Цэнтральная Навуковая Бібліятэка Імя Якуба Коласа

Цэнтральная навуко́вая бібліятэ́ка імя́ Яку́ба Ко́ласа (ЦНБ) — бібліятэка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, заснаваная 16 лютага 1925 году.

У 2009 годзе зьмяшчала звыш 4821 тыс. выданьняў. Бярэ з 1992 году ўдзел у Беларускай бібліятэчнай асацыяцыі ды вядзе кнігаабмен з 776 кнігасховішчамі 56 краінаў. Штогод у ЦНБ ладзіцца звыш 50 бясплатных выставаў.

Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа
Цэнтральная Навуковая Бібліятэка Імя Якуба Коласа
Тып Бібліятэка
Краіна
МесцазнаходжаньнеМенск
Адрэса вул. Сурганава, д. 15
Заснаваная 16 лютага 1925 (99 гадоў таму)
Каардынаты 27°36′00″ у. д. / 53.92028° пн. ш. 27.6° у. д. / 53.92028; 27.6
Філія Нацыянальная акадэмія навук Беларусі
Іншыя зьвесткі
Бюджэт 1 064 мільёнаў рублёў (2002; 590 тысячаў $)
Кіраўнік Аляксандар Груша, канд. гіст. навук
Штат 226 (2009)
Афіцыйны сайт
Заўвагі: Фундамэнтальная бібліятэка (да траўня 1981 г.)

Чытальні

ЦНБ абслугоўвае супрацоўнікаў акадэміі ды досьледных установаў, выкладнікаў, асьпірантаў ды студэнтаў. Пры плаце за чытацкі білет патрабуецца пашпарт і службовае пасьведчаньне або студэнцкі білет. Большую частку году працуе з панядзелка па пятніцу з 8.45 да 20-ай гадзіны, у суботы — з 10-ай да 18-ай. Улетку — толькі з панядзелка па пятніцу з 8.45 да 17.30. Бібліятэка мае 7 чытальняў:

  1. абанэмэнта (1 паверх; 7 тыс. мастацкіх кніг),
  2. пэрыядычных выданьняў (3 паверх; 25 тыс. асобнікаў 1200 выданьняў за 3 гады),
  3. даведкава-інфармацыйнага абслугоўваньня (3 паверх; 120 тыс. выданьняў),
  4. электронных навуковых рэсурсаў (4 паверх; поўнатэкставыя вэрсіі звыш 3 тыс. часопісаў, база зьвестак 9,2 млн назваў кніг),
  5. прыродазнаўчых і тэхнічных навук (4 паверх; 12 тыс. кніг),
  6. гуманітарных навук (5 паверх; 20 тыс. кніг, 53 найменьні газэтаў),
  7. рэдкіх кніг і рукапісаў (6 паверх; 7 тыс. дысэртацыяў, 70 тыс. старадрукаў XVI—XVIII стагодзьдзяў і рэдкіх выданьняў XIX—XX стагодзьдзяў, 1,5 млн рукапісных аркушаў, у тым ліку 56 рукапісных збораў).

Паслугі

За плату ажыцьцяўляюцца:

  1. сеціўная дастаўка,
  2. капіяваньне,
  3. пераплёт,
  4. раздрукоўка,
  5. сканаваньне,
  6. запіс на лічбавы носьбіт,
  7. доступ да сеціва,
  8. пошук зьвестак аб выданьні,
  9. вызначэньне ўнівэрсальнай дзесяцічнай клясыфікацыі (УДК) выданьня,
  10. складаньне сьпісу апісаньняў кніжных крыніцаў,
  11. складаньне анатацыі,
  12. выдача старадрукаў,
  13. відэаздымкі ў памяшканьні,
  14. разьмяшчэньне абвестак,
  15. выязная выстава.

Задачы

Паводле Статуту задачамі бібліятэкі ёсьць:

  1. забесьпячэньне зьвесткавых патрэбаў навукоўцаў пры дапамозе вылічальных і друкарскіх прыладаў;
  2. правядзеньне дасьледаваньняў у галіне бібліятэка- і кнігазнаўства, кнігаапісаньня і аўтаматызаваньня бібліятэчнай і весткавай дзейнасьці;
  3. збор і разьмяшчэньне навуковых выданьняў паводле нутрыкраёвых дасьледаваньняў;
  4. складаваньне прыродазнаўчых выданьняў Беларусі;
  5. ладжаньне зьвесткава-кнігаапісальнага абслугоўваньня;
  6. узгадненьне дзейнасьці кнігасховішчаў НАНБ.

Кіраваньне

  • Кіраўнік. Прызначаецца Прэзыдыюмам НАНБ па ўзгадненьні з Радай ЦНБ на 5 год. Ухваляе кірункі й расклад працы ды каштарыс. Вызначае расклад выдавецкай дзейнасьці ды наглядае за выкананьнем раскладу працы. Наймае супрацоўнікаў, заахвочвае іх дасьледаваньні і перанавучаньне. Складае справаздачы аб укараненьні вынікаў дасьледаваньняў ды вядзе зносіны зь іншымі ўстановамі.
  • Рада. Колькасьць сябраў ухваляецца Бюро Прэзыдыюму НАНБ на прапанову кіраўніка ЦНБ, скад — аднойчы на 5 год на прапанову Сходу навуковых супрацоўнікаў і вядучых адмыслоўцаў ЦНБ. Правамоцная пры наяўнасьці 2/3 сябраў. Ухваляе пастановы больш як паловай галасоў. Складаецца з кіраўніка, яго намесьніка па навуковай працы, навуковага сакратара і іншых абраных адмыслоўцаў. Ухваляе пастановы аб спаборы на замяшчэньне вольных пасадаў. Разглядае расклады й справаздачы аб дзейнасьці.

Аддзелы

Цэнтральная Навуковая Бібліятэка Імя Якуба Коласа 
Кабінэт Пятра Глебкі, аддзел рэдкіх кніг і рукапісаў

ЦНБ падзяляецца на 17 аддзелаў:

  1. міжнародных сувязяў (з 1926-га; да 2001-га — міжнароднага кнігаабмену),
  2. арганізацыі асноўнага фонду (з 1949-га),
  3. бібліяграфічны (з 1952-га),
  4. камплектаваньня літаратуры (з 1952-га),
  5. абслугоўваньня чытачоў (з 1955-га),
  6. рэдкіх кніг і рукапісаў (зь верасьня 1964-а),
  7. бібліятэказнаўства (з 1969 году),
  8. электронных рэсурсаў (з 2001-га),
  9. экалягічна-інфармацыйны (з 4 сьнежня 2003 г.),
  10. сацыякультурнай і інфармацыйнай дзейнасьці (з 2003-га),
  11. апрацоўкі дакумэнтаў (з траўня 2007-га),
  12. сыстэматызаваньня дакумэнтаў (з траўня 2007-га),
  13. карпаратыўных узаемінаў (з 2009-га),
  14. маркетынгавых дасьледаваньняў (з 2011-га),
  15. гаспадарчы,
  16. капіяваньня й пераплёту,
  17. праграмнага й тэхнічнага забесьпячэньня дасьледаваньняў.

Мінуўшчына

Бібліятэку заснавалі 16 лютага 1925 году пры Інстытуце беларускай культуры. Ад заснаваньня яна атрымлівала абавязковы асобнік усёй пэрыёдыкі Расеі. У 1926 годзе вяла абмен з 100 кнігасховішчамі СССР ды 74-ма ў ЗША, Канадзе, Нямеччыне, Польшчы й Францыі. У 1927 годзе мела 32230 кніг, выпісвала 69 савецкіх і 23 замежных найменьняў часопісаў. Паводле пастановы ўраду Беларускай ССР ад 15 студзеня 1934 году пачала атрымліваць поўны абавязковы асобнік кніг, брашураў і пэрыядычных выданьняў, геаграфічных і тапаграфічных мапаў. Пастановай № 630 ад 25 траўня 1948 г. урад Беларускай ССР надаў бібліятэцы імя Вісарыёна Бялінскага. З 1956 году носіць імя Якуба Коласа (1882—1956). У 1959 годзе яна вяла абмен з 192 кнігасховішчамі СССР ды 153-ма замежнымі ў 32 краінах. У 1965 мела 6 тыс. чытачоў, якім выдала 300 тыс. кніг. У 1967 годзе атрымала 7-павярховы будынак з 10-ярусным кнігасховішчам. За 590 тыс. наведваньняў у 2009 годзе 37 тыс. чытачоў атрымалі 1801 тыс. выданьняў.

Кіраўнікі:

  1. Ян Серада (1925—1927)
  2. Клімент Гурвіч (1927-1929)
  3. Дзьмітры Даўгяла (1929-1937)
  4. Барыс Сянько (1937)
  5. Іван Косараў (1937-1941)
  6. Восіп Шыманоўскі (1941-1950)
  7. М. А. Вільгусевіч (1950-1952)
  8. Ф. В. Сьцепанюк (1952-1960)
  9. Міхаіл Стрыжонак (1961—1994)
  10. С. М. Емяльянава (1994-1998)
  11. Натальля Бярозкіна (1998-2013)
  12. Аляксандар Груша (2013–2022)

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Цэнтральная Навуковая Бібліятэка Імя Якуба Коласа ЧытальніЦэнтральная Навуковая Бібліятэка Імя Якуба Коласа ПаслугіЦэнтральная Навуковая Бібліятэка Імя Якуба Коласа ЗадачыЦэнтральная Навуковая Бібліятэка Імя Якуба Коласа КіраваньнеЦэнтральная Навуковая Бібліятэка Імя Якуба Коласа АддзелыЦэнтральная Навуковая Бібліятэка Імя Якуба Коласа МінуўшчынаЦэнтральная Навуковая Бібліятэка Імя Якуба Коласа КрыніцыЦэнтральная Навуковая Бібліятэка Імя Якуба Коласа Вонкавыя спасылкіЦэнтральная Навуковая Бібліятэка Імя Якуба КоласаБібліятэкаНацыянальная акадэмія навук Беларусі

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Адвечным шляхамІгар ТурСьвятлана АлексіевічГенадзь КарпенкаСьпіс праектаў ВікімэдыіТрыбуна працыВіды сувязі словаўВікіслоўнікПарнаграфія ў сецівеДуброўнаКамаіМіхась ЗарэцкіВалянцін АкудовічКанадаГадзьЭротыкаТэхналёгіяАлегорыяБеларусы ў ПольшчыЮрка Моніч633ЦмокХарэйЛеў СапегаБусел белыСахалінская вобласьць8 сакавікаУзвышша (часопіс)Лекі-адпаведнікіДэйвід ЎудардКліменці ШутСадавінаОпсаСпадчына (верш)ЖырандоляСямён ПадокшынСям’яЖыве Беларусь!ГеакэшынгСэксАдэсаБаранавічыСалатная цыкорыя(486958) 2014 MU69Расейска-ўкраінская вайнаM (неадназначнасьць)ВікіпэдыяЧорны замак АльшанскіДзеяслоўЯн ЧэрскіГісторыя МагілёваНаркотыкПабуджальны сказПаэзіяРоднае слова (часопіс)ДаўконтБеларуская моваАніта ДаркПарнаграфія ў ІталііЯўген ВалошынДарожная сеткаЧарнобыльБелсатЗямляБеларуская мінуўшчына (часопіс)Мікалай МірскіМаршы недармаедаў🡆 More