Мінская Вобласць: вобласць Беларусі

Мінская вобласць (ⓘ) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР і Рэспубліцы Беларусь.

Размешчана ў цэнтральнай частцы краіны, выхаду да дзяржаўнай граніцы не мае.

Мінская вобласць
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна Мінская Вобласць: Гісторыя, Прырода, Насельніцтва Беларусь
Статус Вобласць
Уваходзіць у
Уключае 22 раёны
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 15 студзеня 1938
старшыня аблвыканкама Анатоль Міхайлавіч Ісачэнка
Афіцыйныя мовы беларуская, руская
Насельніцтва (2024)
1,460 млн чалавек (без г. Мінска) (1-е месца)
Нацыянальны склад беларусы, рускія, украінцы, палякі
Канфесійны склад праваслаўныя, каталікі, прадстаўнікі іншых канфесій
Плошча 39,9 тыс.
(3-е месца)
Вышыня
над узроўнем мора
216 м
Мінская вобласць на карце
Часавы пояс FET (UTC+3)
Код ISO 3166-2 BY-MI
Код аўтам. нумароў 5
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

Мінская Вобласць: Гісторыя, Прырода, Насельніцтва 
Мінская вобласць БССР у студзені 1940 года

Вобласць створана 15 студзеня 1938 г., узбуйнена ў 1954 і 1960 г. Падзяляецца на 22 раёны.

У 1987 на тэрыторыі вобласці налічвалася 19 гарадоў, 19 гарадскіх пасёлкаў, 2 рабочыя пасёлкі, 1 курортны пасёлак.

У 1998 на тэрыторыі вобласці налічвалася 20 гарадоў, у т.л. 7 абласнога падпарадкавання, 23 гарадскія пасёлкі, 307 сельсаветаў, 5248 сельскіх населеных пунктаў.

Прырода

Для рэльефу Міншчыны характэрна чаргаванне ўзвышшаў і нізін. На тэрыторыі вобласці знаходзіцца самы высокі пункт Беларусі — гара Дзяржынская. Клімат вобласці ўмерана кантынентальны.

Мінская вобласць знаходзіцца на Балтыйска-Чарнаморскім водападзеле, праз яе тэрыторыю цякуць рэкі Бярэзіна, Нёман, Вілія, Свіслач, Пціч, Случ, а таксама іх прытокі. На поўначы вобласці ёсць значныя азёры, сярод іх выдзяляецца возера Нарач — самае вялікае ў Беларусі.

Сельскагаспадарчыя землі займаюць пераважна дзярнова-падзолістыя глебы (супясчаныя і сугліністыя), а таксама дзярнова-падзолістыя забалочаныя глебы і тарфяна-балотныя глебы.

Больш за трэцюю частку тэрыторыі вобласці пакрываюць лясы, у Барысаўскім, Лагойскім раёнах лясістасць дасягае 50 %. Галоўныя лесаўтваральныя пароды: хвоя звычайная, елка еўрапейская, бяроза павіслая. Поймы рэк займаюць нізінныя лугі. Балоты пераважна асушаныя.

На тэрыторыі вобласці знаходзіцца Нарачанскі нацыянальны парк, Бярэзінскі біясферны запаведнік (часткова).

11-13 ліпеня 2016 года па Мінскай вобласці прайшоў магутны шторм. На гарады абрынуўся моцны лівень, які суправаджаўся шквальным ветрам (да 25 м/с).

Ад уздзеяння стыхіі пацярпелі 578 населеных пунктаў і каля 10 га лесу. Некалькі дзясяткаў чалавек атрымалі траўмы.

Праз год Беларусь зноў падвергнулася разбуральнаму ўздзеянню шторму. У канцы чэрвеня 2017 года над Мінскай, Брэсцкай і Гродзенскай абласцямі прайшоў магутны навальнічны фронт. Навальніца прынесла залевы і моцны парывісты вецер (да 22 м/с).

Насельніцтва

Для Мінскай вобласці у цэлым характэрна змяншэнне колькасці насельніцтва:

  • 1998 г. — 1566,2 тыс. чал.;
  • 2003 г. — 1513,9 тыс. чал.;
  • 2007 г. — 1461,8 тыс. чал.;
  • 2009 г. — 1422,5 тыс. чал.;
  • 2011 г. — 1411,5 тыс. чал.;
  • 2012 г. — 1401,8 тыс. чал..
  • 2015 г. — 1407,9 тыс. чал..

Галоўнай прычынай дэпапуляцыі насельніцтва з’яўляецца нізкі ўзровень нараджальнасці. У 2010 г. сумарны каэфіцыент нараджальнасці па Мінскай вобласці склаў 1,7 на адну жанчыну пры неабходнасці для простага ўзнаўлення насельніцтва каэфіцыента 2,15.

Адною з прычын нізкага ўзроўню нараджальнасці з’яўляецца крызіс інстытута сям’і. У Мінскай вобласці кожнае пятае дзіця нараджаецца па-за шлюбам, каля 77 тыс. сямей (19,2 %) з’яўляюцца няпоўнымі, у тым ліку 32 тыс. сямей з непаўналетнімі дзецьмі. Каля 5,2 тыс. дзяцей — сіроты ці засталіся без апекі бацькоў, пры гэтым 84 % — пры жывых бацьках.

На тэрыторыі вобласці размешчаны 24 гарады, 19 пасёлкаў гарадскога тыпу, 5212 сельскіх населеных пунктаў. Найбольшыя гарады: Барысаў (150,6 тыс. чал.), Салігорск (101,7), Маладзечна, Слуцк, Жодзіна (62,4 тыс. чал.).

Нацыянальны склад насельніцтва (2009): беларусы — 88,5 %, рускія — 7,1 %, палякі — 1,3 %, украінцы — 1,2 %.

Органы кіравання

Прадстаўнічая ўлада: Мінскі абласны Савет дэпутатаў. Адрас: Мінск, вул. Энгельса, 4.

Выканаўчая ўлада: Мінскі абласны выканаўчы камітэт. Адрас: Мінск, вул. Энгельса, 4.

Гаспадарка

У гаспадарчым комплексе важнае значэнне мае прамысловасць. Мінская вобласць спецыялізуецца на здабычы калійнай солі; прамысловасць мае шматгаліновы характар і ўключае: хімічную, лёгкую, машынабудаванне (грузавікі, станкі) будаўнічыя матэрыялы (бетон), электроніку, мэблю. Значная доля прамысловасці сканцэнтравана ў пяці гарадах (працэнт прамысловасці вобласці пазначаны ў дужках): Салігорск (25,5 %), Барысаў (19,8 %), Жодзіна (13,95 %), Слуцк (7,2 %), Маладзечна (6 %).

Мінская вобласць з’яўляецца буйнейшым сельскагаспадарчым рэгіёнам Беларусі. У большасці раёнаў развіта мяса-малочная жывёлагадоўля, птушкагадоўля, вытворчасць збожжа. У вобласці вырошчваюцца збожжавыя (жыта, ячмень, авёс, пшаніца, кукуруза), кармавыя культуры, цукровыя буракі, лён, бульба, гародніна.

У структуры перавозак важнейшае месца займаюць чыгуначны і аўтамабільны транспарт. Чыгуначная сетка вобласці злучае Расію і Еўропу, краіны Балтыі і паўднёвыя дзяржавы СНД.

Сродкі масавай інфармацыі

  • Абласная прэса прадстаўлена газетай «Мінская праўда», заснавальнік — Мінскі абласны выканаўчы камітэт. Выдаецца з 1 лістапада 1950 г. Наклад — 13 тыс. 735 асобнікаў (май 2013).
  • «Рэгіянальная газета». Распаўсюджваецца ў чатырох раёнах вобласці: (Маладзечанскі, Вілейскі, Мядзельскі і Валожынскі). Выдаецца ў Маладзечне. Наклад — 6 250 асобнікаў (май 2013). Уваходзіць у склад «Асацыяцыі выдаўцоў рэгіянальнай прэсы „Аб’яднаныя Масмедыі“».
  • Абласная FM-радыёстанцыя «Минская волна» (існуе ад 2004 года). Акрамя таго, у Мінскай вобласці працуюць 20 рэдакцый мясцовага радыёвяшчання. Усе яны уваходзяць у структуру рэдакцый гарадскіх і раённых газет. Заснавальнікамі рэдакцый радыёвяшчання з'яўляюцца гарадскія і раённыя выканаўчыя камітэты і Саветы дэпутатаў.
  • Развіваецца кабельнае тэлебачанне. Праграмы ўласнай вытворчасці ствараюцца чатырма аператарамі кабельнага тэлебачання: ў Барысаве, Салігорску, Маладзечне і пасёлку Беразінскае Маладзечанскага раёна.

Культура

У вобласці знаходзяцца Мінскі абласны краязнаўчы музей, Мінскі абласны драматычны тэатр, Мінскі абласны тэатр лялек «Батлейка». Усё ў Маладзечне.

Праводзіцца больш 30 культурных мерапрыемстваў, у т.л. рэспубліканскі тэатральны фестываль «Маладзечанская сакавіца». Ад 1999 года вобласць (разам з Гродзенскай) стала месцам правядзення фестывалю «Адна зямля».

Гл. таксама

Зноскі

  • https://telegraf.by/2017/08/46/360139-samie-silnie-uragani-v-belarusi
  • Афіцыйныя даныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта РБ на 14-10-2009
  • Праграма дэмаграфічнай бяспекі Мінскай вобласці на 2011—2015 гады, глава 2(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 22 верасня 2015.
  • Афіцыйныя даныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта РБ на 1-06-2012
  • Этнокультурные процессы Центральной Беларуси в прошлом и настоящем / А. Вл. Гурко [и др.]; науч. ред. А. Викт. Гурко ; Нац. акад. наук Беларуси, Центр исслед. белорус. культуры, языка и лит., Фил. «Ин-т искусствоведения, этнографии и фольклора им. К. Крапивы». — Минск : Беларуская навука, 2016. С.409
  • Этнокультурные процессы Центральной Беларуси в прошлом и настоящем / А. Вл. Гурко [и др.]; науч. ред. А. Викт. Гурко ; Нац. акад. наук Беларуси, Центр исслед. белорус. культуры, языка и лит., Фил. «Ин-т искусствоведения, этнографии и фольклора им. К. Крапивы». — Минск : Беларуская навука, 2016. С. 409—411
  • http://www.belarus.by/by/about-belarus/geography/minsk-region Архівавана 29 красавіка 2010.
  • Мяcцовыя радыёстанцыі Мінскай вобласці Архівавана 14 студзеня 2022.
  • «Адна зямля» сцірае межы// «Рэгіянальная газета», 16 ліпеня 1999 г., № 29 (221)
  • «Адна зямля» ў Маладзечне // «Рэгіянальная газета», 21 ліпеня 2006 г., № 29 (583)
  • Даша Атрошанка атрымала Гран-пры «Адной зямлі» Архівавана 13 лістапада 2013. // «Рэгіянальная газета»
  • Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Мінская вобласць, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Мінская Вобласць ГісторыяМінская Вобласць ПрыродаМінская Вобласць НасельніцтваМінская Вобласць Органы кіраванняМінская Вобласць ГаспадаркаМінская Вобласць Сродкі масавай інфармацыіМінская Вобласць КультураМінская Вобласць Гл. таксамаМінская Вобласць СпасылкіМінская ВобласцьБССРБеларусьФайл:Be-Мінская вобласць.ogg

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Свяшчэнная Рымская імперыяГенадзь Пятровіч ПашкоўГарады-героіЧасціны мовыВялікабрытаніяУладзімір Ісакавіч Шолк1991СеулULISДжэрсіКастрычнікНацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі КупалыКастусь ЦвіркаБеларуская народная дэманалогіяТэрмінДзікае паляванне караля Стаха (опера)Васіль ВіткаДзятлаваМінскМянтузЯдвігін Ш.ЦаляІнструкцыя па транслітарацыіБанк Дабрабыт45Мікола ГусоўскіСлавакіяРымСакавікСерыя тарнада на поўдні даліны Місісіпі (2023)1984Юр’еў дзень (вясенні)Георгій МарчукПаўстанне 1863—1864 гадоўШаманізмНадвор’еБеларуская Савецкая Сацыялістычная РэспублікаМоваМагілёўБеларускі арабскі алфавітДзень ВоліБеларускія імёныАльгердПаўночная вайна (1700—1721)Андатра1 красавікаСерабрыстая чайкаКаласы пад сярпом тваімПавел Аляксандравіч Харланчук18ТэкстМаша і МядзведзьПортЛідаВасіль Савіч ГарбацэвічЖыве Беларусь!Сажалка30 сакавікаКлайпедаФінляндыяАльтэрнатыўны рокАрлан-даўгахвост2 красавікаСаудаўская Аравія2001 год у гісторыі астраномііПенабскотТ-44СцерлядзьПершая сусветная вайнаІнфлюэнсерБеларускі дзяржаўны тэатр лялекАдам Чартарыйскі🡆 More