Пімен Панчанка: Народны паэт Беларусі

Пі́мен Емялья́навіч Па́нчанка (23 жніўня 1917, Рэвель, Эстляндская губерня, Расійская імперыя — 2 красавіка 1995, Мінск) — народны паэт Беларусі.

Пімен Панчанка
Марка з выявай Пімена Панчанкі.
Марка з выявай Пімена Панчанкі.
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 10 (23) жніўня 1917
Месца нараджэння
Дата смерці 2 красавіка 1995(1995-04-02) (77 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці публіцыст, літаратуразнавец, перакладчык, паэт, літаратурны крытык, журналіст
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Прэміі
Узнагароды
ордэн Леніна ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны» медаль «За баявыя заслугі» медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна» медаль «Партызану Айчыннай вайны» I ступені медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «Дваццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «Трыццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «Сорак гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «50 гадоў Узброеных Сіл СССР» юбілейны медаль «60 гадоў Узброеных Сіл СССР» юбілейны медаль «70 гадоў Узброеных Сіл СССР» медаль Францыска Скарыны
Народны паэт Беларусі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Янкі Купалы (1959) за «Патрыятычную песню», Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы (1967) за кнігу вершаў «Пры святле маланак», Дзяржаўнай прэміі СССР (1981) за кнігу вершаў «Где ночует жаворонок» (Масква, 1979).

Біяграфія

Нарадзіўся 23 жніўня 1917 года ў Рэвелі (цяпер — Талін, сталіца Эстоніі), якая на той час уваходзіла ў склад Расійскай імперыі. Бацькі — бедныя сяляне, у пошуках заробку выехалі ў Прыбалтыку.

Ваенныя цяжкасці, адсутнасць у хаце гаспадара, які быў у войску, ускладнілі і без таго нялёгкае жыццё салдаткі Дар’і Факееўны Панчанка. З двума дзецьмі на руках ёй было цяжка ў чужым горадзе, і жанчына ў 1920 годзе падалася да сваёй маці. Там, у Бягомлі, прайшлі дзіцячыя і раннія юнацкія гады паэта.

У 1933 годзе сям’я Панчанкаў пераехала ў Бабруйск, і Пімен пачаў працаваць на мясцовым дрэваапрацоўчым камбінаце рабочым, а затым паступіў на настаўніцкія курсы. Пасля іх заканчэння працаваў у пачатковай, сямігадовай, сярэдняй школах у Бабруйскім і Кіраўскім раёнах (1934—1939). Адначасова вучыўся завочна на філалагічным факультэце Мінскага настаўніцкага інстытута, які скончыў у 1939 годзе.

У 1946 г. паэт дэмабілізаваўся. Закончыўся адзін з вызначальных этапаў у жыцці і творчай біяграфіі паэта. Ён вяртаецца ў Мінск і пачынае працаваць у часопісе «Вожык», пазней перайшоў у газету «Літаратура і мастацтва». Пяць гадоў (1953—1958) рэдагаваў альманах «Советская Отчизна» (цяпер «Нёман»).

З 1966 г. паэт пачынае працаваць сакратаром праўлення Саюза пісьменнікаў БССР. Прыкметнай з’явай у літаратурным жыцці Беларусі стала і кніга вершаў Панчанкі «Пры святле маланак» (1966, Дзяржаўная прэмія Беларусі імя Я. Купалы 1968). Пачынаючы з гэтай кнігі, светаразуменне паэта становіцца больш заглыбленым, па-філасофску засяроджаным, разважлівым. Паэтычныя зборнікі П. Панчанкі «Снежань» (1972), «Крык сойкі» (1976), «Вячэрні цягнік» (1977) насычаны непакоем, роздумам над глабальнымі праблемамі сучаснасці, над будучыняй чалавецтва. У іх гучыць гарачая любоў да роднай зямлі, да чалавека працы. З 1972 г. цалкам аддаецца творчай дзейнасці, спалучаючы яе з абавязкамі дэпутата Вярхоўнага Савета БССР. У 1973 г. Пімену Панчанка было нададзена ганаровае званне народнага паэта Беларусі.

Памёр 2 красавіка 1995 года ў Мінску. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.

Творчасць

Пісаць Пімен Панчанка пачаў яшчэ ў юнацтве. Упершыню апублікаваў свае вершы («Ураджайнае» і «Моладзі») у 1934 г. у альманаху «Ударнікі». Як паэт ён пачаўся з лірыкі, аб чым сведчаць яго першыя зборнікі «Упэўненасць» (1938) і «Вераснёвыя сцягі» (1940). У іх знайшоў адлюстраванне рамантычна-ўзнёслы настрой мастака. Паэт услаўляе хараство і багацце роднай зямлі, заваёвы сацыялізму.

Паэтычную сталасць П. Панчанку прынеслі вершы, напісаныя ім у час вайны. З верасня 1939 г. да студзеня 1946 г. у Савецкай Арміі — спецыяльны карэспандэнт, пісьменнік у армейскіх і франтавых газетах. На франтавых дарогах ён бачыў кроў, смерць, балюча перажываў трагедыю беларускага народа. Яго ваенныя радкі прасякнуты верай у перамогу над ворагам, суперажываннем, спагадай да чужога гора. Прымаў удзел у паходзе Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь. Пазней быў Бранскі, а затым — Калінінскі франты, дзе Пімену Панчанка даручылі працу на франтавой газеце «За свабодную Беларусь» і ў сатырычным часопісе «Партызанская дубінка». Адсюль паэт быў пераведзены на Паўночна-Заходні фронт пад Старую Русу і працаваў там у газеце «Героический штурм». У 1944 г. штаб, дзе служыў Пімен Панчанка, перакінулі ў Іран. Яшчэ два доўгія гады паэт быў адарваны ад Радзімы. Думкамі, пачуццямі, клопатамі, аднак, знаходзіўся на Беларусі, якая была ўжо вызвалена ад фашыстаў. У Іране быў створаны Піменам Панчанкам вядомы цыкл вершаў «Іранскі дзённік». Адным з лепшых твораў таго часу не толькі ў беларускай, але і ўсёй савецкай паэзіі стаў верш П. Панчанкі «Сінія касачы». Ваенныя ўражанні паэта склалі зборнікі «Дарога вайны» (1943), «Далёкія станцыі» (1945), «Гарачыя вятры» (1947). Ваенная тэма не пакідала паэта на працягу ўсяго яго творчага лёсу. У розныя гады ён напісаў шмат моцных па сіле эмацыянальнага ўздзеяння вершаў на гэту тэму («Апельсіны», «Кавуны», «Камсамолец з Расоншчыны», «Іх вечныя агні», «Горкая гордасць»).

У пасляваеннай паэзіі П. Панчанкі часцей гучаць грамадзянскія матывы: барацьба за мір, услаўленне сацыялістычнага ладу, палёты ў космас, інтэрнацыянальныя сувязі. Адзін за другім выходзяць зборнікі паэта «За шчасце, за мір» (1950), «Шырокі свет» (1955), «Кніга вандраванняў і любові» (1959), «Нью-Ёркскія малюнкі» (1960), «Тысяча небасхілаў» (1962). Напісаная ў гэтыя гады лірыка-публіцыстычная паэма «Патрыятычная песня», у якой паэт выказваў шчырае прызнанне ў любві да Радзімы, да людзей, была ў 1959 г. узнагароджана Літаратурнай прэміяй імя Янкі Купалы.

У сваіх творах Пімен Панчанка — шчыры патрыёт Беларусі, нястомны змагар за захаванне прыроды, за культываванне ў грамадстве высокіх маральных ідэалаў, выкрывальнік партыйнай і ўрадавай бюракратыі. У яго вершах спалучаецца лірызм з публіцыстычным напалам. Пімен Панчанка становіцца адным з папулярных паэтаў у СССР і свету. Паэт і сам актыўна займаецца перакладам. Перакладаў на беларускую мову творы А. Міцкевіча, М. Нагнібеды, Я. Райніса, Ф. Шылера і інш. У 1981 г. за зборнік «Дзе начуе жаваранак?» Пімену Панчанку была прысуджана Дзяржаўная прэмія СССР.

Другая палова 1980-х — пачатак 1990-х гг. былі ў жыцці паэта ці не самымі цяжкімі. Даймалі шматлікія хваробы. Ён амаль што не выходзіў з бальніцы. Пачаліся і матэрыяльныя нястачы. Найбольш мучыў душэўны боль. Настаў час падводзіць вынікі, і Пімен Панчанка пачынае бескампрамісны суд над самім сабою. Цяжка знайсці ва ўсім былым СССР і БССР другога такога паэта, хто быў бы здольны ўзяць усю віну на сябе за тое бязладдзе ў Беларусі канца 1980-х гг., хто б так шчыра каяўся, хоць асабіста ні ў чым не быў вінаваты. У творчасці паэта ўзмацніліся публіцыстычнасць, палемічная вастрыня, сатырычны пафас. Вершы грамадзянскага гучання склалі зборнікі «І вера, і вернасць, і вечнасць» (1986), «Прылучэнне» (1987), «Горкі жолуд» (1988), «Неспакой» (1988), «Высокі бераг» (1993). Вялікі грамадзянскі рэзананс выклікала ў свой час «Паэма сораму і гневу». Пасля смерці паэта (2 красавіка 1995 г.) з друку выйшлі яго кнігі «Зямля ў мяне адна» (1996) і «Жытнёвы звон» (2002), у якіх сабраны творы розных гадоў. П. Панчанку належаць шматлікія публіцыстычныя артыкулы і эсэ, успаміны пра вядомых беларускіх пісьменнікаў і падзеі літаратурнага жыцця.

Паэт і публіцыст, крытык і перакладчык П. Панчанка шмат зрабіў для беларускай літаратуры, але асноўнае ў яго творчай спадчыне — яго вершы, якія былі выразнікамі дум і спадзяванняў эпохі, вершы, у якіх ніколі не было фальшу, а заўсёды адлюстроўвалася багатая гама чалавечых пачуццяў.

Творы

Пімен Панчанка: Біяграфія, Творчасць, Творы 
Першы паэтычны зборнік «Упэўненасць», 1938
  • Першыя вершы з’явіліся ў 1934 г. у кіраўскай раённай газеце «Кіравец» і альманаху «Ударнікі».
  • Аўтар зборнікаў паэзіі:
    • «Упэўненасць» (1938),
    • «Вераснёвыя сцягі» (1940) (зборнік),
    • «Трывожныя зарніцы» быў падрыхтаваны да друку і згарэў у час вайны),
    • «Тебе, Беларусь!» (апублікаваны ў Маскве ў перакладзе на рускую мову, 1942),
    • «Дарога вайны» (Масква, 1943), «Далёкія станцыі» (1945), «Гарачыя вятры» (вершы і паэмы, 1947),
    • «Вершы» (1948), «Прысяга» (1949),
    • «За шчасце, за мір!» (1950),
    • «Вершы і паэмы» (1952),
    • «Шырокі свет» (1955),
    • «Выбраныя творы» (1956),
    • «Гарачы лівень» (гумар і сатыра, 1957),
    • «Кніга вандраванняў і любові» (1959),
    • «Нью-Ёркскія малюнкі» (1960), «Тысяча небасхілаў» (1962),
    • «Чатыры кантыненты» (вершы і паэмы, 1964),
    • «Пры святле маланак» (1966),
    • «Размова з наследнікамі» (вершы і паэма, 1967),
    • «Снежань» (1972), «Вершы» (1973),
    • «Выбранае» (1975), «Крык сойкі» (1976),
    • «Вячэрні цягнік» (1977),
    • «Лірыка» (1980),
    • «Млечны Шлях» (1980),
    • «Маўклівая малітва» (1981),
    • «Дзе начуе жаўранак» (1983),
    • «Сіні ранак» (1984),
    • «Лясныя воблакі» (1985),
    • «І вера, і вернасць, і вечнасць» (1986),
    • «Прылучэнне» (вершы і паэма, 1987),
    • «Горкі жолуд» (1988),
    • «Неспакой» (1988),
    • «Высокі бераг» (1993),
    • «Зямля ў мяне адна» (1996).
  • Многія вершы пакладзены на музыку. Выйшлі Зборы твораў у 2-х (1959), у 3-х (1967—1971), у 4-х тамах (1981—1983).
  • Выдаў кнігу літаратурна-крытычных артыкулаў «На паэтычным небасхіле» (1977).
  • Пераклаў на беларускую мову паасобныя творы Ф. Шылера («Разбойнікі»), А. Міцкевіча, Я. Райніса, А. Пракоф’ева, А. Суркова, Т. Масэнкі, Б. Чалага, паэму М. Нагнібеды «Матулям з Расой» і інш.

Памяць

У філатэліі

Зноскі

  • Панченко Пимен Емельянович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  • Літаратура

    Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Пімен Панчанка, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Пімен Панчанка БіяграфіяПімен Панчанка ТворчасцьПімен Панчанка ТворыПімен Панчанка ПамяцьПімен Панчанка ЛітаратураПімен Панчанка СпасылкіПімен Панчанка191719952 красавіка23 жніўняМінскНародны паэт БеларусіРасійская імперыяРэвельЭстляндская губерня

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Іван ПташнікаўБеларуская фантастычная прозаПарадокс ФерміКанчатакСельская гаспадарка БеларусіБалтыйскі домАдвечным шляхамМагілёўУстановы Беларусі, закрытыя за падтрымку пратэстнага рухуСтаражытны РымФаціма Зайнулінаўна ГабітаваКунілінгусЛірыкаЧырвоная кніга Рэспублікі БеларусьДзікае паляваннеДудка беларускаяНовы замак (Гродна)Песня пра зубраУліковы запіс MicrosoftМай25 красавікаАлесь БадакБагачПаводкі ў Афганістане і Пакістане (2024)Андрэй Валер’евіч ХадановічЛюдміла Рублеўская1992АпавяданнеСымон-музыкаВуліца Дзяржынскага (Барысаў)Мінскі інавацыйны ўніверсітэтПятро ВасючэнкаЧжэн ЦзасіньМаксім ГарэцкіСлуцкі поясАдраджэннеПадзеі МіякеДзве душыСент-Стывен (Нью-Брансуік)Месны склонНіна Іосіфаўна МацяшГербы гарадоў БеларусіVII Усебеларускі народны сходПалеская вобласцьМТБанкБеларуская фанетыкаГрыбыNürnbergКупалінка (песня)ПріорбанкМаскваФранцішак БагушэвічА хто там ідзе?Георгій Марчукiwde3Віктар Францавіч КучынскіІнстытут беларускай культурыМаскоўская вобласцьФрэдэрыктанскі ўніверсітэтРасліныПаўлюк ТрусМінскЧас UnixЕва (карціна)Сымон БудныЗямля пад белымі крыламіПершы падзел Рэчы ПаспалітайБеларуская Савецкая Сацыялістычная РэспублікаНе бойся!СалігорскЭякуляцыяЗлучнікЯпонская моваНацыянальная бібліятэка Францыі🡆 More