Portable Document Format: фармат файлаў

PDF (абрэвіятура ад англ.: Portable Document Format, вымаўляецца пі-дзі-эф) — кроссплатформенны фармат электронных дакументаў, створаны фірмай Adobe Systems з выкарыстаннем шэрагу магчымасцей мовы PostScript.

У першую чаргу прызначаны для прадстаўлення ў электронным выглядзе паліграфічнай прадукцыі, — значная колькасць сучаснага прафесійнага друкарскага абсталявання можа апрацоўваць PDF беспасярэдна. Для прагляду можна карыстацца афіцыйнай бясплатнай праграмай Acrobat Reader, а таксама праграмамі іншых распрацоўшчыкаў. Традыцыйным спосабам стварэння PDF-дакументаў з'яўляецца віртуальны прынтар, гэта значыць дакумент фактычна ствараецца ў сваёй спецыялізаванай праграме — графічным ці тэкставым рэдактары, САПР і г.д., а пасля экспартуецца ў PDF для распаўсюду ў электронным выглядзе, перадачы ў друкарню і да т.п.

Пашырэнне ..pdf
MIME application/pdf
Распрацаваны Adobe Systems
Апублікаваны чэрвень 1993
Апошні выпуск
  • 2.0 (снежань 2020)
Тып фармату графічныя фарматы
Пашыраны з PostScript[d]

PDF з'яўляецца адкрытым стандартам ISO 32000.

Фармат PDF дазваляе дадаваць неабходныя шрыфты (парадковы тэкст), вектарныя і растравыя выявы, формы і мультымедыя ўстаўкі. Падтрымлівае RGB, CMYK, некалькі тыпаў сціску растравай інфармацыі. Мае ўласныя тэхнічныя фарматы для паліграфіі: PDF/X-1, PDF/X-3. Уключае механізм электронных подпісаў для абароны і праверкі сапраўднасці дакументаў. Ёсць магчымасць імпартавання з большасці сучасных фарматаў тэкставых дакументаў, вектарных і растравых графічных фарматаў. У гэтым фармаце распаўсюджваецца вялікая колькасць спадарожнай дакументацыі.

Пабочныя праграмы для работы з PDF

Кросплатформенныя

  • OpenOffice.orgсвабодны кросплатформенны офісны пакет з функцыяй экспарту ў PDF.
  • pdfTeX — варыянт сістэмы камп’ютарнай шыхтоўлі TeX/LaTeX, які наўпрост стварае PDF-файлы.
  • Ghostscript — свабодны праграмны інтэрпрэтатар мовы PostScript. Можа ўжывацца для стварэння, канвертавання і прагляду PDF-файлаў.
  • Xpdf — свабодная праграма прагляду PDF-файлаў для X Window System. Ужываная як рухавік для шмат якіх іншых праграм прагляду.

Пад сістэмы Linux

  • Evince — свабодная праграма для прагляду PDF, PostScript і іншых падобных фарматаў; частка GNOME
  • KPDF — праграма прагляду PDF-файлаў для KDE.
  • XPDF — праграма прагляду PDF-файлов. Без прывязкі да бібліятэк QT і GTK.

Пад Microsoft Windows

  • Foxit Reader — умоўна-бясплатная праграма для прагляду PDF-файлаў. Памер праграмы 3,5 Мб, усталявання не патрабуе.
  • Sumatra PDFсвабодная (GPLv2) праграма для прагляду PDF-файлаў.
  • ABBYY PDF Transformer — shareware праграма для стварэння і пераўтварэння PDF-файлаў з любога офіснага прыкладання і пераўтварэнне PDF-файлаў у дакументы фарматаў, прыдатных для рэдагавання (Microsoft Word, RTF і інш.).
  • PDFCreator — свабодная праграма для стварэння файлаў PDF. Можа ўжывацца з любым прыкладаннем Microsoft Windows, якое мае магчымасць друкавання дакументаў.
  • STDU Viewer — свабодная праграма для прагляду файлаў PDF, DjVu, TIF. Памер праграмы 1.46 МБ. Стабільнейшая за прадукты FoxIt.

Рознае

Глядзіце таксама

  • DjVu
  • PDF/A

Зноскі

  • https://www.pdfa.org/iso-32000-22020-is-now-available/
  • http://fileformats.archiveteam.org/wiki/PDF Праверана 24 жніўня 2016.
  • Фармат PDF стаў міжнародным стандартам (руск.)
  • Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Portable Document Format, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Portable Document Format Пабочныя праграмы для работы з PDFPortable Document Format Глядзіце таксамаPortable Document Format СпасылкіPortable Document FormatAdobeАбрэвіятураАнглійская моваГрафічны рэдактарКамп’ютарная праграмаТэкставы рэдактар

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Міхась БашлакоўВера Аляксандраўна Палякова-МакейТлумачальны слоўнік беларускай мовыСекс без пранікненняБеларускі ПЭН-цэнтрПалавы актНароднікіАмонімБеларуская вёскаСтарабеларуская моваC++АпавяданнеБеларуская Грэка-Каталіцкая ЦаркваЗвычайны прэзідэнтСінонімыМіжнародны стандартны кніжны нумарМыкалаіўка (Канатопскі раён)Тадзіяна Тодараўна КляшторнаяІгарыўка (Канатопскі раён)Тры чарапахі (песня)Яўгенія ЯнішчыцНафтаБеларусам замежжаВіктар КазькоКанстытуцыйная камісія (2021)Мастацкая літаратураКамітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі БеларусьМікіта Сяргеевіч ХрушчоўСуб’екты Расійскай ФедэрацыіБелавежская пушчаНазоўны склон115-ы зенітна-ракетны полкМаці Божая Адзігітрыя Іерусалімская (Пінск)Хведар Хведаравіч ГурыновічМТБанкБудынак Нацыянальнай бібліятэкі БеларусіНіл ГілевічКансорцыум Сусветнага павуцінняЕва (карціна)Дзве душыViva BraslavGoogle searchНавіяльБурыкыБеларусь у вайне 1812 годаМільянер з трушчобУніверсітэт Святога СтэфанаМіхась СтральцоўПраспект Незалежнасці (Мінск)Час UnixСтаражытнаруская моваІнцыдэнт Асама-СансаНароўляSandvinePornhubНавум Якаўлевіч ГальпяровічСпіс вуліц МінскаПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)ОршаКазахстанЗалаты КупідонМаксім ГарэцкіМужыцкая праўдаРасціслаў ЗавістовічВялікдзеньЗаходняя БеларусьПётр Міронавіч МашэраўАльгердВалерый Станіслававіч МянжынскіПласт ГаліцынаІгар Міхайлавіч ПракаповічПлошча Якуба КоласаЯндэксСымон БудныNode.jsКанчатак🡆 More