Грушэцкія Гербу Любіч

Грушэцкія (гербу Любіч) — польскі шляхецкі, а таксама беларускі і расейскі дваранскі род, які ўзяў назву ад сёлаў Грушы(ru) (Грушкі, Грушыцы) (Вялікія і Малыя) (Польшча, Любельскае (Люблінскае) ваяводзтва).

Тыя сёлы, разам зь іншымі, польскі кароль Уладзіслаў Ягайла надаў каля 1411 году ў якасьці адзнакі рыцарскіх заслугаў (за гераізм, праяўлены падчас Грунвальдзкае бітвы) пачынальніку гэтага роду, Мацьвею (Maciej)., кароннаму харунжаму. Таксама Грушэцкія былі ўладарамі і іншых мясьцін — Вярцішоў і Быхаўка, таксама ў Любельскім ваяводзтве.

Грушэцкія гербу Любіч
Грушэцкія Гербу Любіч
Краіна паходжаньня Польскае Каралеўства
Тытул Шляхта, дваранства
Прызнаныя ў Рэч Паспалітая, Расейская імпэрыя
Першы з роду Рыцар Мацей (Мацьвей) Грушэцкі
Адгалінаваньне роду Расейская галіна(ru)

Існуюць таксама роды Грушэцкіх іншых гярбоў: Беліна, Радван і Сьлепаврон.

Апісаньне гербу

На шчыце, што мае залатое поле, адлюстраваныя срэбная падкова і два крыжы: адзін срэбны ў сярэдзіне падковы, а другі, залаты — на яе паверхні, над падковай. Зьверху шчыта — дваранскі шлем з дваранскаю каронаю на ім, і трыма страўсавымі пер’ямі. Намёт на шчыце блакітны, падкладзены золатам. Герб з апісаньнем і даведкай пра род былі ўнесены ў «Общий Гербовник дворянских родов Всероссийской Империи» (Том 2, ст. 85).

Галіны роду

Польшча

Грушэцкія Гербу Любіч 
Уладзіслаў Грушэцкі (1812—1876) — чалец Рады Каралеўства Польскага

З польскай лініі найбольш знакаміты (апроч родапачынальніка Мацьвея) Самуіл Грушэцкі, сакратар Яго Каралеўскай Вялікасьці Жыгімонта III Вазы, пасланьнік пры Найсьвятлейшым Каралі Дзяржавы Гішпанскай і абедзьвюх Індыяў. А таксама Ўладзіслаў Грушэцкі(pl) (1812—1876) — эканаміст, радчы Таварыства крэдытовага земскага, чалец Рады Каралеўства Польскага. Многія доўгі час жылі на сваёй вотчыне ў Вялікіх Грушках.

Расея

Грушэцкія Гербу Любіч 
Герб, пададзены расейскай галіной Грушэцкіх у 1680-я гады ў расейскую Палату радаслоўных справаў

Адна зь лініяў роду асела ў Расеі, пакінуўшы значны сьлед у гісторыі Расеі. Былі баярамі, ваяводамі, сэнатарамі, высокімі генэраламі, уладарамі маёнткаў і дамоў у Маскве і Пецярбургу. Агаф’я Сямёнаўна Грушэцкая была жонкай (1680—1681 г.г.) расейскага цара Фёдара Аляксеевіча (1661—1682), які ўладарыў у 1676—1682 г.г. Але нарадзіўшы яму сына, царэвіча Ільлю Фёдаравіча, памерла праз тры дні пасьля родаў. На жаль, і немаўлятка пражыў усяго дзесяць дзён. Таксама Грушэцкія былі ў роднасьці са многімі знакамітымі сем’ямі: кн. Барацінскімі, кн. Валконскімі, кн. Гагарынамі, кн. Галіцынымі, кн. Далгарукавымі, кн. Міласлаўскімі, кн. Урусавымі, гр. Бястужавымі-Румінымі, гр. Мураўёвымі-Апосталамі і іншымі. Гэтая галіна Грушэцкіх унесена ў VI частку радаслоўнай кнігі Маскоўскай, Пскоўскай і СПб. губэрняў (Гярбоўнік, II, 85). Астатнія семь галін таго ж роду ўнесены ў VI I I часткі радаслоўнай кнігі Магілёўскай, Кіеўскай, Ковенскай, Валынскай і Падольскай губэрняў. Ёсьць яшчэ семь радоў Грушэцкіх, пазьнейшага паходжаньня. Род існуе і сёньня.

Беларусь

Грушэцкія Гербу Любіч 
Радавод Грушэцкіх. «Аршанскі гербоўнік», 1900 год

На Беларусі найбольш ранейшый зьвесткі — вядома, што з гэтага роду браты Грушэцкія мелі землі

Грушэцкія Гербу Любіч  па-расейску: «по закладному праву 1691 Апреля 22 писанному, и тогож года Июня 18 признанному, владел 6-тью уволоками земли в имении Комарах, лежащем в Оршанском Повете. В последствии времени немогши по некоторым причинам сам владеть сказанным имением, он Константин Грушецкий по положению посредников, передал таковое Вотченнику онаго, Якову Држевецкому и выдал Квитанцию, 1696 Ноября 12 писанную, а того ж года и месяца 14 числа, признанную в Каптурном Суде, имевшем свое заседание во время между-царствия» Грушэцкія Гербу Любіч 

("время между-царствия" — пэрыяд паміж канчынай Яна III Сабескага і абраньнем Аўгуста II).

  • Казімер у 1660 годзе спадчынным ад бацькоў маёнткам Камаровічы (Мсьціслаўскае ваяв.(Чэрыкаўскі раён)). 13 сьнежня 1660 году Казімер Грушэцкі даказваў сваё валоданьне часткай маёнтку Камаровічы квітанцыяй аб уплаце падымнага падатку. Унук Казімера, Мікалай Грушэцкі, называў сябе: «Dworzanin JKmci herbu Lubicz dziedzic częsci maiętnosci Komarowicz» (па-беларуску: Прыдворны Яго Каралеўскай Вялікасьці гербу Любіч спадчыннік часткі маёнтка Камаровічы). Ад Казімера пайшлі нашчадкі, якія ў XIX стагодзьдзі жылі ў Копыскім, Магілёўскім і Чавускім паветах.

Апроч таго

Грушэцкія Гербу Любіч 
Марцін Грыгор'евіч Грушэцкі (1829 — к. 1908) — кандыдат права, натарыус, тытулярны саветнік.
  • Марцін Рыгоравіч Грушэцкі (1829 — к. 1908, нашчадак Казімера) — кандыдат права, тытулярны саветнік , дваранін Магілёўскай губэрні. У 1848 годзе скончыў Магілёўскую губэрнскую гімназію, служыў у Магілёўскім губэрнскім праўленьні. Каля 1868 году пакінуў Магілёўшчыну, у 1868 г. — гарадавы натарыюс Ліпецкага павету (сьведчыў купчыя крэпасьці). Пазьней служыў натарыюсам у Пензе (дзе быў таварышам па службе натарыюса Барыса Гуля, бацькі пісьменьніка Рамана Гуля(ru). У 1889 узнагроджаны ордэнам Сьвятога Ўладзімера 4-й ст.. Меў 10 дзяцей — 5 сыноў, 5 дачок. Яго сыны Рыгор (пасьля кастрычніцкага перавароту 1917 году зьехаў з жонкай у Польшчу) і Іван служылі юрыстамі ў Пензе. У лістападзе 1917 году Іван быў спалены рэвалюцыйнай бандай у сваім маёнтку Пасопнай Пелецьме пад Пензай, аб чым узгадана ў рамане Р. Гуля «Я зьнёс Расею» (так сама там узгаданы і яго бацька, Марцін, як саслужбовец Барыса Гуля). Яшчэ адзін сын Марціна — Станіслаў, быў выдатным мастаком (але рана памер, пакінуўшы 2 дачок). На пачатку XX ст. ён атрымаў мэдаль на Парыжскай выставе.
  • Альбэрт Рыгоравіч Грушэцкі (1831 — к. 1897, брат Марціна) — стацкі саветнік, нар. ў Магілёўскай губэрне, у 1857 годзе пераехаў у Пецярбург, дзе служыў у Міністэрстве Імператарскага двара і ўдзелаў(be).
  • Грушэцкі Зьміцер ФядотавічМагілёўскай губэрні, Магілёўскага павету, в. Клапінічы (сёньня магчыма — Кляпінічы, Комсеніцкага сельсавету)) — унтэр-афіцэр, служыў на лінкары «Андрей Первозванный», памёр ад тубэркулёзу 6 лютага 1916 году. Пахаваны на праваслаўных могілках базы Балтыйскага флёту ў порце Гельсінфорс, Фінляндыя.
  • У паўстаньні 1863-64гг. прымалі ўдзел:
    Грушэцкі Валяр’ян — дваранін Магілёўскай губэрні. Пражываў ў Магілёве. Адасланы на пасяленьне ў аддаленыя месцы Сыбіры. З кастрычніка 1873 па травень 1874 году знаходзіўся пад наглядам паліцыі ў Вяцкай губэрні (пасьля Янісейскай губэрні).
    Грушэцкі Мікалай — дваранін Магілёўскай губэрні. Адасланы на жыцьцё у Томскую губэрню. Са жніўня 1867 па 1871 год знаходзіўся пад наглядам паліцыі ў Вяцкай губэрні.

Грушэцкім таксама належала в. Студзёнкі (Нясьвіскі раён) у XIX ст. Род Грушэцкіх гербу Любіч уваходзіў таксама ў Аршанскі гербар(ru).

Украіна

Ва Ўкраіне, апроч расейскай галіны, адзін з Грущэцкіх, шляхціч-пекар Андрэй Грушэцкі, у 1592 годзе стаў львоўскім мяшчанінам. Кароль Грушэцкі — маршалак шляхты Уманскага павету. Браніслаў Грушэцкі быў войскі і лоўчы чарнігаўскі; ў Галасковічах (Бродаўскі раён), у 1660-х гадах пабудаваў замак. Антоні Грушэцкі (1734—1798) — вядомы мастак, прафэсар жывапісу Кракаўскай акадэміі. Васіль Грушэцкі, родам з Кіеўскай губэрні, служыў стацкім саветнікам ў Магілёве.

Гэты род у канцы XVI стагодзьдзя быў дастаткова разрослым. У канцы XVIII — пачатку XIХ стагодзьдзя Грушэцкія ў Кіеўскай губэрні жылі ў Васількоўскім (2 роды) — в. Буда, Ярашеўка; Зьвянігарадзкім (3) — в. Цярэшкі, Міхалаўка; Тарашчанскім (1) — в. Грузкі, Чарнінская буда — паветах. Легітымізаваныя былі 3 роды:

    1. Кіеўскі п., 1817 г. — ч.1, а 1835-ы ужо ч.6.
    2. Уманскі п., 1803 г. — ч.1.
    3. Уманскі п., 1816 г. — ч.1. былі aфіцыялістамі графа Патоцкага.

Грушэцкія ўваходзілі ў радаслоўную кнігу Кіеўскага дваранскага дэпутатскага сходу 1906 году.

Літаратура

Крыніцы

Tags:

Грушэцкія Гербу Любіч Апісаньне гербуГрушэцкія Гербу Любіч Галіны родуГрушэцкія Гербу Любіч ЛітаратураГрушэцкія Гербу Любіч КрыніцыГрушэцкія Гербу Любічru:Великая Грушка (Люблинское воеводство)ГербГрунвальдзкая бітваЛюблінскае ваяводзтваЛюбіч (герб)Мацей ГрушэцкіПольшчаХарунжы вялікі літоўскіШляхтаЯгайла

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Лявон БаразнаБудызмВершаваны памерЗначэньнеАнатоль ЗэкаўВольга ЧамаданаваЗнакі прыпынкуРакета-носьбітСтаніслаў ВалодзькаАляксандар ЛукашэнкаМы выйдзем шчыльнымі радаміРысВейшнорыяІсьляндзкі коньЯганэсбургНармандыяВольныя матэрыялыБялыніцкі абраз Маці БожайМаякБаўгарская моваЛюдміла СільноваБеларуская ВікіпэдыяАлег ЯнкоўскіПятро ВасючэнкаЗдароўеGoogleMemento moriАдвакатБуйвідВіетнамская ВікіпэдыяСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікПрацяглы будучы часШвэцыяБеларускі рубельУкраінаМаркёрПётар МашэраўКарл МарксМарына ВасілеўскаяКурыцаГайла (імя)Валянцін АкудовічАльфаНаша Ніва25 красавікаГалёнІван ЧыгрынаўЗа Беларусь!Зіновій ПрыгодзічПарнаграфія ў ЯпонііЯгмін1891Аляксей БелыБычкі (Віцебская вобласьць)Сяргей Паўлавіч АбламейкаЮзэф МацкевічПернікАдукацыяФранцыяБіскупМаларытаКалі-югаЁгаСакуныВагінальны сэксСяржук Сокалаў-ВоюшДвукосьсеАс (імя)Галоўная старонкаМаксім Танк🡆 More