Спіс Беларускіх Імён: старонка-сьпіс у праекце Вікімэдыя

Беларускай мове ўласцівы народны іменнік, які характарызуецца адсутнасцю строга замацаванай (кананічнай) формы, як у рускай праваслаўнай традыцыі (напр., Юрась, Юрок, Юрка, Юры, а не толькі Юрый).

Таксама ёсць думка, што беларускаму іменніку характэрна адсутнасць паралельнага ўжывання імён па бацьку разам з імёнамі (казалі, напр., Юрчыха, калі яе мужам быў Юрка)[удакладніць: камент.]. Аднак, праз русіфікацыю імперскага і савецкага часу, беларускія народныя імёны выціснуты з афіцыйнага ўжытку праваслаўнымі кананічнымі формамі. Нельга было зарэгістраваць дзіця Юркам або Юрком, аднак у савецкія часы, асабліва ў часы калектывізацыі і індустрыялізацыі, лёгка можна было зарэгістраваць дзіцё Трактарам (Трактар Іванавіч), Акцябрынай, Бісектрысай і Канстытуцыяй.

А

Мужчынскія

Жаночыя

Б

Мужчынскія

Жаночыя

В

Мужчынскія

  • Вадзім (размоўнае: Вадзік, Валік; стараславянскае) — абвінавачваць, нагаворваць;
  • Валерый (размоўнае: Валер, Валерка; лацінскае) — моцны, здаровы, бадзёры;
  • Валянцін (размоўнае: Волесь, Валік; лацінскае) — здаровы, дужы;
  • Варфаламей (размоўнае: Барталамей, Бахрамей, Бартош, Баўтрук, Будрыс; старажытнаяўрэйскае) — «сын Таламея»;
  • Васіль (размоўнае: Васілька, Вася, Васька, Базыль, Базылька; старажытнагрэчаскае) — царскі;
  • Венядзікт (размоўнае: Бенядзікт, Банадысь, Баніхват, Баніфацы; лацінскае) — бласлаўлёны;
  • Вінцэнт (размоўнае: Вінцук, Вінцусь, Вінька; лац.: Vincentius; vincens) — той, хто перамагае;
  • Віктар (размоўнае: Вікцік, Віктук, Віктусь; лацінскае) — перамога;
  • Віталій (размоўнае: Віталь, Віталя; лацінскае) — «жыццёвы». У беларусаў пераважна ў сем’ях гарадской інтэлігенцыі;
  • Вітаўт (размоўнае: Вітусь, Вітак);
  • Вячаслаў (размоўнае: Вячка, Вячык, Слава, Слаўка; стараславянскае) — «славячы славу», «той, хто марыць праславіцца»;

Жаночыя

  • Валерыя (размоўнае: Лера, Валерка, Валюся, Люся, Люська; лацінскае) — здаровая, дужая;
  • Валянціна (размоўнае: Валя, Валена, Валюша, Валюня, Валюня, Ціна; лацінскае) — здаровая, дужая;
  • Ванда — (размоўнае: Вана, Вандзя, Вандачка; польскае) — баламутка, спрачальніца
  • Варвара (размоўнае: Вара, Варця, Варка, Варуся, Барбара, Барця, Барціся; лацінскае) — язычніца, чужаземка.
  • Вера (размоўнае: Верця, Верка, Вяруня, Вяруся; стараславянскае) — спадзяванне, надзея;
  • Вераніка (размоўнае: Вера, Ніка, Веранічка, Віка, Вічка; старажытнагрэчаскае) — тая, што нясе перамогу; па другой версіі — ураджэнка італ. горада Вероны;
  • Вікторыя (размоўнае: разм. Віка, Вікуля, Вікта, Вікця, Віктуся, Вікта; лацінскае) — перамога;
  • Віталіна (размоўнае: Віталінка, Таліна, Талінка, Віта, Ліна; лацінскае) — жыццёвая;
  • Віялета (размоўнае: Віта, Вітуля, Вітуся, Лета, Вія, Тая; лацінскае) — фіялка;
  • Вольга (размоўнае: Вольця, Волька, Вальжына; старажытнаскандынаўскае) — дакладнай этымалогіі няма, аднак некаторыя лічаць, што гэта жаночы варыянт ад імя Алег, што значыць святы;
  • Вянера (размоўнае: Вянерка, Нера, Вера; лацінскае) — прыгожая, каханая. Параўнанне: [[Венера, багіня|Венера] — багіня кахання і прыгажосці ў старажытных грэкаў;
  • Вячаслава (стараславянскае) — вялікая слава;

Г

Мужчынскія

  • Гарыслаў (стараславянскае) — «той, хто „гарыць“ славаю»;
  • Гаўрыла (размоўнае: Гаўрусь, Гаўрык, Гаўрук, Гаўра, Габрук, Габрысь; старажытнаяўрэйскае) — божы чалавек, божы муж;
  • Георгій (размоўнае: Юрык, Ярык, Юрка, Юрась, Юры, Юрыла, Ярыла, Юрага, Алігор, Жора; старажытнагрэчаскае) — земляроб;
  • Герасім — (размоўнае: Герась, Гарась, Гараська, Гараска, Гарасюк, Гарасім, Грасім, Гарасік; старажытнагрэчаскае) — паважаемы;
  • Глеб (размоўнае: Глебка, Глебік; нямецкае) — нашчадак Бога;

Жаночыя

Д

Мужчынскія

  • Давыд (размоўнае: Давід, Давідчык, Давідзюк, Давыдзік, Додзя, Додзік, Давыдзька; старажытнаяўрэйскае) — любімы;
  • Дамінік (размоўнае: Домка, Дамінічак; лацінскае) — «дзень Божы»;
  • Даніла (размоўнае: Данік, Данусь, Дольцік, Данель, Дануль, Данук, Дануйла; старажытнаяўрэйскае) — «Бог — мой суддзя»;
  • Дарафей (размоўнае: Дорах, Дораш, Дарошка, Дарапей, Дарафейчык, Дарук, Дарацей, Дарцісь; старажытнагрэчаскае) — «дар Бога»;
  • Дзмітрый (размоўнае: Зміцер, Змітрок, Змітра, Змітро, Змітрук; старажытнагрэчаскае) — «які належыць багіні земляробства Дэметры»;
  • Дзяніс (размоўнае: Дзяніска; лацінскае) — натхнёны;

Жаночыя

Е

Мужчынскія

  • Еўдакім — Аўдось, Аўдзік, Аўдук, Аўдот, Аўдыяш
  • Емяльян — Амяльян, Амелька

Жаночыя

Ж

Мужчынскія

Жаночыя

З

Мужчынскія

Жаночыя

І

Мужчынскія

  • Іван (размоўнае: Ян, Ясь, Івась, Івашка, Ясюк, Яська, Якцік, Янук, Янка, Януш; старажытнаяўрэйскае) — «Яхве (Бог) злітаваўся», «Яхве (Бог) памілаваў». Асноўнае: Ян;
  • Ігар (размоўнае: Ігарок; старажытнаскандынаўскае) — Ingvio — імя скандынаўскага бога багацця і varr — ахоўваць
  • Ігнат — Ігнась, Ігнатка
  • Іосіф, Ёзэф, Юзаф — Язэп, Юзік, Юзок, Еська, Юзуль
  • Ілля, Ілья — Іляш, Ільяш, Іллюк, Ільюк, Галляш, Гальяш

Жаночыя

  • Ірэна — Рэня
  • Ірына — Арына, Арыша, Арышка

К

Мужчынскія

  • Казімір — Казік, Казюк
  • Карл — Карусь, Карук, Корша
  • Кірыл (размоўнае: Кірыла, Кірык, Кірук, Кір’ян, Чурыла; старажытнагрэчаскае) — уладар, той, хто правіць, кіруе;
  • Кандрат — Кандрась, Кандраш
  • Канстанцін — Кастусь, Косцік, Косць, Касташ, Канстант, Канстайла
  • Кузьма — Кузік, Кузмісь

Жаночыя

  • Караліна — Каруся, Карута
  • Крысціна — Хрысця, Хрысціна, Крысця, Крыстуся, Крыста
  • Ксенія — Аксюта, Аксёна, Аксініца
  • Кацярына — Кася, Каця

Л

Мужчынскія

  • Лаўрэнцій — Лаўрук, Лаўрык, Лаўрусь, Лаўрын, Лаўрыш, Лявон
  • Леанід — Лянько, Лёнік

Жаночыя

  • Ларыса ('размоўнае: Лара, Лора, Ларуся, Ларуська; старажытнагрэчаскае) — чайка;
  • Лідзія ('размоўнае: Лідка, Лідуся, Ліда; старажытнагрэчаскае) — відаць, ад назвы вобласці Старажытнай Грэцыі — Лідзіі, што ў Малой Азіі;
  • Лізавета (размоўнае: Лісавета, Ліза; старажытнаяўрэйскае) — Бога майго клятва; тая, што шануе Бога;
  • Лілія (размоўнае: Ліля, Лілюня, Лілюся, Лілюша, Лілёк, Лілюльчык; лацінскае) — ад назвы кветкі лілія;
  • Любава (размоўнае: Люба, Любаша, Любавачка; стараславянскае) — старажытнае язычніцкае імя, што значыць «любімая»;
  • Любаміра (размоўнае: Люба, Міра; стараславянскае) — любімая людзьмі, грамадою;
  • Любоў (размоўнае: Люба, Любіна; стараславянскае) — прыхільнасць, адданасць, цікавасць;
  • Людміла (размоўнае: Люда, Міла, Людка, Людуся, Люся, Міля, Мілаша, Мілка, Мілуся; стараславянскае) — мілая, добрая людзям;
  • Люцыя (размоўнае: Лія, Люца, Люцылія; лацінскае) — светлая;

М

Мужчынскія

Жаночыя

  • Магдалена — Магда, Магдзя, Магдзіся
  • Маргарыта — Маргуся, Магарэта, Магарэся, Магурэта
  • Марыя — (размоўнае: Марыля, Маруся, Марка, Мар’яна, Мара, Марця, Марыся; старажытнаяўрэйскае, іўр.: מִרְיָם (Miryám), стар.-грэч.: Μαρία, Μαριάμ) — «якая прадбачыць» або «жаданае дзіця»
  • Марына — Марыня

Н

Мужчынскія

  • Нікіфар — Нічыпар

Жаночыя

  • Надзея — Надзя, Надзька, Надзі
  • Наталля — Наталка, Наталька, Натася, Наталя
  • Ніна — Нінка, Нінуся

П

Мужчынскія

  • Павел — Павал, Паўлюк, Паўка, Пашка, Павель
  • Пётр — Пятрусь, Петрык, Пятрук, Пятро, Пятраш
  • Пракофій — Пракоп, Пракопка, Прокша

Жаночыя

  • Паліна — Палінка, Полька, Польця, Палюся

Р

Мужчынскія

  • Радзівон — Радзісь, Радзік, Радзька, Радзюк,
  • Раман — Рамаш, Ромцік, Рамук, Рамась, Ромусь
  • Рыгор — Рыгорка, Рыгось, Грышка, Грыша

Жаночыя

  • Раіса — Рая, Раечка, Раіска
  • Рэгіна — Рася, Раська, Раіна

С

Мужчынскія

  • Святаслаў — Свят, Слава
  • Станіслаў — Стась, Стасік, Стасюк, Станіш
  • Сцяпан — Сцёпка
  • Сымон — Сымюк
  • Сямён — Сёмка, Сёма
  • Сяргей (размоўнае: Сярожа, Сяржук, Серж; лацінскае — стражнік, вельмі паважаны)

Жаночыя

  • Святлана (размоўнае: Света, Святланка, Ланка) — светлая, ясная;
  • Соф’я — Зоська, Зося, Сонька, Соня, Софа, Зафія, Сафія
  • Сцепаніда — Стэпка, Сцепка, Стэфанія

Т

Мужчынскія

Жаночыя

У

Мужчынскія

  • Уладзімір (размоўнае: Валодзік, Валодзька, Валодусь, Валадар, Валодша, Ладзік, Уладзік, Ладысь, Уладысь, Уладамір, Ладамір, Ладша; стараславянскае) — той, хто валодае сусветам, мірам;
  • Уладзіслаў — Уладысь, Уладук, Ладук, Ладысь, Уладыслаў, Уладзь

Жаночыя

  • Улляна, Ульяна — Уляна, Улянка, Уля

Ф

Мужчынскія

  • Фёдар, Тэадор (размоўнае: Тодар, Ходка, Хведар, Хадась, Хадаш, Тодзік, Хвядук, Хвядос; старажытнагрэчаскае) — божы дар;
  • Філіп, Піліп — Філ, Піліпка, Хвіліп
  • Францыск — Францішак, Пронцік, Пранцісь, Франак, Фронусь

Жаночыя

  • Фёкла — Тэкля
  • Фіала — Філя, Філька

Х

Мужчынскія

Жаночыя

  • Хрысціяна (размоўнае: Хрысця, Хрыся, Яна; старажытнагрэчаскае) — хрысціянка
  • Хрысціна (размоўнае: Хрыста)

Ц

Мужчынскія

  • Цімафей — Цімук, Цімка, Цімусь
  • Ціхан — Цішка, Ціхон

Жаночыя

Ч

Мужчынскія

Жаночыя

Э

Мужчынскія

  • Эдуард (размоўнае: Эдвард, Адуард, Эдзісь, Эдзя, Эдзюк, Эдзька; лацінскае) — той, хто ахоўвае;

Жаночыя

  • Эльвіра (размоўнае: Эля, Эла, Эльвірка, Элюня, Элюся, Элюша, Віра; нямецкае) — усё абараняць;
  • Эліна (размоўнае: Эля, Элінка, Ліна; старажытнагрэчаскае) — ураджэнка Грэцыі, грачанка;
  • Эма (размоўнае: Эмка, Эмуня, Муня; нямецкае) — старанная, руплівая;
  • Эмілія (размоўнае: Міля, Аміля, Эма, Эля, Мэля, Мільцэся; нямецкае) — ласкавая, ліслівая;

Ю

Мужчынскія

Жаночыя

Я

Мужчынскія

  • Ягор — Ягорка, Горык, Гарык
  • Якаў — Якуб, Янцік, Яктук, Яктусь, Ян
  • Ян (размоўнае: Янка, Янук, Ясь; старажытнаяўрэйскае) — «Яхве (Бог) злітаваўся», «Яхве (Бог) памілаваў»
  • Яўген — Аўген, Аўгук, Аўгусь, Аўгей, Аўгіяш, Геньцік, Генісь, Генюш
  • Яфім — Яўхім, Яхімка

Жаночыя

  • Ядвіга — Ядзвіся, Ядзя
  • Яўгенія — Югася, Геньця, Аўгуся, Аўгіння, Геня
  • Яна — Яніка, Януся, Янушка, Янічка

Заўвагі

Літаратура

  • Беларускія імёны: Дапаможнік для маладых бацькоў. Мінск, «Тэхналогія», 2001.
  • Бірыла М. В. Беларуская антрапанімія. Уласныя імёны, імёны-мянушкі, імёны па бацьку, прозвішчы. Мінск, 1966.
  • Шур В. В. Беларускія ўласныя імёны: Беларуская антрапаніміка і тапаніміка. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1998. — 239 с. — ISBN 985-02-0164-9
  • В. Ластоўскі і К. Дуж-Душэўскі Крыўска-Беларускі іменнік — Коўна, 1923. — № 6. — С. 34—43.
  • Усціновіч, А. К. Слоўнік асабовых уласных імён / А. К. Усціновіч; навук. рэд. А. А. Лукашанец. — Мінск: Літаратура і Мастацтва, 2011. — 24 с. — 1 200 экз. — ISBN 978-985-6941-10-1.

Tags:

Спіс Беларускіх Імён ЗаўвагіСпіс Беларускіх Імён ЛітаратураСпіс Беларускіх ІмёнВікіпедыя:Аўтарытэтныя крыніцыРусіфікацыя Беларусі

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Ціна Леванаўна АсаціяніКаралеўства ФранцыяGoogleМучанікБюраканская астрафізічная абсерваторыяДзеяслоўЛеў Мікалаевіч ТалстойСцяг Парагвая2014 год у гісторыі кіноAv.byВінаграднікДругая сусветная вайнаСпіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў ЗШААлег Юр’евіч ЛатышонакЗінаіда Іосіфаўна ДудзюкЛірыкаГіперплазіяРызотаІосіф Вісарыёнавіч СталінІван МележЗмітрок БядуляPlayStation 3Беларуская літаратура канца XVIII — XIX стагоддзяўPlayStation VitaМіхась ПазнякоўДзейнасць ПВК «Вагнер» у АфрыцыГары Потэр (серыя фільмаў)Нью-Ёркскі ўніверсітэт1xbetГеаграфічныя каардынатыФарны касцёл Праабражэння Гасподняга (Навагрудак)Сяргей Іванавіч ГрахоўскіЭлектрахімічны рад напружанняў металаўАрыяна ГрандэЖыве Беларусь!Архітэктура БеларусіФіласофіяКрасавікЯндэкс.КартыГімн УругваяЖазеф Мары ЖакарАтакамаЧабор звычайныАлексіс КівіГеаграфія ЗШАКамера-абскураУладзімір Аляксеевіч АрлоўПрэзідэнцкія выбары ў Беларусі (2020)Валерый Фёдаравіч ШкарубаПаланэз АгінскагаСтаніслаў ДаўнаровічМікалай Іванавіч ЛевыМедаль Пашаны (ЗША)Крыж Ефрасінні ПолацкайПрэзідэнт БразілііЛявон ВольскіГемэрытрынРэжым ЛукашэнкіАдважныя капітаны (фільм)Людміла РублеўскаяЕўдакія Якаўлеўна ЛосьНобелеўская прэмія па хімііСіксцінская капэлаABBAГродзенская вобласцьЗброяПатсдамСтаражытнабеларуская літаратураБуры мядзведзьВераб’інападобныяВостраў Прынца ЭдуардаАндрэ ЖыдЛукас ван ЛейдэнУэмблі🡆 More