1385—1569 Польскае Каралеўства: дзяржава ў 1386—1569 роках

Польскае Каралеўства (1385—1569), Каралеўства Ягелонаў, Каралеўства Ягайлавічаў — пэрыяд у гісторыі Польшчы ў часы ўладараньня дынастыі Ягайлавічаў, які ахоплівае позьняе Сярэднявечча і раньні Новы Час.

Утварылася ў 1386 року пасьля ўзыходжаньня на сталец Уладзіслава II Ягайлы, Вялікага князя Літоўскага.

Ад моманту Крэўскай вуніі Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае і Польскае каралеўства мелі аднаго манарха, застаючыся пры гэтым двума асобнымі дзяржавамі. Пасродкам гэтага супрацоўніцтва да сфэры ўплываў Польшчы былі далучаныя вялізарныя літоўскія абшары, якія ўключалі ў сябе і землі Кіеўскай Русі. Польска-літоўская унія сталася гістарычна абумоўленай для насельнікаў Польшчы і Літвы, якія суіснавалі і супрацоўнічалі ў адным з найбуйнешых эўрапейскіх палітычных фармаваньняў на наступныя чатыры стагодзьдзі.

У 1569 року дынастычны саюз паводле Люблінскай вуніі быў пераўтвораны ў аб’яднаную дзяржаву — Рэч Паспалітую абодвух народаў. Неўзабаве спыніла існаваньне і дынастыя Ягайлавічаў. У Вялікім Княстве яе ўладараньне доўжылася блізу 400 год (дынастыя Гедзіміна), у Польшчы — каля 200 год.

Tags:

1386Гісторыя ПольшчыНовы ЧасПольшчаСьпіс вялікіх князёў літоўскіхСярэднявеччаЯгайлаЯгайлавічы

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

БэрнатВулька СіманавіцкаяПаўночная МакедоніяКастрычнікУнівэрсытэтБерасьцеЗагляне сонца і ў наша аконцаУладзімер Арлоў (гісторык)КасілаўцыАркадзь КуляшоўКлеапатраСанта-КляўсНямецка-савецкая вайнаСэксРакета-носьбітІнструкцыя па трансьлітарацыіМы выйдзем шчыльнымі радаміСельская гаспадаркаАсадкаМачанкаСтаніслаў ШушкевічТаўканіцаМаксім Танк.neЯн ПазьнякУладзімер ДубоўкаСлавамір АдамовічНямецкая моваНовая зямляНыркаМаланкаМіндоўг (імя)1896Ірына Ханунік-РамбальскаяДзьвінскПалітычная партыяАкторы парнафільмаўАндрэй КурэйчыкШкотыБеларускі клясычны правапісХрысьціянстваСпакусьнікіАляксандар ВіхорТаварыства беларускай школыАлег ЯнкоўскіАдукацыяНацыянал-сацыялістычная нямецкая працоўная партыяМіжнароднае студэнцкае спаборніцтва па праграмаваньніВайна ў Паўднёвай Асэтыі (2008)Ондрэй ДудаЯн ЧыквінСтолінСамасейQR-кодДотык пісі рукоюРыбыВіктар МарціновічПохваФізычная падрыхтаванасьцьПрыслоўеАрмэніяВясельная сукенкаІван ШамякінБабёрПастава на каленяхДзед ТалашМурза (страва)Андрэй ДынькоГрыгарыянскі каляндарСмаленскБесьпілётнікАўстрыяНіна МацяшДаўгата🡆 More