Рэч Паспалітая

Рэч Паспалі́тая (польск.

Rzeczpospolita Obojga Narodów, рус. Рѣч Посполита, лац. Res Publica Serenissima) — канфэдэрацыя Кароны каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага, якая ўзьнікла ў выніку Люблінскай уніі ў 1569 годзе і была ліквідаваная ў 1795 годзе з канчатковым падзелам дзяржавы паміж Расеяй, Прусіяй і Аўстрыяй. Новае палітычнае аб’яднаньне стала найбуйнейшай і адной з самых густа населеных краінаў Эўропы XVI і XVII стагодзьдзяў.

Рэч Паспалітая
Rzeczpospolita (польск.)
Res Publica Serenissima (лац.)
Рѣч Посполита (старабел.)
Рэч Паспалітая
 
Рэч Паспалітая
1569—1795 Рэч Паспалітая
 
Рэч Паспалітая
 
Рэч Паспалітая
Сьцяг Рэчы Паспалітай Герб Рэчы Паспалітай
Сьцяг Герб
Нацыянальны дэвіз: Si Deus nobiscum, quis contra nos (лац.)
(Калі Бог з намі, то хто супраць нас)
(«За веру, праўду і караля» — ад 18 стагодзьдзя)
Месцазнаходжаньне Рэчы Паспалітай
Афіцыйная мова польская, лаціна, старабеларуская (да 1697)
Сталіца Кракаў і Вільня (да 1596 г.)
Варшава
Форма кіраваньня
апошні кароль польскі
і вялікі князь літоўскі
шляхецкая дэмакратыя

Станіслаў Аўгуст Панятоўскі
Гісторыя
 • узьнікла
 • першы падзел
 • Канстытуцыя
 • другі падзел
 • трэці падзел

1 ліпеня 1569 г.
5 жніўня 1772 г.
3 траўня 1791 г.
23 студзеня 1793 г.
24 кастрычніка 1795 г.
Плошча
 • агульная

1582 г. — 815 000 км²,
1618 г. — 990 000 км²
Насельніцтва
 • агульнае (1618)
 • шчыльнасьць

10,5 млн
8 ас/км², 10,6 ас/км²
Этнічны склад палякі: 40%,
русіны: 20%,
ліцьвіны: 13%,
немцы: 10%,
жыды: 5%,
іншыя: 12%
Канфэсійны склад каталіцтва, праваслаўе, пратэстанцтва
Валюта польскі злоты і грош
Цяпер зьяўляецца часткай Беларусь Беларусь
Вугоршчына Вугоршчына
Латвія Латвія
Летува Летува
Малдова Малдова
Польшча Польшча
Расея Расея
Румынія Румынія
Славаччына Славаччына
Украіна Украіна
Чэхія Чэхія
Эстонія Эстонія

Новаму зьвязу былі ўласьцівыя ўнікальныя рысы для тагачасных дзяржаваў: палітычная сыстэма Рэчы Паспалітай (вядомая пад альтэрнатыўнай назвай «шляхецкая дэмакратыя» альбо «Залатыя вольнасьці») характарызавалася моцным абмежаваньнем манархічнай улады. Гэтыя абмежаваньні ўводзіліся заканадаўчым чынам у Сойме, які кантраляваўся шляхтай. Гэтая ўнікальная сыстэма стала папярэдніцай сучасных канцэпцыяў дэмакратыі, канстытуцыйнай манархіі і фэдэрацыі. Дзьве састаўныя краіны Рэчы Паспалітай фармальна існавалі на раўнапраўнай аснове, але, зрэшты, Польшча зьяўлялася дамінуючым партнэрам.

Рэч Паспалітая адзначалася высокай этнічнай разнастайнасьцю і незвычайнай рэлігійнай талерантнасьцю, але ступень рэлігійнай талерантнасьці зь цягам часу зьмянялася.

Пасьля некалькіх дзесяцігодзьдзяў велічы і магутнасьці Рэч Паспалітая ўвайшла ў пэрыяд працяглага палітычнага, ваеннага і эканамічнага заняпаду. Узрастаючая слабасьць дзяржавы прывяла да яе разьдзелу наймагутнейшымі суседзямі: Аўстрыйскай імпэрыяй, Каралеўствам Прусія і Расейскай імпэрыяй цягам XVIII ст. Незадоўга да свайго зьнікненьня ў Рэчы Паспалітай была праведзеная спроба буйной рэформы, што вылілася ў зацьвярджэньне Канстытуцыі 3 траўня 1791 году, якую апісваюць як другую найстарэйшую кадыфікаваную нацыянальную канстытуцыю ў сучаснай гісторыі.

Гісторыя

Рэч Паспалітая 
«Люблінская унія», Ян Матэйка, 1569.

У сярэдзіне XVI стагодзьдзя Вялікае Княства Літоўскае апынулася ў складаным становішчы. Цягам Лівонскай вайны Жыгімонт Аўгуст прапанаваў Лівонскай канфэдэрацыі пратэктарат Вялікага Княства, што выклікала канфлікт з Маскоўскім княствам. Для прыцягненьня войска польскага не было юрыдычных падставаў. 1 ліпеня 1569 году ў выніку Люблінскай уніі адбылося аб’яднаньне Польскага каралеўства і Вялікага Княства Літоўскага ў фэдэратыўную дзяржаву — Рэч Паспалітую. Першым манархам Рэчы Паспалітай быў Жыгімонт Аўгуст. У новай дзяржаве мелі быць агульныя сойм, грашовая сыстэма, вонкавая палітыка. Стратэгічнай мэтай аб’яднаньня было распаўсюджваньне каталіцтва сярод насельніцтва Вялікага Княства. Такім чынам, фэдэрацыю падтрымала каталіцкая царква. Праз тры гады пасьля заключэньня уніі, не пакінуўшы нашчадкаў, памёр Жыгімонт Аўгуст, апошні прадстаўнік дынастыі Ягелонаў па мужчынскай лініі. Адгэтуль манархія Рэчы Паспалітай стала выбарнай. Амаль праз год, 11 траўня 1573, у Варшаве пачаўся элекцыйны сойм. Спадкаемцам трону Рэчы Паспалітай быў абраны герцаг Анжуйскі Генрык Валезы. У 1582 годзе насельніцтва краіны складала каля 6,5 млн чалавек.

Палітычны крызіс

Першы выток палітычнага крызісу Рэчы Паспалітай — Люблінская унія — гэта пачатак страты ня толькі Вялікага Княства Літоўскага, але і Польшчы як самастойных, незалежных дзяржаваў. Другім вытокам стаў палітычны лад Рэчы Паспалітай, які падрываў асновы дзяржаўнасьці. Трэцім вытокам палітычнага крызісу зьявілася рэлігійная палітыка. Берасьцейская унія ня дала жаданых вынікаў. Чацьверты выток палітычнага крызісу — спалучэньне нацыянальнага і рэлігійнага прыгнёту з фэадальным. Хмяльніччына нанесла заўважны ўрон палітычнай моцы Рэчы Паспалітай. Пяты выток паглыбленьня палітычнага крызісу — барацьба паміж магнатамі за ўладу. У другой палове XVII стагодзьдзя ў Вялікім Княстве Літоўскім асноўнымі супернікамі былі Радзівілы, Пацы і Сапегі. У 1768 годзе сойм (пад націскам расейскіх войскаў) прыняў пастанову аб ураўнаваньні ў правах праваслаўных і пратэстантаў з католікамі.

Першы падзел Рэчы Паспалітай

Рэч Паспалітая 
Першы падзел Рэчы Паспалітай

Паводле першага падзелу Рэчы Паспалітай усходняя частка Беларусі ў 1772 годзе была ўключаная ў склад Расейскай імпэрыі. 5 жніўня 1772 году Расеяй і Прусіяй у Санкт-Пецярбургу была падпісаная канвэнцыя, паводле якой да Расеі пераходзілі цалкам Амсьціслаўскае і Інфлянцкае ваяводзтвы, усходнія землі Менскага ваяводзтва і большая частка Віцебскага і Полацкага ваяводзтваў. Прусія атрымала паўночна-заходнюю частку Польшчы, а Аўстрыя — частку паўднёвай Польшчы і частку Заходняй Украіны са Львовам.

Канстытуцыя 3 траўня 1791 году

Пасьля першага падзелу адбыўся Чатырохгадовы Сойм (1788—1792), на якім была прынятая першая ў Эўропе канстытуцыя, праведзеныя эканамічныя, палітычныя ды сацыяльныя рэформы.

Другі падзел Рэчы Паспалітай

Рэч Паспалітая 
Другі падзел Рэчы Паспалітай

У 1793 годзе адбыўся другі падзел Рэчы Паспалітай паміж Расеяй і Прусіяй. Да Прусіі адышлі Данцыг і Вялікая Польшча, а да Расеі — частка Полацкага ваяводзтва, рэшткі Віцебскага і Амсьціслаўскага, Менскае і ўсходнія часткі Наваградзкага і Берасьцейскага ваяводзтваў.

Паўстаньне 1794 году

У 1794 годзе пасьля другога падзелу Рэчы Паспалітай грымнула паўстаньне супраць расейскай акупацыі ды прускай інтэрвэнцыі. Кіраўніком паўстаньня стаў Тадэвуш Касьцюшка. Вынікам паразы гэтага кароткага ўсплёску грамадзянскай актыўнасьці стала канчатковае зьнікненьне Рэчы Паспалітай з мапы Эўропы.

Трэці падзел Рэчы Паспалітай

Рэч Паспалітая 
Трэці падзел Рэчы Паспалітай

У 1795 годзе адбыўся апошні падзел Рэчы Паспалітай. Расея атрымала Заходнюю Беларусь і Ўсходнюю Летуву, а таксама Ўкраіну да Заходняга Буга. Да Аўстрыі і Прусіі адышлі карэнныя землі, частка ўкраінскіх і летувіскіх зямель.

Дзяржаўны лад

Палітыка-сацыяльны лад Рэчы Паспалітай характарызуецца як «шляхецкая рэспубліка», самай яркай праявай было права Liberum veto, якое дазваляла аднаму голасу супраць забараніць прыняцьцё закону ў сойме.

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Рэч Паспалітая  Партал «Беларусь»
Рэч Паспалітая  Партал «Украіна»
Рэч Паспалітая  Партал «Гісторыя»

Tags:

Рэч Паспалітая ГісторыяРэч Паспалітая Канстытуцыя 3 траўня 1791 годуРэч Паспалітая Паўстаньне 1794 годуРэч Паспалітая Дзяржаўны ладРэч Паспалітая КрыніцыРэч Паспалітая ЛітаратураРэч Паспалітая Вонкавыя спасылкіРэч Паспалітая15691795Аўстрыйская імпэрыяВялікае Княства ЛітоўскаеКанфэдэрацыяЛацінская моваЛюблінская уніяПольскае Каралеўства (1385—1569)Польская моваПрусіяРасейская імпэрыяСтарабеларуская мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Янка ЧарапукСтаніслаў ЯроцкіЖыды ў БеларусіЭлектрычны токСусьвет2024853797ГродаГрамадзкі набытакГеаграфічныя каардынатыКарлес ПудждэмонЛітваЛяакоанГуданБэйсболПрыказка26 лютагаХаім СуцінПастава на каленяхPersonal DepecheАляксандар ЛукашэнкаКрайняя плоцьЮлі ТаўбінГрэбляЛацінкаСэксуальныя цацкіПрэзыдэнцкія выбары ў Расеі 2024 годуГерконтX стагодзьдзеКамала ГарысГеда27 лютагаЛюдкенМілтан ФрыдманАзэрбайджанСакрат ЯновічМіхась Міцкевіч (бацька Якуба Коласа)КрыжакіЛеў Сапега355БайструкГудзілаУкраінаАльдонаРусіфікацыя БеларусіГівінЯгайла (імя)28 лютага250-яСевершчынаІмёны ліцьвінаўСухотыКіншВялікі кітайскі фаерволЦарква Покрыва Багародзіцы (Беніца)Ігар СлучакІвацэвічыЎСацыялістычная Савецкая Рэспубліка Літвы і БеларусіРадзівілыРасоныПаляніцаГерман (імя)Юр’яПрыднястроўеЯкуб КоласЭратычнае мастацтва🡆 More