Магаданская вобласць — суб’ект Расійскай Федэрацыі, размешчаны на паўночным усходзе краіны.
Мяжуе з Чукоцкай аўтаномнай акругай, Камчацкім краем на поўначы, Якуціяй на захадзе і Хабараўскім краем на поўначы. З усхода абмываецца водамі Ахоцкага мора. Утворана 3 снежня 1953 года. Адміністрацыйны цэнтр — горад Магадан — заснаваны ў 1939 годзе.
Магаданская вобласць | |||||
---|---|---|---|---|---|
| |||||
Краіна | |||||
Уваходзіць у |
| ||||
Адміністрацыйны цэнтр | |||||
Дата ўтварэння | 3 снежня 1953 | ||||
Насельніцтва |
| ||||
Плошча |
| ||||
Часавы пояс | Магаданскі час і Asia/Magadan[d] | ||||
Код ISO 3166-2 | RU-MAG | ||||
Код аўтам. нумароў | 49 | ||||
Афіцыйны сайт (руск.) | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Колькасць насельніцтва 171,6 тыс. чалавек (2006). Удзельная вага гарадскога насельніцтва 93,9 %. Нацыянальны склад: рускія 80,18 %, украінцы 9,89 %, эвены 1,38 %, беларусы 1,19 %, татары 1,1 %, каракі 0,49 %, інгушы 0,44 %, немцы 0,43 %, ітэльмены 0,35 %, асобы, якія не ўказалі сваю нацыянальнасць 0,33 %.
У вобласці толькі два горада — Магадан і Сусуман. Вобласць падзяляецца на 8 раёнаў:
Берагавая лінія парэзана буйнымі залівамі — Анадырскім, Крыжа, Шэліхава, і губамі — Чаунскай, Калючынскай, Пенжынскай, Гіжыгінскай. Далёка на ўсход вылучаецца Чукоцкі паўвостраў. Большая частка вобласці гарыстая. Пераважаюць нагор’і і пласкагор’і, якія перамяжоўваюцца з шырокімі нізінамі. Паўднёвы захад вобласці займае Калымскае нагор’е з вышынямі ад 600 да 1713 м. На паўночным захадзе — хрыбты Чэргэ, Палярны і іншыя, якія адносяцца да горнага ланцуга Чэрскага, паднімаюцца да 2500 м. На паўночным усходзе — Чукоцкае нагор’е і Анадырскае пласкагор’е. Нізіны — Анадырская, Чаунская, Ванкарэмская, Гіжыгінская, Ямская і Тауйская. Клімат вобласці рэзка кантынентальны, на ўзбярэжжах — халодны, марскі. Зіма доўжыцца 7-8 месяцаў. Мінімальныя тэмпературы ад −60 да −65 °C. Сярэдняя тэмпература студзеня ва ўнутраных частках вобласці −38 °C, на ўзбярэжжы Ахоцкага мора ад −19 да −23 °C, Паўночнага Ледавітага акіяна ад −24 да −28 °C. Лета кароткае і прахалоднае, частыя туманы. Сярэдняя тэмпература ліпеня на Ахоцкім узбярэжжы 11-12 °C, на Арктычным 3-6 °C, ва ўнутраных раёнах 14-16 °C. Ападкаў выпадае ў сярэднім 300—350 мм у год, на ўзбярэжжах Ахоцкага і Берынгава мораў 500—700 мм у год. Тэрыторыя вобласці ляжыць у зоне распаўсюджвання шматгадовамерзлых парод (за выключэннем Ахоцкага ўзбярэжжа). Вегетацыйны перыяд 100—105 сут. Рэкі належаць да басейнаў Паўночнага Ледавітага і Ціхага акіянаў, найбольш буйныя — Калыма, Анадыр, Каркадон, Хасын. Большасць рэк адносіцца да горных.
У тундры пераважаюць глеева-балотныя і тарфяніста-глеевыя глебы, у тайзе — разнавіднасці падзолісты тыпу, у горных раёнах — горна-тайговыя і горна-тундравыя глебы. Для сельскай гаспадаркі найбольш прыдатныя алювіяльныя глебы рачных далін.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Магаданская вобласць, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.