Цэнтральная Навуковая Бібліятэка Імя Я. Коласа Нан Беларусі

Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі (англ.: The Yakub Kolas Central Scientific Library of National Academy of Sciences of Belarus, афіцыйная назва Дзяржаўная ўстанова «Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі») — найбуйнейшая інфармацыйная ўстанова, якая забяспечвае дзейнасць вучоных і спецыялістаў Рэспублікі Беларусь.

Цэнтральная навуковая бібліятэка
імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Цэнтральная Навуковая Бібліятэка Імя Я. Коласа Нан Беларусі
Краіна
Адрас Цэнтральная Навуковая Бібліятэка Імя Я. Коласа Нан Беларусі Беларусь, Мінск,
вул. Сурганава, 15
Заснавана 16 лютага 1925
Філіялы 11
Фонд
Склад фонду нацыянальныя і замежныя навуковыя дакументы ўніверсальнага профіля
Аб'ём фонду каля 5 млн. адзінак
Доступ і карыстанне
Абслугоўванне
Іншая інфармацыя
Дырэктар Станіслаў Сцяпанавіч Юрэцкі
Вэб-сайт csl.bas-net.by

Гісторыя

Бібліятэку заснавалі 16 лютага 1925 года пры Інстытуце беларускай культуры. Ад заснавання яна атрымлівала абавязковы асобнік навуковай перыёдыкі Расіі. У 1926 годзе вяла абмен з 100 кнігасховішчамі СССР і 74-ма ў ЗША, Канадзе, Германіі, Польшчы і Францыі. У 1927 годзе мела 32230 кніг, выпісвала 69 савецкіх і 23 замежных найменняў часопісаў. Паводле пастановы ўраду Беларускай ССР ад 15 студзеня 1934 года пачала атрымліваць поўны абавязковы асобнік кніг, брашур і перыядычных выданняў, геаграфічных і тапаграфічных карт. Пастановай № 630 ад 25 мая 1948 г. урад Беларускай ССР надаў бібліятэцы імя Вісарыёна Бялінскага. З 1956 года носіць імя Якуба Коласа (1882—1956). У 1959 годзе яна вяла абмен з 192 кнігасховішчамі СССР і 153-ма замежнымі ў 32 краінах. У 1965 мела 6 тыс. чытачоў, якім выдала 300 тыс. кніг. У 1967 годзе атрымала 7-павярховы будынак з 10-ярусным кнігасховішчам. За 590 тыс. наведванняў у 2009 годзе 37 тыс. чытачоў атрымалі 1801 тыс. выданняў.

Кіраўнікі

  1. Ян Серада (1925—1927)
  2. Клімент Гурвіч (1927-1929)
  3. Дзмітрый Даўгяла (1929-1937)
  4. Барыс Сянько (1937)
  5. Іван Косараў (1937-1941)
  6. Восіп Шыманоўскі (1941-1950)
  7. М. А. Вільгусевіч (1950-1952)
  8. Ф. В. Сцепанюк (1952-1960)
  9. Міхаіл Стрыжонак (19611994)
  10. С. М. Емяльянава (1994-1998)
  11. Наталля Бярозкіна (1998—2013)
  12. Алесь Груша (2014—2022)
  13. Станіслаў Юрэцкі (з 23 верасня 2022)

Аддзелы

Цэнтральная Навуковая Бібліятэка Імя Я. Коласа Нан Беларусі 
Кабінет Пятра Глебкі, аддзел рэдкіх кніг і рукапісаў
  1. Адміністрацыя
  2. Навукова-даследчы аддзел бібліятэказнаўства
  3. Аддзел навуковага фарміравання фондаў
  4. Аддзел маркетынгавых камунікацый
  5. Аддзел бібліятэчна-інфармацыйнага абслугоўвання
  6. Аддзел інфармацыйных рэсурсаў
  7. Цэнтр даследаванняў старадрукаў і рукапісаў
  8. Аддзел навуковай апрацоўкі дакументаў
  9. Аддзел лінгвістычнага забеспячэння
  10. Аддзел арганізацыі асноўнага фонду
  11. Аддзел праграмнага і тэхнічнага забеспячэння навуковых даследаванняў
  12. Цэнтр энцыклапедычных выданняў
  13. Гаспадарчы аддзел

Зноскі

Спасылкі

Tags:

Цэнтральная Навуковая Бібліятэка Імя Я. Коласа Нан Беларусі ГісторыяЦэнтральная Навуковая Бібліятэка Імя Я. Коласа Нан Беларусі КіраўнікіЦэнтральная Навуковая Бібліятэка Імя Я. Коласа Нан Беларусі АддзелыЦэнтральная Навуковая Бібліятэка Імя Я. Коласа Нан Беларусі СпасылкіЦэнтральная Навуковая Бібліятэка Імя Я. Коласа Нан БеларусіАнглійская мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

1992У краіне райскай птушкіСанкт-Пецярбургская біржаЯн ВермерЯпоніяУладзімір КараткевічПласт ГаліцынаЗапазычаныя словыШвейцарыяСвабоднае аб’яднанне спартсменаў БеларусіРэч ПаспалітаяПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)МінійВіктар МарціновічПарадокс ФерміЯнка ГеніюшАлесь ЖукБеларусь у вайне 1812 годаВянок (зборнік)ПалесцінцыСправа «Армія з народам»АчэрэтынэМужыцкая праўдаГомельСтары замак (Гродна)Генадзь Сцяпанавіч ЛаркінЛабокВікіпедыяПлошча Якуба КоласаСправа журналістаў БелсатаРучная стымуляцыя пенісаХведар Хведаравіч ГурыновічЛарыса ГеніюшОршаУвасабленнеАгнешка Рамашэўска-ГузыБелсатPaveway IVРаслінаводстваКрывічыРасіяIKEAМінскБеларуская граматыка (1934)Крыж Ефрасінні ПолацкайФінгерынгВалерый Мікалаевіч ГапееўАндаракПятрусь БроўкаСпіс беларускіх імёнМарыя Магдалена РадзівілБеларуская Рада КультурыДзеячы навукі і культуры Беларусі, рэпрэсаваныя пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 годаПулемецкае возераАлесь БачылаПошукавая аптымізацыяУладзімір СцяпанІгар Міхайлавіч ПракаповічАліна КоўшыкДзеепрыслоўеКнігаўкаБелая РусьПартызанскі праспект (Мінск)Александрынскі тэатрБаладаРодны склонЧарнаярскі раёнБеларуская дыяспараНарматыўны кантрольУладзімір Іванавіч КарызнаКанадаМастацтва Старажытнага РымаБеларуская Грэка-Каталіцкая ЦаркваНароўляРэпартаж🡆 More