Openstreetmap: некамерцыйны вэб-картаграфічны праект

OpenStreetMap (OSM) — супольны праект па стварэнні свабодных рэдагуемых карт усяго свету.

OpenStreetMap
Лагатып праекта
Openstreetmap: Гісторыя, Карыстальнікі, Стварэнне картМінск (адзначаны і дамы, і POI).
URL www.openstreetmap.org, osm.org
Камерцыйны не
Тып сайта cвабодны вэб-картаграфічны сэрвіс
Рэгістрацыя патрабуецца для рэдагавання
Мова(-ы) англійская, беларуская і іншыя
Размяшчэнне сервера Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія
Уладальнік Уладальнік даных - супольнасць удзельнікаў OpenStreetMap. Праект падтрымлівае некамерцыйная арганізацыя OpenStreetMap Foundation.
Аўтар Стыў Кост
Пачатак працы 1 ліпеня 2004
Бягучы статус працуе і актыўна развіваецца
Рэйтынг Alexa 6 938
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Карты ствараюцца на аснове звестак з GPS-навігатараў, аэра- і спадарожнікавых фотаздымкаў ці з уласнага досведу. Як растравыя, так і вектарныя карты OSM распаўсюджваюцца на ўмовах ліцэнзіі Open Database License.

OpenStreetMap натхнілі сайты узору Вікіпедыі, кожны можа рэдагаваць даныя, ёсць поўная гісторыя правак. Зарэгістраваныя ўдзельнікі могуць загружаць GPS-трэкі і ствараць па іх карты пры дапамозе розных прыстасаванняў.

Гісторыя

Праект быў заснаваны Стывам Коўстам у ліпені 2004 года. У красавіку 2006 была створаны фонд, які па сённяшні дзень падтрымлівае стварэнне і распаўсюд свабодных карт. У снежні 2006 года Yahoo! пацвердзіла, што заўзятары праекту могуць выкарыстоўваць спадарожнікавыя карты Yahoo! як падложку пры стварэння карт OSM.

У студзені 2008 года карыстальнікам была нададзена магчымасць загружаць карты ў GPS-навігатары. У сакавіку таго ж года заснавальнікі абвясцілі пра атрыманне стартавага капіталу памерам €2,4 млн для CloudMade.

Карыстальнікі

Openstreetmap: Гісторыя, Карыстальнікі, Стварэнне карт 
Беларускі аграгарадок Моталь на карце OpenStreetMap

Паводле звестак на жнівень 2008 года, у праекце было зарэгістравана болей за 50 000 удзельнікаў. У сакавіку 2009 — 100 000, а да канца 2009 года зарэгістравалася больш за 200 тысяч.

Не ўсе зарэгістраваныя ўдзельнікі робяць унёсак. Насамрэч, большасць звестак уносіцца меншасцю ўдзельнікаў: з усіх, зарэгістраваных па стане на сакавік 2008 года ўдзельнікаў, прыкладна 10 % рабілі ўнёсак кожны месяц.

Стварэнне карт

Гісторыя

На пачатку праекту, першыя ўдзельнікі ездзілі з GPS-навігатарамі і запісвалі каардынаты тых месцаў, дзе знаходзіліся. Гэтак першыя звесткі траплялі ў базу звестак OpenStreetMap. Потым, калі з’явіліся першыя даступныя спадарожнікавыя здымкі, праца пайшла ўгору. Таксама былі перададзеныя ўрадавыя матэрыялы: карты, схемы і г. д.

Зараз, калі патрапляе вялікі аб’ём матэрыялу, адмысловая каманда ўдзельнікаў робіць зыходныя звесткі прыдатнымі да канвертацыі і імпарту ў базу звестак праекту.

Камерцыйныя карты

Некаторыя кампаніі дазволілі выкарыстанне сваіх матэрыялаў на слушных умовах. Напрыклад, Automotive Navigation Data ахвяравала схему аўтамабільных дарог Нідэрландаў, а таксама схему магістральных дарог Кітая і Індыі.

У снежні 2006 года Yahoo! пацвердзіў права OpenStreetMap на выкарыстанне спадарожнікавых здымкаў Зямлі для стварэння карт OSM, у якасці тла для абводкі. Карыстальнікі могуць ствараць уласныя вектарныя карты як вытворныя працы, якія распаўсюджваюцца на ўмовах свабодных ліцэнзій.

Структура звестак

OpenStreetMap па сутнасці — база звестак, якая змяшчае некалькі тыпаў запісаў:

  • Пункты (па-англійску: nodes) — пункты з дакладным геаграфічным месцазнаходжаннем.
  • Лініі (па-англійску: ways) — спісы пунктаў, якія ствараюць ломаную крывую ці шматкутнікі.
  • Дачыненні (па-англійску: relations) — групы пунктаў, ліній і іншых дачыненняў, якім надаюцца розныя ўласцівасці.
  • Тэгі (па-англійску: tags) — пары назва_тэга=значэнне, якія надаюцца пунктамам, лініям ці адносінам.

Гл. таксама

Зноскі

  • RWeait. OpenStreetMap data license is ODbL v1.0. OSM Foundation (12 верасня 2012). Праверана 5 November 2012.
  • Steve Coats in derStandard.at, 13 ліпеня 2009. (ням.)
  • а б Yahoo! aerial imagery in OSM Архівавана 20 лютага 2011. (англ.)
  • We’re funded! Архівавана 1 сакавіка 2012., CloudMade Blog (англ.)
  • Stats OpenStreetMap Wiki (англ.)
  • We’re on a road to everywhere, OpenGeoData Blog (англ.)
  • Спасылкі

    Вектарныя карты ў розных фарматах для спампоўкі

    Растравыя карты і сэрвісы

    Спадарожнікавы маніторынг

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article OpenStreetMap, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Openstreetmap ГісторыяOpenstreetmap КарыстальнікіOpenstreetmap Стварэнне картOpenstreetmap Структура звестакOpenstreetmap Гл. таксамаOpenstreetmap СпасылкіOpenstreetmap

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    БеларусьАфрыкаАляксандр Рыгоравіч Лукашэнка18Разбітае сэрца пацанаКельцкі крыжНаталля Уцелеўна АрынбасараваKnowledge GraphУладзімір СцяпанСлуцкі поясПагоняPinterestМарыус Іванавіч ПетыпаСвятлана Іванаўна КалыванаваULISМіхась ЧаротДзікае паляванне караля СтахаЛітаратурныя жанрыХрышчэнне РусіДарожныя знакі БеларусіДзідаПортКалумбійскае песаЕўропаАлматыКанадаБарнсСпіс самых высокіх людзейВікісховішчаПелеРымБарані (Астравецкі раён)Дэйр-эз-ЗорБудапештЗычныяАлесь РазанаўБеларуская народная дэманалогіяІарданіяСтатуты Вялікага Княства ЛітоўскагаЭякуляцыя на чалавекаБеларускі саюз жанчынПрамысловасць БеларусіSega SaturnЯнка КупалаМігель СерветКнут ВіксельАлесь БачылаАнгкор-ВатАзёры БеларусіАмерыканскі варыянт англійскай мовыIva SativaНаш крайOnliner.byПратэсты ў Беларусі (2020—2021)Навакольнае асяроддзе\u0411\u0430\u0433\u0440\u0430\u0448\u043a\u0451\u043b\u044cІталіяФрыдрых ЭнгельсСвятлана Міхайлаўна ЛясовічУладзімір ПянткевічПланетаСвятлана Валер'еўна ФаменкаУзброеныя Сілы БеларусіЭдуард Анатолевіч ЛобаўБарыс Аляксеевіч КрэпакЭстэр ЛедэцкаяІнфарматыкаНідэрландыУругвайБагданаўка (Лунінецкі раён)Трыўмфальная арка ЦітаМоўная інтэрферэнцыяБеларускі лацінскі алфавіт🡆 More