Вікісховішча

Вікісховішча (англ.: Wiki Commons, WikiCommons) — агульнае цэнтралізаванае сховішча для выяў, гукапісаў, відэаролікаў і іншых мультымедыйных файлаў, уключаных у старонкі праектаў Фонду «Вікімедыя», якія можна вольна распаўсюджваць, змяняць і выкарыстаць у любых (у тым ліку камерцыйных) мэтах.

WikiCommons
ВікіСховішча
Лагатып ВікіСховішча
URL [http://http://commons.wikimedia.org]
Камерцыйны Не
Тып сайта Сеткавая энцыклапедыя
Рэгістрацыя Неабавязковая
Мова(-ы) некалькі моў[d]
Мова праграмавання PHP
Размяшчэнне сервера Маямі, Фларыда
Уладальнік Фонд Вікімедыя
Аўтар Джымі Вэйлз
Пачатак працы 7 верасня 2004
Рэйтынг Alexa 300
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Удзельнікам Вікіпедыі і іншых праектаў Фонду «Вікімедыя» рэкамендуецца загружаць усё вольныя медыя-файлы адразу на ВікіСховішча, каб яны маглі быць карыснымі ў іншых моўных падзелах і праектах Фонду «Вікімедыя».

Ліцэнзаванне

Усе файлы, загружаныя на Вікісховішча, — вольныя для распаўсюду ў любой юрысдыкцыі. Файлы не могуць абкладацца абмежаваннямі волі іх выкарыстання. У прыватнасці, у адрозненні ад большасці моўных раздзелаў, не дапушчаюцца файлы, распаўсюджаныя на ўмовах «Добрасумленнага выкарыстання» (англ.: fair use).

Пасля запампоўкі файла неабходна дадаць шаблон статусу аўтарскіх праў, калі шаблон ліцэнзіі патрабуе дадатковай інфармацыі, то дадаць і яе, дадаць апісанне, напрыклад, што навыяве, дзе сфатаграфавалі і г.д., дадаць спасылку на зыходную выяву, калі яна капіявалася з якога-небудзь сайта.

Статыстыка і правілы

Вікісховішча змяшчае (станам на сярэдзіну красавіка 2016 года) болей за 31 мільён файлаў і няспынна папаўняецца. У 2013 годзу штодзённа на Вікісховішча загружалася болей за 10 тысяч медыяфайлаў.

Супраца

Вікісховішча супрацоўнічае з музеямі і архівамі, выкладваючы ў вольны доступ і катэгарызуючы матэрыялы, якія яму падаюць. Найболей часта выявамі дзеляцца нямецкія арганізацыі, у чым актыўна ўдзельнічае нямецкае аддзяленне Вікімедыа.

Найболей маштабныя прыклады супрацоўніцтва:

  • красавік 2005 — нямецкі сайт Directmedia перадаў 10 малюнкаў супольнасці Вікімедыа;
  • верасень 2006 — пачалася загрузка выяў з найбуйнейшага швейцарскага сайта са свабоднымі выявамі — Picswiss;
  • вясна 2007 — Pearson Scott Foresman; • снежань 2008 — Федэральны архіў Германіі падаў 80 тысяч выяў;
  • сакавік 2009 — бібліятэка выяў Deutsche Fotothek перадала 250 тысяч прац;
  • кастрычнік 2009 — Tropenmuseum перадаў 35 тысяч выяў па тэматыцы Інданэзіі;
  • чэрвень 2011 — расійскае агенцтва міжнароднай інфармацыі «РИА Новости» пачало падаваць частку сваіх архіўных выяў на ўмовах ліцэнзавання Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0. Адна з першых выяў была загружана на Вікісховішча асабіста прэзідэнтам Расіі Дзмітрыем Мядзведзевым;
  • ліпень 2011 — Нацыянальнае кіраванне архіваў і дакументацыі ЗША вылучыла болей 100 тысяч гістарычных фотаздымкаў і дакументаў са сваіх архіваў.

Устаўка файлаў з Вікісховішча ў артыкулы Вікіпедыі

Для ўстаўкі файлаў з Вікісховішча ў артыкулы Вікіпедыі выкарыстоўваецца той самы сінтаксіс, як і для ўстаўкі файлаў, што загружаны ў беларускую Вікіпедыю. Напрыклад, каб уставіць загружаную выяву ў артыкул, досыць паказаць спасылку на яго [[Файл:<імя_файла>]]. Алгарытм працы рухавіка пры гэтым такі: калі ёсць мясцовы файл, то ўстаўляецца ў артыкул менавіта ён; калі ў лакальнай базе няма выявы з такім імем, то бярэцца адпаведны файл на Вікісховішчы.

Галерэя конкурса «Выява года»

Зноскі

  • Статистика на Викискладе
  • РИА НОВОСТИ: Медведев запустил проект, открывающий доступ к фотоархиву РИА Новости
  • Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Вікісховішча, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Вікісховішча ЛіцэнзаваннеВікісховішча Статыстыка і правілыВікісховішча СупрацаВікісховішча Устаўка файлаў з ў артыкулы ВікіпедыіВікісховішча Галерэя конкурса «Выява года»Вікісховішча СпасылкіВікісховішчаАнглійская моваМультымедыяФонд Вікімедыя

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Лаура МанчынэліПаўстанне 1863—1864 гадоўСямён Львовіч ТалкачоўПадліпкі (Пухавіцкі раён)ПольшчаПраспект Ракасоўскага (Мінск)Дзень маціПубліцыстычны стыльСветлагорскАперацыя «Праўдзівае абяцанне»Ян БаршчэўскіКаскадныя табліцы стыляўРаіса Андрэеўна БаравіковаПалавыя губыНіл ГілевічReform.byБеларускі аўтамабільны заводПятро ВасючэнкаЗінаіда Іосіфаўна ДудзюкАлесь АсіпенкаЕва ВежнавецПрэзідэнцкія выбары ў Беларусі (2025)Літаратурная прэмія імя Янкі КупалыВостраў слёзПрэмія МедычыКацярына IIМіжнародны стандартны кніжны нумарМінская ратушаБарыс Іванавіч СачанкаКіраўнікі МінскаЧарвяга кольчатаяВалерый Данілавіч Анісенка2-е тысячагоддзеМатрона Сяргееўна МаркевічAv.byКанстанцін Аўдзеевіч СмоўскіАрганізацыя дапамогі і аднаўлення Аб’яднаных НацыйВянок (зборнік)Ігнат Уладзіміравіч КанчэўскіЯкуб Наркевіч-ЁдкаКанфлікт у Судане (з 2023)Зямля пад белымі крыламіЗаслаўеЮрась ШамецькаНазоўнікВеткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф. Р. ШкляраваЖодзінаДрэбскГарады БеларусіКрасная Гара (Краснагорскі раён)Пурпурны колерТалінАлесь КажадубАўрамій СмаленскіВіктар КарамазаўПечы (Барысаў)ПрамысловасцьГроднаKufar.byЧэмпіянат свету па снукеры 1984Архітэктура БеларусіПольская моваПётр Ільіч КлімукЎНясвіжскі палацава-паркавы комплексВольга Славаміраўна БондараваПаска🡆 More