Мацей Грушэцкі (па-польску: Maciej Gruszecki) — рыцар гербу Любіч і каронны харунжы караля Ўладзіслава II Ягайлы.
Пасаду атрымаў падчас Грунвальдзкай бітвы. За крывавыя рыцарскія заслугі атрымаў ад караля Ягайлы ў 1411 годзе вёску ў Люблінскім ваяводзтве — Грушкі(pl) (Грушыцы), ад якой узяў сваё прозьвішча — «Грушэцкі» (па-польску: Gruszecki) і стаўся такім чынам родапачынальнікам шляхецкага рыцарскага роду Грушэцкіх гербу Любіч.
Герб Любіч | |
Каронны харунжы караля Уладзіслава II Ягайлы | |
---|---|
з 1410 г. — няма зьвестак | |
Папярэднік | рыцар Марцін з Врацімавіцаў гербу Полуказы |
Асабістыя зьвесткі | |
Памёр | |
Род | Грушэцкія |
Жонка | Маліцкая |
Дзеці | Эдржэй (па-беларуску: Андрусь) |
Рэлігія | рыма-каталік |
Дзейнасьць | жакей |
Напачатку Грунвальдзкае бітвы каронным харунжым караля Ўладзіслава II Ягайлы быў рыцар Марцін з Врацімавіцаў гербу Полуказы. Але ў пылы бітвы ён абраніў сьцяг Каралеўства Польскага. Гэта здарылася тады, калі войска літоўскае зьвярнулася ва ўцёкі, і разгарнулася жорсткая бітва паміж польскімі і прускімі войскамі. Між тым, як крыжакі сталі намагаць ўсе сілы да перамогі, вялікая харугва польскага караля Ўладзіслава зь белым арлом, якую нёс Марцін з Врацімавіцаў, пад варожым націскам валіцца на зямлю. Крыжакі ўжо спадзяваліся на хуткую перамогу, але дзякуючы вопытным і адважным рыцарам, якія былі побач са сьцягам і затрымалі яго падзеньне, сьцяг быў хутка падняты ізноў. Каб замяць ганьбу і крыўду і адстаяць гонар сьцягу, польскія рыцары, натхнёныя падняцьцём сьцягу і жаданьнем адстаяць яго гонар, у ярасным націску абрушыліся на ворага.
З гэтага часу каронным харунжым стаў рыцар Мацей гербу Любіч. За крывавыя заслугі кароль Ягайла, які паставіў рыцара Мацея каронным харунжым, дараваў яму ў Люблінскім ваяводзтве вёскі Грушыцы, і Малыя і Вялікія(pl), навечна. Ад назвы гэтай мясьціны пайшло і прозьвішча, што замацавалася за ім — «Грушэцкі», а ён такім чынам стаў родапачынальнікам Грушэцкіх. Прозьвішча гэта таксама атрымалі і двое яго братоў. Мацей, будучы яшчэ да гэтага рыцарам і шляхцічам, валодаў вёскамі Вярцішаў(pl) і Быхаўка(pl), таксама ў Люблінскім ваяводзтве.
Яго сын Эдржэй (па-беларуску: Андрусь) мужна сябе праявіў ў розных кампаніях каралёў Зыгмунта і Стэфана. З васьмі сыноў унука Мацея, Пятра, шэсьць палеглі ў розных ваенных кампаніях. Праўнук яго, Браніслаў Самуэль Шуміліст названы, войскім і лоўчым Чарнігаўскім. На Падольлі, у Галасковічах, выбудаваў замак. Другі праўнук, Станіслаў Ян, быў судзьдзя земскі Падольскі, стольнік Лецічэўскі, дэпутат на Каронны Трыбунал 1694 г.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Мацей Грушэцкі, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.