Піліп Дзям’янавіч Мядзведзь

Піліп Дзям’янавіч Мядзведзь (1890, в.

Масева, Пружанскі павет, Гродзенская губерня — 27 лістапада 1937) — Старшыня ДПУ БССР (1924—1925). Адзіны беларус-старшыня органаў дзяржбяспекі ў БССР.

Піліп Дзям’янавіч Мядзведзь
Старшыня УНКУС СССР па Ленінградскай вобласці
15 ліпеня 1934 — 3 снежня 1934
Пераемнік Якаў Агранаў
Старшыня ДПУ пры СНК Беларускай ССР
7 красавіка 1924 — 3 снежня 1925
Папярэднік Станіслаў Пінталь
Пераемнік Раман Піляр
Старшыня Маскоўскага губернскага аддзела ДПУ
7 сакавіка 1922 — 24 снежня 1923
Старшыня Петраградскай губернскай НК
5 мая 1919 — 30 жніўня 1919
Старшыня Тульскай губернскай НК
верасень 1918 — 1919
Папярэднік Дзмітрый Пракудзін
Пераемнік Дзмітрый Пракудзін
Нараджэнне 1890 ці 1889
Смерць 27 лістапада 1937(1937-11-27)
Нацыянальнасць беларус
Партыя РСДРП
Дзейнасць палітык
Узнагароды Ордэн Чырвонага Сцяга

Біяграфія

Беларус. Скончыў 3 курсы Варшаўскага тэхнічнага вучылішча Вавенберга і Ротвальда (у 1906 годзе выключаны за ўдзел у забастоўцы).

У 1906—1917 гадах працаваў тэхнікам-будаўніком у магістраце Варшавы, раздатчыкам і бракоўшчыкам Сакольніцкіх майстэрань Масквы, вучыўся на камандзірскіх курсах у Лефортаве, служыў ваенным камісарам Сакольніцкага раёна г. Масквы.

З 1918 года ў органах дзяржбяспекі. Член Кантрольнай калегіі ВЧК (працаваў непасрэдна пад кіраўніцтвам Ф. Э. Дзяржынскага), старшыня Тульскай губЧК. У 1919—1924 гадах — начальнік АА ВЧК на Заходнім фронце, член Калегіі ВЧК, намеснік старшыні Маскоўскай ЧК, начальнік Маскоўскага губпалітупраўлення. У 1924—1925 гадах — старшыня ДПУ БССР і адначасова паўнамоцны прадстаўнік АДПУ пры СНК СССР па Заходнім краі. У 1926—1934 гадах — паўнамоцны прадстаўнік АДПУ пры СНК СССР па Далёкаўсходнім краі, у Ленінградскай ваеннай акрузе (адначасова начальнік Ленінградскага аблпалітупраўлення, з 1934 года — начальнік УНКУС СССР па Ленінградскай вобласці).

У снежні 1934 года арыштаваны і 23 студзеня 1935 года Ваеннай Калегіяй Вярхоўнага суда СССР за злачынна-халатныя адносіны да службовых абавязкаў, якія прывялі да гібелі С. М. Кірава, асуджаны на 3 гады ППЛ. Адбываў пакаранне ў пас. Аратукан Магаданскай вобласці.

27 лістапада 1937 года Пастановай Камісіі НКУС СССР, Пракуратуры СССР і старшыні Ваеннай Калегіі Вярхоўнага суда СССР паўторна асуджаны і прыгавораны як удзельнік т.зв. «Польскай арганізацыі вайсковай» да ВМП.

Прыгавор прыведзены ў выкананне ў той жа дзень. Рэабілітаваны пастановай Ваеннай Калегіі Вярхоўнага суда СССР ад 17 снежня 1957 года.

Узнагароды

Два ордэны Чырвонага Сцяга (1922, 1930).

Знак «Ганаровы работнік ВЧК-ДПУ» (1932).

Сям’я

Жонка Раіса Міхайлаўна і 14-гадовы сын Міхаіл падзялілі лёс бацькі. Сімвалічны кенатаф Піліпа Мядведзя і яго сям’і размешчаны ў Маскве на Новых Данскіх могілках, каля магіл яго бацькоў, братоў і сястры.

Зноскі

  • Панкавец, Дзмітрый. За гады савецкай улады толькі адзін беларус узначальваў спецслужбы БССР. «Наша Ніва» (21 красавіка 2012). Праверана 29 кастрычніка 2018.
  • Кароткія біяграфіі кіраўнікоў. Гісторыя органаў дзяржаўнай бяспекі. КДБ РБ. Праверана 29 кастрычніка 2018.
  • Медведь Филипп Демьянович (руск.). История повседневности (3 верасня 2010). Праверана 26 студзеня 2012.
  • а б Медведь Филипп Демьянович (1890—1937) (руск.). Руководители органов госбезопасности, внутренних дел, суда. Праверана 26 студзеня 2012.
  • Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Піліп Дзям’янавіч Мядзведзь, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Піліп Дзям’янавіч Мядзведзь БіяграфіяПіліп Дзям’янавіч Мядзведзь УзнагародыПіліп Дзям’янавіч Мядзведзь Сям’яПіліп Дзям’янавіч Мядзведзь СпасылкіПіліп Дзям’янавіч Мядзведзь1890193727 лістападаБеларусГродзенская губерняДПУ БССРКДБПружанскі павет (Расійская імперыя)

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Артур ВольскіЛюксембургТворны склонКатарМікола ГусоўскіЖФК Універсітэт ВіцебскPhoenix theophrastiiШаманізмСанкт-ПецярбургСпіс беларускіх імёнВільнюсУладзімір ПянткевічЛітваБраніслаў Адамавіч ТарашкевічБеларуская народная дэманалогіяДарожныя знакі БеларусіЗлучаныя Штаты АмерыкіПАЗ-3205Уладзімір Пятровіч БутрамееўАндрэй ПачобутНапады на пасольства Лівіі ў МінскуМарк ШагалВярбаЛапландыяПагоняВальціцыПортАнатоль ВярцінскіВ’етнамНурагаІнфарматыкаКіеўскі нацыянальны гандлёва-эканамічны ўніверсітэтКрывічыІнтэрнэтКасцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар бернардзінцаў (Полацк)Беларускі нацыяналізмНа ростаняхБеларускае нацыянальнае адраджэннеКіеўскае дзяржаўнае харэаграфічнае вучылішчаМТБанкГерб ЛідыКупаллеХанс Крысціян АндэрсенТрыўмфальная арка ЦітаПары-МатчАсіповічыКельцкі крыжШляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях1991Сацыял-дэмакратычная партыяСінгапурБелсатНаталля Уцелеўна АрынбасараваСтаніслаў Нікадзімавіч Булак-БалаховічЖамойцьКарл X БурбонВіторыа МеанаТрэцяя Устаўная граматаSony Music EntertainmentБеларускі фальклорСвятлана Міхайлаўна ЛясовічБеларускія імёныПершая сусветная вайнаУладзіслаў ВазаЖаўнаСлоўнік «Мультитран»Завеі, снежаньРаксалана Андрэеўна ПідласаБеларускія народныя танцыРада БНРСпіс самых старых сабак у свеце🡆 More