Уладзімір Аляксеевіч Арлоў: беларускі пісьменнік і паэт

Уладзі́мір Аляксе́евіч Арло́ў (нар.

25 жніўня 1953, Полацк) — беларускі празаік, паэт, гісторык.

Уладзімір Аляксеевіч Арлоў
Уладзімір Аляксеевіч Арлоў: Біяграфія, Творчасць, Бібліяграфія
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Уладзімір Аляксеевіч Арлоў
Дата нараджэння 25 жніўня 1953(1953-08-25) (70 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, гісторык, паэт
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Прэміі
Узнагароды
медаль Францыска Скарыны сярэбраны медаль «За заслугі ў культуры Gloria Artis» Медаль да стагоддзя БНР
Подпіс Выява аўтографа
arlou.by
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Біяграфія

Скончыў гістарычны факультэт БДУ (1975). Працаваў у Наваполацку настаўнікам гісторыі (19751976), карэспандэнтам, загадчыкам аддзела, намеснікам рэдактара гарадской газеты «Хімік» (1976—1986), пасля пераезду ў Мінск — рэдактарам выдавецтва «Мастацкая літаратура» (19881997).  Сябра  Саюза беларускіх пісьменнікаў  і Беларускага ПЭН-цэнтра. З 1988 у БНФ «Адраджэньне», двойчы выбіраўся ў Сойм БНФ. Цяпер беспартыйны. Грэка-каталік. Жыве ў Мінску.

Творчасць

Дэбютаваў вершамі ў студэнцкім самвыдавецкім часопісе «Блакітны ліхтар» (Наваполацк, 1973). Падчас навучання ў БДУ стаў адным з ініцыятараў выпуску ў Мінску самвыдавецкага літаратурнага альманаха «Мілавіца» (19741976), за што выклікаўся ў КДБ, для «прафілактычных гутарак». Разам з В. Мудровым у 1970—1980-х узяў удзел у памнажэнні і пашырэнні шэрагу забароненых на той час беларускіх выданняў, сярод якіх быў  «Расейска-беларускі (крыўскі) слоўнік» В. Ластоўскага.

Вядомасць прынесла проза, творы гістарычнай тэматыкі, затым звярнуў на сябе ўвагу як арыгінальны эсэіст і паэт.

Аўтар шматлікіх кніг прозы, паэзіі, гістарычных нарысаў і эсэ.

Творы У. Арлова перакладаліся на шмат якія мовы, у т. л. на англійскую, нямецкую, польскую, шведскую, чэшскую, украінскую, венгерскую, французскую, румынскую, рускую,  эстонскую, літоўскую, латышскую, славацкую, грузінскую ды інш. Больш чым на 25 моваў перакладзенае напісанае ў 1990 эсэ «Незалежнасць — гэта…».

Аўтар сцэнарыяў навукова-дакументальных фільмаў «Еўфрасіння Полацкая», «Полацкія лабірынты», «Сімяон Полацкі» ды інш.

Пераклаў з рускай мовы на беларускую кнігу Мікалая Улашчыка «Была такая вёска» (1989), з украінскай мовы на беларускую кнігі Валерыя Шаўчука «Забойства Пятра Невядомага» (1993), Аляксандра Ірванца «Роўна / Ровно» (2007).

«Уладзімір Арлоў — майстар гістарычнай прозы, іранічны эсэіст. Філіграннае валоданне стылем і  сакавіта-грубаваты гумар зрабілі яго адным з самых папулярных пісьменнікаў краіны». (Часопіс «ARCHE»).

Бібліяграфія

  • Добры дзень, мая Шыпшына. Апавяданні, аповесць. — Мн., 1986    
  • День, калі ўпала страла. Аповесці і апавяданні. — Мн., 1988    
  • Асветніца з роду Усяслава. Ефрасіння Полацкая. — Мн., 1989    
  • Пока не погасла свеча. Повести и рассказы. — М., 1990    
  • Там, за дзвярыма. Вершы ў прозе. — Мн., 1991    
  • Рандэву на манеўрах. Аповесць. Апавяданні. — Мн., 1992    
  • Еўфрасіння Полацкая. Евфросиния Полоцкая. — Мн., 1992    
  • Прысуд выканаў невядомы. Ігнат Грынявіцкі. — Мн., 1992    
  • «Совершенно секретно», альбо Адзін у трох іпастасях. Літаратурна-публіцыстычныя артыкулы. Эсэ. — Мн., 1992    
  • Міласць князя Гераніма. Аповесці. Апавяданні. — Мн., 1992    
  • Мой радавод да пятага калена. Эсэ. — Мн., 1993    
  • Пяць мужчын у леснічоўцы. Аповесці. Апавяданні. — Мн., 1994    
  • Таямніцы полацкай гісторыі. Гістарычныя эсэ. — Мн., 1994, 2000, 2002, 2008   
  • Фаўна сноў. Вершы. — Мн., 1995    
  • Тайны полоцкой истории. Исторические эссе. — Мн., 1995, 2012    
  • Адкуль наш род. Апавяданні. — Мн., 1996; Вільня, 2000, 2003    
  • Рэквіем для бензапілы. Аповесці. Апавяданні. — Мн., 1998    
  • Божая кароўка зь Пятай авэню. Эсэ. — Мн., 1998    
  • Жыватворны сімвал Бацькаўшчыны. Гісторыя Крыжа святой Еўфрасінні Полацкай. Животворный символ Отчизны. История креста святой Евфросинии Полоцкой. — Мн., 1998
  • Дзесяць вякоў беларускай гісторыі. (У суаўтарстве з Генадзем Сагановічам). 862—1918. Падзеі. Даты. Ілюстрацыі. — Вільня, 1999, 2000, 2002      
  • Еўфрасіння Полацкая. Жыццяпіс і даследаванне спадчыны асветніцы. — Мн., 2000  
  • Requiem dla piły motorowej. Proza. — Białystok, 2000    
  • Десять веков белорусской истории. 862—1918. События. Даты. Иллюстрации. (В соавторстве с Генадзем Сагановичем). — Вильня, 2001    
  • Сны імператара. Апавяданні. Аповесці. Эсэ. — Мн., 2001    
  • Краіна Беларусь. Ілюстраваная гісторыя. Мастак Зміцер Герасімовіч — Марцін (Славакія), 2003, Браціслава, 2012, 2013    
  • Ордэн Белай Мышы. Аповесці. Апавяданні. — Мн., 2003, 2013    
  • Адкусі галаву вароне. Эсэ. — Мн., 2003    
  • Каханак яе вялікасці. Гістарычныя апавяданні. Эсэ. — Мн., 2004    
  • Час чумы. Гістарычныя аповесці. Апавяданні. — Мн., 2005    
  • Реквієм для бензопилки. Оповідання та повість. — Київ, 2005    
  • Сланы Ганібала. Выбраныя эсэ. — Мн., 2005    
  • Ад Полацка пачаўся свет. Гістарычныя эсэ. — Мн., 2005    
  • Kochanek jej wysokości. Proza. — Wrocław. 2006    
  • Паром празь Ля-Манш. Вершы. — Мн., 2006    
  • Час чумы. Аўдыёкніга. — Мн., 2006    
  • Імёны Свабоды. — Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, 2007, 2009, 2015, 2020
  • Адкуль наш род. Аўдыёкніга. — Мн.,, 2007    
  • Таямніцы полацкай гісторыі. Аўдыёкніга. — Мн,, 2008    
  • Сны імператара. Аўдыёкніга. — Мн., 2008    
  • Паўстанцы. Аўдыёкніга. — Мн., 2008    
  • Паром празь Ля-Манш. Аўдыёкніга. — Мн., 2008    
  • Ордэн Белай Мышы. Аўдыёкніга. — Мн., 2008    
  • Prom przez kanał La Manche. Wiersze. — Gdańsk., 2009    
  • Усё па-ранейшаму толькі імёны зьмяніліся. Вершы. — Мн., 2009    
  • Ля Дзікага Поля. Гістарычныя апавяданні. Аповесць. Эсэ. — Мн., 2010  
  • Імёны Свабоды. Аўдыёкніга — Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, 2011  
  • Пакуль ляціць страла. 100 пытаньняў пісьменьніку. — Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, 2012    
  • Сьвецяцца вокны ды нікога за імі. Вершы. — Мн., 2012    
  • Краіна Беларусь: Вялікае Княства Літоўскае. Ілюстраваная гісторыя. Мастак Зміцер Герасімовіч. —  Браціслава, 2012, 2013    
  • Страна Беларусь. Иллюстрированная история. Художник Змицер Герасимович. —  Братислава, 2013    
  • This country called Belarus. An Illustrated History — Bratislava, 2013  
  • Ад Полацка пачаўся свет. My Polacak, the Cradle of the World —  Мн., 2014    
  • Patria aeterna: apaviadańni — Miensk, 2015    
  • Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі. Мастак Павел Татарнікаў.  —Мн., 2016, 2017, 2019    
  • Танцы над горадам. Тры аповесці — Мн., 2017    
  • Краіна Ур. Вершы. — Мн., 2018
  • Я марыў стаць шпіёнам. Выбраная проза. Мн., 2018
  • Вустрыцы а пятай раніцы. Выбраныя эсэ. Мн., 2018
  • Архіварыус Война. Гістарычная проза. Мн., 2018
  • Танцы на горадам. Проза апошніх гадоў. Мн, 2018   
  • Belarus. The epoch of the Grand Duchy of Lithuania. An illustrated history. —  Vilnius, 2018    
  • Faszination Belarus. Illustrierte Geschichte. Eines unbekannten landes. — Vilnius, 2018    
  • Паручнік Пятровіч і прапаршчык Здань. Балады — Мн., 2018
  • Porucznik Piatrowicz i chorąży Duch. Ballady — Lublin, 2021
  • Все як раніше лише імена змінилися. Вірші — Київ, 2021
  • Краєвид з ментоловим ароматом. Коротка проза — Львів, 2021

Узнагароды

Зноскі

  • Адкрыта падача заявак на Прэмію Цёткі для пісьменнікаў і ілюстратараў. Новы Час (21 снежня 2017). Праверана 10 лютага 2018.
  • Уладзімір Арлоў здабыў прэмію Гедройца, Бахарэвіч ізноў другі АНЛАЙН
  • Алексіевіч, Пазьняк, Вольскі, Эрыксан, Белавус. Хто яшчэ ўзнагароджаны мэдалём у гонар БНР-100
  • Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Уладзімір Аляксеевіч Арлоў, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Уладзімір Аляксеевіч Арлоў БіяграфіяУладзімір Аляксеевіч Арлоў ТворчасцьУладзімір Аляксеевіч Арлоў БібліяграфіяУладзімір Аляксеевіч Арлоў УзнагародыУладзімір Аляксеевіч Арлоў СпасылкіУладзімір Аляксеевіч Арлоў195325 жніўняГісторыкПаэтПолацкПроза

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Дзень ПерамогіКнігаўкаЛявон ВольскіВітольд Каэтанавіч Бялыніцкі-БіруляКарлес ПучдэмонЕва ВежнавецПраспект Незалежнасці (Мінск)Гасцінец (значэнні)Галоўная старонкаЯнка СіпакоўФаціма Зайнулінаўна ГабітаваЗайменнікАлесь ПісьмянкоўМінскі інавацыйны ўніверсітэтАпострафГрунвальдская бітваЕфрасіння ПолацкаяЯпонская моваМікола ГусоўскіСцяпан Сяргеевіч ЛатыпаўПа што ідзеш, воўча?Старажытны РымБеларуская літаратураМіндоўгНацыянальная бібліятэка БеларусіПулемецкае возераПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Гарады БеларусіАльгердДзьмухавецГарбузАлаіза ПашкевічМаскоўская вобласцьРышард КапусцінскіАлесь БачылаСправа «Армія з народам»Зыбіцкая вуліцаФранцішак БагушэвічЯнка МаўрГлобус БеларусіПомнік Якубу Коласу (Мінск)Святлана Аляксандраўна АлексіевічДудуткіХатыньДзяржаўная прэмія БССРСпіс вуліц МінскаІрына Уладзіміраўна ДрыгаТарашкевіцаАнімэУніверсітэт Святога ТомасаБрэсцкая вобласцьПрыпяцьПалесцінцыВалерый Станіслававіч МянжынскіВейшнорыяГамеланМіжнародны стандартны кніжны нумарПрыродны газТэорыя адноснасціМонктанГаліна Радзівонаўна ЛукашэнкаБеларусь 2Нарматыўны кантрольУвасабленнеЛісты з-пад шыбеніцыІгарыўка (Канатопскі раён)Мастацкая літаратура (выдавецтва)Марыя АнтуанетаНаша Ніва (1906)iwde3СімвалАндрэй Аляксандравіч УцюрынВольга Славаміраўна Бондарава199230 красавікаВасіль ВіткаБеларускі нацыянальны касцюм🡆 More