Алесь Мікалаевіч Карлюкевіч

Але́сь Карлюке́віч, поўнае імя Алякса́ндр Мікала́евіч Карлюке́віч (нар.

6 студзеня 1964, в. Зацітава Слабада, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі краязнавец, літаратуразнавец, журналіст, дзяржаўны функцыянер. Міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь (2017—2020). Старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі (з 2022).

Алесь Мікалаевіч Карлюкевіч
Алесь Мікалаевіч Карлюкевіч
Міністр інфармацыі Беларусі
28 верасня 2017 — 4 чэрвеня 2020
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Андрэй Кабякоў
Сяргей Румас
Папярэднік Лілія Ананіч
Пераемнік Ігар Луцкі
Нараджэнне 6 студзеня 1964(1964-01-06) (60 гадоў)
Член у
Адукацыя
Дзейнасць пісьменнік, літаратуразнавец, журналіст, дзяржаўны служачы, публіцыст, краязнаўца, палітык, літаратар, функцыянер
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера публіцыстыка, літаратуразнаўства, рэгіяналістыка[d] і палітыка
Месца працы
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Бацька — Мікола Карлюкевіч, рабочы ў калгасе рабочым, маці — па нараджэнні Ладуцька, настаўніца малодшых класаў. Выхаваннем Алеся займалася старэйшая на 5 гадоў сястра Людміла. У пачатковую школу Алесь Карлюкевіч хадзіў у Зацітавай Слабадзе, сярэднюю скончыў у Пухавічах.

Скончыў аддзяленне журналістыкі Львоўскага вышэйшага ваенна-палітычнага вучылішча (1985) і Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (2002). У 1981—1995 гадах служыў ва Узброеных Сілах СССР і Рэспублікі Беларусь. Працаваў у газетах «Звязда» (1995—1998), галоўным рэдактарам «Чырвонай змены» (1998—2002), супрацоўнікам «Советской Белоруссии» (2002—2006). У 2006—2011 гадах дырэктар рэдакцыйна-выдавецкай установы «Літаратура і мастацтва». Адначасова ў 2009—2011 гадах галоўны рэдактар газеты «Літаратура і мастацтва», што ўваходзіла ў склад названай установы.

8 лістапада 2011 года прызначаны галоўным рэдактарам газеты «Звязда». З лістапада 2012 года — адначасова выканаўца абавязкаў, са снежня 2012 — дырэктар-галоўны рэдактар выдавецкага дома «Звязда». З кастрычніка 2011 года адначасова старшыня Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі (да 2016 года).

15 снежня 2016 года стаў намеснікам міністра інфармацыі Беларусі, 28 верасня 2017 года — міністрам інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Звольнены з пасады міністра 4 чэрвеня 2020 года. З ліпеня 2020 года — галоўны рэдактар часопіса «Беларуская думка».

20 жніўня 2020 года зноў прызначаны галоўным рэдактарам газеты «Звязда» і дырэктарам выдавецкага дома «Звязда».

Член Беларускага саюза журналістаў і Саюза пісьменнікаў Беларусі. 22 сакавіка 2022 года на з’ездзе Саюза пісьменнікаў Беларусі Аляксандр Карлюкевіч абраны старшынёй пісьменніцкай арганізацыі. Пры старшынстве Алеся Карлюкевіча аддзелам секцыі публіцыстыкі Саюза пісьменнікаў Беларусі прызначаны кіраваць прапагандыст Андрэй Мукавозчык.

Творчасць

Аўтар шэрагу краязнаўчых кніг. У тым ліку:

  • «Вяртанне да… Беларусі» (1994)
  • «За Цітаўкаю — Слабада» (1997)
  • «Літаратурная карта Пухаўшчыны» (1998)
  • «Далёкія і блізкія суродзічы» (1999)
  • «Ігуменскі блакнот» (2000)
  • «Рэкі і азёры ў паэзіі Рыгора Барадуліна» (2000)
  • «І векавечны толькі край» (2000)
  • «Ад зямлі, якая нарадзіла ці натхняе» (2001)
  • «Былое маё ажывае» (2002)
  • «Блонь» (2007, у сааўтарстве з Б. Зубкоўскім)
  • «Зацітава Слабада» (2007)
  • «Сцежкамі Ігуменшчыны» (2008)
  • «Старонкі радзімазнаўства: Мясціны. Асобы. Краязнаўчыя нарысы» (2013)
  • «Прыгоды Шубуршуна» (2013)
  • «Новыя прыгоды Шубуршуна» (2014)
  • «Братэрства» (2014)
  • «Краязнаўчы рэсурс у вывучэнні беларускай літаратуры» (2015)
  • «Роднымі сцяжынкамі» (2019)
  • «Ігуменскі павет (Падарожжа па родным краі)» (2020)
  • «Навагрудчына. Літаратурнае гняздо Беларусі» (2023)

Погляды

У красавіку 2019 года ў інтэрв’ю газеце «Народная Воля» выказаўся супраць пашырэння беларускай мовы: «Усе магчымыя меры пашырэння, заканадаўчыя ініцыятывы адносна ўсталявання, кантролю і гэтак далей нічога не прынясуць, акрамя гарачых спрэчак у грамадстве. Моўная рэчаіснасць у Беларусі склалася такая, якая склалася…».

У час выступлення на Пленуме Саюза пісьменнікаў Беларусі ў канцы 2023 года станоўча ацаніў членства ў арганізацыі прапагандысткі рэжыму Лукашэнкі Людмілы Гладкай: «смелая журналістка, смелая жанчына, якая пабывала і ў гарачых кропках, як кажуць, на лініі агню. І, магчыма, дадасць новае разуменне таму, што адбываецца ў свеце, шмат каму, хто заглыбіўся ў паэтычны разгляд адно толькі прыродных з’яў».

Узнагароды

  • Прэмія Беларускага саюза журналістаў «Залатое пяро».
  • Літаратурная прэмія «Залаты купідон».
  • Расійская літаратурная прэмія імя Валянціна Пікуля.

Зноскі

  • Алесь Карлюкевіч: “Важна ўвесь час заставацца ў кантэксце” (руск.). Настаўніцкая газета (27 кастрычніка 2018). Праверана 8 студзеня 2024.
  • Мінскае абласное аддзяленне ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» (англ.). oo-spb.by. Праверана 8 студзеня 2024.
  • Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 351 «Об А. Н. Карлюкевиче» (руск.). Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (28 верасня 2017).
  • Стала вядома, куды ўладкаваўся на працу былы міністр інфармацыі Алесь Карлюкевіч(недаступная спасылка). baj.by (24 чэрвеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 11 красавіка 2021. Праверана 3-2-2021.
  • Дырэктарам-галоўным рэдактарам РВУ «Выдавецкі дом «Звязда» прызначаны Аляксандр Карлюкевіч. zviazda.by (20 жніўня 2020). Праверана 3-2-2021.
  • Валер Каліноўскі. Пасьля пратэсту ў газэце «Звязда» зноў паставілі рэдактарам Карлюкевіча, экс-міністра інфармацыі. svaboda.org (20 жніўня 2020). Праверана 3-2-2021.
  • Старшынёй Саюза пісьменнікаў Беларусі выбраны Аляксандр Карлюкевіч. zviazda.by (22 сакавіка 2022).
  • Пра што распавёў Алесь Карлюкевіч на пашыраным Пленуме Саюза пісьменнікаў Беларусі?. zviazda.by (25 снежня 2023). Праверана 2 студзеня 2024.
  • Карлюкевіч пра беларусізацыю: Лепш скіраваць сілы на тое, каб беларуская мова ў СМІ была ўнармаванай, правільнай. nashaniva.by (30 красавіка 2019). Архівавана з першакрыніцы 13-5-2019. Праверана 13-5-2019.
  • Пра што распавёў Алесь Карлюкевіч на пашыраным Пленуме Саюза пісьменнікаў Беларусі?. zviazda.by (25 снежня 2023).
  • Указ Президента Республики Беларусь от 23.08.2021 г. № 322 «Аб узнагароджанні» – Pravo.by (руск.). pravo.by. Праверана 8 студзеня 2024.
  • Літаратура

    Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Алесь Мікалаевіч Карлюкевіч, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Алесь Мікалаевіч Карлюкевіч БіяграфіяАлесь Мікалаевіч Карлюкевіч ТворчасцьАлесь Мікалаевіч Карлюкевіч ПоглядыАлесь Мікалаевіч Карлюкевіч УзнагародыАлесь Мікалаевіч Карлюкевіч ЛітаратураАлесь Мікалаевіч Карлюкевіч СпасылкіАлесь Мікалаевіч Карлюкевіч19646 студзеняЖурналістЗацітава СлабадаКраязнаўстваМінская вобласцьПухавіцкі раёнСаюз пісьменнікаў Беларусі (2005)

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Паўстанне 1830—1831 гадоўСтамбулAv.byПаэзіяБеларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка23 красавікаЯнка БрыльЮр’еў дзень (вясенні)Максім ТанкСказГамеланАлтыніўкаБеларуская дзіцячая літаратураКалыханка (тэлеперадача)Іван Іванавіч НасовічХатабУладзімір Міхайлавіч ТэйтэльКалінаСайтВоўкФонд ВікімедыяУННВПольшчаШвагерЯпоніяКанстанцін Аўдзеевіч СмоўскіЯ з вогненнай вёскі…Іван Пятровіч ШаколаТаш-КумырДжозеф Рэдзьярд КіплінгАркадзь КуляшоўПісьменнікGoogle searchБеларусізацыяКіеўская РусьМіхась БашлакоўПаца-ВацаІрландскае мораМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)ВікіАнка УпалаВіктар Анатолевіч ШніпПомнік Якубу Коласу (Мінск)Сцяпан Міхайлавіч НекрашэвічВікісховішчаАўстраліяСымон БудныХатыньДранікіЛявон ВольскіСвірыдаўскія азёрыПолымя (часопіс)Герб Беларускай Народнай РэспублікіМіжнародны дзень Маці-ЗямліУладзімір Уладзіміравіч СаулічСавецкія ваенныя спецыялісты за мяжойМаксім ЛужанінПарк Перамогі (Мінск)ФразеалагізмGoogle ChromeАцтэкіМарыя Магдалена РадзівілPorsche 912Паўстанне 1863—1864 гадоўБліндажБеларускі нацыянальны касцюмНазоўнікДзяржаўная прэмія Рэспублікі БеларусьВольга Славаміраўна БондараваРымПаўночная Амерыка🡆 More