Гараш: беларускі фільм 2015 року

«ГараШ» — беларуская камэдыя, сыткам па сцэнары Андрэя Курэйчыка.

Год стварэньня — 2015.

ГараШГараш: Сюжэт, Гісторыя стварэньня, Удзел у кінафэстывалях
Гараш: Сюжэт, Гісторыя стварэньня, Удзел у кінафэстывалях
Жанр камэдыя
Рэжысэр Андрэй Курэйчык, Аляксандар Крупіна
Сцэнарыст Андрэй Курэйчык
Прадусар Мікіта Пінігін
У ролях Аляксандар Кулінковіч, Юры Навумаў, Арцём Курэнь
Кампазытар Дзьмітры Фрыга
Апэратар Аляксандар Крупіна
Мантаж Сяргей Дзьмітрэнка
Вытворчасьць BezBuslou Arts
Дата выхаду 2015
Працягласьць 61 хвіліна
Краіна Беларусь
Мова расейская
Старонка на IMDb
Афіцыйны сайт

Сюжэт

Гараш: Сюжэт, Гісторыя стварэньня, Удзел у кінафэстывалях  Вонкавыя відэафайлы
Гараш: Сюжэт, Гісторыя стварэньня, Удзел у кінафэстывалях  «ГараШ. Пачатак». Першы бэкстэйдж са здымак
Гараш: Сюжэт, Гісторыя стварэньня, Удзел у кінафэстывалях  Вонкавыя відэафайлы
Гараш: Сюжэт, Гісторыя стварэньня, Удзел у кінафэстывалях  Афіцыйны трэйлер

Па вызначэньні стваральнікаў карціны, «ГараШ» — гэта чорная камэдыя пра беларускія рэаліі. У аснове фільму «ГараШ», па словах самога сцэнарыста Андрэя Курэйчыка — філязофская тэма сутыкненьня цывілізацый, канфлікту паміж празаходнім мысленьнем маладога галоўнага героя, дэпартаванага з ЗША, і саўковымі поглядамі жыхароў Шабаноў, якія зьяўляюцца, па меркаваньні аўтара, адлюстраваньнем каштоўнасьцяў Беларусі на дадзеным этапе яе развіцьця.

Падзеі ў фільме разгортваюцца на ўскраіне Мінска ў мікрараёне Шабаны (таму і «Ш» на канцы слова-назвы фільму). Маладога беларуса пасьля пяці гадоў амэрыканскага жыцьця па прычыне праблем з дакументамі дэпартавалі з ЗША, дзе ён працаваў у буйным аўтасэрвісе, па праграме Work & Travel. Ён вяртаецца ў Мінск і ўладкоўваецца на працу ў гаражную аўтамайстэрню ў Шабанах. Але яго амэрыканскія рэкамэндацыйныя лісты тут нікому не цікавы, і яму даводзіцца даказваць сваю саадказнасьць сваёй працай. Старэйшы мэханік, ён жа ўладальнік гэтага гаража (ролю выканаў Аляксандар Кулінковіч), вучыць яго жыцьцю, і таму, як «правільна» рамантаваць машыны. Па сюжэце фільму ён нарадзіўся ў Шабанах, тут вырас, і большасьць свайго часу праводзіць у гаражы. Выдатна разьбіраецца ў машынах, адрамантуе што заўгодна (але, калі трэба, то можа і паламаць), а ў сваіх думках затрымаўся дзесьці ў пастсавецкім часе. Разам з тым адбываюцца розныя кур’ёзныя гісторыі на глебе сутыкненьня двух мысленьняў — заходняга цывілізаванага, законапаслухмянага, з маральнымі каштоўнасьцямі, з марай пра посьпех і савецкага кансэрватыўнага.

Фільм — іранічны погляд на нашу рэяльнасьць, як беларус з заходнім мысленьнем сутыкаецца з нашым беларускім «саўком».

Гісторыя стварэньня

Ідэя стварэньня фільму зьявілася ў кампазітара Дзьмітрыя Фрыгі. Сваёй ідэяй ён падзяліўся з аператарам-пастаноўшчыкам Аляксандрам Крупінай і сцэнарыстам Андрэем Курэйчыкам. Пасьля чаго Андрэй Курэйчык напісаў сцэнары да фільму.

Першапачаткова была арганізвана акцыя, пры дапамозе якой арганізатары здымак праз краўдфандынг(ru) планавалі сабраць на праект 80 млн рублёў. Але неабходнай сумы сабраць не атрымалася, тым ня менш, стваральнікі фільму прыступілі да здымак, уклаўшы ўласныя сродкі. Быў арганізаваны кастынг, абвешчана акцыя са зваротам да ўсіх ахвотнікаў дапамагчы. Знайшліся і людзі, і абсталяваньне, і аўтамабілі для здымак. Таму атрымалася зьняць фільм зь мінімальнымі ўкладаньнямі.

Здымкі праходзілі як у Шабанах, так і ў Менску. Гараж, дзе граюць галоўныя героі, здымалі на вуліцы Розы Люксэмбург. Натуру — месца, дзе адбываецца дзейства, у сталічным раёне Шабаны. Ролі ў фільме выканалі шматлікія музыкі, у тым ліку Аляксандар Кулінковіч, Юры Навумаў («Neuro Dubel») і Ягор Забелаў («Гурзуф», «Ягор Забелов Трио»), кіназорка Эвеліна Сакура(ru), пісьменьнік Алег Грушэцкі і артысты беларускіх тэатраў.

Здымкі праходзілі з 26 чэрвеня па 30 чэрвеня, на працягу 5 дзён. Праект не зьўляецца камэрцыйным і здымаўся без падтрымкі і ўплыву інвестараў ці дзяржавы. Аўтары ідэі таксама падрэсьліваюць, што праект ставіць перад сабой мэту даказаць, што ў Беларусі можна здымаць незалежнае некамэрцыйнае кіно пра Сінявокую без дзяржаўнай падтрымкі ці дыктату прадусараў.

Галоўны рэжысэр фільму Андрэй Курэйчык падкрэсьліў, што прытрымліваецца канцэпцыі «нацыянальнага кіно», гэта значыць, што кіно павінна быць актуальным, зробленым беларусамі для беларусаў і пра беларусаў. І зыходзячы з гэтага Курэйчык выказаўся, што «ГараШ» зьяўляецца «рэдкім за апошнія гады нацыянальным кінапраектам».

17 жніўня 2015 году Андрэй Курэйчык прадставіў тызэр(ru) фільму.

Кадры са здымачнай пляцоўкі

Прэзэнтацыя трэйлера

21 кастрычніка 2015 году сцэнарыст Андрэй Курэйчык разам з групай стваральнікаў стужкі прэзэнтавалі афіцыйны трэйлер трагікамедыі «ГараШ». Прэзэнтацыя роліка адбылася ў сталічным паб-клюбе «Графіці», падчас яе Андрэй Курэйчык прадставіў публіцы стваральнікаў карціны і актораў, якія зьняліся ў гэтым фільме. Падчас прэзэнтацыі Андрэй Курэйчык сказаў, што у назове фільму, знарочыста хібнае напісаньне слова «гараж» зь літарай «Ш» на канцы, што цалкам адпавядае яго сэнсу. Па яго меркаваньні, у Беларусі дэ-факта існуе чатыры нацыянальныя мовы: расейская, беларуская, «трасянка» і мова «саўка». Курэйчык адзначыў:

«Мова „саўка“ — гэта асобная мова. Яна не толькі ў словах, яна у эстэтыцы, сэнсе жыцьця, нашым побыце, яна ў вар’яцкай архітэктуры мікрараёнаў, якія атачаюць Менск. „Гараш“ — гэта не „трасянка“, гэта ўвасабленьне саўковай мовы, які працяў усю нашу краіну, асабліва ў апошнія дзесяцігоддзі, і выдраў нас з нейкага пэўнага культурнага кантэксту. Ці то мы нацыя, ці то няма, ці то мы Эўропа, ці то Расея. Эўрапейцы назвалі б гэта мультыкультуралізм, а я назваў гэта „гараШ“. „ГараШ“ у Шабанах — гэта Беларусь на ўскраіне Эўропы: незразумела, дзе, і незразумела, як».

Удзел у кінафэстывалях

У лістападзе 2015 году фільм увайшоў у праграму XXII Менскага міжнароднага кінафэстываля «Лістапад» у нацыянальным конкурсе, катэгорыя «ігравое кіно». На 7 лістапада у рамках кінафэстывалю запланавана прэм’ера, кінатэатр «Перамога», 11 лістапада — кінатэатр «Мір».

Стваральнікі фільму

Здымачная група

Гараш: Сюжэт, Гісторыя стварэньня, Удзел у кінафэстывалях 
Хлапушка да фільму і талерка з імёнамі здымачнай групы
  • Аўтары ідэі: Дзьмітры Фрыга, Андрэй Курэйчык, Аляксандар Крупіна
  • Сцэнарыст: Андрэй Курэйчык
  • Рэжысэр-пастаноўшчык: Андрэй Курейчык
  • Другі рэжысэр:Аляксандра Барысава
  • Асістэнт рэжысэра: Аляксандра Лігорава
  • Прадзюсэры: Андрэй Курэйчык, Дзьмітры Фрыга
  • Кампазітар: Дзьмітры Фрыга
  • Песьня да фільму: Аляксандар Кулінковіч
  • Аператары-пастаноўшчыкі: Мікіта Пінігін, Аляксандр Крупіна
  • Мастак-пастаноўшчык: Вікторыя Сяліцкая
  • Мастак па касьцюмам: Марына Кудраўцава
  • Мастак па грыму: Алена Ігнатовіч, Інга Муратава
  • Мантаж: Сяргей Дзьмітрэнка

У ролях

Персанаж Актор
Галоўныя ролі
Старэйшы аўтамэханік, Б. Г. Аляксандар Кулінковіч
Аўтаэлектрык Юры Навумаў
«Амэрыканец», Віталь Барзоў Арцём Курэнь
Другія ролі
Дзяржчыноўнік Васіль Ніцко
Кліентка гаража, дачка чыноўніка Лізавета Шукава
Прадавец аўтазапчастак Вадзім Гайдукоўскі
У эпізодах
Аўтамэханік Алег Грушэцкі
Хлапчукі-хуліганы з Шабаноў Глеб Курэйчык
Васёк, амэр. сябра В. Б. Аляксей Сапрыкін
Другі амэр. сябра В. Б. Аляксандар Крупіна

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Гараш СюжэтГараш Гісторыя стварэньняГараш Удзел у кінафэстываляхГараш Стваральнікі фільмуГараш КрыніцыГараш ЛітаратураГараш Вонкавыя спасылкіГараш2015Сытуацыйная камэдыя

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Анатоль ДзятлаўКанстытуцыяКойданаўNokia 2700 classicRadzima.orgБеларусьПрэзыдэнт БеларусіПрыёрбанкВіскіАнілінгусГенрыхМіжнародны Суд ААНМаксім КраўцоўГабрэіВялікае Княства ЛітоўскаеКарлес ПудждэмонБудучы часМарыя АнтуанэтаМясцовы час (гурт)ФранцыяБеларусафобіяМядзьведзевыяПаўліна МядзёлкаПохваСьпіс сысуноў АзэрбайджануТаргавіцкая канфэдэрацыяЗямля пад белымі крыламіДзьмухавецЎэйлзГісторыя БеларусіГрэбляСусьветнае павуціньнеВейшнорыяАрыштДамініканская РэспублікаНіл ГілевічРэч ПаспалітаяЦмокБудапэшцкі мэмарандумГлеб КрыўцоўКібельХарэйВіды сувязі словаўМаксім БагдановічЖанчына з жанчынай30 красавікаГепардБудзьма беларусамі!Кропка (знак прыпынку)ПэкінЭкспэрымэнт МілгрэмаСьпіс гарадоў БеларусіАлі ХамэнэіДабрыняВайна ХАМАСу з Ізраілем (з 2023)ПэнсіяПалестынцыГерб БеларусіСяргей ДарожныСказЛетувіская моваВедыАляксей ПысінПавал ДураўСпадарПарнафільм🡆 More