Камітэт Дзяржаўнай Бяспекі Рэспублікі Беларусь

Камітэ́т дзяржа́ўнай бяспе́кі Рэспу́блікі Белару́сь (КДБ) — рэспубліканскі орган дзяржаўнага кіравання, які ажыццяўляе ў межах сваіх паўнамоцтваў кіраванне ў сферы забеспячэння бяспекі асобы, грамадства і дзяржавы.

Утвораны 23 кастрычніка 1991 года на аснове КДБ БССР.

Камітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь
Камітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь
Выява лагатыпа
Краіна
Створана 23 кастрычніка 1991
Юрысдыкцыя Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
Штаб-кватэра
Папярэднік Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларускай ССР
Кіраўніцтва
Кіраўнік Вадзім Юр'евіч Зайцаў і Іван Станіслававіч Тэртэль
Сайт kgb.by
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

З абвяшчэннем суверэнітэту Беларусі Вярхоўны Савет Беларускай ССР XII склікання прыняў 25 жніўня 1991 года закон «Аб некаторых зменах у сістэме органаў дзяржаўнага кіравання Беларускай ССР», якім ператварыў саюзна-рэспубліканскі Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларускай ССР у рэспубліканскі КДБ. У кастрычніку 1991 года Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь XII склікання прыняў закон «Аб змяненні ў сістэме органаў дзяржаўнага кіравання Рэспублікі Беларусь», якім падпарадкаваў КДБ Вярхоўнаму Савету. Былі перагледжаны функцыянальныя напрамкі яго дзейнасці, скасавана служба палітычнага вышуку. Прайшлі карэнная рэарганізацыя і ўмацаванне інфармацыйна-аналітычнай службы. Было створана новае для органаў дзяржаўнай бяспекі падраздзяленне грамадскіх сувязей. У кадравым забеспячэнні стаўка рабілася на прафесіяналаў, была асуджана практыка, калі на службу ў органы дзяржбяспекі накіроўваліся партыйныя і камсамольскія работнікі.

Міжнародныя санкцыі

Пасля выбараў і пратэстаў 2020 года кіраўніцтва КДБ трапіла пад міжнародныя санкцыі. Так, Еўрапейскі саюз 2 кастрычніка 2020 года ўключыў у свой санкцыйны спіс былога старшыню КДБ Валерыя Вакульчыка, яго першага намесніка Сяргея Церабава, а таксама намеснікаў — Дзмітрыя Равуцкага, Алега Чарнышова і былога намесніка — Уладзіміра Калача, а 6 лістапада — і новага старшыню Івана Тэртэля. Супраць гэтых асоб таксама ўвялі санкцыі Вялікабрытанія, Канада і Швейцарыя. Акрамя таго, 21 чэрвеня 2021 года Тэртэль і само КДБ былі ўключаныя ў спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША.

У 2022 годзе КДБ быў уключаны ў санкцыйныя спісы Еўрапейскага саюза, Швейцарыі і Японіі.

Асноўныя задачы КДБ Рэспублікі Беларусь

Паводле Закона Рэспублікі Беларусь «Аб органах дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь» № 390-З ад 10 ліпеня 2012, Артыкул 2.

  • Абарона незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці Рэспублікі Беларусь, забеспячэнне нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь у палітычнай, эканамічнай, ваеннай, навукова-тэхналагічнай, інфармацыйнай, сацыяльнай, дэмаграфічнай і экалагічнай сферах;
  • Ацэнка бягучага стану нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, прагназаванне яго развіцця, а таксама распрацоўка і ажыццяўленне комплексу мер па папярэджанні і выяўленні пагроз нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, унясенне ў адпаведнасці з заканадаўствам прапаноў Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь па забеспячэнні нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь;
  • Інфармаванне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і па яго даручэнню адпаведных дзяржаўных органаў і іншых арганізацый па пытаннях стану нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь;
  • Распрацоўка і правядзенне мерапрыемстваў па аказанні садзейнічання дзяржаўным органам і іншым арганізацыям у ажыццяўленні мер у галіне палітычнага, сацыяльна-эканамічнага развіцця і навукова-тэхнічнага прагрэсу Рэспублікі Беларусь;
  • Арганізацыя і ажыццяўленне ў межах сваёй кампетэнцыі контрразведвальнай дзейнасці і знешняй разведкі;
  • Папярэджанне, выяўленне і спыненне тэрарыстычнай і іншай экстрэмісцкай дзейнасці, арганізаванай злачыннасці і карупцыі, незаконнай міграцыі, незаконнага абароту наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў, зброі, боепрыпасаў, ядзерных матэрыялаў і іх кампанентаў, а таксама іншых аб’ектаў экспартнага кантролю, іншых злачынстваў, дазнанне і папярэдняе следства па якіх заканадаўчымі актамі аднесены да вядзення органаў дзяржаўнай бяспекі;
  • Ажыццяўленне прадугледжаных заканадаўствам паўнамоцтваў у сферы дзяржаўных сакрэтаў;
  • Забеспячэнне дзяржаўных органаў і іншых арганізацый урадавай і аператыўнай сувяззю, арганізацыя і забеспячэнне ў межах сваёй кампетэнцыі крыптаграфічнай і інжынерна-тэхнічнай бяспекі шыфраванай і іншых відаў спецыяльнай сувязі ў Рэспубліцы Беларусь і арганізацыях Рэспублікі Беларусь, якія знаходзяцца за яе межамі, і ажыццяўленне дзяржаўнага кантролю за гэтай дзейнасцю.

Асноўныя напрамкі дзейнасці

Паводле Закона Рэспублікі Беларусь «Аб органах дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь» № 390-З ад 10 ліпеня 2012, Раздзел 3.

Кантроль за дзейнасцю органаў дзяржаўнай бяспекі

Паводле Закона Рэспублікі Беларусь «Аб органах дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь» № 390-З ад 10 ліпеня 2012, Раздзел 12.

  • Кантроль за дзейнасцю органаў дзяржаўнай бяспекі ажыццяўляецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.
  • Нагляд за дакладным і аднастайным выкананнем органамі дзяржаўнай бяспекі заканадаўства ажыццяўляюць Генеральны пракурор і падпарадкаваныя яму пракуроры ў межах сваёй кампетэнцыі.

Будынак

Камітэт Дзяржаўнай Бяспекі Рэспублікі Беларусь 
Будынак КДБ

Будынак па пр. Незалежнасці, 17 (вул. Камсамольская, 30), у якім размяшчаецца Камітэт дзяржаўнай бяспекі, трох- і чатырохпавярховы з цокальным паверхам, складанай аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі. Цэнтральная частка з уваходам вылучана рызалітам з масіўным чатырохкалонным порцікам карынфскага ордара, завершаным трохвугольным франтонам. Крыло з боку праспекта прымыкае да суседняга будынка. У месцы злучэння двух аб’ёмаў — праезная брама, фланкіраваная калонамі карынфскага ордара, якія падтрымліваюць паўкруглы раскрапаваны франтон. Другое крыло, арыентаванае бакавым фасадам па вул. Камсамольскай, у вуглавой частцы ўвянчана васьмігранным трох’ярусным бельведэрам, так званай «вежай Цанавы». Фасадныя плоскасці апрацаваны пілястрамі, завершаны масіўным карнізам і глухім парапетам. Прамавугольныя аконныя праёмы на трэцім паверсе маюць абрамленні з сандрыкамі.

Старшыні

Старшыні ЧК БССР

Старшыні ДПУ БССР

Наркамы НКУС і Міністры МДБ БССР

Старшыні КДБ БССР

Старшыні КДБ Рэспублікі Беларусь

Зноскі

Літаратура

  • Генералы органов государственной безопасности Беларуси: краткий биографический справочник (1918—2001) / Авт.-сост. И. З. Юркин и др. — Мн.: Арнелла, 2001. — 104 с.
  • Надтачаев В. Н. Военная контрразведка Беларуси: Судьбы, трагедии, победы. — Мн., «Кавалер», 2008, ISBN 978-985-6053-36-1

Спасылкі

Tags:

Камітэт Дзяржаўнай Бяспекі Рэспублікі Беларусь ГісторыяКамітэт Дзяржаўнай Бяспекі Рэспублікі Беларусь Міжнародныя санкцыіКамітэт Дзяржаўнай Бяспекі Рэспублікі Беларусь Асноўныя задачы КДБ Рэспублікі БеларусьКамітэт Дзяржаўнай Бяспекі Рэспублікі Беларусь Асноўныя напрамкі дзейнасціКамітэт Дзяржаўнай Бяспекі Рэспублікі Беларусь Кантроль за дзейнасцю органаў дзяржаўнай бяспекіКамітэт Дзяржаўнай Бяспекі Рэспублікі Беларусь БудынакКамітэт Дзяржаўнай Бяспекі Рэспублікі Беларусь СтаршыніКамітэт Дзяржаўнай Бяспекі Рэспублікі Беларусь ЛітаратураКамітэт Дзяржаўнай Бяспекі Рэспублікі Беларусь СпасылкіКамітэт Дзяржаўнай Бяспекі Рэспублікі Беларусь199123 кастрычніка

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Пурпурны колерПулемецкае возераReform.byБелая РусьА хто там ідзе?Герб АстраўцаСукенкаАфарызмЗянон Станіслававіч ПазнякФрунзенскі раён (Мінск)ГрыбыЛютаўская рэвалюцыяЛявон Цімафеевіч БаразнаПадзеі МіякеКамітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі БеларусьPawaСям’яМікіта Сяргеевіч Хрушчоў188-я інжынерна-сапёрная брыгадаБаладаАлесь ПетрашкевічРодны склонБеларусыАляксандр БаршчэўскіГарбузПольшчаЛеанід Міхайлавіч ГалубовічАлександрынскі тэатрСекс без пранікненняЗаслужаны дзеяч культуры Рэспублікі БеларусьАлесь СавіцкіЗнак бядыАлесь ТаболічСельская гаспадарка БеларусіАперацыйная сістэмаЗыбіцкая вуліцаВіктар Францавіч КучынскіАпострафБеларускі народны фронт «Адраджэньне»Францыск СкарынаКансорцыум Сусветнага павуцінняГедзімінКубракавэКанадаПрывакзальная плошча (Мінск)Гербы гарадоў БеларусіАліна КоўшыкШаленстваСвятлоПартызанскі праспект (Мінск)Вянок (зборнік)КрывічыКасцёл Святога Францыска Ксаверыя і Анёлаў-Ахоўнікаў і калегіум езуітаў (Магілёў)Вітольд Каэтанавіч Бялыніцкі-БіруляПётр Міронавіч Машэраў21vek.byПершая сусветная вайнаБеларускі фонд спартыўнай салідарнасціМесны склонЮрый Уладзіміравіч ТалубееўСпіс газет БеларусіАлесь РазанаўПрыволжскі раён (Астраханская вобласць)Ульяна ЦвярскаяЗлучаныя Штаты АмерыкіРасціслаў ЗавістовічБелавежская пушчаВялікдзеньПласт ГаліцынаІгар Уладзіміравіч ГолубеўКнігаўкаЛісты з-пад шыбеніцыПрыметнікВайнаКрыжакі🡆 More