Талін: горад, сталіца Эстоніі

Та́лін (эст.: Tallinn; у 1219—1917: шведск.: , ням.: Reval) — горад, сталіца Эстоніі.

Буйны пасажырскі і грузавы марскі порт у Фінскім заліве Балтыйскага мора, вузел чыгунак і аўтамабільных дарог. Міжнародны аэрапорт. Галоўны прамысловы і культурны цэнтр краіны.

Талін
эст.: Tallinn
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Талін: Этымалогія, Гісторыя, Адміністрацыйны падзел
Краіна
Каардынаты
Кіраўнік
Заснаваны
невядома
Першая згадка
1154
Плошча
  • 159,37 км² (31 снежня 2017)
Вышыня цэнтра
143 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 461 346 чал. (1 студзеня 2024)
Часавы пояс
Тэлефонны код
64
Паштовыя індэксы
10111
Аўтамабільны код
A-B
Афіцыйны сайт
Талін на карце Эстоніі
Талін (Эстонія)
Талін
Талін (Эстонія)
Талін

Этымалогія

Верагодна, назва «Tallinn(a)» у эстонскай мове паходзіць ад слоў «taani linn» («дацкі горад»):15 або «tali linn» («зімовы горад»)[крыніца?].

Горад быў вядомы ў старажытнарускіх крыніцах пад назвай Калывань (магчыма, ад слова Kalevan; гл. Калеў) або Лядзяш, у скандынаўскіх — Лінданісэ (дацк.: Lyndanisse), Лінда. Пазней скандынавы і немцы звалі яго Рэваль (Reval), магчыма, ад эстонскай назвы мааконда Равала, у рускім ужыванні — Рэвель (афіцыйная назва ў Расійскай імперыі да 1917 года).

Гісторыя

У X—XI стагоддзях на месцы Таліна было паселішча старажытных эстаў Лінданісе. Упершыню пад назваю Калываю ўпамінаецца ў 1154 годзе арабскім географам Ідрысі і ў старажытнарускіх летапісах. У 1219 годзе захоплены Даніяй, названы Рэвель (афіцыйна назва горада да 1917 года). У 1230 годзе ўведзена любекскае гарадское права. З 1285 года член Ганзы. У 1346—1561 гадах уладанне Тэўтонскага, потым — Лівонскага ордэнаў. Гандляваў з Ноўгарадам, Псковам, Гданьскам, Любекам, Антверпенам і інш. У 1524 годзе праведзена Рэфармацыя. У 1561—1710 гадах пад уладай Швецыі. У 1569 годзе горад бамбардзіраваны любекска-дацкім флотам. У 1570—1571 і 1577 годзе расійскія войскі беспаспяхова імкнуліся захапіць горад у ходзе Лівонскай вайны 1558—1583 гадоў. У 1591—1592 гадах большая частка насельніцтва памерла ад чумы і голаду (1602). У 1634 годзе пачалася мануфактурная вытворчасць. У Паўночную вайну 1700—1721 гадоў адышоў да Расіі (1710), цэнтр Эстляндскай губерні, пабудавана ваенная гавань. Пасля злучэння чыгункай з Санкт-Пецярбургам (1870) — важны партовы горад і прамысловы цэнтр. У 1918—1940 гадах сталіца Эстоніі.

Адміністрацыйны падзел

Талін уваходзіць у склад павета Хар’ю, утвараючы гарадскі муніцыпалітэт Талін. У савецкі час горад уключаў чатыры раёны: Калінінскі (былы Копліскі), Ленінскі, Марскі, Кастрычніцкі. Падчас рэформаў мясцовага самакіравання 4 сакавіка 1993 года былі ўтвораны 8 гарадскіх раёнаў (эст.: linnaosad): Кесклін (Цэнтр), Крыстыйне, Ласнамяэ, Мустамяэ, Ныме (да 1940 года асобны горад), Пірыта, Пых’я-Талін (Паўночны Талін) і Хааберсці.

Кожнай раённай управай кіруе старэйшына (эст.: linnaosavanem). Ён прызначаецца гарадской управай па паданні мэра пасля кансультацый з адміністрацыйнымі радамі частак горада. Функцыя адміністрацыйных рад — падрыхтоўка рэкамендацый гарадскому ўраду і камісіям муніцыпалітэта наконт кіравання раёнамі.

Геаграфія

Талін знаходзіцца ў Паўночнай Еўропе, на паўднёвым беразе Фінскага заліва, за 80 кіламетраў ад Хельсінкі. Самае вялікае возера Таліна — Юлемістэ (плошча 9,6 км²). Гэта галоўная крыніца пітной вады горада. Возера Харку — другое па велічыні (плошча 1,6 км²). У адрозненне ад многіх вялікіх гарадоў, адзіная значная рака ў Таліне — Пірыта — размешчаная далёка ад цэнтра горада (цяпер гарадскі раён Пірыта). Басейн ракі маляўнічы, знаходзіцца пад аховай.

Па тэрыторыі горада праходзіць вапняковы ўступ (Глінт, або Балтыйска-Ладажскі ўступ). Ён выразна прасочваецца на Таампеа і ў Ласнамяэ.

Найвышэйшы пункт Таліна (64 метры над узроўнем мора) знаходзіцца на паўднёвым захадзе горада ў раёне Ныме.

Даўжыня берагавой лініі — 46 кіламетраў. У межах горада яна ўтварае тры вялікія паўвостравы: Коплі, Пальясаары і Какумяэ.

Адукацыя

Насельніцтва

Год Колькасць
1941 176 000
1959 282 000
1970 363 000
1975 399 000
1979 442 960
Год Колькасць
1987 478 000
1996 434 800
1999 435 000
2011 393 222
2014 411 063
Год Колькасць
2015 413 782
2016 423 420
2017 446 055
2018 430 805
2019 434 562
Год Колькасць
2020 437 619
2021 438 341
2023 453 864
2024 461 346

Памятныя мясціны

Транспарт

Да грамадскага транспарта ў Таліне адносяцца аўтобус, трамвай, тралейбус, прыгарадныя цягнікі і паром. У горадзе дзейнічаюць 72 аўтобусныя маршруты, чатыры маршруты трамвая і чатыры тралейбусныя маршруты.

Вядомыя асобы

Гарады-пабрацімы

Гл. таксама

Зноскі

  • а б Land Board — 1990. Праверана 11 сакавіка 2018.
  • а б https://www.siseministeerium.ee/media/3966/download
  • https://est.postcodebase.com/node/491
  • БелЭн 2002.
  • Мейнандэр Х. Гісторыя Фінляндыі: Лініі, структуры, пераломныя моманты; пер. са шведскай Вольгі Рызмаковай. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2017. — ISBN 978-985-02-1748-6.
  • а б в г Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. — Т. 25. — С. 233–235.
  • 1979 Soviet census
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — ТрыоМн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2002. — С. 402–404. — 552 с. — ISBN 985-11-0251-2
  • 2011 Population and Housing Census Праверана 14 ліпеня 2014.
  • Дэпартамент статыстыкі Эстоніі — 1991. Праверана 30 жніўня 2014.
  • Дэпартамент статыстыкі Эстоніі — 1991. Праверана 27 мая 2015.
  • Дэпартамент статыстыкі Эстоніі — 1991. Праверана 29 мая 2016.
  • Дэпартамент статыстыкі Эстоніі — 1991. Праверана 30 мая 2017.
  • Большая российская энциклопедияМ.: Большая российская энциклопедия, 2004. Праверана 21 красавіка 2024.
  • Дэпартамент статыстыкі Эстоніі — 1991. Праверана 17 мая 2018.
  • Дэпартамент статыстыкі Эстоніі — 1991. Праверана 7 чэрвеня 2019.
  • Дэпартамент статыстыкі Эстоніі — 1991. Праверана 10 лістапада 2020.
  • Дэпартамент статыстыкі Эстоніі — 1991. Праверана 9 чэрвеня 2021.
  • Дэпартамент статыстыкі Эстоніі — 1991. Праверана 24 ліпеня 2023.
  • https://omr.gov.ua/ua/international/goroda-partneri/tallinn-estoniya/
  • а б в г д е ё ж з і к л м н о п Tallinna suhted teiste linnadegaТалін, 2020. Праверана 14 кастрычніка 2020.
  • https://www.tallinn.ee/est/valissuhted/VILNIUS
  • http://stolitsa.ee/101070
  • http://www.kotka.fi/tietoa_kotkasta/kansainvalinen_toiminta
  • https://old.kyivcity.gov.ua/files/2018/2/15/Mista-pobratymy.pdf
  • https://kyivcity.gov.ua/kyiv_ta_miska_vlada/pro_kyiv/mista-pobratimi_z_yakimi_kiyevom_pidpisani_dokumenti_pro_poridnennya_druzhbu_spivrobitnitstvo_partnerstvo/
  • https://www.tallinn.ee/est/valissuhted/Kiel
  • http://malmo.se/Kommun--politik/Sa-arbetar-vi-med.../Omvarld/Internationellt-arbete/Vanorter.html
  • https://kvs.gov.spb.ru/en/agreements/
  • Літаратура

    Спасылкі

    Талін: Этымалогія, Гісторыя, Адміністрацыйны падзел  Сусветная спадчына ЮНЕСКА

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Талін, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Талін ЭтымалогіяТалін ГісторыяТалін Адміністрацыйны падзелТалін ГеаграфіяТалін АдукацыяТалін НасельніцтваТалін Памятныя мясціныТалін ТранспартТалін Вядомыя асобыТалін Гарады-пабрацімыТалін Гл. таксамаТалін ЗноскіТалін ЛітаратураТалін СпасылкіТалін12191917Балтыйскае мораНямецкая моваПорт ТалінаСталіцаТалін (аэрапорт)Фінскі заліўШведская моваЭстонская моваЭстонія

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    ЧарніцыАрабыМіжнародны стандартны кніжны нумар1926Аляксандр Мікалаевіч КазекаУкраінаАлесь РазанаўПарыжПа што ідзеш, воўча?Раіса Андрэеўна БаравіковаПапараць-кветкаУладзімір Уладзіміравіч СаулічМар’ян ДуксаБеларуская літаратура першай паловы XX стагоддзяКаўбасынэСімвалы БеларусіАдыёзныя лікіНацыянальная літаратурная прэмія (Беларусь)Іван Іванавіч НасовічПершы Усебеларускі з’ездЛютаўская рэвалюцыяГрыгарыянскі каляндар1960Леанід Міхайлавіч ГалубовічКастрычніцкая плошча (Мінск)ISO 3166-1Вікісховішча1913Жыве Беларусь!КальвінізмІ-15Налібоцкая шкляная мануфактураКарла ТальявініСцяпан Міхайлавіч НекрашэвічНапад у Westfield Bondi Junction (2024)Канстанцін Іванавіч АстрожскіФК Інтэрнацыянале МіланПлошча Незалежнасці (Мінск)ПарасонПімен ПанчанкаПлошча Перамогі (Мінск)Галіна Анатолеўна КаржанеўскаяПравы ЛГБТ у БеларусіЧасціны мовыСмаленскМексікаПрыметнікСэрца на далоніАнхела Эспіноса РуісАСяброўстваЧасціца (часціна мовы)Міхаіл Андрэевіч СавіцкіMozilla FirefoxВейшнорыяУладзімір СпірыдовічPawaЖабкынэБеларуская ВікіпедыяДубовычыРуская моваФрэдэрык КукПлошча Парыжскай Камуны (Мінск)Караль Эмерыкавіч ЧапскіКёк-ДжангакНаваельняГербы гарадоў БеларусіМэтаПаводка на Урале (2024)🡆 More