Сяргей Іванавіч Грахоўскі: беларускі паэт

Сярге́й Іва́навіч Грахо́ўскі (12 (25) верасня 1913, в.

Нобель, Пінскі павет, Мінская губерня — 11 снежня 2002, Мінск; Псеўданімы: М. Асіповіч; Сяргей Івановіч; С. Каршун; Парамон Паромскі) — беларускі паэт, празаік і перакладчык. Заслужаны работнік культуры БССР (1983).

Сяргей Іванавіч Грахоўскі
Сяргей Іванавіч Грахоўскі: Біяграфія, Творчасць, Узнагароды
Асабістыя звесткі
Псеўданімы М. Асіповіч, Сяргей Івановіч, С. Каршун і Парамон Паромскі
Дата нараджэння 12 (25) верасня 1913
Месца нараджэння
Дата смерці 11 снежня 2002(2002-12-11) (89 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці публіцыст, перакладчык, пісьменнік, паэт, празаік
Гады творчасці з 1926
Жанр паэзія
Мова твораў беларуская і руская
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі
Узнагароды
медаль Францыска Скарыны
Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР
grahouski.org (бел.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Біяграфія

Нарадзіўся 12 (25) верасня 1913 года ў в. Нобель Пінскага павета Мінскай губерні (цяпер Зарэчненскі раён Ровенскай вобласці Украіны) ў сялянскай сям’і. У 1914 годзе разам з бацькамі пераехаў у мястэчка Глуск. У 1930 годзе пачаў працаваць рабочым на Бабруйскім дрэваапрацоўчым камбінаце. У 1931—1932 гадах працаваў карэктарам у Дзяржвыдавецтве БССР, у газеце «Чырвоная змена». Скончыў газетна-выдавецкае аддзяленне літаратурнага факультэта Мінскага педагагічнага інстытута (1935), працаваў рэдактарам на Беларускім радыё, выкладчыкам літаратуры на рабфаку пры БДУ.

Арышт

Арыштаваны 20 кастрычніка 1936 года ў Мінску па адрасе: вул. Цнян­ская, д. 28а, кв. 1. Асуджаны 2 кастрычніка 1937 года пазасудовым органам НКУС як «член контррэвалюцыйнай нацыянал-фашысцкай арганізацыі» і за «антысавецкую дзейнасць» на 10 гадоў ППК. Магчыма, колькі часу знаходзіўся ва Унжэнскім ­лагеры НКУС[ru] Горкаўскай вобласці (ст. Сухабязводнае[ru]). Вызвалены 19 кастрычніка 1946 года. Пасля вызвалення выкладаў рускую мову і літаратуру ва Урэцкай сярэдняй школе Слуцкага раёна (1946—1949).

У 1947 года з С. Грахоўскага знялі судзімасць, але 19 мая 1949 года ён быў паўторна арыштаваны. Асуджаны асобай нарадай МДБ СССР 27 жніўня 1949 года на пасяленне ў Новасібір­скай вобласці, дзе працаваў настаўнікам. Рэабілітаваны па першай справе прэзідыумам Вярхоўнага суда БССР 19 кастрычніка 1955 года, па другой — 21 кастрычніка 1955 года. З 1956 года стала жыў у Мінску. У 1957—1973 гадах працаваў у часопісах «Бярозка» — загадчык аддзела рэдакцыі (1957—1959), «Вясёлка» (1960—1973); літкансультантам Саюза пісьменнікаў БССР (1959—1960). У 1973—1974 гадах — адказны сакратар Камітэта па дзяржаўных прэміях БССР у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1956 года. З 1974 года на пенсіі. Асабовая справа пісьменніка № 9934-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Памёр 11 снежня 2002 года ў Мінску. Пахаваны на Усходніх могілках у Мінску.

Творчасць

Дэбютаваў вершам у 1926 годзе. Аўтар зборнікаў паэзіі «Дзень нараджэння» (1958), «Чаканне» (1960), «Табе зайздросціць сонца» (1963), «Памяць» (1965), «Тры вымярэнні» (1967), «Вершы» (1968), «Паэма дарог» (1970), «Зазімак» (1976), «Лірыка» (1978), «3ачараванасць» (1978), «Асеннія гнёзды» (1982), «Кругі надзеі» (1985), «Верую» (1987), «І радасць і боль» (1988). Выйшлі кнігі вершаў для дзяцей «Ад вясны да вясны» (1959), «Сёння і заўтра» (1961), «Гарыць касцёр» (1966), «Сонечная сцежка» (1980), «Знаходка» (1985), апавяданняў «Агеньчык у акне» (1972).

Аўтар нарысу «Горад маладосці» (1960), зборніка апавяданняў «Які вялікі дзень» (1966), дакументальных аповесцей «Рудабельская рэспубліка» (пастаўлены тэатрамі імя Я. Купалы і Гомельскім абласным драматычным у 1968; у 1972 годзе створаны аднайменны кінафільм), «Суровая дабрата» (1977), аповесцей «Ранні снег» (1975), «Гарачае лета» (1974), «Сустрэча з самім сабою» (1988), «Споведзь» (вершы, аўтабіяграфічныя аповесці, 1990), кнігі ўспамінаў «Так і было» (1986).

Аўтар верша «Ветразь», дзе не ўжыў ніводнага слова сугучнага з рускімі адпаведнікамі.

Асноўныя рысы паэзіі С. Грахоўскага — гэта лірычная адкрытасць, спалучэнне грамадскіх і асабістых матываў, сцвярджэнне дабраты, шчырасці, грамадзянскай адказнасці чалавека.

Выступаў і як публіцыст. Выдаў кнігу «Мінск» (1971) і нарыс на маральна-этычную тэму «Бацькі і дзеці» (1972). Аўтар успамінаў пра перыяд рэпрэсій (аўтабіяграфічная трылогія «Такія сінія снягі», 1988; «Зона маўчання», 1990; «З воўчым білетам», 1991).

Перакладаў на беларускую мову творы рускіх, украінскіх, літоўскіх, латышскіх, таджыкскіх, грузінскіх, аварскіх, чэшскіх, славацкіх паэтаў.

Пераклаў на беларускую мову паэму Р. Кобеца «Палестына» (1935), «80 000 кіламетраў пад вадой» Ж. Верна (1937, з Ю. Лявонным), аповесць «Ваенная тайна[ru]» А. Гайдара (1936), раман «Крушэнне[en]» Р. Тагора (1958), «Выбраныя вершы і паэмы» А. Блока (1980), кнігу лірыкі М. Дудзіна[ru] «Пасля спаткання» (1984), асобныя творы А. Пушкіна, Т. Шаўчэнкі, У. Маякоўскага, Я. Райніса, С. Ясеніна, Лесі Украінкі, П. Варанько[ru], М. Забалоцкага, А. Твардоўскага, М. Ціханава, М. Ісакоўскага, Р. Гамзатава, А. Венцлавы, Т. Масэнкі[ru], М. Нагнібяды, У. Сасюры, Я. Судрабкална, М. Стэльмаха, Б. Сцепанюка і іншых паэтаў.

Узнагароды

Ушанаванне памяці

Сяргею Грахоўскаму пастаўлены помнік ў Глуску, яго імем названы бульвар у цэнтры гарадскога пасёлка і школа № 1 у Глуску.

Бібліяграфія

  • Выбр. тв. Т. 1—2. Мн., 1973;
  • Выбр. тв. Т. 1—2. Мн., 1983;
  • Выбр. тв. Т. 1—2. Мн., 1994;
  • Споведзь. Мн., 1990;
  • Выбр. тв. Мн., 2007;
  • Зона маўчання. Мн., 2008.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Tags:

Сяргей Іванавіч Грахоўскі БіяграфіяСяргей Іванавіч Грахоўскі ТворчасцьСяргей Іванавіч Грахоўскі УзнагародыСяргей Іванавіч Грахоўскі Ушанаванне памяціСяргей Іванавіч Грахоўскі БібліяграфіяСяргей Іванавіч Грахоўскі ЛітаратураСяргей Іванавіч Грахоўскі СпасылкіСяргей Іванавіч Грахоўскі11 снежня1913200225 верасняЗаслужаны работнік культуры БССРМінскМінская губерняНобэль (Зарычнэнскі раён)ПаэтПеракладчыкПрозаПінскі павет (Расійская імперыя)

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

КапялюшВасіль ЦяпінскіБаладаРасціслаў ЗавістовічМарк ШагалНаша Ніва (1906)Грунвальдская бітваЕва ВежнавецБерасцянкаOnliner.byПрыпяцьКіслародGoogleПалавы актАлег Антонавіч ЛойкаЗнак бядыАртур ВольскіПлошча Перамогі (Мінск)Алесь РазанаўКасцёл Святога Францыска Ксаверыя і Анёлаў-Ахоўнікаў і калегіум езуітаў (Магілёў)Фаціма Зайнулінаўна ГабітаваСімвалReform.byМаладосць (часопіс)Генадзь Васільевіч КастырчанкаКалі кветкі не маўчацьC++ПольшчаЯраслаў Сільвестравіч ПархутаМіланДудка беларускаяНарысОдноклассникиСвабоднае аб’яднанне спартсменаў БеларусіЮлія Анатолеўна АрцюхДзве душыНарматыўны кантрольЯна і яВалерый Станіслававіч МянжынскіНацыянальны характарПершая сусветная вайнаЧорны замак АльшанскіЯпонская моваПрыродаАперацыя «Баграціён»Беларусь у складзе Расійскай імперыіАдвакаты, пазбаўленыя ліцэнзіі ў час палітычнага крызісу ў БеларусіКатоўскае (возера)Санкт-Пецярбургская біржаНовы Двор (Шчучынскі раён)Герб АстраўцаЗалаты КупідонМікалай Фёдаравіч ЖлобаПаўднёвая АмерыкаНацыянальна-вызваленчы рухАнглійская моваБеларусам замежжаМіхал АнемпадыстаўТэорыя адноснасціСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікАліна КоўшыкКарпэнкавэ (Канатопскі раён)Ганаровыя грамадзяне ПолацкаСправа менеджараў БелгазпрамбанкаПадзеі МіякеДэкрэт аб абароне суверэнітэту і канстытуцыйнага ладуУсебеларускі народны сходГлобус БеларусіМарыя АнтуанетаМужыцкая праўдаПагром незалежных медыя ў Беларусі (2021)Трайчасты нервБалтыйскі домКальварыйскія могілкі🡆 More