Бабруйск: горад у Беларусі

Бабру́йск (трансліт.: Babrujsk) — горад абласнога падпарадкавання ў Магілёўскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Бабруйскага раёна.

Порт на р. Бярэзіне. За 110 км ад Магілёва. Вузел чыгунак на Асіповічы, Жлобін, Акцябрскі і аўтадарог на Мінск, Гомель, Магілёў, Калінкавічы, Слуцк, Рагачоў. Насельніцтва 217 940 чал. (2017).

Горад
Бабруйск
Бабруйск: Назва, Гісторыя, Насельніцтва
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Вобласць
Каардынаты
Старшыня гарвыканкама
Першая згадка
1387
Плошча
96,4 км²
Вышыня цэнтра
157 ± 1 м
Насельніцтва
  • 207 351 чал. (1 студзеня 2024)
Нацыянальны склад
беларусы — 83,06 %,
рускія — 13,22 %,
украінцы — 1,89 %,
іншыя — 1,83 %
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 225
Паштовыя індэксы
213801–213830
Аўтамабільны код
6
СААТА
7410000000
Афіцыйны сайт
Бабруйск на карце Беларусі ±
Бабруйск (Беларусь)
Бабруйск
Бабруйск (Магілёўская вобласць)
Бабруйск

Назва

Назва Бабруйска паходзіць ад рэчкі Бабруі (Бабруйкі), што на месцы цяперашняга Бабруйска ўцякае ў Бярэзіну.

Назва Бабруя балцкага паходжання. Корань звязаны з літоўскім bebras, babras, прускім bebrus «бабёр», далей да індаеўрапейскага кораня *bhe-bhros «бабёр».

У назве Бабруя корань пашыраны балцкім гідранімічным пашыральнікам -uj-, які таксама ў літоўскім «бабровым» гідроніме Bebrujis.

Гісторыя

Ёсць меркаванне, што магчыма ў часы Русі на месцы сучаснага Бабруйска існавала сяло, жыхары якога займаліся рыбалоўствам і бабровым промыслам. У першыню згадваецца пад 1387 годам (летапісны Бобровск, Бобруеск, Бобрусек). Цэнтр воласці ў Вялікім Княстве Літоўскім, меў магдэбургскае права. У XIV—XVIII ст. існаваў Бабруйскі замак. З 1565 годзе ў Рэчыцкім павеце. Спалены войскамі Януша Радзівіла ў 1649 годзе, потым казакамі пад час вайны 1654—1667 гадоў. З 1793 года ў складзе Расійскай імперыі, з 1795 г. цэнтр Бабруйскага павета, 22.1.1795 атрымаў герб. Сімволіка герба цесна звязана з тым, што на Чорным і Балтыйскім морах у той час пачалося будаўніцтва флоту, павялічылася патрэба ў мачтавым лесе, які сплаўлялі па Бярэзіне і Бярэзінскай воднай сістэме. У 1807—1836 гг. пабудавана Бабруйская крэпасць, 10 жніўня 1810 года Аляксандр I зацвердзіў план будаўніцтва крэпасці. У 1812 годзе гарнізон крэпасці вытрымаў 4-месячную аблогу напалеонаўскіх войскаў.

У 1836 годзе ў Бабруйску пачала дзейнічаць метэаралагічная станцыя. У 1897 годзе — 28,7 тыс. жыхароў (71 % яўрэі), дзейнічала 40 сінагог. У 1892—1914 гадах дзейнічалі Бабруйскія лесапільныя заводы (усяго 10 заводаў і мануфактур). Выкарыстоўваліся лакамабілі, паравыя катлы і рухавікі. Выраблялі струганы лес, дошкі, гонты, драніцу, мэблю і іншае. Працавалі па 12—59 і больш рабочых (ад 194 у 1913 годзе).

З кастрычніка 1919 да 10 ліпеня 1920 года пад акупацыяй Польшчы.

З 1924 г. цэнтр Бабруйскай акругі, з 1927 — Бабруйскага раёна. З 1938 года горад абласнога падпарадкавання.

У Вялікую Айчынную вайну акупаваны 28.6.1941, акупанты стварылі ў горадзе 4 лагеры смерці, дзе знішчылі каля 100 тыс. чал. Пасля пачатку 24.6.1944 наступальнай аперацыі «Баграціён» войскамі 1-га Беларускага фронту пад камандаваннем К. К. Ракасоўскага 27.6.1944 быў утварыўся т.зв. «Бабруйскі кацёл», у акружэнні апынуліся дывізіі 9-й палявой арміі Вермахта колькасцю каля 40 тыс. чал. «Бабруйскі кацёл» быў ліквідаваны 28.6.1944, на наступны дзень (29.6.1944) горад быў цалкам вызвалены. 22.9.1944 года была створана Бабруйская вобласць (скасавана ў 1954 годзе). Стварэнне вобласці спрыяла сацыяльна-эканамічнаму развіццю горада. Пачалося актыўнае будаўніцтва новых прадпрыемстваў: Завод гумава-тэхнічных вырабаў (1952), Мясакамбінат (1956), Завод трактарных дэталей і агрэгатаў (1959), Футравая фабрыка (1960), Малочны завод (1967). У 1960 годзе пачынаецца будаўніцтва Шыннага камбіната, 1.1.1972 выпушчана першая пакрышка.

Насельніцтва

  • XIX стагоддзе: 1897 — 28,7 тыс. чал. (71 % яўрэі)
  • XXI стагоддзе: 2004 — 220,8 тыс. чал.; 2006 — 219,1 тыс. чал.; 2009 — 215 092 чал.; 2015 — 218 263 чал.; 2016 — 217 975 чал.; 2017 — 217 940 чал.

У 1980-я многія жыхары горада эмігрыравалі ў ЗША, Канаду, Аўстралію і Ізраіль. Аднак і сёння яўрэйская абшчына Бабруйска з’яўляецца адной з буйнейшых у краіне. 23 кастрычніка 1988 пачалося аднаўленне яўрэйскай абшчыны горада, быў урачыста адкрыты Клуб яўрэйскай культуры. Створана яўрэйскае дабрачыннае таварыства «Рахамім» (з іўрыта: «Міласэрнасць») і дзейнічае дабрачынны цэнтр сацыяльнай і гуманітарнай дапамогі «Хесэд». Выходзіць гарадская газета абшчыны — «Гешэр» («Мост»). Для веруючых іўдзеяў адкрыты дзве сінагогі.

Клімат

Клімат Бабруйск
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне
Абсалютны максімум, °C 9,9 14,9 20,6 28,6 31,7 33,1 35,3 38,0 33,1 26,1 17,5 12,0
Сярэдні максімум, °C −2,6 −1,3 4,6 13,0 19,6 22,4 24,6 23,8 17,8 11,0 3,4 −0,9
Сярэдняя тэмпература, °C −5,5 −5 0,0 7,3 13,1 16,3 18,4 17,3 12,3 6,5 0,7 −3,5
Сярэдні мінімум, °C −8,5 −8,6 −4,7 1,5 6,6 10,2 12,2 10,9 6,7 2,0 −2 −6,2
Абсалютны мінімум, °C −34,6 −32,3 −27,2 −8,4 −4,1 −0,6 3,3 1,0 −4,7 −12,5 −23,8 −30,7
Норма ападкаў, мм 38,6 31,7 39,4 42,9 53,4 88,9 84,1 58,4 53,5 51,4 40,6 39,6
Крыніца: Бабруйск надвор'е і клімат

Эканоміка

Прадпрыемствы хімічнай, машынабудаўнічай, металаапрацоўчай, дрэваапрацоўчай, лёгкай, харчовай, вытворчасці будматэрыялаў прамысловасці.

ААТ «Белшына». ААТ «Бабруйскі гідролізны завод». РУПП «Бабруйскаграмаш» з’яўляецца адным з буйнейшых прадпрыемстваў сельскагаспадарчага машынабудавання Беларусі. ААТ «ТаіМ» («Тармазныя апараты і механізмы») — буйнейшы ў СНД вытворца пнеўматармазных механізмаў для грузавай аўтатэхнікі. ААТ «Спецаўтатэхніка». ААТ «Бабруйсксельмаш». ААТ «Бабруйская мэблевая фабрыка».

У 2004 створана сумеснае амерыканска-беларускае прадпрыемства ЗАТ "Піваварная кампанія «Сябар», самы малады і адзін з самых паспяховых вытворцаў піва ў Беларусі.

Цэнтр турызму нацыянальнага значэння. Гасцініцы «Бабруйск», «Юбілейная», «Фенікс», «Турыст» (уведзена ў 2006, 198 месцаў). Бальнеагразевы курорт «Бабруйск» (санаторый імя У. І. Леніна, санаторый-прафілакторый «Фандок» і санаторна-аздараўленчы комплекс «Шыннік»), дзіцячы санаторый «Вясёлка». Бабруйск — вядомы цэнтр ганчарнага промыслу, т.зв. бабруйскай керамікі.

Культура

Бабруйск: Назва, Гісторыя, Насельніцтва 
Абрахам ван Вестэрфельд. Узяццё Бабруйска войскам Януша Радзівіла

Бабруйскі краязнаўчы музей, Бабруйскі мастацкі музей імя Георгія Паплаўскага. Тэатр драмы i камедыі імя В. Дуніна-Марцінкевіча.

У 2006 прайшоў рэспубліканскі фестываль-кірмаш «Дажынкі».

Адукацыя

1.10.1997 створаны Бабруйскі філіял Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта (пазней ліквідаваны). Дзейнічаюць Бабруйская цэнтральная гарадская бібліятэка імя М. Горкага, Бабруйскі дзяржаўны аграрна-эканамічны каледж, Бабруйскі дзяржаўны медыцынскі каледж, Бабруйскі дзяржаўны лесатэхнічны тэхнікум і інш.

Спорт

У 2006 пачалося будаўніцтва Лядовага палаца. Зноў створаны хакейны клуб «Шыннік», каманда якога з’яўлялася шматразовым чэмпіёнам БССР па хакеі.

СМІ

Славутасці

Бабруйск: Назва, Гісторыя, Насельніцтва 
Белая царква

Вядомыя асобы

Гарады-пабрацімы

Бабруйск: Назва, Гісторыя, Насельніцтва 
Плошча Леніна

У філатэліі

Гл. таксама

Зноскі

  • а б Вынікі перапісу 2009 года
  • Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
  • а б Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  • J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 136.
  • В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 177.
  • Таўціева З. Х. Бабруйская метэаралагічная станцыя // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз. — С. 205.
  • Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2015 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2014 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (31 сакавіка 2015). Праверана 3 красавіка 2017.
  • Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  • Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Бабруйск, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Бабруйск НазваБабруйск ГісторыяБабруйск НасельніцтваБабруйск КліматБабруйск ЭканомікаБабруйск КультураБабруйск АдукацыяБабруйск СпортБабруйск СМІБабруйск СлавутасціБабруйск Вядомыя асобыБабруйск Гарады-пабрацімыБабруйск У філатэлііБабруйск Гл. таксамаБабруйск ЗноскіБабруйск СпасылкіБабруйскІнструкцыя па транслітарацыіАкцябрскі (гарадскі пасёлак)АсіповічыБабруйскі раёнБеларусьБярэзінаГомельЖлобінКалінкавічыМагілёўМагілёўская вобласцьМінскРагачоўСлуцк

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    ПалессеКірыла ТураўскіГалоўная старонкаАдам МіцкевічПрамысловасцьМашэкаЯнка ГеніюшАфіцыйна-дзелавы стыльКарная аперацыя «Bamberg»ШаленстваУярАнімэКастрычніцкая рэвалюцыяДзікПраспект Незалежнасці (Мінск)Наша Ніва (1906)Саюз беларускіх пісьменнікаўГлебаЛабокПагром грамадскіх арганізацый у Беларусі (2021)Людзі на балоце (раман)Плошчы МінскаМіхась БельскіВуліца Дзяржынскага (Барысаў)Рымскі форумКіраўнікі МінскаАнальны сексСалавёвэ (Ясынувацкі раён)Чжэн ЦзасіньЯраслаў Сільвестравіч ПархутаПрымыканне (лінгвістыка)Чорны замак АльшанскіАлаіза Пашкевічh8kpjМонктанскі ўніверсітэтТрагедыя ў НалібокахА хто там ідзе?Ева (карціна)Авантуры Пранціша ВырвічаСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікЯпонская моваХведар Хведаравіч ГурыновічСяргей Фёдаравіч Давідовіч-ЗосінМастацкая літаратураЗалаты КупідонНавум Якаўлевіч ГальпяровічГабелен векуБеларуская Савецкая Сацыялістычная РэспублікаБеларуская літаратураМоўная інтэрферэнцыяІнстытут беларускай культурыАліна КоўшыкСтары замак (Гродна)Барбара РадзівілБеларусам замежжаРэпартажСымон Вікенцьевіч БарысЯн ВермерКамітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі БеларусьКіслародПаўднёвая АмерыкаМар’ян ДуксаЛявон Цімафеевіч БаразнаСтаніслаў Нікадзімавіч Булак-БалаховічРудабелкаУладзімір НякляеўКунілінгусФінгерынгПётр Міронавіч МашэраўAP$ENTНацыянальная бібліятэка БеларусіМікіта Сяргеевіч Хрушчоў🡆 More