Гуканне Вясны: старажытнае беларускае свята

Гуканне вясны — старажытнае свята развітання з зімой і сустрэчы вясны.

Мае язычніцкае паходжанне. Суправаджаецца абрадавымі вясновымі песнямі, карагодамі. Людзі заклікаюць вясну хутчэй прыйсці, радуюцца першаму вясноваму сонцу і праганяюць зіму.

Распаўсюд

Даследчыкі лічаць, што Гуканне вясны было найбольш уласцівае ўсходу Беларусі. У заходніх абласцях яно не было выразна акрэслена і злівалася з масленкавай абраднасцю.

Час святкавання

Гуканне Вясны: Распаўсюд, Час святкавання, Святкаванне 
В. Баратынскі. Палешчукі.

Як і многія іншыя язычніцкія абрады, Гуканне вясны не мела канкрэтнай даты.

  • У некаторых мясцінах Гуканне вясны супадала з канцом масленкавага тыдню. Магчыма, гэта выклікана хрысціянскім уплывам і забаронай танцаваць і спяваць у пост.
  • У некаторых раёнах вясную пачыналі гукаць 1 сакавіка, на свята Аўдакеі (Аўдоцця-вясноўка).
  • 9 сакавіка спраўляліся Саракі — свята, у якое, паводле павер’яў, павінны былі прыляцець з поўдня сорак «выраяў» (птушыных зграй).
  • У іншых мясцінах вясну пачыналі гукаць на Дабравешчанне (Звеставанне), якое святкавалася 25 сакавіка.
  • Беларускія неапаганцы вясну гукаюць па сонечнаму календару 5 красавіка[крыніца?].

Пасля пераходу на Грыгарыянскі каляндар ўсе праваслаўныя святы «зрушыліся» на 13 дзён наперад. Саракі «пераехалі» на 22 сакавіка, і вясну найчасцей гукаюць у 10-20-х лічбах сакавіка.

Святкаванне

Месца святкавання

Найчасцей збіраліся на адкрытым месцы (горцы, беразе ракі, краі лесу ці нават даху хаты ці лазні). Справа ў тым, што менавіта высокія месцы вясною першымі вызваляюцца ад снегу. Так апісана Гуканне вясны ў Гомельскім павеце (Магілёўская губерня), у кнізе П. В. Шэйна: «Звычайна само гуканне адбываецца ў нас так: гурты дзяўчат збіраюцца на самыя ўзвышаныя месцы ў вёсцы, каля гумнаў; пасцілаюць там салому і, пасеўшы на яе ў рады, пяюць да позняй ночы веснавыя песні. Гэтыя песні разносяцца тады па ўсіх навакольных „зборных пунктах“. Часта спяваюць па чарзе: у адным месцы пачнуць і спыняцца, у другім працягваюць». На Палессі была традыцыя збірацца на беразе возера ці ракі.

Паленне агню

Сяляне складалі вогнішча з рознай старызны і спявалі вакол яго песні-вяснянкі. Часам моладзь, як і на купальскія ігрышчы, ладзіла скокі праз вогнішча. У Чачэрскім раёне нават падпальвалі старое кола і пускалі яго на плыце па рэчцы (што пераклікаецца з аналагічным купальскіх абрадам). Спальванне старызны сімвалізавала развітанне з зімою, аднаўленне свету, амалоджванне прыроды.

Печаныя «жаваронкі»

Найчасцей пяклі сорак кавалкаў печыва ў выглядзе птушак і раздавалі дзецям. Часам дзяўчаты бралі палатно і хісталі яго, падкідваючы на ім уверх печаных жаваронкаў. Гэта як бы імітыравала палёт і павінна было паскорыць вяртанне птушак з Выраю. Адным з першых кожную вясну прылятаў жаўрук. Ён і лічыўся «вястуном» вясны.

«Затанцоўванне вясны»

Гэты абрад існаваў у Салігорскім раёне Мінскай вобласці. Ён нагадваў калядныя і валачобныя абыходы вёскі. Моладзь збіралася і абыходзіла двары. Гаспадарам яна жадала добрага ўраджаю і багацця, а потым вадзіла ў двары карагод. Лічылася, што, «дзе карагод ходзіць — там жыта родзіць».

Веснавыя песні

Абстрактнае для старажытных людзей паняцце надыходу вясны ўвасаблялася ў зразумелыя чалавечыя вобразы — прыгожую, квітнеючую дзяўчыну, зэяўленне якой звязывалі з прылетам птушак з выраю і таму іх клікалі-гукалі:

Гуканне Вясны: Распаўсюд, Час святкавання, Святкаванне 
    Жавароначкі, прыляціце - у-у-у-у!
    Вы нам лецейка прынясіце - у-у-у-у!
    А зімачку забярыце - у-у-у-у!
    Бо нам зімачка надаела - у-у-у-у!
    Усе хлебушкі пераела - у-у-у-у!

Гуканне Вясны: Распаўсюд, Час святкавання, Святкаванне 

У некаторых песнях Вясна і Зіма персаніфікуюцца, ператвараюцца ў жывых персанажаў.

Гуканне Вясны: Распаўсюд, Час святкавання, Святкаванне 
    Зіма з летам сустракаецца,
    Пра здаровейка пытаецца:
    — Ой, чалом, чалом, да цёплае лецейка!
    — Ой, здарова была, да халодная зімачка!
    — Што цябе, лецейка, узвелічаюць,
    Мяне, зімачку, праклінаюць?
    — Бо ты, зімачка, халодная,
    Лугі, балоты памарозіла.

.

Гуканне Вясны: Распаўсюд, Час святкавання, Святкаванне 

Зноскі

Спасылкі

Гуканне Вясны: Распаўсюд, Час святкавання, Святкаванне 
Лагатып Вікіцытатніка
У Вікікрыніцах ёсць тэксты па тэме

Tags:

Гуканне Вясны РаспаўсюдГуканне Вясны Час святкаванняГуканне Вясны СвяткаваннеГуканне Вясны СпасылкіГуканне ВясныВяснаЗімаКарагодСвятаЯзычніцтва

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

PornhubСевастопальВасіль БыкаўЭмульгатарыМірскі замакЭсэГісторыя беларускай мовыМікалай Пракопавіч МіхалапІсландыяРак прадсталёвай залозыПомнік Фядоры Гаўрылаўне КонанавайУладзімір Уладзіміравіч ПуцінУсход АФКСыраежка рудаяЛітаратурная моваПершы крыжовы паходСімяон ПолацкіAP$ENTПародыяПольшчаПадзелы Рэчы ПаспалітайВільнюсАляксандр Васільевіч ДухновічСаюз пісьменнікаў СССРЛеанід Міхайлавіч ГалубовічЯдвігін Ш.Спіс памерлых у 2024 годзеЛічбавы ідэнтыфікатар аб’ектаВікіпедыяАтлатльВялікдзеньСкаўцкі рухБеларуская энцыклапедыяПурпурны колерЯзэп СажычТрасянкаБрэсцкая вобласцьКалядыКастусь КаліноўскіСтудзёнкі (Нясвіжскі раён)ПокуцьMicrosoft OfficeВілейкаМаксім БагдановічЧорны замак АльшанскіTitanoecaПтушкі і гнёздыRSSІў дзю МануарЧасціны мовыКастусь ЦвіркаСвая моваЦыклы МіланкавічаМаладосць (часопіс)Беларуская моваІнтэрнэтЮрый Васілевіч ЯкаўлеўХаўленд (востраў)Віктар КазькоСасык (Кундук)Дзікае паляванне караля СтахаХрыстос прызямліўся ў ГародніСонцаГлебаMP3Усебеларускі народны сходАлег Віктаравіч НавіцкіУ краіне райскай птушкіЖавальная гумкаНаціскНавагрудакШахматыТыянептын🡆 More