Pdf: фармат файлаў

PDF (абрывіятура ад па-ангельску: Portable Document Format, вымаўляецца пі-ды-эф) — кросплятформавы фармат электронных дакумантаў, створаны фірмай Adobe Systems з выкарыстаньнем шэрагу магчымасьцяў мовы PostScript.

У першую чаргу прызначаны для прадстаўленьня ў электронным выглядзе паліграфічнай прадукцыі, — значная колькасьць сучаснага прафэсійнага друкарскага абсталяваньня можа апрацоўваць PDF беспасярэдна. Для прагляду можна карыстацца афіцыйнай бясплатнай праграмай Acrobat Reader, а таксама праграмамі іншых распрацоўшчыкаў. Традыцыйным спосабам стварэньня PDF-дакумантаў зьяўляецца віртуальная друкарка, то бок дакумант фактычна ствараецца ў сваёй спэцыялізаванай праграме — графічным ці тэкставым рэдактары, САПР і г.д., а пасьля экспартуецца ў PDF для распаўсюду ў электронным выглядзе, перадачы ў друкарню і да т.п.

PDF зьяўляецца адкрытым стандартам ISO 32000.

Фармат PDF дазваляе дадаваць неабходныя шрыфты (парадковы тэкст), вектарныя і растравыя выявы, формы і мультымэдыйныя ўстаўкі. Падтрымлівае RGB, CMYK, некалькі тыпаў сьціску растравай інфармацыі. Мае ўласныя тэхнічныя фарматы для паліграфіі: PDF/X-1, PDF/X-3. Уключае мэханізм электронных подпісаў для абароны і праверкі сапраўднасьці дакумантаў. Ёсьць магчымасьць імпартаваньня з большасьці сучасных фарматаў тэкставых дакумантаў, вэктарных і растравых графічных фарматаў. У гэтым фармаце распаўсюджваецца вялікая колькасьць спадарожнай дакумэнтацыі.

Пабочныя праграмы для работы з PDF

Кросплятформавыя

  • OpenOffice.orgвольны кросплятформавы офісны пакет з функцыяй экспарту ў PDF.
  • pdfTeX — варыянт сыстэмы кампутарнай шыхтоўлі TeX/LaTeX, які наўпрост стварае PDF-файлы.
  • Ghostscript — вольны праграмны інтэрпрэтатар мовы PostScript. Можа ўжывацца для стварэньня, канвэртаваньня і прагляду PDF-файлаў.
  • Xpdf — вольная праграма прагляду PDF-файлаў для X Window System. Ужываная як рухавік для шмат якіх іншых праграмаў прагляду.

Пад сыстэмы Linux

  • Evince — вольная праграма для прагляду PDF, PostScript і іншых падобных фарматаў; частка GNOME
  • KPDF — праграма прагляду PDF-файлаў для KDE.
  • XPDF — праграма прагляду PDF-файлов. Без прывязкі да бібліятэк QT і GTK.

Пад Microsoft Windows

  • Foxit Reader — умоўна-бясплатная праграма для прагляду PDF-файлаў. Памер праграмы 3,5 Мб, усталяваньня не патрабуе.
  • Sumatra PDFвольная (GPLv2) праграма для прагляду PDF-файлаў.
  • ABBYY PDF Transformer — shareware праграма для стварэньня і пераўтварэньня PDF-файлаў зь любога офіснага дакумэнту і пераўтварэньне PDF-файлаў у дакуманты фарматаў, прыдатных для рэдагаваньня (Microsoft Word, RTF і інш.).
  • PDFCreator — вольная праграма для стварэньня файлаў PDF. Можа ўжывацца зь любым дастасункам Microsoft Windows, якое мае магчымасьць друкаваньня дакумантаў.
  • STDU Viewer — вольная праграма для прагляду файлаў PDF, DjVu, TIF. Памер праграмы 1.46 МБ. Стабільнейшая за прадукты FoxIt.

Глядзіце таксама

  • DjVu
  • PDF/A

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Pdf: Пабочныя праграмы для работы з PDF, Глядзіце таксама, Крыніцы  PDFсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Pdf Пабочныя праграмы для работы з PDFPdf Глядзіце таксамаPdf КрыніцыPdf Вонкавыя спасылкіPdfAdobeАнгельская моваГрафічны рэдактарКампутарная праграма

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

MelbetВэб-сайтЗдароўеЕўняБесьпілётнікВалошкаКадзіла сармацкаеМоваБычкі (Віцебская вобласьць)1896МаякЛявон ВаласюкГарбатаГама (літара)Рыгор КастусёўВоршаДаўгодПорнгабПрэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 1994 годуКрасны Бераг (Гомельская вобласьць)Артур ВольскіМаксім ГарэцкіЛацінская моваМакс ШчурМагілёўТэракт у «Крокус Сіці Холе»Расея2005АладкіДобрапісДзейнікЦарква Сьвятых Барыса і Глеба (Наваградак)КоргіАркадзь МаўзонНазоўны склонЛетуваЭўразьвязПаўлюк ТрусЭтнічная тэрыторыя беларусаўЭКрама (гурт)МаркёрБарыс РагуляСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікГалён1874Сьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных уладамі СССРЧэрвеньВікі2020Андрэй ДынькоЯн ПазьнякШашкіБел-чырвона-белы сьцягШвэцыяСанскрытБеларуская моваБеларусьВольга ГапееваАдлігаМастацкая літаратураГальвідСяржук Сокалаў-ВоюшISO 3166Радаслаў Астроўскі23 красавікаГранатамётАксана БязьлепкінаПарнаграфія ў БеларусіІнданэзіяІмёны ліцьвінаў🡆 More