Дзярнова-Падзолістыя Глебы

Дзярнова-падзолістыя глебы зьяўляюцца занальнымі і характарызуюцца найбольш шырокім распаўсюджваньнем, займаючы больш за 45,1 % тэрыторыі Беларусі.

Яны прымеркаваныя да водападзельных дзялянак з глыбокім заляганьнем грунтавых водаў і разьвіваюцца пад сумесным дзеяньнем дзярновага і падзолістага працэсаў на пародах рознага мэханічнага складу. У залежнасьці ад будовы глебавага профілю дзярнова-падзолістыя глебы падпадзяляюцца на чатыры падтыпы.

Дзярнова-палева-падзолістыя глебы

Разьвіваюцца на магутных лёсах і лёсападобных суглінках (ад 3 да 10 м). Гэтым глебам уласьцівыя невысокае ўтрыманьне гумусу ў перагнойным гарызонце (1,5 — 2 %) і кіслая рэакцыя. У профілі дзярнова-палева-падзолістых глебаў вылучаюць:

  1. перагнойны гарызонт шэрага або палева-шэрага колеру.
  2. палевы падзолісты гарызонт.
  3. жаўтлява-буры або чырвона-буры ілювіяльны гарызонт.

У Беларусі распаўсюджаныя на Наваградзкім, Менскім і Аршанскім узвышшах і Аршанска-Магілёўскай раўніне.

Дзярнова-падзолістыя глебы зь бялявым падзолістым гарызонтам

Разьвіваюцца на лёгкіх і сярэдніх марэнавых і водна-ледавіковых суглінках і супесках. У паўночнай частцы Беларусі гэтыя глебы моцна завалуненыя. У цэнтры і на поўдні краіны дзярнова-падзолістыя глебы зь бялявым падзолістым гарызонтам разьвіваюцца на марэнавых і водна-ледавіковых раўнінах з павольным узгорыстым рэльефам і маюць значна меншую ступень завалуненасьці. Верхні перагнойны гарызонт звычайна рэзка пераходзіць у ніжні падзолісты гарызонт бялявага колеру. Падзолісты гарызонт тонкімі языкамі пераходзіць у ілювіяльны гарызонт. У верхняй частцы глебавага профілю сустракаюцца канкрэцыі марганцу. У цэлым гэтыя глебы маюць кіслую рэакцыю і бедныя гумусам — ад 0,8 да 2 %.

Дзярнова-падзолістыя глебы з кантактна-асьвятлёным (ападзоленым) гарызонтам

Фармуюцца на марэнавых суглінках або азёрных глінах і характарызуюцца кіслай рэакцыяй, інтэнсіўным вынасам жалеза і прыкметамі ападзоленьня. Гэтыя глебы маюць невысокае ўтрыманьне гумусу (ад 1,0 да 1,5 %) і прымеркаваныя да хвалістых раўнін паўночнай і цэнтральнай часткі Беларусі.

Дзярнова-падзолістыя глебы аглееныя зьнізу

У Беларусі найбольш распаўсюджаныя на плоскіх водападзелах басэйну Прыпяці. Верхнія гарызонты гэтых глебаў маюць добрую аэрацыю без прыкметаў пераўвільгатненьня. Аднак ужо на глыбіні каля 1 м пад узьдзеяньнем блізкіх грунтавых водаў зьяўляюцца першыя прыкметы забалочваньня ў выглядзе ржавых плямаў. Гэтыя глебы маюць кіслую рэакцыю і ў цэлым малапрадукцыйныя.

Крыніца

  • Каропа Г.Н. Физическая география Беларуси: курс лекций. – Гомель: ГГУ им. Ф.Скорины, 2004. – 107 с.

Tags:

Дзярнова-Падзолістыя Глебы Дзярнова-палева-падзолістыя глебыДзярнова-Падзолістыя Глебы Дзярнова-падзолістыя глебы зь бялявым падзолістым гарызонтамДзярнова-Падзолістыя Глебы Дзярнова-падзолістыя глебы з кантактна-асьвятлёным (ападзоленым) гарызонтамДзярнова-Падзолістыя Глебы Дзярнова-падзолістыя глебы аглееныя зьнізуДзярнова-Падзолістыя Глебы КрыніцаДзярнова-Падзолістыя ГлебыБеларусьГлебаДзярновы працэсПадзолісты працэс

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Час UnixМікалаеў (Мікалаеўская вобласьць)Беларуска-амэрыканскае задзіночаньнеДобрускі раён48-ы батальён дапаможнай паліцыіІндыяТураўВінцук ВячоркаБеларуская краёвая абаронаАнтынарманізмТалачынСельская гаспадаркаАндрэй Павук (актывіст)ВялікабрытаніяГрупавы сэксУладзімер ПуцінЧэлесМенскДзень ЗямліВікікнігіВугоршчынаЯзафат КунцэвічФранцішак БагушэвічГодВэб-сайтЛеанід ГалубовічСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікБэльгіяКантрольны нумар Бібліятэкі КангрэсуУладзіслаў ГарбацкіПрыслоўеВікісховішчаКастусь КаліноўскіСонечная энэргіяАляксей ГаростШвайцарыяБар (элемэнт)ФілякартыяАлег СалтукМіхась ДаніленкаНізкіяМэрытакратыяУзбэкістанФранцішак СкарынаШчучынТурфанПараляксаСямейства (біялёгія)Вэб-дызайнМастацкая літаратураУправа КДБ па Менску і Менскай вобласьціВольга КараткевічСьпіс стагодзьдзяўЗоя КоўшТуркі (Берасьцейская вобласьць)1200Віктар МарціновічСказПарнаграфія ў ЗШАЛетувіская моваСпадарожнікФутболІрына Ханунік-РамбальскаяСьвятлана АлексіевічШахцёр СалігорскПлоцевы актБухарэст1918🡆 More