліцы Бухаўшчына, Вялікасельская, Заслаўская, Лібава-Роменская, Маладэчанская, Местачковая, Нагорная, Полацкая, Рымарская, Сьвятаянская, Сэмінарская, Ушацкая, Цівідаўская.
Аб’екты, пераназваныя ў гонар выдатных дзеячоў лякальнай і агульнабеларускай гісторыі: вуліцы Канстантына Астроскага, Канстанцыі Буйло, Ігната Буйніцкага, Уладзіслава Галубка, Язэпа Драздовіча, Міхася Забэйды-Суніцкага, Язэпа Лёсіка, Францішка Скарыны, Якуба Ясінскага.
Прадпрыемствы машынабудаваньня і мэталаапрацоўкі, лёгкай, харчовай, дрэваапрацоўчай, будаўнічых матэрыялаў прамысловасьці.
Пералік прамысловых прадпрыемстваў Маладэчна |
---|
|
Маладэчна — чыгуначны вузел на Менск, Вільню, Ліду і Полацак. Места мае зручную транспартную сетку. Яна ўлучае:
Маладэчна ўваходзіць у турыстычны маршрут «У краі Нарачанскім».
Гатэль «Маладэчна» знаходзіцца побач з цэнтральнай плошчай, за 10 хвілінаў хады ад чыгуначнага і аўтобуснага вакзалаў. У месьце працуе краязнаўчы музэй.
Пералік местаў-сяброў Маладэчна |
---|
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Маладэчна, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.