Фларыян Чарнышэвіч

Фларыян Чарнышэвіч (польск.: Florian Czarnyszewicz; 2 ліпеня 1900, хутар Тучы, Бабруйскі павет — 18 жніўня 1964, Вілья Карлас-Пас, Аргенціна) — польскі эміграцыйны пісьменнік беларускага паходжання.

Апісваў жыццё ваколічнай (заградовай) шляхты пачатку XX стагоддзя ў ваколіцах Клічава. Першым і найважнейшым творам аўтара ёсць раман «Надбярэзінцы».

Фларыян Чарнышэвіч
польск.: Florian Czarnyszewicz
Фларыян Чарнышэвіч
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 1 ліпеня 1900(1900-07-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 18 жніўня 1964(1964-08-18) (64 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік
Мова твораў польская і беларуская
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Паходзіў з ваколіц Клічава ў Бабруйскім павеце. Нарадзіўся на хутары Тучы, які цяпер не існуе. Фларыян адзін з пяці дзяцей Францішка Чарнышэвіча і Апалоніі з Мілютаў. Чарнышэвічы былі род ваколічнай шляхты Вялікага Княства Літоўскага з міжрэчча Бярэзіны і Дняпра, у 1859 годзе на вымаганні заканадаўства Расійскай імперыі пацвердзілі сваё шляхецтва.

Юнацтва Фларыян правёў у засценку Перасека, паблізу хутара Тучы, за некалькі кіламетраў ад Клічава, тым часам Мінскай губерні. Скончыў 4-класнае гарадское вучылішча, імаверна, у Клічаве або Бабруйску. Польскую мову вывучыў, паводле ўласных слоў, у «тайных польскіх школах», у якіх сам пазней выкладаў.

У беларускіх СМІ сустракаецца памылковая інфармацыя пра супрацоўніцтва Фларыяна Чарнышэвіча з «Нашай Нівай» у 1910-я гады і публікацыю там яго беларускіх вершаў, але насамрэч з подпісам «Ф. Чарнышэвіч» там публікаваліся вершы Хведара Чарнышэвіча.

Як разведчык на баку Польшчы удзельнічаў у польска-савецкай вайне 1920 года, падзеі якой апісаў у аўтабіяграфічных устаўках «Надбярэзінцаў». Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года радзіма Чарнышэвіча аказалася ў складзе Беларускай ССР, ён пасяліўся ў занятай палякамі Вільні, дзе працаваў у паліцыі.

У 1924 годзе эміграваў у Аргенціну, 30 гадоў працаваў на бойні ў мястэчку Берыса. Вялікімі намаганнямі пабудаваў дом у Вілья-Карлас-Пас, маляўнічай горнай мясцовасці правінцыі Кордава, у якім пасяліўся ў 1956 годзе з жонкай і дачкой. Быў дзеячам Саюза палякаў у Аргенціне.

Позна дэбютаваў у літаратуры, першым творам была аўтабіяграфічная аповесць «Надбярэзінцы», якая выйшла ў 1942 годзе. Кніга мела добрыя рэцэнзіі, але праз Другую сусветную вайну і цэнзуру, уведзеную па вайне ўладамі ПНР, так і не ўвайшла ў канон польскай літаратуры.

Бібліяграфія

  • 1942 — Nadberezyńcy (у беларускім перакладзе «Надбярэзінцы», пераклад Кацярыны Маціеўскай, 2017)
  • 1953 — Wicik Żywica
  • 1958 — Losy pasierbów
  • 1963 — Chłopcy z Nowoszyszek

Зноскі

Літаратура

  • Bartosz Bajków, Florian Czarnyszewicz: przyczynek do biografii, w: «Arcana» (nr 138) listopad/grudzień 2017
  • Bartelski, Lesław M. Polscy pisarze współcześni 1939–1991: Leksykon. PWN. ISBN 83-01-11593-9.
  • Krzysztof Wojciechowski, Chłopcy z Nowoszyszek: http://www.kresy.pl/publicystyka,omowienia?zobacz/chlopcy-z-nowoszyszek Архівавана 4 сакавіка 2016.
  • Paulina Subocz-Białek, Ireneusz Staroń, Nostalgiczna pieśń powrotu. O twórczości Floriana Czarnyszewicza, Instytut Literatury, Kraków 2020
  • Paulina Subocz-Białek, Ireneusz Staroń, Poza mapą. O «Nadberezyńcach» Floriana Czarnyszewicza, Arcana, Kraków 2020

Спасылкі

Tags:

Фларыян Чарнышэвіч БіяграфіяФларыян Чарнышэвіч БібліяграфіяФларыян Чарнышэвіч ЛітаратураФларыян Чарнышэвіч СпасылкіФларыян Чарнышэвіч18 жніўня190019642 ліпеняАргенцінаБабруйскі паветВаколічная шляхтаКлічаўПольская мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Катаіб ХезбалаБеларускі полк «Пагоня»Канюшына лугаваяТраецкае прадмесцеМаскваАперацыя «Баграціён»Кандрат КрапіваКапялюшАдольф ГітлерАлесь ЖукЯгор Аляксандравіч ШаранговічНовая ШвецыяБеларускі арабскі алфавітПлошча Якуба КоласаЛеанід Пятровіч ДанеліяПінскДзятлаўскі раёнСімвалы БеларусіАмстэрдамМагілёўПечы (Барысаў)Ржавец (Мінскі раён)Гядзімінас КіркіласЮн Сок ЁльЗлучнікАтмасферны ціскЗавушніцыМы выйдзем шчыльнымі радаміФК СмаргоньЯнка СіпакоўМаладосць (часопіс)Вінцэнт Гадлеўскі1918Ігар Міхайлавіч ЛучанокМэтаСабакі Эўропы (раман)ЛубінАндрэй ГорватБерасцянкаНясвіжскі палацава-паркавы комплексКаласы пад сярпом тваімГенадзь БураўкінСтупені параўнанняІосіф Іосіфавіч ЖыновічШвагерШвецыяКрычаўГаўрыла Харытонавіч ВашчанкаТадэвуш КасцюшкаБанк ДабрабытЮрась ШамецькаМайЮрась СвіркаСпалучэнне (камбінаторыка)АповесцьАлесь АдамовічВольга Славаміраўна БондараваСафійскі сабор (Полацк)Гомельская вобласцьАлесь РазанаўЯн ЧыквінWayback MachineПаўднёвая КарэяПлошча Перамогі (Мінск)Добрушскі раён🡆 More