Прэмія Ленінскага Камсамола Беларусі

Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі — узнагарода, якой з 1967 года адзначаліся творчыя дасягненні ў галіне літаратуры і мастацтва.

Памер кожнай прэміі складаў 500 руб. Прысуджалася Бюро ЦК ЛКСМБ раз у 2 гады да дня нараджэння камсамола.

Спіс лаўрэатаў

1967

  • А. А. Анікейчык, Г. І. Мурамцаў — скульптары, Л. М. Левін, В. П. Занковіч — архітэктары — за распрацоўку і стварэнне серыі мемарыяльных збудаванняў і помнікаў, якія ўвекавечваюць подзвіг савецкага народа, Ленінскага камсамола ў гады Вялікай Айчыннай вайны;
  • І. М. Лучанок — за цыкл песень, якія раскрываюць гераізм савецкага народа, багаты духоўны свет моладзі;
  • І. Я. Навуменка — за зборнік апавяданняў «Таполі юнацтва».

1968

1970

1972

  • Аркестр штаба БВА — за высокае выканальніцкае майстэрства, актыўную прапаганду лепшых музычных твораў аб камсамоле, вялікую работу па ваенна-патрыятычным выхаванні моладзі;
  • Г. М. Бураўкін — за высокі ідэйна-мастацкі ўзровень вершаў, адлюстраванне ў іх маладзёжнай тэматыкі, рэвалюцыйн. пераемнасці пакаленняў, услаўленне велічы працоўнага подзвігу камсамольцаў на новабудоўлях рэспублікі;
  • В. А. Кучынскі, спявак — за высокае выканальніцкае майстэрства і прапаганду камсамольскай песні сярод моладзі;
  • народны ансамбль песні і танца «Маладосць» Палаца культуры ўпраўлення бытавога абслугоўвання насельніцтва г. Віцебска — за вялікую работу па камуністычным выхаванні моладзі і высокі мастацкі ўзровень канцэртнага рэпертуару;
  • Дз. Б. Смольскі — за араторыю «Мая Радзіма», песні пра Радзіму, партыю, камсамол;
  • У. Я. Хазанскі — за шматгадовую журналісцкую працу ў камсамольскім друку і за аповесць «Спытайце ў бяроз».

1974

  • А. X. Асіпенка — за літаратурны запіс кнігі А. Ю. Дзенісовіча «Арлінае племя»;
  • А. Ю. Дзенісевіч, журналіст — пасмяротна; за вялікую работу па камуністычным выхаванні юнакоў і дзяўчат, актыўную прапаганду гераізму моладзі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, за дакументальная аповесць «Арлінае племя» ў літаратурны запісе А. X. Асіпенкі;
  • Л. А. Браслаўскі — сцэнарыст, В. М. Сукманаў, Р. З. Ясінскі — рэжысёры — за кінафільм «Праз дзесяць гадоў, або Надзеі і трывогі 10 „А“», за высокі мастацкі ўзровень распрацоўкі тэмы выхавання маладога пакалення;
  • А. С. Грачанікаў — за зборнік вершаў «Грыбная пара»;
  • В. В. Зуёнак — за зборнік вершаў «Сяліба»;
  • народны хор Дома культуры будаўнічага трэста № 5 г. Мінска, мастацкі кіраўнік С. І. Дробыш — за вялікую работу па камуністычным выхаванні моладзі і высокі мастацкі ўзровень канцэртнага рэпертуару).

1976

  • Р. І. Барадулін, Г. М. Вагнер — праслаўленне бессмяротнага подзвігу герояў Брэсцкай крэпасці (Р. Барадулін — паэма «Балада Брэсцкай крэпасці». Г. Вагнер — вакальна-сімфанічныя паэма «Героям Брэста»);
  • вакальна-інструментальны ансамбль «Песняры», мастацкі кіраўнік У. Г. Мулявін — за высокае выканальніцкае майстэрства, вялікую работу па эстэтычным выхаванні моладзі;
  • В. Н. Дашук, рэжысёр — за цыкл дакументальных фільмаў «Жанчына з забітай вёскі», «Немы крык», «Жменя пяску»;
  • народны тэатр Палаца культуры Мінскага трактарнага завода, рэжысёр А. М. Бяляеў — за вялікую работу па камуністычным выхаванні моладзі, высокую грамадзянскасць, ідэйна-палітычнай накіраванасць і актуальнасць рэпертуару;
  • У. В. Церабун — за стварэнне помніка ахвярам фашызму, устаноўленага на месцы былой в. Дальва Лагойскага раёна).

1978

  • Ансамбль песні і танца БВА, мастацкі кіраўнік В. І. Смыслоў — за вялікую работу па ваенна-патрыятычным і эстэтычным выхаванні моладзі;
  • брэсцкі народны ансамбль танца «Радасць», мастацкі кіраўнік А. М. Вараб’ёў — за развіццё самадзеяч мастацтваў творчасці, канцэртныя праграмы 1976—1977 і высокае выканальніцкае майстэрства;
  • А. А. Жук — за кнігу прозы «Зоркі над палігонам»;
  • В. К. Іваноў — за стварэнне вакальна-сімфанічнай паэмы «Элегія пра чацвёртую бярозу», песні пра камсамол;
  • В. Я. Мазынскі — рэжысёр, С. М. Шульга — акцёр — за спектакль «Сымон-музыка» ў Беларускім тэатры імя Я. Коласа;
  • В. А. Нікіфараў, кінарэжысёр — за кінафільмы пра моладзь «Зімародак», «Хлеб пахне порахам», «Сын старшыні»;
  • В. Д. Рубінчык — рэжысёр, Т. Дз. Логінава — аператар, А. І. Чартовіч — мастак — за паэтычнае адлюстраванне ўдзелу юных патрыётаў у Вялікай Айчыннай вайне ў мастацкім фільме «Вянок санетаў»;
  • Я. І. Янішчыц — за кніга вершаў «Дзень вечаровы»;
  • В. У. Слушнік, Н. Ц. Чайка, І. І. Садоўскі, радыёжурналісты — за цыкл радыёперадач «Пульс БАМа».

1980

  • Г. П. Пашкоў — кніга вершаў «Чырвоны жаваранак» (на рускай мове) і «Дыстанцыя небяспекі»;
  • народная агітацыйна-мастацкая брыгада «Імпульс» Мінскага вытворчага аб’яднання імя У. І. Леніна, мастацкі кіраўнік Л. І. Ярмак і народны ансамбль танца «Вясёлка» Палаца культуры Белсаўпрофа, мастацкі кіраўнік В. П. Ямінскі — за актыўную работу па эстэтычным выхаванні моладзі, удзел у культурным абслугоўванні ўдарных камсамольскіх будоўляў;
  • вакальна-інструментальны ансамбль «Верасы» Беларускай дзяржаўнай філармоніі, кіраўнік В. П. Раінчык — за вялікую работу па камуністычным выхаванні моладзі, высокую грамадзянскасць, ідэйна-палітычную накіраванасць канцэртных праграм, прафесійнае майстэрства;
  • Л. К. Захлеўны — за вакальны цыкл «Памяць», песні, прысвечаныя савецкай моладзі;
  • В. П. Маркавец — за стварэнне шэрагу палотнаў пра жыццё беларускай вёскі — «Свята ў Докшыцах», «Купалле» «Дзед Алесь і бабка Марыля»;
  • С. Б. Журавель, А. А. Жук, Л. І. Катковіч — за выкананне галоўных роляў у спектаклі «Вэмбі» па п’есе Ф. Зальтэна ў Беларускім рэспубліканскім тэатры юнага гледача;
  • С. П. Лук’янчыкаў, кінарэжысёр — за цыкл спартыўных фільмаў.

1982

  • А. А. Дудараў — за зборнік апавяданняў «Святая птушка», п’есу «Выбар»;
  • В. С. Гігевіч — за аповесць «Жыціва»;
  • У. А. Тоўсцік — за серыю жывапісных твораў «Людзі маёй рэспублікі»;
  • народная дзіцячая студыя выяўленчага мастацтва Палаца культуры тэкстыльшчыкаў г. Мінска, кіраўнік заслужаны дзеяч мастацтваў БССР В. Ф. Сумараў — за вялікую работу па эстэтычным выхаванні дзяцей і падлеткаў, афармленне дзіцячых кафэ «Алёнка» і «Вясёлка» ў парку культуры і адпачынку імя М. Горкага г. Мінска;
  • У. І. Буднік — за цыкл песень «Я твой трубач таварыш камсамол»;
  • узорны піянерскі ансамбль песні і танца Рэспубліканскага Палаца піянераў і школьнікаў — за вялікую работу па эстэтычным выхаванні дзяцей і падлеткаў, кіраўнік В. Я. Яловік;
  • народны ансамбль танца «Раніца» Гродзенскага Палаца культуры тэкстыльшчыкаў, кіраўнік засл. дз. культуры БССР Я. А. Штоп — за вял. заслугі ў прапагандзе і развіцці самадз. танцавальнага мастацтва, высокае выканальніцкае майстэрства, вялікую работу па эстэтычным выхаванні моладзі;
  • народны цырк Гомельскага ордэна Леніна шклозавода імя М. В. Ламаносава кіраўнік В. А. Абель — за вялікую работу па эстэтычным і фізічным выхаванні моладзі, культурнаму абслугоўванню ўдарных камсамольскіх будоўляў;
  • народны аркестр народных інструментаў Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя М. Горкага, кіраўнік заслужаны работнік культуры БССР У. С. Перацяцька — за вялікую работу па прапагандзе народнай музыкі, эстэтычным выхаванні моладзі;
  • В. І. Карака, архітэктар — за вялікі творчы ўклад у распрацоўку праекта і ўвядзенне ў строй маладзёжнага цэнтра «Мінск» у Наваполацку;
  • В. Я. Яўсееў, А. І. Чадовіч, архітэктары — за вялікі творчы ўклад у распрацоўку праекта і ўвядзенне ў строй бібліятэкі № 11 у мікрараёне Чыжоўка г. Мінска).

1984

  • С. Р. Гарбунова — за высокае прафесійнае майстэрства, стварэнне твораў у галіне станковай і манументальнай скульптуры — «Рабфак», «Слова камуніста», мемарыяльныя дошкі Герою Савецкага Саюза М. П. Чэпіку, помнік С. Буднаму;
  • вакальна-інструментальны ансамбль «Сябры» Гомельскай абласной філармоніі, мастацкі кіраўнік А. І. Ярмоленка, музычны кіраўнік М. У. Сацура — за вялікую работу па прапагандзе савецкай і беларускія народныя песні, высокае прафесійнае майстэрства, актыўны ўдзел у культ. абслугоўванні ўдарных камсамольскіх будоўляў;
  • І. М. Шуміліна, піяністка. — за вялікую работу па эстэтычным выхаванні моладзі, высокае выканальніцкае майстэрства, актыўны ўдзел у культурным абслугоўванні ўдарных камсамольскіх будоўляў;
  • Л. Я. Колас, спявачка — за выкананне галоўных роляў у оперных спектаклях Дзяржаўнага тэатра оперы і балета БССР 19821984;
  • В. С. Манаеў — за выкананне роляў у спектаклях Беларускага тэатра імя Я. Купалы 19821984;
  • В. А. Ягорава, журналістка — за цыкл публікацый на ваенна-патрыятычную тэматыку «Раскажыце пра вайну»;
  • узорны дзіцячы ансамбль танца «Лялькі» Баранавіцкага гарадскога Дома культуры, мастацкі кіраўнік Г. М. Ліхман, канцэрт-майстар В. П. Басенка — за вялікую работу па эстэтычным выхаванні падрастаючага пакалення, высокае выканальніцкае майстэрства;
  • народны эстрадна-харэаграфічны калектыў «Чараўніцы» Дома культуры работнікаў гандлю г. Мінска, кіраўнікі заслужаныя артысты БССР Р. Е. Красоўская і М. П. Красоўскі — за вялікую работу па эстэтычным выхаванні моладзі, высокае выканальніцкае майстэрства).

1986

  • X. А. Лялько — за кнігу апавяданняў «Дарога пад гару»;
  • М. М. Мятліцкі — за зборнік вершаў «Мой дзень зямны»;
  • У. А. Арлоў — за кн. апавяданняў «Добры дзень, мая шыпшына» і за вялікую работу па маральна-эстэтычным выхаванні падрастаючага пакалення;
  • У. В. Крываблоцкі — за манументальную размалёўку «У імя міру на зямлі» ў музеі народнай славы г. п. Ушачы Віцебскай вобласці;
  • Г. К. Гарэлава — за стварэнне камерных твораў і музыкі для дзяцей;
  • В. В. Маслюк, галоўны рэжысёр Рускага драматычнага тэатра БССР імя М. Горкага — за пастаноўку спектакляў апошніх гадоў, вялікую работу з творчай моладдзю;
  • І. А. Душкевіч, А. В. Куркоў, артысты балета Дзяржаўнага тэатра оперы і балета БССР — за высокае выканальніцкае майстэрства, творчыя работы апошніх гадоў;
  • народны тэатр Краснапольскага раённага Дома культуры Магілёўскай вобласці, мастацкі кіраўнік, рэжысёр В. І. Ермаловіч — за вялікую работу па эстэтычным выхаванні моладзі, актыўны ўдзел у развіцці самастойнай творчасці юнакоў і дзяўчат, пастаноўкі спектакляў апошніх гадоў;
  • народны ансамбль песні і танца «Сузор’е» клуба будаўнічага трэста № 8 г. Брэста, мастацкі кіраўнік В. Дз. Васіленка, кіраўнік аркестравай групы В. П. Мартыненка — за вялікую работу па эстэтычным выхаванні моладзі, яркае ўвасабленне тэмы працы, міру і дружбы ў канцэртных праграмах, актыўны ўдзел у культурным абслугоўванні ўдарных камсамольскіх будоўляў;
  • мінскі ўзорны ансамбль бальнага танца «Усмешка» клуба вытворчага аб’яднання «Інтэграл», мастацкія кіраўнікі У. С. і Ж. В. Шалькевічы — за шматгадовую і ппённую працу па эстэтычным выхаванні дзяцей і падлеткаў, вялікі ўклад у развіццё беларускай бальнай харэаграфіі;
  • Мінскі народны цымбальны аркестр Рэспубліканскага Палаца культуры прафтэхадукацыі, мастацкі кіраўнік Г. А. Ермачэнкаў — за вялікую работу па эстэтычным выхаванні моладзі, развіццю і прапагандзе самадзейнай мастацкай творчасці, высокае выканальніцкае майстэрства.

Літаратура

  • Г. П. Прахарэнка. Прэміі // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 4. Накцюрн — Скальскі. — 742 с. — 9 500 экз.

Tags:

Прэмія Ленінскага Камсамола Беларусі Спіс лаўрэатаўПрэмія Ленінскага Камсамола Беларусі ЛітаратураПрэмія Ленінскага Камсамола Беларусі1967КамсамолЛенінскі камсамол БеларусіЛітаратураМастацтваУзнагарода

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Уладзімір Аляксеевіч АрлоўБеларуская энцыклапедыяБеларускі ПЭН-цэнтрКамянецкая вежаНовы замак (Гродна)Навум Якаўлевіч ГальпяровічЮрка ГолубЛявон Цімафеевіч БаразнаПлошча Незалежнасці (Мінск)Публіцыстычны стыльІгар Уладзіміравіч ГолубеўРаслінаводстваАпострафБеларуская моваКузьма ЧорныДзядыБеларуская дыяспараНовы Двор (Шчучынскі раён)Сібусава ЭіціГуканне вясныКазахстанКалі кветкі не маўчацьПрыметнікПа што ідзеш, воўча?Бярэзінскае зледзяненнеБеларуская Савецкая Сацыялістычная РэспублікаСасык (Кундук)Вожык (часопіс)26 красавікаBingГенадзь ТумашНазоўны склонГлобус БеларусіДагаворСтаніслаў Нікадзімавіч Булак-БалаховічКірыл Трафімавіч МазураўФрэдэрыктанскі ўніверсітэтХведар Хведаравіч ГурыновічПастава на каленяхPornhubБелавежская пушчаСпіс памерлых у 2024 годзеДзьмухавецПлошча Дзяржаўнага Сцяга (Мінск)Беларуская дэтэктыўная прозаТворны склонПрывакзальная плошча (Мінск)Сяргей Уладзіміравіч ЧэрачэньПалеская вобласцьМыкалаіўка (Канатопскі раён)Святлана Аляксандраўна АлексіевічПарнаграфіяМінскі метрапалітэнСправа студэнтаў і выкладчыкаў ВНУЯнка МаўрАльгердkrjscРагвалод29 красавікаПлошчы МінскаВацлаў ЛастоўскіКасцёл Святога Францыска Ксаверыя і Анёлаў-Ахоўнікаў і калегіум езуітаў (Магілёў)Магіла льва (паэма)Беларуская літаратураМіхаіл Сцяпанавіч ВысоцкіКастусь КаліноўскіКупаллеСельская гаспадарка БеларусіАндрэй Міхайлавіч ФедарэнкаМесны склонГроднаСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікБеларусыЛідская раўнінаБуры мядзведзьПрыпяць🡆 More