Вейшнорыя: віртуальная дзяржава

Вейшнорыя (трансліт.: Viejšnoryja, руск.: Вейшнория), або Вайшнорыя — віртуальная дзяржава, якая ўзнікла як элемент легенды сумесных стратэгічных вучэнняў «Захад-2017» на тэрыторыі Беларусі і выклікала вялікі, пераважна жартоўны, розгалас у Інтэрнэце.

Паводле сцэнарыя вучэнняў выдуманая дзяржава займае тэрыторыю большай часткі Гродзенскай вобласці і паўночна-заходніх частак Мінскай і Віцебскай абласцей. Карыстальнікі сеткі Інтэрнэт і журналісты адзначаюць, што мяжа Вейшнорыі ў вялікай ступені супадае з мяжой Польшчы і СССР у 1920—1939 гадах. Таксама заўважана, што «абвешчаная» дзяржава супадае з картай электаральнай падтрымкі Зянона Пазняка падчас выбараў прэзідэнта Беларусі ў 1994 годзе. Акрамя таго, у гэтай частцы Беларусі пражывае больш людзей, якія размаўляюць на беларускай мове, а таксама гэта раёны Беларусі з вялікай доляй каталіцкага насельніцтва.

віртуальная дзяржава
Вейшнорыя
трансліт.: Viejšnoryja
руск.: Вейшнория
Герб Вейшнорыі, прапанаваны карыстальнікам Facebook Яўгенам Махначом. Сцяг Вейшнорыі, прапанаваны карыстальнікам Facebook Яўгенам Махначом.
Герб Вейшнорыі, прапанаваны карыстальнікам Facebook Яўгенам Махначом. Сцяг Вейшнорыі, прапанаваны карыстальнікам Facebook Яўгенам Махначом.
Гімн: «Дзяржаўны гімн Вайшнорыі»
Межы віртуальнай дзяржавы Вейшнорыя згодна з легендай сумесных стратэгічных вучэнняў «Захад-2017».
Межы віртуальнай дзяржавы Вейшнорыя згодна з легендай сумесных стратэгічных вучэнняў «Захад-2017».
2017 —

Сталіца Гродна
Найбуйнейшыя гарады Ліда
Смаргонь
Мова(ы) беларуская
літоўская
польская
руская
Рэлігія каталіцтва
праваслаўе
Грашовая адзінка Талер
Плошча ≈ 46 103 км²
Насельніцтва ≈ 1 488 917 чал.
Гісторыя
 • 29 жніўня 2017 Аглашэнне легенды вучэнняў «Захад-2017»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

Легенда вучэнняў «Захад-2017»

Вейшнорыя: Гісторыя, Рэакцыя, Заўвагі 
Мапа легенды вучэнняў «Захад-2017».

Беларуска-расійскія вучэнні мелі статус стратэгічных і мадэлявалі паўнамаштабную вайну.

12 ліпеня 2017 года на форуме АБСЕ ў Вене намеснік кіраўніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл Беларусі генерал-маёр Павел Муравейка часткова раскрыў сцэнарый правядзення вучэнняў. Паводле легенды на вучэннях «Захад-2017» будзе распрацаваная мадэль канфлікту паміж «Паўночнымі» (Беларусь і Расія) і «Заходнімі» (кааліцыя трох дзяржаў-агрэсараў — Вейшнорыі, Весбарыі і Лубеніі).

Паводле карты, Лубенія супадае з так званым «Сувалкскім калідорам», што аддзяляе Беларусь ад Калінінградскай вобласці, гэта значыць ахоплівае тэрыторыю паўночна-ўсходняй часткі Польшчы і паўднёва-заходняй часткі Літвы. Умоўная Весбарыя займае тэрыторыю заходняй Літвы і цэнтральнай Латвіі.

Паводле сцэнарыя, «Заходнія» спрабуюць раскалоць саюз Беларусі і Расіі, пагоршыць сацыяльна-эканамічную абстаноўку ў першай, дамагчыся там змены кіраўніцтва і, праз усё гэта, захапіць частку Беларусі і стварыць там дзяржаву пад назвай «Вейшнорыя». Пасля чаго «Заходнія» збіраюцца ўвесці свае войскі на тэрыторыю ўсёй краіны. «Паўночныя», адпаведна, павінны гэтым планам супрацьстаяць.

Паходжанне назвы

Зацікаўленне Вайшнорыяй спарадзіў артыкул у інтэрнэт-газеце «Наша ніва», у якім назвы, што фігуравалі на вучэннях, былі інтэрпрэтаваны як балцкія адыменныя.

Паводле артыкула, назва «Вейшнорыя» паходзіць ад балцкага двухасноўнага імя Вайшнор (у літоўцаў «Vaišnoras», у сярэднявечных прусаў «Waisnor») — «той, хто ахвотна частуе», г.зн. хлебасольны, а назва «Візбарыя» — ад імя Візбар (у літоўцаў «Visbaras», у прусаў «Wissebar») — «усёпераможны».

На тэрыторыі Беларусі ў Ашмянскім раёне ёсць вёскі Вялікія Вайшнарышкі і Малыя Вайшнарышкі, а ў Мінскім раёне вёска «Ашнарава» на ранейшых картах фігуруе як Вейшнарова. У Літве вядомы вёскі Vaišnoriškė (Уцянскі раён), Vaišnorai (у Шаўляўскім і Янішкаўскім раёнах). У Польшчы ўздоўж мяжы з Калінінградскай вобласцю — Wajsnory i Wajsznory (ранейшы германізаваны варыянт Waysnoren).

У Інтэрнэце сустракаюцца дзве версіі напісання назвы — Вейшнорыя і Вайшнорыя, другая назва лічыцца больш аўтэнтычнай. У літоўскай антрапаніміі засведчаныя варыянты і Vaĩšnoras, і Veĩšnoras (націск на першую аснову ў імені).

Рэакцыя

Рэакцыя ў Інтэрнэце

Вейшнорыя: Гісторыя, Рэакцыя, Заўвагі  Вонкавыя відэафайлы
Вейшнорыя: Гісторыя, Рэакцыя, Заўвагі  EIZVA. Гімн Вайшнорыі / Himn Vaišnoryji

Вестка пра выдуманую дзяржаву стала віруснай у байнэце, выклікала шматлікія жарты[ru]. Беларуская газета «Наша Ніва» прапанавала сваім чытачам прайсці жартоўны тэст на званне сапраўднага вейшнорца.

29 жніўня 2017 года ў Твітэры з’явіўся акаунт «МЗС Вейшнорыі», у якім публікуюць палітычныя заявы ад імя віртуальнай дзяржавы. Паводле акаунта «МЗС Вейшнорыі», гімнам выдуманай дзяржавы з’яўляецца песня «Нямон» гурта «Стары Ольса». Той жа акаунт паведамляе, што афіцыйныя рэзідэнцыі віртуальнай дзяржавы знаходзяцца ў Гродне, парламент і ўрад (акрамя міністэрства культуры) — у Лідзе, а культурнай сталіцай Вейшнорыі з’яўляецца Смаргонь.

30 жніўня адкрыты сайт Генеральнага консульства Вейшнорыі, які пачынае прымаць заяўкі на грамадзянства з вырабам «карты вейшнорца». У кастрычніку 2017 года ўсе, хто замовілі карту, атрымалі магчымасць на гэтым жа рэсурсе, прапанаваўшы сваю праграму, балатавацца ў «Сойм Вейшнорыі». Сойм сфармаваны 14 кастрычніка 2017 года па выніках галасавання сярод зарэгістраваных карыстальнікаў і пачаў першую анлайнавую сесію 5 сакавіка 2018 года, прыняў Канстытуцыю Вейшнорыі і шэраг законаў. Афіцыйны сайт Вейшнорыі актыўна выкарыстоўвае як разліковы сродак беларускі крыптаталер[en] і спрыяе яго прасоўванню, а з 23 лютага 2018 года наогул прымае яго пад свой «патранат». Гэта дае падставы разглядаць Вейшнорыю не толькі як мем, падобна Сан-Эскабару, але і як устойлівую кібердзяржаву.

Быў створаны сайт Нацыянальнага банка Вейшнорыі, які праводзіць тэставанне новых манет вартасцю ў 1 талер ў трох варыянтах. Пасля тэставання новыя манеты выйшлі ў варыянтах Гродна, Ліда, Смаргонь. Пазней быў выпушчаны чацвёрты талер з выявай Тадэвуша Касцюшкі.

12 верасня ў Facebook з’явіліся старонкі Генеральнага консульства Вейшнорыі ў Барашах[uk], Адэсе, а пазней — Пасольства Вейшнорыі ва Украіне, якое пазіцыянуе сябе як «афіцыйнае прадстаўніцтва рэспублікі Вейшнорыя ва ўкраінскім сегменце Facebook».

15 верасня гурт «Eizva» выпускае спецыяльна напісаны імі ўрачысты «Гімн Вайшнорыі». У тэксце музычнага твору, акрамя згадкі Вайшнорыі ў прыпеве, ёсць словы «Стэгрымія, Гімбутыя, Сурмілія — браце на ўсходзе, мы прыйдзем, чакай». Паводле тлумачэнняў саміх музыкаў, гэтыя назвы перапрацаваныя з тапонімаў на Верхнім Пасожжы (паміж Мсціславам і Смаленскам), якія таксама паходзяць ад балцкіх двухасноўных імёнаў, каб надаць ідэі Вайшнорыі экспансіўнасці — насуперак сцісканню пад літоўскую мяжу.

Рэакцыя грамадскасці

На думку гісторыка Аляксандра Пашкевіча, шэф-рэдактара часопіса «ARCHE Пачатак», назва «Вейшнорыя» можа замацавацца як жартоўная за паўночна-заходняй часткай Беларусі:

Вейшнорыя: Гісторыя, Рэакцыя, Заўвагі  Я дык не здзіўлюся, калі за месяц вучэнняў гэтая вар’яцкая «Вейшнорыя» нават і замацуецца для нефармальнага жартаўлівага азначэння рэгіёна Беларусі з перавагай ці значнай доляй у структуры мясцовага насельніцтва каталікоў. Бо раней, здаецца, абагуленай назвы для яго лаканічнага акрэслення ў нас і не існавала. Вейшнорыя: Гісторыя, Рэакцыя, Заўвагі 

Пісьменнік Вінцэсь Мудроў лічыць, што розгалас вакол выдуманай дзяржавы распальвае сепаратысцкія настроі:

Вейшнорыя: Гісторыя, Рэакцыя, Заўвагі  Гісторыя з «Вейшнорыяй», якая апанавала інфармацыйную стужку, гэта нішто іншае, як наўмыснае распальваньне сэпаратысцкіх настрояў у краіне. Бо сярод «вейшнорцаў» відавочна знойдуцца тыя, хто ўхопіцца за ідэю адасабленьня згаданай тэрыторыі і стварэньня там незалежнай краіны, вэктар разьвіцьця якой будзе скіраваны на Захад. Вейшнорыя: Гісторыя, Рэакцыя, Заўвагі 

Гродзенскі журналіст Андрэй Пачобут піша:

Вейшнорыя: Гісторыя, Рэакцыя, Заўвагі  Вейшнорыя — яшчэ той анекдот, але ёсць штосьці злосна-вычварнае ў тым, з якой лёгкасцю генералы абвесцілі адну частку краіны ворагам іншай часткі... У любым выпадку гэта мне не падабаецца. Вейшнорыя: Гісторыя, Рэакцыя, Заўвагі 

Па словах журналіста і блогера Дзяніса Казанскага, раней у Беларусі не было асобнай назвы для гэтага рэгіёну, які як і Заходняя Украіна, у мінулым знаходзіўся ў складзе Польшчы:

Вейшнорыя: Гісторыя, Рэакцыя, Заўвагі  Але чым больш з’яўлялася жартаў, тым больш людзей сталі казаць аб існаванні Вейшнорыі ўсур’ёз. Гэта ж у нас ва Украіне ёсць умоўны «ўкраінскі П’емонт» — Галічына. А ў Беларусі ніякага такога «беларускага П’емонта» не было. Заходнія вобласці раней не вылучалі ў нейкі асаблівы рэгіён і ніякая зборная назва для іх не існавала. А цяпер беларускія і расійскія ваенныя раптам прыдумалі яе, і атрымалі новы сеткавы мем. Вейшнорыя: Гісторыя, Рэакцыя, Заўвагі 

Рэакцыя ўлады

У жніўні 2022 года Лідскі раённы суд абвясціў «экстрэмісцкімі матэрыяламі» сацсеткі Вейшнорыі.

Заўвагі

Зноскі

Спасылкі

This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Вейшнорыя, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

Tags:

Вейшнорыя ГісторыяВейшнорыя РэакцыяВейшнорыя ЗаўвагіВейшнорыя СпасылкіВейшнорыяru:Виртуальное государствоІнструкцыя па транслітарацыіІнтэрнэтБеларуская моваБеларусьВіцебская вобласцьГродзенская вобласцьЗахад-2017Зянон Станіслававіч ПазнякКаталіцтваМінская вобласцьПольская Рэспубліка (1918—1939)Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі (1994)Руская моваСаюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Міхаіл Сцяпанавіч ВысоцкіWorld Wide Web49-я радыётэхнічная брыгадаСцяг КітаяГерб КітаяЧас UnixПалескія рабінзоны (аповесць)Убарць (маёнтак)Ян ЧыквінПаводка на Урале (2024)ІпрВянок (зборнік)ЭякуляцыяПравы ЛГБТ у БеларусіБора-БораHTMLАдольф Гітлер УунонаАлаіза ПашкевічІван Сяргеевіч АрабейкаВольга Славаміраўна БондараваАвантуры Пранціша ВырвічаСтудзеньРасіяГарады-героіМаксім Яўгенавіч КацУладзіслаў ГалубокУННВВасіль Ісакавіч ТалашКуфарСалігорскOnliner.byБабёр еўрапейскіRSSАнілінгусТворны склонСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікБеларусыГуканне вясныАлесь КажадубКунілінгусНарматыўны кантрольАндрэй Іванавіч ШведВолатТТАлесь Мікалаевіч КарлюкевічМаксім ЛужанінБярозка (часопіс)Польскае антысавецкае супраціўленне ў Заходняй БеларусіЗмітрок БядуляЧасіў ЯрПашкі (Полацкі раён).xxxАпавяданнеСвабодныя матэрыялыБеларуская Энцыклапедыя імя Петруся БроўкіБеларуская літаратураВялесКрэўская уніяАстравецРыдлёўкаІосіф (Сямашка)ГлебаРасійская імперыяСэрца на далоніВітаўтСымон Аляксандравіч Рак-МіхайлоўскіАлесь АркушМішэль АбамаПріорбанкКантрабандаАлег Уладзіміравіч Салтук🡆 More