PDF (абрывіятура ад па-ангельску: Portable Document Format, вымаўляецца пі-ды-эф) — кросплятформавы фармат электронных дакумантаў, створаны фірмай Adobe Systems з выкарыстаньнем шэрагу магчымасьцяў мовы PostScript.
У першую чаргу прызначаны для прадстаўленьня ў электронным выглядзе паліграфічнай прадукцыі, — значная колькасьць сучаснага прафэсійнага друкарскага абсталяваньня можа апрацоўваць PDF беспасярэдна. Для прагляду можна карыстацца афіцыйнай бясплатнай праграмай Acrobat Reader, а таксама праграмамі іншых распрацоўшчыкаў. Традыцыйным спосабам стварэньня PDF-дакумантаў зьяўляецца віртуальная друкарка, то бок дакумант фактычна ствараецца ў сваёй спэцыялізаванай праграме — графічным ці тэкставым рэдактары, САПР і г.д., а пасьля экспартуецца ў PDF для распаўсюду ў электронным выглядзе, перадачы ў друкарню і да т.п.
PDF зьяўляецца адкрытым стандартам ISO 32000.
Фармат PDF дазваляе дадаваць неабходныя шрыфты (парадковы тэкст), вектарныя і растравыя выявы, формы і мультымэдыйныя ўстаўкі. Падтрымлівае RGB, CMYK, некалькі тыпаў сьціску растравай інфармацыі. Мае ўласныя тэхнічныя фарматы для паліграфіі: PDF/X-1, PDF/X-3. Уключае мэханізм электронных подпісаў для абароны і праверкі сапраўднасьці дакумантаў. Ёсьць магчымасьць імпартаваньня з большасьці сучасных фарматаў тэкставых дакумантаў, вэктарных і растравых графічных фарматаў. У гэтым фармаце распаўсюджваецца вялікая колькасьць спадарожнай дакумэнтацыі.
PDF — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article PDF, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.