Чырвоная Змена: газета

«Чырвоная змена» — беларуская маладзёжная газета.

У 1921—2002 гадах з’яўлялася самастойным выданнем. З 2002 года дадатак да газеты «Звязда».

«Чырвоная змена»
Тып газета
Галоўны рэдактар Алесь Мікалаевіч Карлюкевіч, Міхаіл Парфёнавіч Барашкаў, Іван Аляксандравіч Матыль, Анатоль Мікалаевіч Зэкаў і Уладзімір Пятровіч Бельскі
Заснавана 21 красавіка 1921
Мова беларуская

Гісторыя

Першы нумар газеты выйшаў (на рускай мове) 21 красавіка 1921 года ў дні работы ІІ з'езда камсамола Беларусі. Перадавы артыкул абвяшчаў: «Сёння выходзіць першы нумар газеты рабоча-сялянскай моладзі „Красная смена“. Нягледзячы на ўсе неспрыяльныя ўмовы, у якіх знаходзіцца Савецкая рэспубліка, нягледзячы на цяжкае гаспадарчае становішча, моладзь Беларусі мае свой орган». Да 1925 года выходзіла на рускай мове пад назвай «Красная смена». У 1925—1926 гадах — на беларускай і рускай мовах. У 1920-30-х гадах газета апавядала аб маладзёжных будоўлях падчас сацыялістычнага станаўлення грамадства.

Чырвоная Змена: Гісторыя, Сучаснасць, Галоўныя рэдактары 
За чыткай рамана «Вясьнянка» ў кабінеце рэдакцыі газеты «Чырвоная Зьмена». Злева направа: Мікола Нікановіч, Сымон Куніцкі, Пятрусь Броўка (?), Уладзіслаў Галубок. 1929

У гады Вялікай Айчыннай вайны «Чырвоная змена» (са студзеня 1943 года) выходзіла ў глыбокім падполлі на базе партызанскай брыгады на востраве Зыслаў у Любанскім раёне Мінскай вобласці, расказваючы аб барацьбе беларускага народа з фашысцкімі акупантамі. Рэдагаваў газету былы выпускнік мінскага Камуністычнага інстытута журналістыкі (КІЖ) Міхаіл Барашкаў, выхадам газеты кіравала рэдакцыйная калегія, у якую ўваходзілі сакратары ЦК ЛКСМБ Міхаіл Зімянін, Кірыл Мазураў, сакратары Палескага, Мінскага і Магілёўскага падпольных абкамаў камсамола М. Пінязік, Я. Канаплін, П. Валожын. У сакавіку 1944 года «Чырвоная змена» пачала выходзіць у вызваленым Гомелі. Рэдактарам яе замест загінуўшага ў час блакады М. Барашкава стаў таксама прафесійны журналіст Іван Матыль.

Касцяк рэдакцыйнага калектыву ў першыя пасляваенныя гады склалі прафесійныя газетчыкі, былыя партызаны, франтавікі-пісьменнікі Мікола Аўрамчык, Алесь Астапенка, Мікола Гамолка, Алесь Асіпенка, Хведар Бачыла і іншыя. Пры газеце працавала літаратурнае аб’яднанне, у розныя гады яго членамі былі Генадзь Бураўкін, Рыгор Барадулін, Анатоль Вярцінскі, Сяргей Законнікаў, Васіль Зуёнак, Юрась Свірка, Уладзімір Паўлаў, Іван Пташнікаў, Барыс Сачанка, Іван Чыгрынаў. Тут адбылося адкрыццё таленту і Яўгеніі Янішчыц. З «Чырвонай зменай» ахвотна супрацоўнічаў Уладзімір Караткевіч, тут апублікаваны многія яго вершаваныя творы і эсэ: «Сплятайце рукі», «У тую ноч», «Як стажары ў небе заззялі», «Твой зорны шлях». На старонках газеты была апублікавана і аповесць Васіля Быкава «Жураўліны крык».

У красавіку 1971 года «за мабілізацыю моладзі на выкананне задач гаспадарчага і культурнага будаўніцтва» «Чырвоная змена» ўзнагароджана ордэнам Працоўнага Чырвонага сцяга.

Сучаснасць

З красавіка 2002 выходзіць у якасці дадатку да газеты «Звязда» раз на два тыдні па чацвяргах. Заснавальнікамі сёння з’яўляюцца газета «Звязда» і Грамадскае аб’яднанне «Беларускі Рэспубліканскі саюз моладзі» (рэгістрацыйны № 12).

Галоўным героем на яе старонках застаецца моладзь, практычная дзейнасць маладзёжных арганізацый. У газеце змяшчаюцца інтэрв'ю з маладзёжнымі лідарамі вучэбных устаноў і працоўных калектываў. На працягу гады на старонках выдання публікуюцца матэрыялы з аўдыторый вядучых вучэбных устаноў краіны, расказы аб навучальным працэсе, аб падрыхтоўцы да тэставання, выніках ўступных іспытаў, аб дасягненнях беларускіх студэнтаў на міжнародных алімпіядах і конкурсах, ідзе размова аб вакансіях на рынку працы, аб правах выпускнікоў школ і ВНУ на працаўладкаванне, аб сацыяльнай падтрымцы маладых сем'яў.

Галоўныя рэдактары

Зноскі

Tags:

Чырвоная Змена ГісторыяЧырвоная Змена СучаснасцьЧырвоная Змена Галоўныя рэдактарыЧырвоная ЗменаГазетаЗвязда (1917)

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Уладзімір СцяпанВярбаНацыянальная бібліятэка БеларусіКуфарВасіль ЗуёнакРаіса Андрэеўна БаравіковаПрэдыкатывыПалавы акт25 красавікаМінійКрасная Гара (Краснагорскі раён)Першы падзел Рэчы ПаспалітайВілейкаМіндоўгКарлес ПучдэмонФранцішак БагушэвічНовы замак (Гродна)GoogleКарла ТальявініГасцінец (значэнні)Аляксандр Мікалаевіч КосінецЗямляСімвалы БеларусіПраспект Пераможцаў (Мінск)Хведар Хведаравіч ГурыновічbyovqІгар Хведаравіч СідарукКузьма ЧорныНе бойся!Алесь ТаболічАленаМаці Божая Адзігітрыя Іерусалімская (Пінск)Запазычаныя словыАмонімApraxiaПлошча Якуба КоласаЧас UnixТэмнэВікіАляксандр БаршчэўскіМіхась ЛынькоўДзядыКіраўнікі МінскаРамантызмГаспадарчыя заняткі беларусаўВікіпедыяПомнік літары «Ў»Каталіцтва ў БеларусіГлобус БеларусіНарматыўны кантрольБеларуская дэтэктыўная прозаКастусь КаліноўскіІнданезіяПомнік Якубу Коласу (Мінск)КрывічыПаводкі ў Афганістане і Пакістане (2024)Чжэн ЦзасіньВянок (зборнік)Беларускі алфавітУладзімір Іванавіч КарызнаГерб Новага Двара (Шчучынскі раён)ПольшчаПолацкі езуіцкі калегіумСэрца на далоніБеларуская літаратура першай паловы XX стагоддзяСтаніслаў Нікадзімавіч Булак-БалаховічМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Ісландская кронаЯн ВермерБелая РусьГарадзенская ратушаСанкт-Пецярбургская біржаЧырвоная кніга Рэспублікі БеларусьПінская шляхта (п’еса)Інструкцыя па транслітарацыіКнігаўкаВышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2024🡆 More