Бабруйск Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі

Касцё́л Беззага́ннага Зача́цця Найсвяце́йшай Дзевы Мары́і — адзіны ў Бабруйску каталіцкі касцёл, цэнтр парафіі.

Славутасць
Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі
Выгляд касцёла з боку апсіды
Выгляд касцёла з боку апсіды
HGЯO
Краіна Бабруйск Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі Беларусь
Горад Бабруйск
Канфесія Каталіцтва
Епархія Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
Дэканат Бабруйскі дэканат 
Архітэктурны стыль Неаготыка
Архітэктар Станіслаў Данілавіч Шабунеўскі
Матэрыял цэгла
Сайт sviatynia.by
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Бабруйск Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі
Будынак прыбудаваны да касцёла (на заднім фоне — шыльда касцёла)

Гісторыя

Бабруйск Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі 
Інтэр’ер касцёла
Бабруйск Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі 
Алтар касцёла
Бабруйск Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі 
Гістарычны выгляд касцёла, які быў зменены ў 1968 годзе. Фотаздымак да 1914 года.

Касцёл пабудаваны ў 1906 годзе (паводле некаторых звестак — у 1903) у стылі неаготыкі (інтэр'ер мае таксама барочныя рысы). Будаўніцтва вялося пад кіраўніцтвам ксяндза Яна Красоўскага і інжынера Станіслава Шабунеўскага. Фундацыю зрабілі генерал Яблоньскі, княжна Радзівіл, маркрафіня Веляпольская, Шыман Забела і Эдгар Булгак. 9 верасня 1912 года касцёл быў кансэкраваны мітрапалітам, архібіскупам магілёўскім Вінцэнтам Ключынскім.

У 1902/1906—1912 гадах пробашчам парафіі і дэканам бабруйскім быў ксёндз-канонік Ян Красоўскі (памёр у 1912). У 1906-1920 гадах у парафіі працавалі ксяндзы Вітальд Івіцкі, Вацлаў Пацэвіч, Ян Брэчка, Вінцэнт Латарэвіч, Караль Бялініс, Адам Пучкар-Хмялеўскі.

У 1935—1941 гадах службы ў касцёле забаранілі, а памяшканні выкарыстоўвалі пад гаспадарчыя мэты.

У 1921—1944 гадах пробашчам парафіі быў ксёндз Фелікс Выліжынскі. У 1938 годзе ён быў зняволены ў лагеры ў Казахстане, потым у лагеры каля Пячоры. Пасля выхаду на волю ў ліпені 1941 года ксёндз Выліжынскі вярнуўся на парафію, якую апекаваў да смерці восенню 1944 года.

У 1946 годзе касцёл зноў закрыты. У 1968 годзе фасад храма часткова разбурылі і ўмуравалі ў пяціпавярховы адміністрацыйны будынак, які стаіць да сёння.

У 1955—1970 гадах парафіян апекаваў ксёндз Мечыслаў Малыніч, які жыў у Слуцку.

Бабруйск Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі 
Мемарыяльная шыльда В. Дуніну-Марцінкевічу

У кастрычніку 1989 года прынята рашэнне пра вяртанне касцёла вернікам, але здзейснілася толькі ў сакавіку 1990 года. 13 ліпеня 1990 года касцёл кансэкраваў біскуп Тадэвуш Кандрусевіч, памылкова даўшы яму тытул Святых Апосталаў Пятра і Паўла. Пасля рэканструкцыі, якую 9 снежня 1996 года ўчыніў мітрапаліт, кардынал Казімір Свёнтак, у тытул касцёла і парафіі вярнулі гістарычнае імя — Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі.

Сучасныя пробашчы парафіі

Час кіравання Імя
з 13 ліпеня 1990 Анджэй Шчэнсны
з 15 сакавіка 1993 Раман Факсінскі
з 30 студзеня 2000 Антоній Клімантовіч
люты-жнівень 2001 Аляксандр Тарасевіч
з 7 жніўня 2001 Генрых Акалатовіч
з 21 жніўня 2005 Уладзімір Русак, адміністратар
з 18 кастрычніка 2005 Юрый Быкаў
з 3 жніўня 2014 Андрэй Яркавец

Касцёл у культуры

Касцёл апісаны ў аповесці Фларыяна Чарнышэвіча «Nadberezyńcy» («Надбярэзынцы»), аўтар паказаў яго важным рэлігійным асяродкам палякаў ва Усходняй Беларусі, месца пілігрымак і арганізацыі свят, якія адначасова былі маніфестацыямі польскасці.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Tags:

Бабруйск Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ГісторыяБабруйск Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі Сучасныя пробашчы парафііБабруйск Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі Касцёл у культурыБабруйск Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ЛітаратураБабруйск Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі СпасылкіБабруйск Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы МарыіБабруйскПарафія

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

1918ГарнішВалерый Станіслававіч МянжынскіАхметаўРаёўка (Маладзечанскі раён)Раскіданае гняздо (п’еса)6Чабор звычайныМікалай Васільевіч СтасРыжскі мірны дагавор (1921)ГШасцідзясятнікіАрганічныя рэчывыБеларускія імёныМір (арбітальная станцыя)Спіс самых старых сабак у свецеВенера (планета)Сымон БудныБеларуская народная дэманалогіяРаксалана Андрэеўна ПідласаМоўная інтэрферэнцыяГеоргій МарчукАлесь Бачыла30 сакавікаБеларуская Вікіпедыя.neКіеўская РусьМарыя АнтуанетаАртур ВольскіЙМанголіяВечаМоваСад знічак (тэлесерыял, 2018)Зубр еўрапейскіСадавінаІталіяЦім СкарэнкаБеларускае нацыянальнае адраджэннеУзбуйненне БССРГомельКупаллеРужаныПершая сусветная вайнаЧорны замак АльшанскіВасіль ВіткаКіншасаКапыльЗамкавая царква (Мінск)Мастацтва Старажытнага ЕгіптаБярозка (часопіс)Балічы (Шчучынскі раён)Archive.isДжэймс КукБелы легіёнІранДжон Рональд Руэл Толкін41Беларуская міфалогіяПраграмістНаш крайIPhone 5ДаведнікПаўстанне 1830—1831 гадоўГісторыя БеларусіМастацтваPhoenix theophrastiiКантонскі дыялект18Трэці рэйхМузычны альбомКорпус марской пяхоты ЗШАSega Saturn🡆 More