Дабравешчанне Прасвятой Багародзіцы

Дабраве́шчанне, таксама Благаве́шчанне або Звестава́нне (ст.-слав: Благовѣщеніе; калька грэч.

Дабравешчанне Прасвятой Багародзіцы
«Дабравешчанне», Фра Беата Анжэліка, 1430—1432, Прада. На заднім плане — архангел Міхаіл выганяе з раю Адама і Еву пасля грэхападзення (ад вынікаў якога чалавецтва будзе выратавана Ісусам, зачатым у гэты момант). Марыя вытлумачваецца як «новая Ева»
Дабравешчанне Прасвятой Багародзіцы
«Дабравешчанне», мазаікі на двух слупах Кіеўскай Сафіі, каля 1040 года. Найстаражытнейшая захаваная выява сцэны ва ўсходнеславянскім мастацтве. У руках у Божай Маці — чырвоная пража, адлюстраваная згодна з апакрыфічнымі паданнямі.

У католікаў і пратэстантаў святкуецца 25 сакавіка. Руская праваслаўная царква і іншыя цэрквы, якія карыстаюцца юліянскі каляндар, святкуюць Дабравешчанне (25 сакавіка) 7 красавіка па грыгарыянскаму календаруXX—XXI стагоддзях). У праваслаўі ўваходзіць у лік дванадзясятых свят.

Сюжэт Дабравешчання

Паводле кананічных Евагелляў

Падзеі Дабравешчання апісаны толькі адным евангелістам — апосталам Лукой. У сваім Евангеллі ён паведамляе, што ў шосты месяц пасля зачацця праведнаю Лізаветаю святога Яна Прадцечы Бог паслаў Гаўрыіла ў Назарэт да Дзевы Марыі з весткай пра будучае нараджэнне ёю Збавіцеля свету:

У шосты-ж ме́сяц пасланы быў Ангел Гаўрыіл ад Бога ў места Галіле́йскае, называнае Назарэт, да дзе́вы, зару́чанай з мужам іме́ньнем Язэп, з дому Даві́давага; імя-ж дзе́вы — Марыя. Ангел, увайшоўшы да яе́, сказаў: радуйся, дабрадатная! Госпад з табою; багасла́ўлена ты між жанок. Яна-ж, убачыўшы яго, спалохалася ад слоў яго і разважала, што-б гэта было за прывітаньне такое? І сказаў ёй Ангел: ня бойся, Марыя; бо ты знайшла ласку ў Бога. І вось зачне́ш у чэраве і народзіш Сына і дасі Яму імя: Ісус. Ён будзе вялікі і Сынам Найвышэйшага назаве́цца, і дасьць Яму Госпад Бог пасад Давіда, бацькі Яго, і цары́ць будзе над домам Якава даве́ку, і царству Яго ня будзе канца. Марыя-ж сказала Ангелу: як гэта будзе, калі я ня знаю мужа? І ў адказ сказаў е́й: Дух Сьвяты найдзе́ на цябе́, і сіла Найвышэйшага ахіне́ цябе́: вось чаму й тое, што народзіцца сьвятое, Сынам Божым назаве́цца. Вось і Альжбе́та, сваячка твая, і яна зачала сына ў ста́расьці сваёй, і гэта ўжо шосты ме́сяц у яе́, хоць і называнай няплоднай. Бо-ж у Бога ніводнае слова ня будзе немагчымым. І сказала Марыя: вось я — слуга Госпада; няхай ста́нецца мне́ па слову твайму. І адыйшоў ад яе́ Ангел.

Лк. 1:26-38

Дабравешчанне Прасвятой Багародзіцы 
«Дабравешчанне». Сандра Бацічэлі. 1489—1490 гады. Уфіцы, Фларэнцыя.

На думку шэрагу багасловаў, словы архангела Гаўрыіла — «Радуйся, Шчаслівая» — сталі першаю «добраю» весткаю для чалавецтва пасля яго грэхападзення. Феафілакт Балгарскі ў тлумачэнні да Евангелля ад Лукі піша: «Паколькі Гасподзь сказаў Еве: „У хваробе будзеш нараджаць дзяцей“ (Быц. 3:16), цяпер гэту хваробу перамагае тая радасць, якую прыносіць Дзеве Ангел, кажучы: радуйся, Шчаслівая! Паколькі Ева была праклята, Марыя цяпер чуе: блаславенная Ты».

Сумняваючыся (па меркаванню Рыгора Неакесарыйскага, апасаючыся парушэння яе дзявоцтва), Марыя запыталася ў ангела: «як будзе гэта, калі Я мужа не знаю?». На што ангел абяцаў бяссемявае, таямнічае зачацце — «Дух Святы нойдзе на Цябе, і сіла Усявышняга агарне Цябе», а затым пацвярджаючы, «што ў Бога не астанецца бяссільным ніякае слова», прывёў прыклад яе сваячкі Лісаветы.

Марыя, убачыўшы ў словах ангела волю Божую, кажа вельмі значныя словы: «вось, Раба Гасподня; хай будзе Мне па слову твайму». Лічыцца, што ў момант, калі Дзева Марыя сказала гэтыя словы, і адбылося нявіннае зачацце ёю Ісуса Хрыста. Мікалай Кавасіла так каменціруе гэтыя словы:

Увасабленне было не толькі справаю Айца, Яго Сілы і Яго Духа, але таксама справаю волі і веры Прасвятой Дзевы. Без згоды Нявіннай, без садзейнічання Яе веры гэты план астаўся б неажыццёўленым гэтак жа, як і без дзеяння Саміх трох Асоб Боскае Тройцы. Толькі пасля таго, як Бог навучыў і пераканаў Святую Дзеву, Ён прымае Яе як Маці і запазычае ў Яе плоць, якую Яна Яму з радасцю аддае. Як Ён увасобіўся дабравольна, гэтак жа было Яму трэба, каб і Яго Маці нарадзіла Яго свабодна і па Сваёй добрай волі.

Сваёй пакорнасцю і згодаю, па меркаванню Афанасія Вялікага, Марыя выразіла сваё вызнанне веры. Ён параўноўвае яе са скрыжаллю, «на якой Пісец піша, што Ён жадае. Гасподзь усяго хай піша і творыць, што хоча».

Паводле апакрыфічных крыніц

Дабравешчанне Прасвятой Багародзіцы 
Ікона «Багародзіца каля калодзежа». Сярэдзіна XIX стагоддзя, Мсцёра
Дабравешчанне Прасвятой Багародзіцы 
Мазаіка «Дабравешчанне каля калодзежа», XIV стагоддзе. Царква Хора, Стамбул

Гісторыя Дабравешчання апісана і ў апакрыфічных тэкстах. Пра падзею расказваецца ў наступных апокрыфах II стагоддзя: «Протаевангелле Якава» і «Кніга аб растве Найблажэннейшай Марыі і дзяцінстве Збавіцеля» (вядома таксама як «Евангелле Псеўда-Матфея»). Апакрыфічныя тэксты не змяняюць агульнае гісторыі пра з’яўленне Дзеве Марыі архангела Гаўрыіла з весткаю аб нараджэнні ад яе Збавіцеля, але дабаўляюць рад падрабязнасцей, якія пазней былі адлюстраваны ў іканаграфіі гэтага свята.

Паводле апокрыфаў, Марыі па жэрабю выпала саткаць новую заслону з пурпуру для Іерусалімскага Храма. Адправіўшыся за вадою, яна каля калодзежа пачула голас, які сказаў ёй: «Радуйся, шчаслівая! Гасподзь з Табою; блаславенная Ты сярод жанчын». Не ўбачыўшы побач нікога, яна спужаўшыся вярнулася дадому (гэты сюжэт часам называюць «прадблагавешчаннем» — г. зн. падрыхтоўчым этапам да самога Благавешчання). Сеўшы за калаўрот, Марыя ўбачыла ангела, які супакоіў яе словамі: «Не бойся, Марыя, бо Ты атрымала Ласку Божую і зачнеш у славу Яго» (Правобразам сцэны каля калодзежа лічыцца гісторыя старазапаветнай Рэвекі, якая напаіла Еліезера, пасланага яе будучым жаніхом Ісакам).

У апокрыфах таксама падкрэсліваецца таямнічая форма зачацця, і на пытанне Марыі «Няўжо Я зачну ад Бога жывога і нараджу, як жанчына любая нараджае?» ангел адказвае: «Не так, Марыя, але сіла Усявышняга агорне Цябе». Пасля адыходу ангела Марыя закончыла прасці шэрсць і аднесла яе першасвяшчэнніку, які блаславіў яе, сказаўшы: «Бог узвялічыў імя Тваё, і Ты будзеш блаславенная ва ўсіх народах на зямлі».

Таксама царкоўнае паданне гаворыць, што Дзева Марыя ў момант з’яўлення ёй ангела чытала ўрывак з кнігі прарока Ісаі з яго прароцкімі словамі: «Вось, Дзева ў чэраве прыме, і народзіць Сына». З гэтай прычыны ў сцэне Дабравешчання Дзеву Марыю часам адлюстроўваюць з раскрытаю кнігаю.

Аб Дабравешчанні ўпамінаецца таксама ў Каране (3:45—51, 19:16—26), дзе гэты сюжэт не мае такога значэння, бо ў ісламе Ісус не Бог, а прарок.

Гл. таксама

Зноскі

Літаратура

  • Дабравешчанне Прасвятой Багародзіцы  На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дабравешчанне Прасвятой Багародзіцы
  • Н. В. Квливидзе.. Благовещение Пресвятой Богородицы // Православная энциклопедия. — М.: Церковно-научный центр «Православная энциклопедия», 2002. — Т. V. — 752 с. — 39 000 экз. — ISBN 5-89572-010-2.
  • Богослужение православной церкви (репринтное издание 1912 года). — М.: Даръ, 2005.
  • Закон Божий для семьи и школы. — М.: Даръ, 2006.
  • Учительное Евангелие (по трудам Иоанна Златоуста). — М.: Единоверческая типография, 1912.
  • Изложение учения Православной Церкви о Божией Матери. — М., 1990.
  • Мозаики византийских храмов. Принципы монументального искусства Византии. — М., 2001.
  • The Annunciation from the Right from Early Christian Times to the Sixteenth Century. — New York: Garland Publishing, 1977.

Спасылкі

Tags:

Дабравешчанне Прасвятой Багародзіцы Сюжэт ДабравешчанняДабравешчанне Прасвятой Багародзіцы Гл. таксамаДабравешчанне Прасвятой Багародзіцы ЗноскіДабравешчанне Прасвятой Багародзіцы ЛітаратураДабравешчанне Прасвятой Багародзіцы СпасылкіДабравешчанне Прасвятой БагародзіцыІсус ХрыстосАрхангел ГаўрыілГрэчаская моваДзева МарыяЕвангеллеЛацінская моваРаство ХрыстоваСтараславянская мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

ЗдароўеЗвязда (Пухавіцкі раён)МінскАлесь РазанаўВытворчасцьРакета-носьбітЛічэбнікЗвычайны прэзідэнтАдольф Гітлер УунонаСвятлана Аляксандраўна АлексіевічВасіль ЗуёнакМагаметАртур ВольскіGott mit unsЭль-НіньёЯнка СіпакоўЧасціны мовыНавагрудскі замакКастусь КаліноўскіЭндагаміяСяргей Іванавіч ГрахоўскіМатрыца (фільм)Залужжа (Пухавіцкі раён)Крыж Ефрасінні ПолацкайГазавая плітаЯгайлаСезон 2010/2011 «Мінска-2006-2»Мікіта Ільіч ТалстойПрымыканне (лінгвістыка)У пошуках ДорыЗянон Станіслававіч ПазнякАнальны коракХакаіндэ ХічылемаБеларуская дудаДняпровецКінгсвудскі ўніверсітэтРаіса Андрэеўна БаравіковаПапараць-кветкаМезонХод каралевы (міні-серыял)Лучана ПавароціІгнат Уладзіміравіч КанчэўскіАмонімНазоўнікЮрка ГолубМарына Яўгенаўна АнікееваКузьма ЧорныМастурбацыяРасійская імперыяАбарона Брэсцкай крэпасці (1941)Стрававальная сістэма чалавекаСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікЮрый Уладзіміравіч ЖыгамонтТалстоўстваЯн ПазнякГенадзь БураўкінГамер СімпсанВялікдзеньБеларуская дзяржаўная філармоніяТрэцяе пакаленне гульнявых сістэмВіктар Канстанцінавіч ГардзейОрдэн Дружбы народаў (СССР)ПатрыятызмРасліныНюшаБэзВагінальны сексБалометрДзейнасць ПВК «Вагнер» у АфрыцыЯўхім Фёдаравіч КарскіСцягЖанна Вацлаваўна Некрашэвіч-Кароткая🡆 More