Юрка Лявонны: беларускі паэт

Ю́рка Ляво́нны, сапр.: Леані́д Мікала́евіч Юрке́віч (16 (29) ліпеня 1908, Чавусы, цяпер Магілёўская вобласць — 29 кастрычніка 1937, Менск, НКУС; Псеўданімы: Леанідаў; Леонидов; Крыптанімы: Ю.

Л.; Л-ны; Юр. Л-ны; Юр. Ля-ны) — беларускі паэт.

Юрка Лявонны
Юрка Лявонны: Біяграфія, Сям’я, Гл. таксама
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 16 (29) ліпеня 1908
Месца нараджэння
Дата смерці 29 кастрычніка 1937(1937-10-29) (29 гадоў)
Месца смерці
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, пісьменнік, перакладчык
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Паходзіў з сям’і служачага. Вучыўся ў Чавускай сямігодцы, Магілёўскім педтэхнікуме, Мінскім педінстытуце (за распаўсюджванне «контррэвалюцыйных вершаў» выключаны, але пазней аднавіўся і ў 1934 годзе скончыў крытыка-творчае аддзяленне літаратурнага факультэта). Друкавацца пачаў у 1924 годзе. Першыя зборнікі паэзіі «Камсамольскія вершы» і «Штурм» выйшлі ў 1930 годзе, наступныя — «Жалезныя віхуры» і «Разбег» (1931), «Стала і мужна» (1932). Сябра Саюза пісьменнікаў БССР з 1934 года.

Працаваў у рэдакцыях газет «Магілёўскі селянін», «Звязда», часопіса «Работніца і калгасніца Беларусі». Выдаў зборнік нарысаў «Крок пяцігодкі» (1931). Разам з Сяргеем Грахоўскім пераклаў на беларускую мову раман Жуль Верна «20 000 лье пад вадой» (1937). Некаторыя вершы Юркі Лявоннага пакладзены на музыку кампазітарамі Мікалаем Чуркіным, Несцерам Сакалоўскім, Ісакам Любанам. Пасмяротна выйшаў зборнік вершаў «Выбранае» (1960).

З успамінаў Сяргея Грахоўскага: «Ён гадзінамі чытаў па памяці Маякоўскага і Кірсанава, Ціханава і Лугаўскога. У яго быў тонкі густ да слова, да формы, а пра сябе ён часта гаварыў: „Сапраўднае я яшчэ напішу, значнае наперадзе…“». 

Арыштаваны 30 кастрычніка 1936 года ў Менску па адрасе: вул. Фур­манская, д. 9, кв. 2. З тых падследных, хто праходзіў з ім разам, толькі Юрка Лявонны не пацвердзіў, што Цішка Гартны «контррэвалюцыянер», «нацдэм» і да т.п. 28 кастрычніка 1937 года прыгавораны пазасудовым органам (спецтройкай НКУС БССР) як «член шпіёнска-дыверсійнай арганізацыі» да вышэйшай меры пакарання (расстрэл) з канфіскацыяй маёмасці.

Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 25 красавіка 1957 года. Асабовая справа № 10242-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Сям’я

5 лістапада 1938 года ў Менску па адрасе: вул. Фурманская, д. 9, кв. 2 арыштавана бухгалтар «Белсельэнерга» Яўгенія Абрамаўна Гольдберг, жонка Юркі Лявоннага. 28 лістапада 1938 года асобай нарадай НКУС як «член сям’і ворага народа» прыгаворана да 8 гадоў працоўна-папраўчых лагераў. Этапавана ў АЛЖЗР НКВД Казахскай ССР. Вызвалена 5 лістапада 1945 года. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 2 чэрвеня 1956 года трыбуналам Беларускай вайсковай акругі. Асабовая справа № 6656-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Лёс дачкі Іны, якую забралі ў дзіцячы дом, невядомы.

Гл. таксама

Заўвагі

Зноскі

Літаратура

Спасылкі


This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Юрка Лявонны, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

Tags:

Юрка Лявонны БіяграфіяЮрка Лявонны Сям’яЮрка Лявонны Гл. таксамаЮрка Лявонны ЗаўвагіЮрка Лявонны ЛітаратураЮрка Лявонны СпасылкіЮрка Лявонны1908193729 кастрычніка29 ліпеняМагілёўская вобласцьМінскНКУСПаэтЧавусы

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Пінская шляхта (п’еса)КіеўРыфмаНасельніцтва БеларусіРышард КапусцінскіСпіс птушак БеларусіКасцёл Святога Францыска Ксаверыя і Анёлаў-Ахоўнікаў і калегіум езуітаў (Магілёў)Мінская вобласцьБеларускі народны фронт «Адраджэньне»Вацлаў ЛастоўскіУладзімір ДубоўкаMuhriaМіхал АнемпадыстаўМастацтва Старажытнага РымаРагвалодЧалавекСяргей Іванавіч ГрахоўскіНовы Двор (Шчучынскі раён)Слуцкі поясСукенкаМастацкі стыльIKEAБелая РусьКанстытуцыйная камісія (2021)МонктанПлошча Дзяржаўнага Сцяга (Мінск)Алесь ПісьмянкоўЯнка КупалаПлешчыцы (Пінскі раён)Арлоўская вобласцьМарат Сяргеевіч МаркаўФарамірАркаЛюдзі на балоце (фільм)Міндэльскае зледзяненнеАндрэй МакаёнакВасіль Ісакавіч ТалашПаўлінкаАлесь СавіцкіПеніс чалавекаApraxiaЭўкарыётыЯкуб КоласМарк ШагалВаўкалакРасціслаў ЗавістовічМарыя Магдалена РадзівілСвятлана Аляксандраўна АлексіевічУліковы запіс MicrosoftКастусь КаліноўскіЯпонская моваПрыгоннае праваБеларуская літаратура канца XVIII — XIX стагоддзяўСексуальнасць чалавекаСексМаксім ТанкСтатуты Вялікага Княства ЛітоўскагаДзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі БеларусьЧас UnixПершы падзел Рэчы ПаспалітайМашэкаВіктар КарамазаўАчэрэтынэЯн БаршчэўскіПраспект Ракасоўскага (Мінск)Сымон Вікенцьевіч БарысАляксей ДудараўУніверсітэт Святога СтэфанаЛабараторныя ўмовыHippomane mancinellaТрагедыя ў НалібокахКантрольны нумар Бібліятэкі КангрэсаАлесь Мікалаевіч КарлюкевічПолацкае княстваВіктар Казько🡆 More