Клімат

Клімат (грэч.

нахіл) — шматгадовы рэжым надвор’я, які вызначаецца геаграфічнымі ўмовамі ў тым ці іншым рэгіёне.

Клімат з’яўляецца вынікам фізічных (кліматаўтваральных) працэсаў, якія адбываюцца ў атмасферы і на зямной паверхні (такіх як прыток, ператварэнне і аддача і перанос цеплавой, кінетычнай і іншых форм энергіі, выпарэнне, кандэнсацыя і перанос вільгаці і г.д.) і знаходзяцца пад уплывам геаграфічных фактараў.

Паняцце

Паводле А. Гумбальта (1831), пад кліматам разумеецца сукупнасць метэаралагічных з’яў, якія вызначаюць фізічныя і біялагічныя працэсы, уключаючы чалавека. У канцы ХІХ стагоддзя А. І. Ваейкаў вызначаў клімат як сукупнасць з’яў і працэсаў ў атмасферы, ці сукупнасць тыпаў надвор’я безадносна да біялагічных аб’ектаў. Пазней многія вучоныя сталі вызначаць клімат як сярэдні шматгадовы стан атмасферы, або сярэдняе надвор’е. Так, на пачатку ХХ стагоддзя У. Кёпен адзначаў: «Надвор’е мяняецца, а клімат застаецца». Інакш кажучы, клімат — гэта сярэдняе надвор’е ў дадзеных геаграфічных умовах. Такое вызначэнне клімату сустракаецца да гэтай пары.

А. Х. Шкляр разглядаў клімат як лакальную асаблівасць метэаралагічных умоў за шматлетні перыяд, характэрных для дадзенага геаграфічнага ландшафта. У такім разуменні лакальны клімат з’яўляецца адной з фізіка-геаграфічных характарыстык мясцовасці і выступае важнейшым кампанентам прыроднага ландшафту.

У глабальным маштабе ўжываецца паняцце кліматычная сістэма або глабальны клімат. Гэтым падкрэсліваецца, што клімат фарміруецца пад уздзеяннем усіх прыродных кампанентаў і іх элементаў. Паводле А. С. Моніна пад глабальным кліматам разумеецца статыстычны ансамбль розных тыпаў надвор’я, якія фарміруюцца ва ўзаемадзеючай сістэме атмасфера — акіян — суша — крыасфера — біясфера на працягу кліматычнай эпохі даўжынёю ў 30—40 гадоў. Адрозненні ж паміж кліматамі двух кліматычных эпох лічацца змяненнямі клімату. Лакальны клімат з’яўляецца прыватным праяўленнем глабальнага клімату. У геаграфіі глабальны клімат трэба разглядаць як сістэму лакальных кліматаў, якія з’яўляюцца галоўнай прычынай разнастайнасці прыродных умоў і ландшафтаў.

Фактары кліматаўтварэння

Клімат фарміруецца ў выніку ўзаемадзеяння кліматаўтваральных працэсаў — цеплаабарота, вільгацеабарота і атмасфернай цыркуляцыі. Гэта тры вялікія працэсы, якія вызначаюць кліматаўтварэнне і стан кліматычнай сістэмы на Зямлі.

Пад цеплаабаротам разумеецца паступленне і пераўтварэнне сонечнай радыяцыі ў атмасферы і на зямной паверхні. Разнастайныя працэсы і з’явы, якія адбываюцца ў атмасферы і ствараюць розныя тыпы надвор’я, працякаюць за кошт праменнай энергіі, якая паступае на Зямлю ад Сонца.

Акрамя цеплаабарота паміж зямной паверхняй і атмасферай працякае бесперапынны рух вады, або вільгацеабарот. Ён складаецца з працэсаў выпарэння, пераноса вадзяной пары паветранымі масамі, кандэнсацыі яго ў атмасферы, выпадзення ападкаў і сцёку. У вільгацеабароце ўдзельнічае сонечная энергія. Так, на выпарэнне затрачваецца вялікая колькасць цяпла, якое знаходзіцца ў атмасферы ў скрытай форме. У працэсе кандэнсацыі скрытае цяпло параўтварэння вылучаецца ў атмасферу і ўдзельнічае ў фарміраванні цеплавога рэжыма і клімата Зямлі.

Цепла- і вільгацеабарот паміж акіянамі, кантынентамі і атмасферай ажыццяўляецца за кошт агульнай цыркуляцыі атмасферы, пад якой разумеецца сістэма буйнамаштабных паветраных цячэнняў на Зямлі. Асноўнымі складаючымі агульнай цыркуляцыі атмасферы з’яўляюцца розныя тыпы паветраных мас, атмасферныя франты, цыклоны і антыцыклоны. У той жа час, узнікненне цыркуляцыйных плыняў паветраных мас вызначаецца нераўнамерным размеркаваннем атмасфернага ціску, прычынай якога з’яўляецца нераўнамернае размеркаванне цяпла. Гэта сведчыць аб тым, што агульная цыркуляцыя атмасферы ўдзельнічае ў цепла- і вільгацеабароце і ўсе гэтыя тры кліматаўтваральныя працэсы ўзаемазвязаныя і ўзаемадзейнічаюць узгоднена.

Аднак, узаемадзеянне кліматаўтваральных працэсў адбываецца па-рознаму ў залежнасці ад геаграфічных фактараў клімату. Усю іх разнастайнасць можна звесці да некалькіх груп:

Акрамя таго, на сучасны клімат вялікі ўплыў аказвае гаспадарчая дзейнасць чалавека, або антрапагенны фактар. Уздзеянне чалавека на клімат выклікае вялікую заклапочанасць у грамадстве. Па віне чалавека змяняецца газавы склад атмасферы, выкідваецца вялікая колькасць цяпла, пылу, парніковых газаў, знішчаецца расліннасць і жывёльны свет. Асушэнне і арашэнне, будаўніцтва вадасховішчаў таксама ўплывае на клімат.

Кліматычныя паясы

Пад уздзеяннем геаграфічных фактараў глабальны клімат мадэфіцыруецца (распадаецца) на кліматычныя паясы і асобныя тыпы лакальных кліматаў, якія выступаюць характарыстыкай ландшафта. Іх фарміраванне залежыць ад тэмпературных умоў, пераважных паветраных мас і вятроў.

Уплыў клімату і змяненняў клімату на прыродныя і антрапагенныя сістэмы

Клімат 
Анімацыя сезонных змен, асабліва снежнага покрыва на працягу года

Атмасферныя працэсы ўздзейнічаюць на людзей і на ўсялякую гаспадарчую дзейнасць.

У выніку антрапагеннага ўздзеяння на асобныя элементы кліматычнай сістэмы акрэсліўся працэс пацяплення глабальнага клімату. Так, за апошнія 100 гадоў у выніку ўзмацнення парніковага эфекту атмасферы сярэдняя глабальная тэмпература Зямлі ўзрасла на 0,6 °C. Разаграванне атмасферы спарадзіла планетарны працэс апустыньвання Зямлі. Звышгукавая авіяцыя і касмічныя караблі, ядзерныя выпрабаванні разбураюць азонавы слой — ахоўны шчыт біясферы. Антрапагенныя змяненні хімічнага складу атмасфернага паветра абвастрылі праблему кіслотных дажджоў, якія разбураюць прыродныя сувязі і парушаюць устойлівасць развіцця не толькі кліматычнай, але і прыроднай сістэмы, што адмоўна ўплывае на грамадскую жыццядзейнасць.

Гл. таксама

Літаратура

  • Каўрыга П. А. Клімат // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
  • Каўрыга П. А. Метэаралогія і кліматалогія. Вуч. дапаможнік для студэнтаў геагр. фак. — Мн: БДУ, 2004. — 185 с.: іл.
  • Клі́мат // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 391. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.

Tags:

Клімат ПаняццеКлімат Фактары кліматаўтварэнняКлімат ычныя паясыКлімат Уплыў клімату і змяненняў клімату на прыродныя і антрапагенныя сістэмыКлімат Гл. таксамаКлімат ЛітаратураКліматГеаграфіяГрэчаская моваНадвор'е

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

ЯпоніяГісторыя суверэннай БеларусіФК Інтэрнацыянале МіланGoogle searchАлаіза ПашкевічМайАлесь СавіцкіМар’ян ДуксаІмшаУкраінаКлеапатра IФільмМіхаіл Міхайлавіч ІнькоўНовасібірскБеларускі нацыянальны касцюмХрыстос прызямліўся ў ГародніГражына (паэма)Кастусь ЖукБеларусьІспана-амерыканская вайнаКёк-ДжангакДзень ПерамогіСетчаСям’яАленіЗвонкі велярны выбухны зычныСонечнае зацьменнеСанетУніяцкая царква на БеларусіМіхась ЗарэцкіМаўнцін-В’ю (Каліфорнія)Гісторыя БеларусіУладзімір Міхайлавіч ПракулевічЗмітрок Змітравіч МарозаўАлесь БачылаЗнакі прыпынкуСтатуты Вялікага Княства Літоўскага1200Рада Беларускай Народнай РэспублікіКірыла ТураўскіЛюдзі на балоце (раман)Васіль Іванавіч ІгнаценкаІсламская дзяржаваАмерыкаЛеанід Міхайлавіч ГалубовічАлесь АркушВялікдзеньЗаходняя БеларусьНароўляДар’я Уладзіміраўна ДомрачаваРадзімаПятро ВасючэнкаРасліныМаксім БагдановічЧарнобыльская катастрофаБеларускі фальклорПлошча Парыжскай Камуны (Мінск)PornhubБлакітніца альконАндрэй Міхайлавіч ФедарэнкаІгар Пятровіч ТурЛітаратурныя жанрыПадбелНацыянальная літаратурная прэмія (Беларусь)Юрась СвіркаЯкуб КоласМарыя Магдалена РадзівілУладзімір Іванавіч ЯгоўдзікАмонімАнхела Эспіноса РуісНапалеон ОрдаМастацкая літаратура (выдавецтва)Алег Антонавіч ЛойкаАперацыйная сістэмаМіхась Башлакоў🡆 More