Літаратурныя Жанры

Літарату́рныя жа́нры (фр.: genre, ад лац.: genus — род, від) — устойлівыя разнавіднасці літаратурных твораў, што склаліся ў працэсе гістарычнага развіцця літаратуры.

Нярэдка ў гэтым значэнні ўжываецца паняцце літаратурны від. У аснове кожнага жанра ляжыць пэўны характар адлюстравання жыцця, які выяўляецца ў адпаведнай форме твораў.

Кожны з трох асноўных родаў (эпас, лірыка, драма) мае свае жанры. Напрыклад, да эпічнага роду адносяцца раман, аповесць, апавяданне, навела, да лірычнага — песня, гімн, эпіграма, дыфірамб, ода, эпітафія, раманс і інш., да драматычнага — трагедыя, камедыя, драма.

Эпічныя жанры адрозніваюцца адзін ад аднаго ступенню складанасці жыццёвага матэрыялу, працягласцю адлюстравання часу дзеяння, шырынёй ахопу з’яў рэчаіснасці, лірычныя — асаблівасцямі адлюстраваных у іх перажыванняў, пачуццяў, драматычныя — характарам жыццёвага матэрыялу і адносін аўтара да гэтага матэрыялу.

Існуюць таксама «змешаныя» жанры, у якіх спалучаны прыкметы розных родаў, напрыклад, ліра-эпічныя жанры (паэма, балада). Многія жанры маюць у сабе элементы розных родаў (у рамане можа прысутнічаць лірычны або драматычны элемент, у драме — эпічны і г.д.).

Пры характарыстыцы мастацкіх твораў вызначэнне жанру можа быць недастатковым, таму акрамя паняцця «жанр» ужываецца і тэрмін «жанравая форма», які выяўляе больш прыватныя асаблівасці твора. Так, жанр рамана можа мець разнавіднасці: філасофскі, гістарычны, прыгодніцкі, дэтэктыўны і інш.

Жанравая сістэма беларускай літаратуры такая, як і ў іншых еўрапейскіх літаратурах. Аднак некаторыя жанры, выкліканыя спецыфічнымі ўмовамі яе развіцця, ужо зніклі (напрыклад, гутаркі), з’явіліся новыя (драматычная паэма).

Літаратура

Tags:

Лацінская моваЛітаратураФранцузская мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Францыск СкарынаВожык (часопіс)Пагром незалежных медыя ў Беларусі (2021)АндаракБеларуская міфалогіяГерб БеларусіМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Слуцкі поясКалядыPaveway IVНавіяльОдноклассникиРаскіданае гняздо (п’еса)Віктар МарціновічПубліцыстычны стыльПётр Міронавіч МашэраўВалерый Станіслававіч МянжынскіТэорыя адноснасціБеларуская фанетыкаПершая сусветная вайнаФрунзенскі раён (Мінск)Забіць прэзідэнтаПрыродны газКобрынскі раёнКарпэнкавэ (Канатопскі раён)СучаснасцьСяргей Аляксандравіч ПадсасонныАляксандр Мікалаевіч КосінецM8L8THНазоўны склонСэрца на далоні2024PawaЮраўскі карагодАлесь КажадубАнімэМіланЯнка ГеніюшІван Пташнікаў1992Дзікае паляваннеРэкі і каналы БеларусіГарады БеларусіГаўрыіла (Глухава)Кандрат КрапіваHromadske.TVСвабоднае аб’яднанне спартсменаў БеларусіРасціслаў ЗавістовічПеніс чалавекаМіхась Стральцоў25 красавікаФінгерынгДзядыГанаровыя грамадзяне ПолацкаГамеланГарадзенская ратушаОрдэн Дружбы народаў (СССР)MacOSБуякіСімвалНацыянальная бібліятэка БеларусіУладзімір Аляксеевіч АрлоўПаца-ВацаNürnbergАнальны сексМасавы расстрэл дзеячаў Беларусі ў 1937 годзеБеларуская моваМаксім БагдановічТворны склонПаводкі ў краінах Персідскага заліва (2024)Катоўскае (возера)Кірыл Трафімавіч Мазураў🡆 More